• Часопісы
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    Кіраўнік прыўладнага саюзу ў адным з інтэрвію нядаўна прызнаўся, што падначаленыя змушаюць абярэмкамі насіць Аляксандру Лукашэнку іхныя кнігі. Цягнуць спачатку ў саюз — з патрабаваньнем перадаць прэзыдэнту. Той пачытае і ацэніць. Нешта пакуль не ацаніў.
    Па іроніі лёсу мне аднойчы давялося прысутнічаць пры перадачы кнігі прэзыдэнту. Анатоль Сыс падчас нейкага пісьменьніцкага сходу схапіў Мікалая Чаргінца за рукаў і дэманстратыўна
    ўручыў яму свой новы паэтычны зборнік 3 гэткім надпісам: «Алесь, любі Беларусь, любі сваю маці. Яна ў цябе старэнькая, як і ў мяне. Дык беражы яе!». Ці перадаў генэрал у адстаўцы кнігу таму, каму яна падпісвалася? Сумняваюся. I рэкамэндую калегам несьці свае шэдэўры адразу на Маркса, 38. Бо на Фрунзэ, 5 — перадатчык ненадзейны. Нясіце, але будзьце гатовыя да лупцоўкі амапаўскімі дручкамі, бо любыя несанкцыяваныя шэсьці ў раёне рэзыдэнцыі прэзыдэнта разганяюцца імгненна.
    Беларуская літаратура ў нашай краіне — занятак, трэба прызнаць, небясьпечны. Паколькі з гэтай самай літаратурай улада вядзе вайну. I аўтару гэтых радкоў нават давялося прысутнічаць пры яе абвяшчэньні. Я маю на ўвазе сустрэчу кіраўніка краіны зь пісьменьнікамі, якая праходзіла ўлетку 1998 году ў тым самым вядомым будынку на Маркса, 38. Тады перамовы (ініцыяваныя Ўладзімерам Някляевым і задуманыя як мірныя) працягваліся чатыры гадзіны, зь якіх тры з паловай гаварыў гаспадар кабінэту. Ён параўноўваў літаратуру зь вялікай палітыкай, напорыста перабіваў пісьменьнікаў, і было зразумела, што яны для яго — як змабілізаваныя ў палітычнае войска жаўнеры. А ў войску не пярэчаць — выконваюць каманды. Чаго толькі не наслухаліся пісьменьнікі на той сустрэчы! I што «пнсательское перо — острое оружне», і што «презмдент готов поддержать тех пнсателей, которые поддержнвают власть», і што «учебннк по лнтературе должен быть, как с хорошей сталн отточенный меч». Усім прысутным адразу стала
    ясна, што літаратуры, якая не жадае станавіцца «ва фрунт», беларуская ўлада абвяшчае вайну. I вайна сапраўды пачалася.
    Спачатку беларускіх пісьменьнікаў выціснулі зь дзяржаўнага тэлеі радыёэфіру. Затым закрылі ім доступ на старонкі масавых грамадзкапалітычных газэтаў. Потым улады стварылі свой Саюз пісьменьнікаў пад кіраўніцтвам таго самага Чаргінца і паспрабавалі ў судовым парадку ліквідаваць ня свой. Тады адбылася гвалтоўная касьцянізацыя айчыннай літаратуры, калі літаратурнымі пэрыёдыкамі быў пастаўлены кіраваць чыноўнік па прозьвішчы Касьцян. Потым Міністэрства адукацыі разаслала ў падведамасныя ўстановы адмысловае распараджэньне, якое забараняла сустрэчы вучняў і студэнтаў зь пісьменьнікамі, што належалі да «няправільнага» саюзу. У тым жа міністэрскім рэскрыпце рэкамэндавалася наладжваць сустрэчы з «правільнымі». Па-мойму, гэта самы ганебны дакумэнт, які выходзіў калі-небудзь са сьценаў Мінадукацыі. Вымалёўвалася проста абсурдная сытуацыя: школьнікі вывучаюць на ўроках творчасьць народных паэтаў Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча, а сустракацца мусяць з графаманам N., які за ўсё жыцьцё тры разы надрукаваўся ў раёнцы, але ў прыўладны Саюз пісьменьнікаў быў прыняты безадкладна.
    Абсурдную сытуацыю ўзяўся выпраўляць усё той жа чаргінцоўскі саюз — з дапамогай дырэктыўных органаў. Цытую паводле афіцыйнага сайту СПБ:
    «Наш Саюз мае права рэкамэндаваць Інстытуту адукацыі і Міністэрству адукацыі найбольш таленавітыя творы, якія былі надрукаваныя і набылі станоўчы водгук на працягу апошніх 10-15 гадоў. Прыйшлі новыя пакаленьні, новыя творцы: М. Башлакоў, 3. Марозаў, М. Мятліцкі, Г. Пашкоў... Чаму іх творчасьць павінна заставацца ў тэндэнцыі замоўчваньня, а з клясы ў клясу дзеці павінны вывучаць толькі Р. Барадуліна і Г. Бураўкіна? Што тычыцца журналісткі С. Алексіевіч, дык яна ніколі ня мела дачыненьня да беларускай літаратуры. Гэта расейскамоўны журналіст, і зь яе творчасьцю павінны знаёміцца па праграме «Расейскамоўныя пісьменьнікі Беларусі».
    Пасьля такой цытаты мне хочацца зьвярнуцца да швэдзкіх акадэмікаў, каб пачакалі з разглядам творчасьці Сьвятланы Алексіевіч. Нобэлеўскую прэмію яшчэ не атрымалі Зьмітрок Марозаў, Мікола Мятліцкі, Міхась Башлакоў і Генадзь Пашкоў. Іх вершы, як і проза яшчэ аднаго актывіста СПБ Георгія Марчука (пра сваё вылучэньне на Нобэля ён паведаміў на старонках «ЛіМа»), ужо запакоўваецца на менскім паштамце для высылкі ў Стакгольм. Творы іх надзіва зьмястоўныя і высокамастацкія, як, напрыклад, верш пад назвай «Трактарыст»: «3-за нікчэмнай прэміі — ватоўкі, / Што табе па праву не далі, / Нібы дэзертыр вінтоўку, / ты пакінуў трактар на ральлі».
    Магчыма, радкі пра пакрыўджанага трактарыста ня ўразяць швэдзкіх акадэмікаў. Тады ім нічога не застанецца, як прачытаць вершы яшчэ аднаго беларускага паэта, які своечасова зьмікіціў, за каго аддаць свой паэтычны голас на старон-
    ках часопіса, які сам і рэдагуе. Паэт нібы зьвяртаецца да Беларусі, але зь яўным разьлікам, што будзе пачуты і там, дзе трэба: «А ты галасуеш па клічу сэрца, / А ты галасуеш душой і зрокам. / Ня трутняў спажывы, а аднаверцаў / маеш у сьвеце шырокім».
    Ну хто цяпер паверыць, што чарговы рэфэрэндум ці выбары ў Беларусі сфальсыфікаваныя? «Пропечатал в газете, н порядок», — як гаварыў незабыўны Паліграф Паліграфавіч Шарыкаў.
    «А што вы хочаце? Каб пісьменьнікі-апазыцыянэры вывучаліся ў школах!?» — чую я злараднае хіхіканьне калегаў па пяры, што прысягнулі на вернасьць уладзе. Але няўжо вы, пільнавокія і чуйнавухія, ня бачыце, што ўлада ваюе не зь імёнамі, не зь «няправільнымі» аўтарамі, а з усёй беларускай літаратурай?
    Для гэтай улады і Янка Купала — апазыцыянэр, бо ў трагікамэдыі «Тутэйшыя» вывеў на сьвятло рампы прыстасаванца і прайдзісьвета Мікіту Зноска. I сёй-той, между протчым, пазнаў у ім сябе. А каму ахвота глядзецца ў крывое люстэрка? Вось і вылецелі «Тутэйшыя» са школьных хрэстаматый — па камандзе баязьлівых чыноўнікаў, якім у самім спалучэньні словаў «Купала Янка» няйначай чуецца «лаянка».
    Сёньня ўжо ўсе забыліся пра незавершаныя выданьні збораў твораў Алеся Адамовіча, Вячаслава Адамчыка і Віктара Карамазава. 3 часу, калі выйшлі першыя тамы, прайшло ўжо гадоў пятнаццаць, а пра наступныя і гаворкі няма. У маім кнігазборы ёсьць маскоўская «Лмтературная энцнклопедня» ў 12 тамах (гады выданьня
    1929-1939). Яна некамплектная — няма дзясятага тома. Доўгі час я дапільноўваў у букіністычных аддзелах той дзясяты том. Пакуль не даведаўся, што ён і не выходзіў. Аказваецца, там быў артыкул пра Сталіна, які не спадабаўся самому правадыру. I — дзясяты том быўзабаронены. Сталін забараніў самога сябе, а разам і сотні пісьменьнікаў... А хто забараніў Адамовіча з Адамчыкам?
    Падобных прыкладаўя мог бы прывесьці безьліч. Распачатая ўладай вайна зь беларускай літаратурай працягваецца і сёньня. На яе перадавых пазыцыях не грымяць гарматы. Затое пагрымваюць друкарскія варштаты, якія вялікімі накладамі друкуюць літаратуру ўсіх часоў і народаў... па-расейску. Зайдзіце ў любую кнігарню (скажам, у сталічны «Сьветач»), і вы пабачыце, як шматлікія паліцы з расейскамоўнай літаратурай узялі ў аблогу і заціснулі ў куток некалькі палічак зь беларускімі кнігамі.
    Сугучна тым друкарскім варштатам пагрымваюць і амапаўскія дручкі — па шчытах ці па галовах — па чым патрапяць. I калі дручок апусьціўся на галаву кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева — ён біў і па беларускай літаратуры.
    Калі зьбіты да непрытомнасьці і выкрадзены зь лякарні паэт знаходзіўся ў засьценках КДБ, Мікалай Чаргінец выступіў з адмысловай заявай, у якой асудзіў калегу і прызнаў дзеяньні сілавікоў правамоцнымі.
    У Максіма Гарэцкага ёсьць апавяданьне «Дурны настаўнік». У ім настаўніка-бязбожніка вясковыя падшыванцы дражняць: «Плюнь на
    царкву — дам бублік». I той пляваў, і атрымліваў «бублік». Ці не апынуліся сёньня ў ролі гэткіх «настаўнікаў» і некаторыя «правільныя» пісьменьнікі, якія на загад зьверху, у чаканьні «бубліка», гатовыя назваць чорнае белым, а рыдлёўку далакопа — рыштункам клапатлівага садоўніка?
    У1942 годзе ў праскую кватэруЛарысы Геніюш заявіліся два нямецкія афіцэры і прапанавалі propagande machen (рабіць прапаганду). Паэтка рашуча выгнала іх прэч, рызыкуючы трапіць у Асьвенцым. Чым сёньня рызыкуюць чальцы прыўладнага саюзу? Дабрабытам? Месцам у чарзе да варштата Скарыны? Пагадзіцеся, рэчы — несувымерныя.
    Мой знаёмы літаратар, які ўступіў у прыўладны саюз нібыта каб ня страціць працу, пры сустрэчы апраўдваўся, маўляў, я служу ў дзяржаўным выдавецтве, значыць — служу дзяржаве. Што можна сказаць на падобныя апраўданьні? Калі пісьменьнік і павінен камусьці служыць, то хіба радзіме, а дзяржаве хай служаць КДБ і АМАП.
    У выдатнага расейскага паэта Барыса Слуцкага ёсць страшнаватыя радкі пра дзяржаву: «Государн должны государнть, / государство должно есть н пнть, / н должно, еслн надо, ударнть, / н должно, еслн надо, убнть». I, «калі было трэба», дзяржава не раздумваючы забівала ўласных грамадзянаў. У Курапатах, у ГУЛАГу, у Катыні... Пару гадоў таму ў сэрыі «Беларускі кнігазбор» выйшла кніга «Расстраляная літаратура». Там зьмешчаныя творы 66 беларускіх аўтараў, зьнішчаных бальшавіцкай уладай — ад Фабіяна Шантыра, расстралянага ў 1920-м, да Янкі Філістовіча,
    расстралянагаў 1950-м. Гэтай страшнай анталёгіі нельга паказваць школьнікам, бо Мінадукацыіў навучальнай праграме па літаратуры патрабуе: «выключыць нэгатыўныя палітызаваныя ацэнкі літаратуры 30-50-х гадоў».
    Да ўлады ў мяне пытаньняў няма. Сваю антыбеларускую сутнасьць яна паказала даўно і з тае пары ня ўтойвае. Але мне хочацца спытацца ў тых не абдзеленых талентам пісьменьнікаў, якія сёньня пішчом лезуць у школьныя праграмы, выдаюцца ў дзяржаўных выдавецтвах, выступаюць па дзяржаўным радыё і тэлебачаньні, якія ўзначальваюць рэдакцыі і спадцішка радуюцца, што яны нарэшце возьмуць сваё: калегі, а сумленьне ў вас ёсьць? Няўжо вы думаеце, што з назапашаных за пазухай камянёў можна збудаваць сабе надзейны пастамэнт? Разваліцца ён, і грымнецеся вы долу, як было ўжо ня раз у гісторыі ў падобных выпадках. I вы пра гэта ведаеце. Ведаеце і працягваеце propagande machen па камандзе тых, хто распачаў вайну зь беларускай літаратурай. Толькі дарэмныя вашыя высілкі. Бо, як сказаў клясык, «на шыбы вечнасьці ўжо лягло / яе дыханьне і яе цяпло». Бо ваяваць зь літаратурай — як страляць па зорках з рагаткі.