Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
болею, я сам себе банкн поставнть сумею. Н мне ннкого, блнн, не надо, лншь бы ты ходнла голая рядом»... Вось такі ўзровень. Як такое можна пускаць у эфір? Гэта проста непрыстойна.
— А ці лёгка напісаць шлягер? Што для гэтага трэба?
— Для таго, каб зьявіўся шлягер, патрэбны таленты трохчалавек — кампазытара, паэта і выканаўцы. Калі яны свае таленты злучаюць, то тады атрымліваецца песьня, якая можа стаць шлягерам. Як паказвае практыка, шлягер атрымліваецца тады, калі супадаюць добрая паэзія і добрая музыка. Успомніце «Песьняроў». Выдатныя мулявінскія песьні на чые вершы? Багдановіча, Купалы, Коласа. А самыя лепшыя песьні Лучанка? Таксама — на вершы Багдановіча, Купалы, Куляшова. Беларуская паэзія вельмі мілагучная. Там, дзе сама паэзія абуджае музыку, дзе гэтая музыка яркая, нацыянальная і самабытная, там і атрымліваецца радасьць ад праслуханай песьні. I такія песьні жывуць доўга.
— Якмне сказаў адзін паэт-песеньнік, уся бяда сучаснай эстраднай песьні ў тым, што нашы маладыя выканаўцы выступаюць адразу ў трох іпастасях — яны адначасова і сьпевакі, і кампазытары, і паэты. У прынцыпе, тры таленты можа мець адзін чалавек.
— Можа, але гэта надзвычай рэдка бывае. У гэтым «трыадзінстве» мне бачыцца элемэнтарная хітрасьць. Сапраўдныя таленты не баяцца дзяліцца сваім дарам з тымі, з кім супрацоўнічаюць. А вось сёньняшнія маладыя выканаўцы хочуць мець як мага болып грошай. Яны ня хочуць дзя-
ліцца ня талентам — яны ня хочуць дзяліцца грашыма, У свой час песьня не давала вялікіх грошай, і не пра грошы мы тады думалі, а пра тое, каб выказаць нейкія пачуцьці. Цяпер грошы засланілі ўсё. Вы паглядзіце, якая маса нейкага песеннага матэрыялу абрынаецца на людзей з тэлебачаньня, з радыё. Але прадукцыя цяперашніх FM-станцый не гучыць у бяседзе, у сябрыне, каля вогнішча. Людзі там сьпяваюць старыя песьні. А сучасныя песенькі адна адну выпіхваюць з эфіру, і праз тры хвіліны іх немагчыма ўспомніць.
29 лістапад a 2013 г.
Хто спаў у праху зямлі — прачнецца, хто праведны быў — зазьзяе, хто быў справядлівы — зазіхацее.
Францішак Скарына
ПАРТРЭТЫ 3-ПАД ШЫБЕНІЦЫ
Vis-a-viS: Язэп Янушкевіч
У гэтыя абліччы хочацца ўглядацца падоўгу. Вось белабароды, з праніклівым позіркам Тамаш Булгак — двойчы паўстанец (у 1830-м і 1863-м) і двойчы катаржнік. Вось каржакаваты і ў паважным веку Юрась Краскоўскі, на пагонах якога замест вайсковых адзнак вышытая лічба «1863». Вось зьняты ў хатнім інтэр’еры Зыгмунпі Чаховіч, які пасьля адбыцьця капіаргі і высылкі стаў Янку Купалу духоўным бацькам. Вось з валявым тварам паўстанец Бацян усьпёрся на шаблю, а праваруч ад яго — два сыны зь пістолямі за паясамі. Вось падперазаны слуцкім пасам Павал Барэйша — праўнук славутага Тадэвуша Рэйтана... Да 150-хугодкаў з дня сьмерці Кастуся Каліноўскага дасьледнік Язэп Янушкевіч сабраў і выдаў (разам з дачкой Камілай) унікальны фотаальбом «Парпгрэты паўстаньня».
— Язэп, найлепшым знаўцам паўстаньня 1863 году ў нас лічыўся сьветлай памяці Генадзь Кісялёў, дзякуючы якому мы сёньня маем поўны збор твораў і дакумэнтаў Кастуся Каліноўскага і жыцьцяпісы найбольш актыўных удзельнікаў паўстаньня 1863 году. А ці складана было сабраць фотагалерэю паўстанцаў?
— Да зьбіраньня фотагалерэі мяне падштурхнуў прафэсар Джым Дынглі, калі запрасіў паўдзельнічацьу навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай 150-м угодкам з дня страты Кастуся Каліноўскага. Дзякуй таксама і Вользе Гарбачовай, якая гадоў пяць таму апублікавала здымкі паўстанцаў, якія захоўваюцца ў архівах Вільні і Парыжу. I я, будучы абазнаным у гэтай тэме яшчэ раней, патрымаўшы ў руках дзясяткі паўстанцкіх здымкаў, падумаў: а чаму б не зрабіць фоталетапіс нашага змаганьня? Здымкі адшукваліся ў беларускіх архівах, у Польшчы і Літве, ва ўспамінах удзельнікаў паўстаньня з Украіны, зь Інфлянтаў і Прыбалтыкі. У альбоме мне хацелася паказаць як мага больш шырокі абсяг паўстаньня, паколькі нашымі паплечнікамі ў супольным змаганьні з расейскім царызмам выступалі і іншыя паняволеныя народы.
— Мне здавалася, Кісялёў ведаў усіх паўстанцаўз твару. Ці ёсьць у вашым альбоме асобы, пра якіх і ён не падазраваў?
— Відаць, вучні для таго і існуюць, каб пайсьці трошкі далей за настаўніка. Усё ж у XXI стагодзьдзі мы маем нашмат большыя тэхнічныя магчымасьці. Раскрываюцца архівы, там знаходзяцца новыя матэрыялы. Што да невядомых асобаў...
Вось выява маладзенькага паўстанца Паўлюка Барэйшы, які загінуў пад Малагошчай у Польшчы 24 лютага 1863 году. Загінуў дзевятнаццацігадовым. Прозьвішча Барэйша нам нічога не гаворыць, а гэта быў праўнук славутага Тадэвуша Рэйтана! Так гінуў цьвет нашай нацыі. На здымку мы бачым, што юнак падперазаны слуцкім пасам. Пасы кармазынавага колеру насілі падчас вайны, а чорнага — на знак жалобы. А на суседнім здымку на руках у паўстанца Бацяна — ягоны сынок. Так і прыгадваецца тагачасная дражнілка, якою дзеці даймалі расейскіх казакоў: «Пачакайце, сена пакасілі — атава нарасьце». А вось Багуслаў Семірадзкі, менскі шляхціч, лекар, які ўзначальваў Менскую паўстанцкую арганізацыю пасьля таго, як быў арыштаваны Пятро Чакатоўскі. Дарэчы, менская арганізацыя не была выкрытая цалкам, нягледзячы на намаганьні Мураўёва і дасьведчанага палкоўніка Лосева. Зь Семірадзкім здарылася трагедыя. Калі праз год нехта з паўстанцаў на допытах усё ж назваў ягонае прозьвішча, ён быў выкліканы на новае дазнаньне ў Вільню. I на зваротным шляху, баючыся катаваньняў, ня быўшы ўпэўненым, што іх вытрымае, ён атруціўся... I зусім сэнсацыйным мне бачыцца здымак шляхцянкі Ванды Беліковіч. На адвароце можна прачытаць: «Помешяца Ванда Белнковнч Внтебской губерннн. Карточка найдена в гробу ея мужа. Заплатнла штраф 300 рублей». Дзе вы, нашы айчыннЬія Караткевічы і Сянкевічы, дзе вы, нашы драматургі — Шэксьпіры і Аляхновічы? Такія сюжэты расказваюць нам звычайныя фотаздымкі! Нават па іх відаць,
якая палітыка задушэньня праводзілася на нашых землях, калі за фота, пакладзенае роднаму чалавеку ў труну, трэба было заплаціць штраф, роўны гадавому заробку турэмнага наглядчыка!
— Дзякуючы вядомай балядзе Адама Міцкевіча «Сьмерць палкоўніка», мы вебаем пра гераіню паўстаньня 1830 году — Эмілію Плятэр. А вось жанчыны ў паўстаньні 1863 гоЬу — тэма, як мне здаецца, нечапаная. У альбоме я бачу здымкі цэлых сем’яў — хто яны?
— Беларускія жанчыны ў тыя часы былі куды больш патрыятычна настроеныя за мужчынскую палову. Скажам, на адным з фота ёсьць сям я Далеўскіх. Мураўёўскі тэрор закрануў зь дзясятак прадстаўнікоў гэтай сям’і, найвядомейшым сярод якіх быў Цітус Далеўскі — паплечнік Каліноўскага, пазьней расстраляны. Ягоныя браты — Францішак і Алесь — двойчы зьведалі выгнаньне ў Сыбір... Двойчы ссылалася і сямя Булгакаў. У альбоме ёсьць і рарытэтныя здымкі жанчын Сьвентарэцкіх — Алімпіі і яе дачкі Юзэфы. Іхныя фотаадбіткі, набытыя нядаўна польскай Нацыянальнай бібліятэкай у Варшаве, зьяўляюцца самымі раньнімі фота ў Польшчы, гэта значыць, паходзяць недзе з 1851 году. I яшчэ шэраг жаночых абліччаў у жалобных строях можна знайсьці ў гэтым фотаальбоме.
— Да нядаўняга часу былі вядомыя два фатаздымкі Кастуся Каліноўскага. Найвядомейшы зь іх належыць Ахілесу Банольдзі. Нядаўна згаданая ўжо Вольга Гарбачова апублікавала трэці здымак. Але яго чамусьці няма ў тваім альбоме.
— Здымак, пра які ты гаворыш, не атрыбутаваны. Я не хацеў падаваць яго як выяву безыменнага паўстанца, у мяне хапала атрыбутаваных адбіткаў касінераў-інсургентаў. Я пакінуў высьвятленьне гэтага пытаньня да другога выданьня. Згаданы здымак разам з двума іншымі дакладна вядомымі адбіткамі правадыра паўстаньня здадзены мною ў Цэнтар крыміналягічнай экспэртызы на вуліцы Валадарскага. Так што неўзабаве даведаемся, Каліноўскі на здымку, ці не.
— Ведаю, што капіяваньне дакумэнтаў (і фота) у літоўскіх архівах няўсім дасьледнікам па кішэні. Колькі мае заплаціць беларус у Вільні за адну копію?
— Да трох літаў — у залежнасьці ад стану захаваньня і каштоўнасьці дакумэнту. Я не шкадую пра аплату, паколькі гэта дазволіла зрабіць выданьне альбому болын якасным.
— У свой час ты прычыніўся да поўнага выданьня «Мужыцкай праўды». Вось словы Каліноўскага, апублікаваныя на яе старонках 150 гадоў таму: «Ад маскаля няма чаго дабра спадзявацца; маскаль хітры, урад маскоўскі нас дурманіць; бясьпечнасьці пад маскалём ніякаіі няма; жыцьцё пад маскалём — горкая доля; паспрыяеш маскалю — саграшыш перад Богам; з усіх старон маскалі цяпер талкуюць нам безустанку аб сваім брацтве з намі, але брацтва там нямнога знойдзеш». Як выглядае, і сёньня гэтыя выказваньні ня страцілі сваёй актуальнасьці.
— Словы Каліноўскага заўсёды былі для нас актуальныя, асабліва цягам апошніх двух стагодзьдзяў. Праўда, расейскі імпэрскі шавінізм за
савецкім часам быў закамуфляваны, апрануты ў авечую скуру «інтэрнацыяналізму». Каліноўскі, апрача ўсяго, быў таленавіты публіцыст, і да яго шмат хто з сучасьнікаў прыслухоўваўся. Гэта відаць, скажам, з успамінаў Якуба Гейштара, Апалінара Сьвентарэцкага, Вандаліна Чэрніка. Паплечнікі Каліноўскага адназначна бачылі ў імпэрскай Расеі ворага. Яны нават акрэсьлілі, што ў найбліжэйшае стагодзьдзе яна ня зможа стаць нам памочніцай ці апякункай. Бо вельмі шмат крыві ўжо тады пралілося. Ды і сёньня з боку Расеі не відаць разуменьня і жаданьня жыць у раўнапраўным добрасуседзтве. Так што «Мужыцкую праўду» хоць сёньня на менскай плошчы раздавай.
— 128удзельнікаў паўстаньня былі пакараныя сьмерцю. Больш за 12 000 саслана ў Сыбір. А дастаткова было напісаць прашэньне бацюхнуцару... Што ўсё ж змушала паўстанцаў ісьці з высока ўзьнятай галавой да канца?
— Так, паўстанцам часта прапаноўвалася: падпішы вернападданьніцкі адрас цару Аляксандру II, і ты будзеш ахінуты ягонай ласкай. Аднак паўстанцы ішлі на эшафот і на катаргу, на канфіскацыю маёмасьці, але не падпісвалі. Яны разумелі, што духоўная здрада Радзіме ляжа грахом на наступныя пакаленьні. Уся былая веліч ВКЛ, усё змаганьне цягам стагодзьдзяў, уся вялікая культура, якая здолела паўстаць тут ад Дняпра да Буга, усе кніжныя выданьні, азораныя сьвятлом Скарыны, сьведчылі пра тое, што ў канцы XVIII і ў XIX стагодзьдзі на нашы землі прыйшла цемра. Паўстаньне 1863 году было апошнім моцным