Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
У свой час Гітлер бамбіў Лёндан. Дык што, англічане ворагі немцам? He. Так і мы — разьбілі прышлых ворагаў. I правільна зрабілі, бо баранілі свой дом, сваю зямлю, сваю дзяржаву. А дзяржавай нашай на той час было Вялікае Княства Літоўскае, мы былі грамадзянамі і воінамі гэтай дзяржавы. Для мяне прыемнай неспадзяванкай было тое, што да ўгодкаў Аршанскай бітвы Нацбанк Беларусі выпусьціў памятную манэту. Значыць, там працуюць прагрэсіўныя людзі, трэба іх пахваліць. Хай і надалей выпускаюць такія гістарычныя манэты, якія зь вялікай ахвотай раскупляюць нашыя нумізматы і тыя, хто цікавіцца
гісторыяй Беларусі. Дарэчы, мой сярэдні сын Зьміцер любіць іх набываць.
«Гром бітвы, крыкі вояў, шыпеньне стралы, звон мячоў, груканьне ядраў аб муры для мяне — як музыка»
— Бітва пад Воршай апісваецца ў вашым рамане «Назаві сына Канстанцінам». Войска ВКЛ было колькасна меншым, але мела артылерыю. Чаму маскоўцы прыйшлі на Крапівенскае поле без гарматаў?
— Праз самаўпэўненасьць сваю. Яны пакінулі артылерыю ў Смаленску і рушылі на безабароннае, як яны думалі, ВКЛ. Маскоўцам хацелася як мага хутчэй рабаваць, забіраць у палон цяглых мужыкоў, маёмасьць. Вядома ж, брак артылерыі адыграў сваю ролю. У вырашальны момант якраз артылерыя Канстанціна Астроскага ўшчэнт зрэзала маскоўскую коньніцу. Тут праявіўся ваенны талент Астроскага, які спачатку зрабіў выгляд, што адступае, і маскоўцы, ашалеўшы ад нечаканай перамогі, парушылі свае баявыя парадкі і рынуліся ў наступ. А войска ВКЛ расступілася, і баярская коньніца Масквы апынулася проста перад жараламі гарматаў, перад мушкетамі. I пачалі дагэтуль непераможныя маскоўцы ўцякаць — хто як мог ратаваўся. Усё поле было заваленае трупамі, вада ў рэчцы стала чырвонай. Загінула каля 40 000 маскоўцаў, 5 000 трапіла ў палон, у тым ліку галоўны ваявода Чаляднін, яшчэ 8 ваяводаў, 17 вайскаводаў высокага рангу, 2 000 дзяцей баярскіх. А пераможцам, ваярам Канстанціна
Астроскага, раздалі 20 000 трафэйных маскоўскіх коней. I яны горда паехалі дадому на тых конях.
— Ваш раман выразна падзяляецца на дзьве часткі: адна — пра Канстанціна Палеалога, які загінуў пры абароне Канстантынопалю ад турак, і другая — пра Астроскага. Чаму вы зрабілі іх героямі адной кнігі?
— Калі быць дакладным, то ў рамане ёсьць яшчэ адзін Канстанцін, які ўвайшоў ў гісторыю як Канстанцін Вялікі — рымскі імпэратар, які зрабіў хрысьціянства дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імпэрыі. Ён, вобразна кажучы, вывеўхрысьціянаў з катакомбаў на белы сьвет. Спачатку я хацеў назваць свой раман «Тры Канстанціны», але спыніўся на назьве «Назаві сына Канстанцінам», бо яна скіраваная ў будучыню, дзе народзяцца новыя Канстанціны. Я ў канцы раману так і пішу: народзяцца яшчэ і Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас), і Канстанцін Каліноўскі. Дадамо сюды яшчэ і Канстанціна Езавітава — змагара за беларускую дзяржаўнасьць. Мне вельмі падабаюцца яркія, гераічныя асобы, якія змагаюцца за сваю ідэю. Той жа Канстанцін Палеалог, імпэратар, гіне на сьценах Канстантынопалю, абараняючы рамейскую сталіцу ад туркаў-асманаў. Той жа Канстанцін Іванавіч Астроскі, вялікі гетман ВКЛ, вядзе сваё войска да Воршы, да ракі Крапіўны, каб спыніць там навалу маскоўскіх рацяў, якія ішлі ды ішлі з усходу, каб захапіць нашыя землі, якія яны лічылі сваёй «вотчынай».
— Мянеў вашым рамане асабліва захапілі дзьве батальныя сцэны — абарона Канстантынопалю і сама бітва на Крапівенскім полі. «8 верасьня
1514 году сонца ўзышло над Крапівенскім полем у 7гадзінаў 4 хвіліны..Паводле якога календара вы гэта вылічылі?
— Ёсьць так званы «вечны каляндар», паводле якога ўсё можна вылічыць. Мне як аўтару заўсёды хочацца быць звышдакладным, каб чытач паверыў у апісаныя падзеі, каб убачыў тое сонца, якое ўзышло і зайшло, як я пішу, шмат для каго назаўсёды. Але ваяры, што не вярнуліся з Крапівенскага поля, загінулі недарэмна. Калі б яны не загінулі тады, у верасьні 1514-га, цяпер тут была б якая-небудзь Смаленская губэрня сёньняшняй Расеі. У сваім рамане я хацеў паказаць канкрэтных людзей, ня выдуманых, не мітычных герояў. Прыйшлі рэальныя людзі, узялі ў рукі зброю і спынілі ўсходняга агрэсара, які заўсёды хацеў, каб мы танцавалі толькі пад крамлёўскую дудку.
— Вам дзіўным чынам удалося перадаць атмасфэру тых далёкіх часоў. Калі чытаеш пра штурм Канстантынопалю, уражаньне — нібы чуеш крыкі янычараў. Перагорнеш старонкі — і нібы на Крапівенскім полі пабываў. Як вам гэта ўдаецца?
— Па-першае, я пранікся духам бітвы. Я наагул люблю бітвы, гром, сечу, як раней пісалася, крыкі вояў, шыпеньне стралы, звон мячоў, груканьне ядраў аб цьвёрдыя муры фартэцыі. Для мяне гэта, прабачце, гучыць як музыка. Магчыма, гэта музыка пакуты, але ж — і змаганьня, яраснай веры ў сваю перамогу. Згаданыя янычары мелі сваю рацыю. Іх вёў султан Мэхмэд на заваяваньне Эўропы. Яны памяталі, што некалькі стагодзьдзяў таму Аляксандар Македон-
скі з Эўропы ішоў на Азію, зьнішчыў Пэрсыдзкае царства і ўзяў у палон цара Дарыя. Наагул я стараюся пісаць у такой кінэматаграфічнай, галівудзкай манеры. Мне цікава, як Галівуд здымае гістарычныя кінафільмы. Я захапляюся «Спартаком», «Клеапатрай», я не магу забыць, як ішлі на бітву глядыятары. Мне даспадобы такая пабудова сюжэту — ляканічная, вострая. Я рады, што вам спадабаліся некаторыя сцэны ў рамане. Значыць, павінны спадабацца і іншым чытачам.
— «Назаві сына Канстанцінам» — выразна антымаскоўскі раман. Вось толькі дзьве цытаты: «Масква і Арда — адна бяда», «Калупні любога маскоўца і знойдзеш татарына». А чаго вартае вашае цьверджаньне, што шапка Манамаха перашытая зь цюбецейкі бухарскай работы... Як вам удалося выдаць свой твор у дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура»?
— Я сам зьдзіўляюся. А перад гэтым раман быў надрукаваны ў дзяржаўным часопісе «Маладосьць», які тады рэдагавала Раіса Баравікова. Я і тады зьдзівіўся. Відаць, было нейкае пагаршэньне стасункаў паміж Менскам і Масквой. Я думаю, сёньня раман ужо не надрукавалі б, a тады ён праскочыў. Паўтаруся, не расейскі народ паказаны там ворагам, а тыя вялікадзяржаўнікішавіністы, якія хацелі прыбраць да рук усё, што лічылі сваёй спадчынай яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Але пра якую спадчыну яны гавораць? Мы ведаем, што маскоўскія правіцелі былі чорнымі рабамі-даньнікамі Залатой Арды, а наш народ у той час жыў у Эўропе, меў праз Полыпчу, праз
Балтыйскае мора сувязь зь Нямеччынай, Ангельшчынай, Францыяй.
— Часам які-небудзь ваш герой прысутнічае на дзьвюх-трох старонках раману, a — запамінаецца. Такі, напрыклад, шляхціч з-пад Шклова Парфён Сініца — віж і навушнік, які запрадаўся Маскве... Янычар Гасан Нечапай — вобраз таксама запамінальны. Успомніць радзіму яго прымушаюць усяго два словы. А беларуса да Беларусі што можа вярнуць?
— Беларуса да Беларусі можа найперш вярнуць тая літаратура, якую мы ствараем. Я — сябра незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і ганаруся гэтым. У нашым саюзе працавалі і працуюць шмат таленавітых пісьменьнікаў, якія пішуць на гістарычную тэму, сярод якіх Уладзімер Арлоў, Канстанцін Тарасаў, Вольга Іпатава, Вітаўт Чаропка. А ў свой час усе мы пачаліся з Караткевіча. Як расейская літаратура выйшла з гогалеўскага «Шыняля», так мы выйшлі з караткевічаўскага бэрэта. Але і да Караткевіча нябедная была нашая гістарычная літаратура. Успомнім імёны Язэпа Дылы, Барыса Мікуліча, Зьмітрака Бядулі, нават малавядомага сёньня Ільлі Клаза. Таму я ўпэўнены, што Беларусь ёсьць, была і будзе, як пісаў Караткевіч.
— Давайце пагаворым пра Астроскага. Ён фігура ня простая: быў у маскоўскім палоне (пасьля бітвы на Вядрошыў 1500 годзе), прысягнуў на вернасьць маскоўскаму цару... Ціў гісторыі бліскучая перамога сьпісвае ўсе грахі?
— Так, аршанская перамога сьпісала ўсе яго грахі. Астроскі сапраўды прыняў прысягу на вер-
насьць цару — у царкве, у прысутнасьці патрыярха. Але гэта адбылося пад прымусам. А калі яму загадалі раць падымаць, каб ісьці на паўночную Ўкраіну, ён уцёк, вярнуўся ў Вільню і пачаў зьбіраць войска, каб весьці яго на ўсход. Ніякага клятваадступніцтва я тут ня бачу. У гісторыі так часта бывала.
«8 верасьня будзе ў будучыні абвешчана дзяржаўным сьвятам Беларусі»
— Расея аб’явіла нацыянальным сьвятам дзень 4 лістапада, калі ў 1612 годзе Масква здолела адбіцца ад войска Рэчы Паспалітай, у якую ўваходзілі і беларускія землі. Беларусь магла б зрабіць сымэтрычны адказ — абвесьціць нацыянальным сьвятам 8 верасьня. Быў бы выйгрышны ход — нават для сёньняшніх уладаў.
— Ход быў бы выйгрышны, але, на жаль, беларускім уладам ён не патрэбен. Пакуль што Дзень беларускай вайсковай славы дзяржаву не цікавіць. А мы памятаем, як у 1990-я гады Згуртаваньне беларускіх вайскоўцаў яго адзначала. Як на плошчы прымалі прысягу на вернасьць Беларусі пад бел-чырвона-белым сьцягам 3 000 шарагоўцаў і 600 афіцэраў. Думаю, што рэха Аршанскай бітвы будзе гучаць у сэрцах маладых людзей. Пішучы свае гістарычныя раманы, я хачу, каб мы не забывалі пра тыя далёкія часы, калі наш народ сяліўся, станавіўся на ногі каля Дняпра-Барысфэна, Рубона-Дзьвіны, Нёмана-Кронана — у цэнтры Эўропы. Нам трэба ведаць сваё гераічнае мінулае. Веру, што дзень 8 верасьня будзе ў будучыні абвешчаны дзяржаўным сьвятам Беларусі.
— Вы прызналіся, што захапляецеся галівудзкімі фільмамі. Можна заўважыць, яку сучасным кіно ролю цудадзейнай палачкі выконвае кампутар. У самай безнадзейнай сытуацыі герой сядае за кампутар — і выйсьце знаходзіцца. У вашым рамане падобную ролю выконвае арол, які прылятае ня толькі ў розныя краіны, але і ў розныя стагодзьдзі. Няўжо нельга было абысьціся бязь містыкі?
— А я сам па духу містык. Заўважце, мой арол не дзьвюхгаловы, гэта арол белы, вольны арол. Я хацеў спалучыць стагодзьдзі і наўмысна пайшоў на такі крок. Mae героі пераносяцца ў іншыя стагодзьдзі — гэта таксама пад уплывам Галівуду. I каб зьвязаць падзеі і стагодзьдзі, я прыдумаў вобраз арла. Адзін з маіх герояў гаворыць пра яго так: «Недзе высока-высока ў вечнасьці жыве залаты арол волі, які прылятае толькі да тых, хто змагаецца за сваю зямлю, за сваю Айчыну, каб дапамагчы гэтым людзям у іх сьвятой барацьбе».
— У тканку раману вельмі натуральна ўплеценыя вершы. Чые яны?
— Mae. Я імгненна пераключаюся з прозы на вершы. Проза і паэзія для мяне — адна плынь, адна рака, якая цячэ. Паэзія — усё ж найвышэйшы ўсплёск літаратуры, мэтэарыт літаратурнага неба. I вершы ў рамане для таго, каб ярчэй азарыць гэтае неба, каб чытач пранікся верай у твор. Я не адмаўляюся, што я бэлетрыст. Бяру сапраўдную гістарычную сьцяну, але размалёўваю яе фарбамі свайго ўяўленьня.