Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
— Сёньня нікога ня зьдзівіш эротыкай у паэзіі, празьмерным інтымаму прозе. А як ваму 70-яўдавалася друкаваць інтымную лірыку, абсалютна ігнаруючы грамадзянскія тэмы?
— Даводзілася адстойваць сваё права. Памятаю, я тройчы прыносіла свае вершы ў «Маладосьць», дзе за паэзію адказваў Мікола Аўрамчык.
Ён мае творы не адкідаў, але прасіў напісаць 2-3 грамадзянскія вершы, у тыя часы яны зваліся «паравозікі». Ставіліся наперадзе — і выцягвалі нізку ці нават кнігу. Але грамадзянскія вершы ў мяне не атрымліваліся. Што рабіць? I я адважылася на містыфікацыю — вырашыла паслаць вершы ў рэдакцыю пад псэўданімам Зося Гоман. Мы зь сяброўкай Аленай Паповай дамовіліся, што, калі іх прымуць да друку, я пашлю яе фота. А потым прыйду ў рэдакцыю і прадстаўлюся: «Я аўтарка Зося Гоман». Паслала вершы. Празь некалькі дзён званок у дзьверы: «Адчыняйце, з рэдакцыі!». Я адчыняю — на парозе зьдзіўлены Мікола Якаўлевіч Аўрамчык: «А што ты тут робіш? Дык,можа, ты і вершы нам прыслала?». Давялося прызнацца.
А рэдактарам «Маладосьці» тады быў Генадзь Мікалаевіч Бураўкін — ён адразу даў мае вершы ў нумар, усе дванаццаць! I тут жа па Менску чутка пра Зосю Гоман разьляцелася. Быў, памятаю, нейкі пленум Саюзу пісьменьнікаў, на якім Барыс Сачанка з трыбуны кінуў папрок: «На жаль, у беларускай літаратуры няма такіх твораў, як некалі ў Дастаеўскага, калі Бялінскі праз увесь Пецярбург ішоў ноччу да Фёдара Міхайлавіча, каб сказаць, якую аповесьць той напісаў!» А нехта з задніх шэрагаў выгукнуў: «Чаму ж няма? Вунь Аўрамчык езьдзіў да Баравіковай!» I неяк такім чынам я адстаяла права на сваю любоўную лірыку.
— Усё чалавецтва ўжо чатырыста гадоў зьдзіўляецца, як Шэксьпір змог не паўтарыцца ў сваіх лірычных 154 санэтах. А я дзіву даюся, як
не паўтараецеся ў сваёй лірыцы вы. Гэта ж якая пачуцьцёвая палітра павінна быць...
— Думаю, у кожнай жанчыны багатая пачуцьцёвая палітра. Мне яшчэ вельмі дапамагае ўяўленьне. Памятаю, выйшаў альбом Напалеона Орды — фантастычна прыгожае XIX стагодзьдзе! Я прачытала яго біяграфію, паглядзела на яго партрэт — які прыгожы мужчына, шлюб з францужанкай.... Але на ягоных малюнках няма людзей — адны сядзібы, маёнткі. I я пачала засяляць іх людзьмі, іх пачуцьцямі, напісала цэлы лірычны цыкль. Ён узьнік з уяўленьня і майго пачуцьця да Напалеона Орды. Ці другі выпадак. Неяк ансамбль «Верасы» пасябраваўз амэрыканскім сьпеваком Дынам Рыдам. I раптам ён прыяжджае ў Менск! Неверагодна прыгожы мужчына! Калі б гэта адбывалася сёньня, то сучасная моладзь сказала б: Баравікова запала на Дына Рыда. Мне так хацелася пабачыць яго жывога! Дастаткова было патэлефанаваць Васілю Раінчыку і папрасіцца на рэпэтыцыю. Але я не асьмелілася... Ад таго пачуцьця застаўся толькі верш «Купіць білет і слухаць Дына Рыда».
— Разам з вамі ў Літінстытуце вучыўся беларус Іван Ласкоў, які, жывучы ў Якуціі, адчуў патрэбу вярнуцца да беларускай мовы. Мяне калісьці ўразілі ягоныя радкі: «Я не магу пра Беларусь / пісаць на іншай мове. / Нібы ня вершы я пляту, / а без гармат і танкаў / на мову родную вяду / шарэнгі акупантаў». Расейская мова оля яго — акупант. Ці згодныя вы тут са сваім аднакурсьнікам?
— Я добра памятаю Івана Ласкова, у нашы літінстытуцкія часы ён ужо быў аўтарам вядомай паэмы пра Тамэрлана «Хромец». He, я не магу сказаць, што расейская мова ў Беларусі — акупант. У нашай краіне жыве шмат людзей, для якіх расейская — родная. Гэтыя людзі ці прыехалі да нас працаваць, ці засталіся жыць пасьля вайны, адных вайскоўцаў колькі ў нас асела. У Савецкім Саюзе Беларусь лічылася адной з самых заможных і прыдатных для жыцьця рэспублік. I калі афіцэры выходзілі на пэнсію, яны выбіралі Беларусь. Іншая справа — павага некарэннага насельніцтва да беларускай нацыі. Цяпер у сьвеце вялікая міграцыя. Калі хтосьці прыяжджае ў Нямеччыну, Італію ці ЗША, ён жа не пачынае самасьцьвярджацца на сваёй мове. Ён вучыць мову — нямецкую, італьянскую, ангельскую, наймае рэпэтытараў, плаціць ім вялікія грошы, іначай ён ня ўпішацца ў новае грамадзтва.
На жаль, гэтага няма ў Беларусі. Хоць бываюць, зразумела, выняткі. Гадоў пяць таму ў Менску мяне запрасілі выступіць у адной зь бібліятэк і папрасілі ўзяць з сабой кнігі — на продаж. Я ўзяла толькі адну, каб падпісаць самаму актыўнаму ўдзельніку сустрэчы. Ім аказаўся чарнявенькіхлопчык з грузінскай сям’і, якая пераехала жыць у Менск. Ён з такой радасьцю падбег па тую кнігу, прыціснуў яе да грудзей! Падлетак-грузін, які жыве ў Беларусі, разумее, што ён павінен паважаць і ведаць беларускую мову. Павінен! Каб жа такое разуменьне было ва ўсіх, для каго Беларусь стала роднай краінай.
9 жніўня 2013 г.
Пра ўсё гэта піша эвангеліст, і мы даём яму слова: «I ваяры ў яго пыталіся гэтаксама: а нам што рабіць? I казаў ім: нікому не прычыняйце крыўды і на нікога паклёпаў ня ўзводзьце».
Францішак Скарына
ЖЫЦЬ У ЧАСЫ НАВУХАДАНОСАРА
Vis-a-viS: Андрэй Федарэнка
Сяргей Даўлатаў неяк усіх зьбянтэжыў: «Мы бясконца лаем таварыша Сталіна, і, зразумела, ёсьць за што. I ўсё ж мне хочацца спытацца — хто напісаў чатыры мільёны даносаў?». Адкуль узятая лічба і наколькі яна дакладная, невядома. Ды і наўрад ці магчыма падлічыць усе «творы» ў гэтым жанры, якіяў некаторых постсавецкіх рэспубліках да гэтай пары знаходзяцца ў закрытых архівах. I Беларусь тут анпіыпрыкладам. Зрэшпгы, тыя засакрэчаныя спэцфонды ў нашай краіне не перасталі папаўняцца і ў нашыя дні. Кніга Андрэя Федарэнкі «Сечка» дэманстратыўна заканчваецца даносам на аўтара.
— Андрэй, ты пішаш, што камусьці не спадабалася тваё апавяданьне «Ўночы», надрукаванаеў часопісе «Маладосьць». Iён напісаў у Адміністрацыю прэзыдэнта такі ліст: «Это преднамеренное очерненйе й оскорбленйе всего народа, государства й Презйдента в том чйсле. Еслй автор враг, то почему он печатается в государственном журнале?» Якая гісторыя гэтага даносу?
— Я пісаў «Сечку» роўна 10 гадоў. Пачынаў пісаць вясёлым гуманістам, які любіць людзей, а вымушаны быў спэцыяльна скончыць гэтым даносам. Справа ў тым, што ў 2009 годзе ўзьнікла сытуацыя зь Дзяржаўнай прэміяй, на якую мяне вылучылі за кнігу «Нічые» — пра Слуцкае паўстаньне. I калі вакол майго імя закруціліся словы «Дзяржаўная прэмія», то адразу папаўзьлі наверх даносы. Спачатку гэта было сьмешна, як пісаў Булгакаў, а потым не зусім сьмешна. Даносы ішлі ў Адміністрацыю прэзыдэнта. А хто іх пісаў? Імёны мне нічога не гаварылі. Адкуль пісалі? Зь Віцебшчыны. Тых людзей я ніколі не шукаў, ды і навошта? А калі б знайшоў, дык што? Яны сказалі б: мы напісалі тое, што думаем.
— Але ад працытаванага тэксту адчувальна патыхае 37-м годам. Як да даносаў на цябе паставіліся твае калегі?
— Я тады працаваў у рэдакцыі «Маладосьці». Некаторыя перажывалі, а хто і сьмяяўся. Усе схіліліся да думкі: паколькі цяпер літаратуры няма, а тое, што называецца літаратурай, ёсьць пляцоўка барацьбы за выжываньне, то ўсё, што ні напішаш, можна як заўгодна інтэрпрэтаваць. Тут патыхае ня толькі 37-м годам. Тут яўная не-
адпаведнасьць. Апавяданьне «Ўночы» (там звычайны сюжэт — чалавек паехаў на рыбалку) не адпавядае той кары, якая патрабуецца для аўтара. Увогуле, як у цяперашні час можна ўявіць сабе нейкае апавяданьне, за якое аўтара трэба судзіць, бо ён зьняважыў народ і прэзыдэнта?! Я зьдзіўляюся, што не напісалі — расстраляць.
— I якія вынікі таго даносу?
— Усё маё жыцьцё пакацілася пад адхон. Са стаўкі мяне перавялі на паўстаўкі, з паўстаўкі — на 0,25. Урэшце звольнілі без усялякіх прычынаў. Няўжо я такі кепскі рэдактар? Я працаваў рэдактарам з 1990-га — 23 гады. I, як мне здаецца, няблага працаваў. Старшыня СПБ Мікалай Чаргінец у інтэрвію Радыё Свабода казаў, што я да яго не падышоў, не пагаварыў... Але я некалькі разоў, праўда, не пэрсанальна ў Чаргінца, а ў яго акружэньня, прасіў знайсьці мне хоць якую працу, хоць якую шчыліну.
— Ты хацеў там застацца?
— Тады, можа, і застаўся б. А сёньня скажу адназначна: я сышоў бы нават тады, калі б мне знайшлі ня толькі працу, але і залатую карону.
— «Цар бабілёнскі Навухаданосар / заўсёды чакаў на вуха даносаў», — жартаваў, здаецца, Васіль Вітка. Выходзіць, што іў сёньняшняй сыстэме данос (нават ананімны) — дзейсны сродак для змаганьня зь непатрэбнымі супрацоўнікамі?
— Даносы сёньня заахвочваюцца. Можна сказаць, што гэта самы запатрабаваны жанр у Беларусі. Іх аўтарам, можа быць, нават плацяць. Гэта, вядома ж, дзіўна. Мне Сяргей Законнікаў і Алесь Жук расказвалі, што раней ананімныя даносы
ніхто не ўспрымаў усур’ёз. Іх, не чытаючы, выкідалі ў сьметніцу. Гэта ў лепшым выпадку, a то маглі аўтара вылічыць і па шапцы даць. А цяпер... Пасьля звальненьня я год быў бяз працы, і ніхто з Саюзу пісьменьнікаў Беларусі не пацікавіўся маім лёсам. I калі б я сто гадоў быў беспрацоўным, то і сто гадоў ніхто не пацікавіўся б, як я жыву, за што я хлеб купляю. Ён жа зь неба ня падае.
— Таму ты і выйшаў з прыўладнага саюзу і аднавіўся ў старым? Прычына — даносы і беспрацоўе?
— Ня толькі, хоць галоўнай маёй праблемай было беспрацоўе. Падкрэсьлю, беспрацоўе сьвядома арганізаванае, так бы мовіць, каб жыцьцё малінай не здавалася. Год яшчэ я быў у тым саюзе, хоць нічога мяне зь ім ня зьвязвала з аднае простае прычыны. Ёсьць такі сайт litkritika.by — адзін з рупараў СПБ. Чым жа літаратары там займаюцца? Яны па-дылетанцку разважаюць, што такое літаратура, ці варта ўвогуле пісьменьніку пісаць, ці патрэбен рэдактар, калі ёсьць кампутарныя рэдактары... Гэта дзіцячыя, ясельныя, школьныя праблемы. Калісьці Набокаў гаварыў: «Пісьменьнік загінуў, калі яго пачынаюць займаць пытаньні: у чым сэнс пісьменьніцкай дзейнасьці?». Пісьменьнік піша — як з душы льецца. А справа дзяржавы — пагладзіць пісьменьніка па галаве, падзякаваць яму, пакланіцца ў ногі нізканізка... Калі мы ўжо згадалі Набокава, то прывяду яшчэ адну цытату зь ягонага малавядомага інтэрвію. У яго запыталіся — якое ваша крэда? I Набокаў адказаў: «Хачу, каб партрэт кіраўніка дзяржавы ніколі не перавышаў памераў паш-
товай маркі». Кіраўнікі дзяржавы, нават самыя лепшыя, застаюцца на ўзроўні паштовай маркі! I многія прэзыдэнты гэта разумеюць. Калі Віктар Астафеў паміраўу сваёй Аўсянцы, Пуцін двойчы да яго зьездзіў. Двойчы! А прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь віншуе з 40-годзьдзем нейкага расейскага актора — удзельніка тэлесэрыялу...