Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
Міхась Скобла высьпятак (ЯЫРЬІНЫ
радыё свабода
высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
высьпятак ад Скарыны
Блогі і дыялёгі
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Міхась Скобла. Высьпятак ад Скарыны. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2017. 500 с.: іл.
Бібліятэкар Свабоды
Аляксандар Лукашук
Мастак Генадзь Мацур
Карэктар Марына Сідаровіч
Кнігі ня толькі маюць свой лёс, яны могуць кіраваць лёсамі сваіх аўтараў. Кнігі, вартыя, каб іх прачыталі мільёны, і заслугоўваючыя аўтадафэ, кнігі — як абарончы мур і кнігі-касманаўты, кнігі — помнікі каліграфіі і ахвяры цэнзуры, Кніга над кнігамі — Біблія — у сваім першародным выглядзе — вось галоўныя “героі” гэтага выданьня, прымеркаванага да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня.
Цытаты з прадмоваў і пасьляслоўяў Францішка Скарыны прыводзяцца паводле выд.: Скарына Ф. Маем найбольшае самі: кніга перастварэньняў Алеся Разанава. — Мастацкая літаратура, 2017.
© Міхась Скобла, 2017
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2017 FOL
ISBN 978-0-929849-86-7
Зьмест
Сучасьнікі. Аляксандар Лукашук 7
Наш абарончы мур. Блогі
Наш абарончы мур 10
Купала Янка і лаянка 21
А дзе ж пісьменьнікі? 29
Распусканьне тканіны 39
Каінава братэрства 45
Прафэсар крылатай мовы 51
Кніга, пасьля якой хочацца жыць 57
Кавалер ордэна Ўсьмешкі 66
Прасеяная энцыкляпэдыя, альбо
Хто заслужыў высьпятка ад Скарыны 73
Адкуль паходзіць народец'ь? 79
Скарына і яшчэ сто герояў 86
Кніга-радзіма і месяц гаўпвахты 93
Як кварта нёманскай вады 98
Турма як дом творчасьці 106
Ці «эўразійскі» паэт Адам Міцкевіч? 112
Калі свая сьвіта, то — шыта-крыта 119
Украінскі фронт Быкава 128
Зь бібліятэкай на градах 134
Віцебскі дыскамфорт князя Альгерда 140
Глёбус за сьпінай 147
Жыць у часы Навухаданосара. Дыялёгі
Залатая блешня і каралі з сушаных грыбоў (Ігар Шклярэўскі) 154
ВКЛ як прышчэпка ад апатыі
(Алесь Краўцэвіч) 189
Храм літаратуры — з Быкавым і Караткевічам (Валерыя Навадворская) 207
Мастацтва дзяліцца таямніцай
(Кшыштаф Занусі) 216
Мастак, натхнёны дыктатурай (Аляксей Марачкін) 228
Адысьціся ад бездані
(Раіса Баравікова) 241
Жыць у часы Навухаданосара (Андрэй Федарэнка) 253
Казачнік Бай для мільёнаў (Генадзь Бураўкін) 260
Партрэты з-пад шыбеніцы (Язэп Янушкевіч) 274
Бітва працягласьцю паўтьісячагодзьдзя (Леанід Дайнека) 286
Баязьліўцу ня месца ў літаратуры (Ніл Гілевіч) 306
Навошта кананізаваць Скарыну? (Адам Мальдзіс) 316
Трыццаць срэбнікаў заўжды ў цане
(Віктар Казько) 325
Дзе шукаць Крыж Эўфрасіньні Полацкай (Сяргей Тарасаў) 345
Спаліць пасьля прачытаньня
(Аляксандар Фядута) 362
Без айчыны няма чалавека (Уладзімер Някляеў) 375
Зь беларускай ратушы Эўропа бліжэй (АлегТрусаў) 392
Чырвонае — любоў, а чорнае — журба (Дзьмітро Паўлычка) 410
Імя Скарыны напіша сонца (Алесь Аркуш) 424
У чым неўміручасьць друкаванай кнігі? (Мікола Нікалаеў) 436
Біблія для ўсіх беларусаў
(Ірына Дубянецкая) 449
Скарына як эпіграф. Пасьпяслоўе аўтара 462
Паказьнік імёнаў 462
Пра аўтара 482
Summary 484
Сучасьнікі
Сёньня,
праз 500 гадоў пасьля Скарыны, Кожны, хто па-беларуску моліцца, Кожны, хто па-беларуску каецца, Кожны, хто па-беларуску лечыць, Кожны, хто па-беларуску вучыць, Кожны, хто па-беларуску чытае, Кожны, хто па-беларуску піша, Кожны, хто па-беларуску друкуе — Друкуе, піша, чытае, вучыць, лечыць, каецца і моліцца так, Бо ёсьць Скарына.
Кожны.
Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода
НАШ АБАРОНЧЫ МУР
Блогі
Усякаму чалавеку трэба дружбаваць з кнігай, бо яна люстэрка людзкога жыцьця і душэўныя лекі, уцеха — самотным, зьнявераным — помач.
Францішак Скарына
НАШ АБАРОНЧЫ МУР
Вялікая кітайская сьцяна, змураваная з сабранага па ўсёй імпэрыі каменьня, стагодзьдзямі аберагала жыхароў Паднябеснай ад варожых набегаў.
Рыцары ў сярэднявечнай Эўропе абносілі свае замкі землянымі валамі, абкопвалі глыбокімі равамі і выседжвалі ў непрыступных фартэцах самыя працяглыя аблогі.
Абарончая сьцяна ў самым высакагорным горадзе Мачу-Пікчу ў пэруанскіх Кардыльерах высечаная з суцэльнай скалы, якая і сёньня вежавымі зубцамі прычэсвае аблокі, хоць ахоўваць няма каго — турыстаў і тых няшмат на каменных вузкіх вулачках.
3 чаго складзеная абарончая сьцяна Беларусі? Зь якіх найтрывалейшых матэрыялаў, што і ў агні
не згарэлі, і перад ваеннымі землятрусамі ўстаялі? 3 кніг. 3 тысячаў і мільёнаў кніг, якія леглі ў тую сьцяну замест цаглінаў і камянёў. I гэта самая трывалая сьцяна, самы надзейны мур у сьвеце, бо яго не падкапаеш і таранам не разаб’еш.
Беларусь шматкроць кроілі дзяржаўнымі межамі, дзялілі на чужацкія гміны іўезды, заганялі то ў літбелы, то ў бээсэсэры, то ў райхі, а беларусы як жылі на сваёй зямлі, так і жывуць. I цары, і генэральныя сакратары сыходзілі, а Беларусь заставалася. Значыць, мае яна надзейны абарончаахоўны мур, які падступнаму чужаку разбурыць не пад сілу. I няхай мур гэты, кажучы сучаснай мовай, віртуальны, ён можа абараніць вас ад усіх нашэсьцяў. Гэты мур самаўзводзіцца ў кожным з нас дзякуючы прачытаным кнігам. Таму мы, беларусы, павінны ў кожнай кватэры-хаце мець па бібліятэцы. Нечытаньне кніг мяжуе для нас з нацыянальным злачынствам. Невыпадкова вялікі будаўнік ахоўнай сьцяны Беларусі Ўладзімер Караткевіч напісаўу адным са сваіх праграмных вершаў: «Чалавек прыходзіць / з-за далёкіх, чужых нам меж / і зьдзіўляецца: / што вы за нацыя, / хай вас халера, / што ні дом — сотні кніг! / Гэта правільна, дружа, / іначай бы мы не былі / ні народам, / ні нацыяй, / а гноем, / хімерай». Таму і ня дзіўна, што беларус купляе кнігі «коштам пайковага хлеба», а «выходзячы пад бомбы ў дарогу, / мае — у сэрцы Бога, / а ў кайстры — / Багдановіча, Танка, Купалу, / Коласа, Панчанку і Эклезіяста».
Нам трэба радавацца кожнай таленавітай беларускай кнізе — зь яе выхадам ахоўная сьцяна Беларусі мацнее.
Кожны муляр ведае, што самае галоўнае ў мулярскай справе — закласьці кутнія камяні, выверыць па іх падмуркі, узьвесьці вуглы. Далей па нацягнутым шнурку цэглу класьці здолее і вучань. У ахоўнай сьцяне Беларусі кутнія камяні кладуць і вуглы ўзводзяць гісторыкі. На іх працу раўняюцца астатнія будаўнікі.
Юры Туронак паклаў свае кутнія камяні глыбока і трывала. Можна сказаць — непарушна. Стаяцьме на іх наша абарончая сьцяна вечна.
Ня мною заўважана, што гісторыя чалавецтва — гэта пераважна гісторыя войнаў. Ня стала тут выняткам і гісторыя Беларусі — на нашай тэрыторыі зброя бразгала часьцей чым дзе. Але паколькі войны на беларускай зямлі, як правіла, ішлі за чужыя інтарэсы, то і гісторыю гэтых войнаў для нас пісалі таксама чужакі. Як прыклад можна прывесьці таўшчэзны двухтамовік «Усенародная партызанская вайна ў Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў» аўтарства Цанавы (ён жа Джанджагава, ён жа Лаўрэнцій II паводле чэкісцкіх сьвятцаў). Паводле гэтага партызаназнаўцы ў генэральскіх пагонах, ледзь ня зь першых дзён вайны ўсе беларусы, якія не пасьпелі змабілізавацца ў Чырвоную армію, шчыльнымі радамі пайшлі ў лес, адкуль білі фашыстаў і ўдзень, і ўночы, і ў хвост і ў грыву. На падобных гісторыях і выхоўваліся мы ўсе, у тым ліку аўтар гэтых радкоў. Але ў школе мне пашанцавала на настаўніка, які часам расказваў тое, чаго не было ў савецкіх падручніках. Аднойчы настаўнік, Пятро Мікалаевіч Марціноўскі (сьветлая яму памяць), проста на ўрок прынёс дзьве кнігі — «Бе-
ларускую граматыку» Браніслава Тарашкевіча і «Беларускі правапіс» Антона Лёсіка. Абедзьве — выданьня 1943 году. Дапытлівым вокам я неўзабаве згледзеў, што наклад тых «ваенных» падручнікаў — па 100 000 асобнікаў. Лічба мяне ўразіла. Атрымлівалася, што пад нямецкай акупацыяй у Беларусі дзейнічала прыкладна 500 школаў з прыблізна такой жа колькасьцю вучняў, як у нашай сярэдняй Дзярэчынскай. Наклады Тарашкевіча і Лёсіка ў два разы пераўзыходзілі наклады аналягічных савецкіх падручнікаў!
Знайшоўшы хвілінку, каб нам ніхто не перашкаджаў, я падаўся ў роспыты да настаўніка. Аказалася, што ён пры немцах вучыўся ў беларускай школе, ведаў дружыновага Саюзу беларускай моладзі на Слонімскую акругу Барыса Суравога, ад якога навучыўся сьпяваць файныя песьні. Настаўнік па-маладому матлянуў густым пасівелым чубам і напаўголаса прасьпяваў: «Дык ці ў шчасьця дзень пагодны, / ці у буры дні благім / знайма першы кліч народны: / Беларусь — перадусім!».
3 таго часу прайшлі доўгія гады, пакуль складаная гісторыя апошняй вайны больш-менш упарадкавалася ў маёй галаве. I ўпарадкаваў яе гісторык з Варшавы Юры Туронак. Памятаю, як на маіх вачах у менскай кнігарні «Сьветач» людзі стаялі ў чарзе, каб набыць ягоную «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» у кідкай бела-чырвонабелай вокладцы. I бралі па дзьве, па тры — сабе і сябрам. Дайце веры, навуковая кніга стала сапраўдным бэстсэлерам!
Зразумела, што і ўсе пазьнейшыя кнігі Юрыя Туронка не прайшлі міма мяне — і «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем», і «Людзі СБМ», і «Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі», і, нарэшце, «Мадэрная гісторыя Беларусі», куды ўвайшлі асноўныя працы гісторыка. Усе кнігі чыталіся запоем. Чытаў і думаў — гэта ж адзін чалавек зрабіў работу за цэлы інстытут, прычым ня маючы папярэднікаў, ідучы па цаліку. Асоба! А паколькі асоба гэтая жыве ў Варшаве, куды і пасьля прыўзьнятай жалезнай заслоны не заўсёды даедзеш, то зьвестак пра Туронка мы мелі мала. Хацелася ведаць больш. Звычайна незаменныя штрыхі ў партрэт любой асобы дадаюць мэмуары. I вось — маем іх і ад Юрыя Туронка. Кнігу «За кардонам Бацькаўшчыны» мне падараваў куратар і апякун бібліятэчкі часопісу «Беларускі гістарычны агляд» Генадзь Сагановіч, дзякуючы якому яна і пабачыла сьвет.
Юры Туронак і ў мэмуарах застаецца гісторыкам, таму чытача чакае падрабязная гісторыя яго родных Дукштаў — зь лічбамі і табліцамі, па якіх можна параўнаць два стагодзьдзі ў жыцьці мястэчка — XIX і XX. У Дукштах будучы гісторык 27 красавіка 1929 году прыйшоў на сьвет, там немаўлём быў ахрышчаны ў парафіяльным касьцёле ксяндзом Зянонам Буткявічусам, там падшпаркам на вуліцах услухоўваўся ў польскую, жыдоўскую, расейскую і літоўскую мовы. (Свая — беларуская — культывавалася ў сям’і, у доме, дзе на сьценах віселі партрэты Багушэвіча, Купалы і Казімера Сваяка.)