Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
Я ніколі з такім не сутыкалася. Здаецца, у расейскага пісьменьніка Ўладзіміра Максімава ёсьць твор, які называецца «Зазірнуць у бездань». Дык вось, у 2010 годзе я ўпершыню зазірнула ў бездань. А пачалося ўсё з таго, што ў часопісе «Маладосьць», які я тады рэдагавала, было надрукавана цудоўнае апавяданьне Андрэя Федарэнкі «Ўночы». I вось у Адміністрацыю прэзыдэнта з Чашнікаў прыходзіць ананімка, якую пераслалі ўхолдынг «Літаратура і мастацтва». I там я прачытала жахлівыя словы: «Просмм вас, кто прмчастен к вопросам ндеологнн, прочесть этот «шедевр» Федоренкн. Как н где в нашей стране могут быть такне герон? Онм могут быть только в бредовом сознаннн больного пнсателя, скорее — врага нашей страны, нашего народа. А еслн ты
враг, то почему тебя печатают в государственном журнале?». Для мяне гэта быў шок, я адчула сябе ў 1937 годзе.
Потым мы надрукавалі выдатны гістарычны раман Леаніда Дайнекі «Назаві сына Канстанцінам». Адзін зь ягоных герояў — Канстанцін Астроскі, там апісаная Аршанская бітва. Пасьля публікацыіў Саюзе пісьменьнікаў Беларусі было наладжанае абмеркаваньне «Маладосьці». Запрасілі мяне на прэзыдыюм і гавораць, што гэта антырасейскі раман, што Баравікова ледзь не нацыяналістка! Потым мяне абвінавацілі, што надрукавала раман Алены Брава «Менада і яе сатыры». А той раман быў перакладзены на расейскую мову, надрукаваны ў Расеі і атрымаў нейкую прэмію. I ў ЗШ А быў адзначаны прэміяй «Залатая куля». I вось гэтыя кроплі капалі-капалі-капалі... А калі быў зьезд незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, мы сустрэліся зь Верай Вярбой, зь якой доўгі час сябравалі. I яна мяне папракнула: «Як ты магла ўвогуле ўступіць у той саюз? Як ты можаш там знаходзіцца?». Я пабажылася ёй, што выйду. I цяпер я адчуваю сваю віну перад Верай, бо мінулым летам яна памерла.
— Вы вядомая паэпгка, ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі Беларусі імяЯнкі Купалы. Ваш выхад павінен быў засмуціць кіраўніцтва СПБ. Ці былі нейкія спробы ўгаварыць вас застацца?
— Асаблівых спробаў не было.
— Дык можа, старшыня СПБ Чаргінец узрабаваўся?
— Я ня ведаю, наколькі ён узрадаваўся, але мне самой размова ў ягоным кабінэце была непрыем-
най. Я проста аддала заяву. Чаму я павінна нешта тлумачыць, нібыта я ў нечым вінаватая? Я прыняла такое рашэньне. Я ж не дзяўчынка, я пражыла вялікае жыцьцё.
— Ад сваіх знаёмых літаратараў, якія працягваюць заставацца ў прыўладным саюзе, мне ня раз даводзілася чуць: вось вы, маўляў, нас крытыкуеце, а мы знаходзімся на пярэднім краі змаганьня за беларушчыну, бо мы працуем ледзь неў варожым стане... Вы таксама таклічылі?
— Лічыла. Пакуль не пачытала, што пішуць на сваіх сайтах расейскамоўныя сябры СПБ. Там беларускіх пісьменьнікаў называюць «мовафіламі» і «сваямоўнымі», там можна напаткаць і такія сьцьвярджэньні: «Ннкакая тварь не должна указывать, на каком языке мне пмсать». Я беларуская пісьменьніца, мова маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў — беларуская. Як я магла знаходзіцца ў адной арганізацыі з аўтарамі такіх выказваньняў?
— Часамяў Нацыянальнай бібліятэцы гартаю цяперашнія часопіс «Полымя», тыднёвік «Літаратура і мастацтва» — органы СПБ. Уражаньне сумнае... А як вы ацэньваеце гэтую пэрыёдыку, на выданьне якой трацяцца немалыя грошы зь дзяржбюджэту?
— Чаму ж, былі цікавыя публікацыі ў Леаніда Галубовіча, які ўзначальваў у «ЛіМе» аддзел крытыкі. Але ён мусіў пайсьці з газэты. На маіх вачах вырас вельмі таленавіты празаік Анатоль Казлоў. У свой час кіраўніцтва холдынгу ледзь не на каленях умольвала Казлова, каб ён пагадзіўся ўзначаліць «ЛіМ». Ён пагадзіўся і вельмі сумленна працаваў. Потым кіраўніцтва СПБ абвінаваціла
Казлова ледзь не ў нацыяналізьме, траха не ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці, і ён таксама пакінуў пасаду. Так што сёньняшняя сытуацыя — вынік тае кадравай палітыкі, якая праводзіцца кіраўніцтвам СПБ.
«Чаму зь мяне зрабілі ворага народу, ды такога, што трэба саджаць у турму?»
— СПБ існуеўжо восьмы год. Каля 70% яго чальцоўрасейскамоўныя. Прычым яны даволі агрэсіўныя — як, прыкладам, старшыня Віцебскага аддзяленьня Тамара Краснова-Гусачэнка. Ды і сам кіраўнік арганізацыі Мікалай Чаргінец прынцыпова не гаворыць па-беларуску. Ці нездаецца вам, што саюз, зьякога вы выйшлі, і ствараўся з мэтай узьняць на катурны расейскамоўную літаратуру ў Беларусі, а беларускую — прынізіць і ўтаптаць у гразь?
— У мяне часам узьнікае такое адчуваньне. Але мне здаецца, тут усё нашмат прасьцей — некаторым людзям проста хацелася стварыць сваё літаратурнае аб’яднаньне. Магчыма, задумваўся саюз расейскамоўных пісьменьнікаў, якія жывуць у Беларусі. Але што тады рабіць зь беларускімі пісьменьнікамі? I тады іх проста далучылі. Узьнікла канкурэнцыя — вы прыгадайце, як спачатку адсочвалася, каб не выступалі ў школах і ВНУ пісьменьнікі са старога саюзу. Так самасьцьвярджаўся новы саюз. А што атрымалася ў выніку? У нас ніколі не было такой калатнечы. Які вораг народу Федарэнка?! Чаму зь мяне зрабілі ворага народу, ды такога, што мяне ўвогуле трэба саджаць у турму?
— Якой вам бачыцца будучыня двух саюзаў? Ці абодва яны не патрэбныя? Можа, ім трэба зьяднацца ў адзін?
— Думаю, што зьяднацца — не зусім добрая ідэя. У некаторых былых савецкіх рэспубліках па два пісьменьніцкія саюзы, але гэта расейскамоўныя і нацыянальныя літаратары, якія пішуць на роднай мове. На маю думку, так мусіць быць і ў нас.
— Але і ў незалежным саюзе нямала літаратараў, якія пішуць па-расейску.
— Ну тады я памыляюся, тады я не стратэг. I ўсё ж у адным саюзе людзі павінны быць аб’яднаныя адной справай, адной літаратурай, адной мовай. Хоць у нашым старым саюзе былі выдатныя расейскамоўныя паэты. Скажам, Навум Кісьлік. Ён жа пераклаў на расейскую цэлую кнігу Янкі Купалы, перакладаў нас, маладзейшых, стараўся надрукаваць у Маскве. Тое самае рабілі Ігар ІПклярэўскі, Пятро Кошаль, Браніслаў Спрынчан, Любоў Турбіна... Я болып за сорак гадоў сябрую з драматургам Аленай Паповай, якая жыве ў Менску і піша па-расейску. Я пераклала каля дзесяці яе п’есаў на беларускую мову, і яны ішлі ў нашых тэатрах. I ніхто нікога не супрацьпастаўляў, як гэта адбываецца цяпер. I ўсё ж я перакананая, што беларуская літаратура была, ёсьць і будзе, яна застанецца і праз 200, і праз 300 гадоў. Мы ўсе дзеля гэтага працуем. Думаецца, што і маіх вершаў дваццаць застануцца ў гісторыі нашага пісьменства. Беларусь — нашая дзяржава, беларуская мова дзяржаўная, і ніхто ня мае права яе зьневажаць і зьневажаць тых, хто на гэтай мове піша.
— Калі вы былі галоўным рэдактарам «Маладосьці», то ў адным зь інтэрвію прызналіся, што вельмі жадаеце трапіць на прыём да прэзыдэнта краіны. Здаецца, вашае жаданьне так і не спраўдзілася. А каб спраўдзілася, што вы сказалі б кіраўніку краіны?
— Я расказала б яму пра сытуацыю, якая склалася з нацыянальнай літаратурай. Дарэчы, гэта было традыцыяй, першыя асобы Беларусі заўсёды цікавіліся літаратурай, кантактавалі зь пісьменьнікамі. Згадайце Машэрава. Калісьці я бачыла здымак: Яўгеній Еўтушэнка з Джонам Кенэдзі падчас паездкі ў ЗША, прычым на кватэры ў Кенэдзі. Еўтушэнку тады было 32 гады. Улады заўсёды зь пісьменьнікамі лічыліся, да іх думкі прыслухоўваліся.
— Вы закончылі маскоўскі Літаратурны інстытут. Паколькі там вучыліся прадстаўнікі розных народаў, то яго выпускнікі звычайна мелі сяброў у многіх рэспубліках, што спрыяла міжнародным сувязям, перакладам і г.д. Ці засталіся ў вас нейкія літінстытуцкія кантакты і пазьней, ці з развалам СССР усё абарвалася?
— 3 развалам СССР усё абарвалася. Ня ведаю, чаму так атрымалася, але сёньня, па маіх адчуваньнях, беларуская літаратура існуе ў нейкай абмежаванай прасторы. Вось я сябе бяру. Усе ранейшыя сяброўскія адносіны, у тым ліку літінстытуцкія, неяк аціхлі. Ёсьць у мяне ў Маскве аднакурсьніца паэтка Раіса Раманава, яна пераклала шмат маіх вершаў, мы зрэдку стэлефаноўваемся, але нагоды мне паехаць у Маскву ці ёй у Менск няма. Сябравалі мы зь Янам Кросам з Таліну,
вельмі вядомым драматургам. А сёньня? Дзе той Талін, дзе той Менск, адпаведна і стасункаў няма.
— У Літінстытуце вы закончылі перакладніцкае аддзяленьне. Чаму ж не перакладалі? Гэта ня ваш жанр?
— Відаць, ня мой. Хоць сёе-тое пераклала. Скажам, апавяданьні польскага пісьменьніка Станіслава Дыгата. Ёсьць у мяне пераклады і з Ганны Ахматавай. Яшчэ са студэнцкіх часоў у мяне заставаўся «Рэквіем» Ахматавай. Ён быў забаронены і ў Маскве распаўсюджваўся ў самвыдаце. Я яго пераклала, занесла ў «ЛіМ», дзе галоўным рэдактарам быў Анатоль Вярцінскі, і ён надрукаваў. Потым я падумала, што сама пішу любоўную лірыку, а ці не паспрабаваць мне перакласьці нешта падобнае з Ахматавай? Я пераклала невялічкую нізку вершаў, яна была надрукаваная ў кнізе «Люстэрка для самотнай».
— Эпіграфам да яе — словы Эклезіяста: «Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсьць ім добрая дзяка за іхную працу. Бо як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра». А хто вас падтрымліваў на пачатку вашага шляху ў літаратуру?
— Найперш я павінна згадаць Аляксея Пысіна. Менавіта ён дапамог мне знайсьці свой шлях. Так атрымалася, што адразу пасьля школы я трапіла на працу ў быхаўскую раённую газэту. Аднойчы ў Быхаў прыехалі Аляксей Пысін і Васіль Матэвушаў з Магілёва і запрасілі мяне разам зь імі пачытаць вершы ў доме культуры. Гэта быў мой першы выступ перад публікай. Мяне ў рэдакцыі ўгаворвалі завочна паступаць на журфак, і, калі б ня Пысін, я на тыя ўгаворы паддалася б. I вершы
пісаць перастала б, працавала б журналісткай і жыла ў Быхаве... Пысін мяне і ў Літінстытут накіраваў. Я яго і як паэта вельмі цаню. «Ведайце, калі мяне ня стане, / я ў сваю дывізію пайшоў...». Калі ўзяць ваенную лірыку, то два паэты для мяне раўназначныя — Канстанцін Сіманаў і наш Аляксей Пысін.
«Чытачы беларускай літаратуры і ёсьць мой народ»
— Крытыка раней любіла цытаваць вашыя радкі: «Тады ў народу ёсьць паэты, каліўпаэтаў ёсьць народ». А вы за сабою народ адчуваеце?
— Сапраўды, гэтыя радкі шмат хто цытаваў. Я літаральна некалькі дзён таму ў сваім архіве натрапіла на ліст ад Сяргея Грахоўскага, у якім ён якраз цытаваў гэты верш і запэўніваў: «Ёсьць, Раечка, народу нас, ёсьць!». Бывае, прыяжджаеш на сустрэчу, а там транспарант вісіць з гэтымі радкамі. Чытачы беларускай літаратуры, якія мяне любяць, чытаюць, і ёсьць мой народ. Паэт увогуле можа сам стварыць свой народ і сваю айчыну. У гісторыі нярэдка так і адбывалася. Асабліва калі мова апыналася ў небясьпечнай сытуацыі. Я лічу, што толькі літаратура можа ўратаваць мову і пранесьці яе ў наступныя стагодзьдзі.