Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
узброеным супрацівам. I мы павінны памятаць тых, хто змагаўся зь цемрай. Калі я працаваў у архівах, кожны здымак грукаў мне ў сэрца з адзінай просьбай: не пакідай мяне ў архіўнай немаце! Відаць, з гэтага пачуцьця выніклі і словы вялікага Адама Міцкевіча, якія я паставіў эпіграфам да фотаальбому: «Калі я забудуся пра іх на зямлі, ты, Божа, забудзься пра мяне на небе».
— Летась выйшла ўкладзеная табой анталёгія «Тварам да шыбеніцы» — паўстаньне 1863 годуў беларускай паэзіі. Здаецца, гэта была адна з тваіх даўніх задумак?
— Так, яшчэ ў канцы 1980-х гадоў мне давялося дапамагаць мастаку Пятру Драчову складаць дзіцячую міні-энцыкляпэдыю «Кастусь Каліноўскі» для часопіса «Бярозка». Было тое ў дакампутарную эру. 3 таго часу ў мяне застаўся стос машынапісных старонак з творамі Ўладзіміра Караткевіча, Дануты Бічэль, Сержука Сокалава-Воюша, Алеся Чобата... Прызнаюся, тады не хапіла часу і цярпеньня. Цяпер тую ж складальніцкую працу зрабіць было лягчэй. Балазе, існуе нават адмысловы сайт «Сьвіслацкія аркушы» з разнастайнымі тэкстамі, прысьвечанымі Кастусю Каліноўскаму (заснавальнік — Зьміцер Кузьменка). Варта згадаць і зборнік «Жыві ў свабодзе», выдадзены Сяргеем Панізьнікам у 1996 годзе (праўда, там вобраз Каліноўскага пададзены пераважна ў прозе). Наогул, калі табе пераваліла за пяцьдзясят, самы час дарабляць недаробленае. Анталёгія «Тварам да шыбеніцы» нарэшце даробленая, і мяне гэта цешыць.
— Што ў ёй для чытача стала неспадзеўным?
— Найперш, відаць, шматмоўнасьць выданьня. Тое, што пад адной вокладкай Каліноўскі загучаў па-польску, па-ўкраінску і па-ангельску. Пакуль што толькі ягоныя «Лісты з-пад шыбеніцы». Яны дазволяць іншаземцам зразумець памкненьні сучаснай Беларусі, якая ідзе па шляху, накрэсьленым маладым прарокам-апосталам, што дзейнічаў у сярэдзіне XIX стагодзьдзя і гэтак рана скончыў сваё жыцьцё. Неспадзяванымі будуць і некаторыя творы. Скажам, верш Ларысы Геніюш, які трапіўся мне на аўдыё-дыску «Пасланьне сябрам» (запісы Валянціны Трыгубовіч). А таксама вершы, знарок напісаныя для анталёгіі народным паэтам Рыгорам Барадуліным і Алесем Чобатам. А ўсіх аўтараў там 55.
— Якім паўстае на старонках анталёгіі Кастусь Каліноўскі?
— Як і належыць — непахісным барацьбітом за людзкое і народнае права. Айчынныя паэты маюць надзіва цэльны погляд на аднаго з пачынальнікаў нашага нацыянальнага адраджэньня. У Натальлі Арсеньневай Каліноўскі паўстае змагаром, што «аддаў жыцьцё, каб жыць магла Радзіма»; у Дануты Бічэль — апосталам, заякім «вясны дыханьне» і наш абуджаны народ; у Ніла Гілевіча — «чэсьці й гонару узорам»; ва Ўладзімера Караткевіча — пакутнікам, сынам «той зямлі, што несла крыж пакуты»; у Віктара Стрыжака Каліноўскі — Гарыбальдзі нашага краю... Згодна са слушным выказваньнем Генадзя Кісялёва, які склаў падрабязны летапіс жыцьця Каліноўскага, ён — «адзін з самых любімых нацыянальных герояў беларускага народу». На жаль, у нас неяк зарана пачалі
забываць зробленае гэтым дасьледнікам — найлепшым у Эўропе знаўцам Калінаўскіяны. Калі ў навуковых артыкулах сустракаю пасажы: «Вялікі ўнёсак у каліноўсказнаўства зрабілі Вячаслаў ІПалькевіч, Генадзь Кісялёў, Анатоль Сьмірноў», мне выразна бачыцца неадэкватнасьць пераліку, бо на першым месцы, бясспрэчна, павінна стаяць прозьвішча Кісялёва. Добра, калі нехта імкнецца адшукаць новае пра Каліноўскага, але памятайма пра папярэднікаў!
— Ад якога часу Каліноўскі стаў героем літаратуры? Калі распачалася, скажам так, яго літаратурная гераізацыя? Бо існуе погляд, што культ ягоны ствараўся пад дыктоўку савецкай улады, якой быў патрэбен змагар з царызмам.
— Гераізацыя правадыра паўстаньня распачалася адначасова з самім паўстаньнем. Калі сьпяваліся песьні касінераў, напісаныя тагачаснымі паэтамі. Імя аднаго зь іх — Фэлікс Ражанскі, які так і ня ўведзены ў аналы гісторыі нашай літаратуры. Яшчэ студэнтам на старонках польскага часопіса «Тыгоднік ілюстраваны» я адшукаў «Паўстанцкую песьню», запісаную на Пружаншчыне ці Ваўкавышчыне: «Гэй жа, хлопцы, досыць спаць! / Пара косы прыбіраць! / Косы, косы і сякеры — / бараніці сваю веру. / Пара! / Вы за печкаю на полу, / мы — у лесе зямлю голу / прытулілі б, як пярынку, / каб заснуці хоць гадзінку. / Пара!»
Нагадаю таксама, што яшчэ ў 1867-1871 гадах Агатон Гілер выдаў у Парыжы чатыры тамы сваёй «Гісторыі паўстаньня» і ў дадатку да першага тома (1867) надрукаваў «Лісты з-пад шыбеніцы» з наступным камэнтаром-характары-
стыкай Каліноўскага: «Паўстаньне ў Літве было падрыхтаванае ў нямногіх пунктах, сярод якіх Беласток займаў першараднае месца. Тут абсталявалі патаемную беларускую друкарню, у якой друкаваліся такія газэты для народа, як «Апавяданьні Янкі — гаспадара з-пад Вільні» (па-беларуску), і шмат беларускіх адозваў, якія моладзь разносіла па правінцыі, чытала па хатах і корчмах. Дух свабоды рос у беларускіх сялянах, і патрэбен быў толькі час, каб вырас да гатоўнасьці самастойна выступіць. Гэтая патаемная друкарня была першай беларускай друкарняй, а тайныя газэты — першымі пэрыядычнымі выданьнямі беларускай літаратуры. Рэдактарам гэтых газэтаў быў Канстанцін Каліноўскі — адзін з самых высакародных мужоў Літвы, чалавек, поўны самаахвярнасьці, высакароднасьці, розуму і энэргіі».
Што да савецкіх дыктовак... Хіба Міхась Машара сваю паэму «Сьмерць Кастуся Каліноўскага» ў 1934 годзе ў Заходняй Беларусі пісаў пад дыктоўку савецкай улады? «Паўстаньне згашана, зламана, / надзея згублена ізноў. / Па Краі ўсім крывавяць раны / пад дзікі рогат казакоў. / I трупаў, трупаў — Божа слаўны! / Хто не расстрэлены — вісіць, / хто не павешаны — сасланы / або за кратамі сядзіць».
— Пасьля 150-хугодкаў паўстаньня ў дзяржаўных СМІ зьяўляліся розныя матэрыялы, якія мелі на мэце пазбавіць Каліноўкага арэолу нацыянальнага героя. Скажам, вядоўца прапагандысцкіх тэлешоў і галоўны рэдактар часопісу «Беларуская думка» Вадзім Гігін называўяго тэрарыстам, за-
клікаў «пакончыць з каліноўшчынай». Чым Каліноўскі так замінае ўладзе?
— Адразу скажу, што не зьбіраюся ўступаць у палеміку з самазванцамі на навуковай ніве. Аўтарытэт належыць зарабіць навуковымі, а не публіцыстычнымі матэрыяламі, як гэта назіралася ў нас за савецкім часам, калі навуковымі тэмамі лічыліся «вобраз Леніна ў беларускай драматургіі», «роля партыі ў выкананьні 9-й пяцігодкі»... Такія гігікаючыя псэўдавучоныя заўжды патрэбныя ўладзе ў табуне вернападданых. А чым ім замінае Каліноўскі? Ён замінае ім сваёй сапраўднасцю і справядлівасьцю, тым, што ўся ягоная дзейнасьць насамрэч скіраваная на дасягненьне самастойнасьці і незалежнасьці Беларусі. Праўдзівай незалежнасьці, а не дэкляраванай на паперы.
— Больш за паўстагодзьдзя таму ў Сьвіслачы на Гарадзеншчыне быў устаноўлены ці не адзіны ў Беларусі помнік Каліноўскаму, што лягічна: будучы кіраўнік паўстаньня вучыўсяў Сьвіслацкай гімназіі. Але прайшоў час і за нейкіх сто мэтраў ад Каліноўскага паўстаў помнік... Сталіну. Так яны і сёньня там стаяць — Каліноўскі і Сталін. Што вам за гэтым бачыцца?
— Тое, што на беларускай зямлі ставяць помнікі катам нашага народу. Яшчэ не хапае, каб пачалі ставіць помнікі расейскім царам ды іхным памагатым. Такім, як Мураўёў-вешальнік, якога названы табою псэўданавуковец гатовы назваць дабрадзеем нашай зямлі, які эканамічна дапамог спарадкаваць разбураную гаспадарку забранага краю... Беларусь толькі тады стане па-сапраўд-
наму незалежнай, калі на нашай зямлі паўстануць помнікі нацыянальным геніям — ад Скарыны да Караткевіча, калі будуць пазначаныя бронзавымі барэльефамі мясьціны, адкуль паходзяць продкі Дастаеўскага, Цыялкоўскага, Шастаковіча, калі ў кожным мястэчку будуць вуліцы Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушэвіча, Людвіка Нарбута і Рамуальда Траўгута.
— Кастусь Каліноўскі нарадзіўся ў 1838 годзе. Тэарэтычна ён мог дажыць да новай хвалі нацыянальнага адраджэньня. Ці магчыма ўявіць яго, скажам, на 1-м Усебеларускім кангрэсе (1917), які быў разагнаны бальшавікамі?
— Калі б сотні паплечнікаў Каліноўскага не былі забітыя і павешаныя, а тысячы ягоных касінераў не пайшлі на катаргу ў Сыбір, — павер, наш народ прычакаў бы вызваленьня з-пад расейскага царызму раней. Магчыма, у 1917 годзе, як гэта адбылося зь фінамі. Каліноўскі мне бачыцца ў ганаровым прэзыдыюме Ўсебеларускага кангрэсу поруч з постацьцю першага айчыннага акадэміка Яўхіма Карскага, які без паўстанцкіх атрадаў і вайсковых дывізій сам-адзін узнавіў на мапах межы этнаграфічнай Беларусі. Думаю, што Кастусь і ягоныя каліноўцы ніякім чынам не дазволілі б п’яным расейскім матросам разагнаць кангрэс, які фактычна ня меў ніякай абароны.
28 сакавіка 2014 г.
Калі ж маеш ахвоту ўведаць пра справы ваярскія і волатаўскія ўчынкі — чытай Макавейскія кнігі і кнігу Судзьдзяў: у іх адшукаеш выдатнейшае ваярства і справядлівейшае валатоўства, чым нават у «Троі», чым нават у «Александрыі».
Францішак Скарына
БІТВА ПРАЦЯГЛАСЬЦЮ Ў ПАЎТЫСЯЧАГОДЗЬДЗЯ
Vis-a-viS: Леанід Дайнека
Беларускія ўлады вырашылі не заўважыць 500-я ўгодкі Аршанскай бітвы. He паўстаў на Крапівенскім полі велічны мэмарыял, не зьявілася помнікаў героям той бітвы, найперш вялікаму гетману ВКЛ Канстанціну Астроскаму, чыю пераможную стратэгію і тактыку вывучалі ў вайсковых акадэміях паўсёй Заходняй Эўропе. Наадварот, Аршанскі райвыканкам загадаў заараць поле беларускай вайсковай славы, дзе 8 верасьня 1514 году нашыя продкі разграмілі маскоўскае войска. Але заараць памяць народу немагчыма — лічыць пісьменьнік, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Кастуся Каліноўскага Леанід Дайнека.
— Спадар Леанід, ці спадзяваліся вы, што 500-годзьдзе бітвы пад Воршай усё ж будзе неяк афіцыйна адзначана?
— Шчыра кажучы, не спадзяваўся. Я нават дапускаю, што некаторыя нашыя чыноўнікі ў той бітве былі б не пад сьцягам Канстанціна Астроскага, а на баку маскоўскага ваяводы Івана Чалядніна. Рэч у тым, што беларуская дзяржава і яе палітыка, у тым ліку і культурная, знаходзяцца ў магнітным полі Расеі. Дык як жа яны будуць адзначаць гадавіну бітвы, у якой былі разьбітыя продкі іхных гаспадароў? Я быў упэўнены, што ўладаўгодкаў не заўважыць, але думаў, што купку людзей на Крапівенскае поле ўсё ж прапусьцяць. Хай бы там паэты пачыталі вершы, а гурт «Стары Ольса» пасьпяваў ваярскія песьні. Было б цудоўна. Каму гэта магло перашкодзіць? Каму было б выклікам? Мы ж ня ворагі расейскаму народу. Мы ворагі захопнікам, якія прыходзілі на нашую зямлю.