• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    — Днямі я перачытваў Юрыя Нагібіна — яго бліскучыя эсэ пра Хлебнікава, Мандэльштама, Зошчанку — і напаткаў у адным з эсэ такую фразу: «Паэт Н. займае першаступеннае месца ў расеііскай, а значыць, і ва ўсясьветнай літаратуры». I мне падумалася, што гэта неблагі крытэр. Чамуў нас на сваіх клясыкаў многія глядзяць, як на трэці гатунак?
    — Расейская літаратура — вялікая літаратура. Але яе росквіт застаўся ў мінулым — у XIX, у XX стагодзьдзях. Беларуская літаратура — маладая, у яе яшчэ ўсё наперадзе. Яна нагадвае маладую дзяўчыну, якая квітнее. Расейская літаратура падмазвае румянамі шчокі і робіць плястычныя апэрацыі, а беларуская па-маладому квітнее. У яе столькі дыялектаў, столькі магчымасьцяў, такія квяцістыя мэтафары! Ёй ёсьць адкуль чэрпаць і браць. Увогуле, як паглядзець, малыя літаратуры цяпер на ўздыме, і за імі будучыня. Што да нашых клясыкаў... Калі б мяне ізалявалі, як Маўглі, ці проста ў камэру-адзіночку пасадзілі і дзесяць гадоў не давалі ніякай іншай літаратуры, акрамя беларускай, то я змог бы стаць паўнавартасным чалавекам і ў літаратурным, і ў жыцьцёвым пляне. Я ўзяў бы зь беларускіх клясыкаў
    і няклясыкаў усё тое, што звычайна бярэцца з усясьветнай літаратуры.
    — У сваіх міні-эсэ (я зноў маю на ўвазе кнігу «Сечка») ты шмат увагі ўдзяляеш культуры мовы. На жаль, інтэрнэт сёньня нівэлюе і спрашчае мову. «На гэта рады няма» (як сказаў бы ў такім выпадку Ян Скрыган), ці ўсё ж нейкая рада ёсьць?
    — Няма рады. Гэтага нівэляваньня і спрашчэньня ўжо ня спыніш. У XXI стагодзьдзі мова будзе іншай. Яна будзе ня коласаўскай, не скрыганаўскай, не федарэнкаўскай. Будзе нейкі канглямэрат, нейкае эспэранта. Добра гэта ці кепска, ня ведаю. Ведаю толькі, што піць прыемней крыштальную, крынічную ваду, а ня брудную, каламутную. Самому ж пісаць прыемней, калі мова чыстая, ня мешанка, сам як пісьменьнік атрымліваеш асалоду ад сваёй працы. А гэта ўжо маленькая зарука таго, што і чытачу перадасца часьцінка гэтага.
    — Калі ты параўнаў мову з чыстай крынічнай вадой, мне прыгадаўся Іван Бунін. У свой час ён падараваў сьпеваку Фёдару Шаляпіну фота з надпісам (падам у арыгінале): «Мйлый Ваня, мой Бог свободен от цензуры, йя лйкую!». Афіцыйнаў Беларусі цэнзуры няма, але як зьява яна мае месца. Хто сёньня зьяўляецца цэнзарам — галоўны рэдактар дзяржаўнага выбавецтва, дзяржчасопісу ці сам пісьменьнік?
    — Цэнзуры як такой сапраўды няма. Але яна ёсьць, і яшчэ больш вычварная, чым савецкая. Маўляў, пішыце, як хочаце, што хочаце, а мы будзем зьверху хіхікаць. Мы даём вам волю пі-
    саць з матамі, пісаць па-беларуску агідна, пісаць мешанкай. У такі спосаб мы вам пакажам вашу «мову». Я б назваў гэта «базарнай» цэнзурай. Але засталася і звыклая цэнзура. Скажам, у дзяржвыданьне прыходзіць на працу малады рэдактар. Спачатку ён ходзіць гогалем, а пасьля сама атмасфэра пачынае так на яго ўплываць, што ён сам пачынае цэнзураваць тэксты, без усялякай каманды зьверху. Выкрэсьлівае на ўсякі выпадак, каб чаго ня выйшла: «А навошта я буду з гэтым зьвязвацца? Я пакіну, а нехта напіша на мяне ананімку, мяне звольняць з працы». Вось так і працуе гэтая сыстэма — не на абуджэньне творчых пачаткаў, а на абуджэньне пачаткаў рабскіх.
    — Якое тваё стаўленьне да электроннай кнігі?
    — Мы ўсе разумеем, што папяровая кніга адыходзіць у шчасьлівае добрае мінулае. Будучыня за электроннымі кнігамі. Праўда, я сам іх не чытаю. Для мяне дотык да паперы, пах кнігі ўжо ствараюць атмасфэру ўспрыняцьця. Я гляджу ў мэтро, на вуліцах, як маладыя людзі перагортваюць старонкі ў электронных пляншэтах, — я так не магу. Мне трэба выпісаць зносачку, зрабіць пазнаку на палях... На мой век і папяровых кніг хопіць. Але рух наперад ня спыніш. Электронная кніга ўсё роўна з часам выцісьне папяровую. Будуць кніжныя аматары-эстэты, як ёсьць, напрыклад, аматары цыгараў, якія зьбіраюцца ў сваіх клюбах. Вось так і кнігалюбы будуць зьбірацца, каб пагартаць папяровыя кніжкі, будуць плаціць за іх вялікія грошы. Але масавая кніга будзе, вядома ж, электроннай.
    6 лістапада 2013 г.
    Калі ж вабіць душу тваю музыка, альбо, інакш, пеўніца ці гудзьба — знойдзеш усьцяж у гэтай кнізе вялікае мноства вершаў натхнёных і песьняў, якімі ўсьцешаны будзеш.
    Францішак Скарына
    КАЗАЧНІК БАЙ ДЛЯ МІЛЬЁНАЎ
    Vis-a-viS: Генадзь Бураўкін
    Залатое пшанічнае none, на ім — ійчодры бог урадлівасьці Жыцень, так падобны даАнапголя Вярцінскага. У горне шугае полымя, а пры кавадле — бог кавальскай справы Жыжаль — простакопія Ўладзімера Арлова. У хатнім зацішку прымасьціўся за спіалом лагодны Дамавік, загрымаваны пад Рыгора Барадуліна... Так здаецца, але грым тут, прызнацца, не пры чым. Проста клясыкі беларускай літаратуры без усякіх грымаў пераўвасобіліся ў розных міталягічных істотаў — для насьценнага календара «Першапачатак». Каму быць казачнікам Баем, пытаньня не ўзьнікала. Ім стаў аўтар любімай мільёнамі беларускіх дзяцей «Калыханкі» Генадзь Бураўкін.
    — Генадзь Мікалаевіч, казачнік Бай — гэта сапраўды ваш вобраз, аўтары праекту не памыліліся. Ведаю, што некалькі вядомых пісьменьнікаў адмовілісяўдзельнічаць у гэтай, на іхдумку, «гульні». А чаму згадзіліся вы?
    — Усё, што зьвязана зь беларускай гісторыяй, з нашымі паданьнямі, з нашай даўніной, я гатовы заўсёды падтрымаць. I калі да мяне зьвярнулася ініцыятарка праекту «Першапачатак» Ірына Хадарэнка, я пагадзіўся. Мне ж не прапаноўвалі роляў нейкіх блазнаў, а пабыць казачнікам Баем — мой абавязак. Думаецца, што мы апошнім часам зрабіліся ці не занадта строгімі да такіх рэчаў, як фотаздымкі, пэрформансы. Прыйшлі новыя часы, новыя чытачы, у якіх трошкі іншы погляд на тое, што дорага нам. Хай іхны погляд будзе іншым, але я вельмі хачу, каб тое, што было дорага нам, было дарагім і для іх.
    — «Бег Бай па сьцянеў чырвоным каптане»... Ці лёгка вам далося пераўвасабленьнеў таго Бая?
    — Прызнаюся, нялёгка. Калі мы з фотамастаком Валерыем Дубоўскім прыехалі ў Строчыцы, у музэй, зайшлі ў хату і пачаліся здымкі — павярніся так, зрабі гэтак, — я сьпярша на ўсё згаджаўся, а потым проста пачаў злавацца. Бог ты мой, хіба я нейкая лялька?! Дзякуй Богу, па сьцяне бегаць не прымушалі. Для мяне было адкрыцьцём, што, аказваецца, роля мадэлі — вельмі нялёгкая справа. I маладыя дзяўчаты, якія мараць пра лёгкі хлеб у мадэльных агенцтвах, памыляюцца. Хлеб там зарабляць вельмі няпроста.
    «Пісьменьнікі павінны гаварыць уладзе праўду ў вочы»
    — Уладзімер Някляеў у адным са сваіх «Знакаў прыпынку» напісаў, што меў гутарку з вамі наконт дачыненьняў пісьменьнікаў з уладай. I нібыта выразам прыйшлі да думкі, што «зацятая канфрантацыя з уладай — ня самае лепшае, а самае горшае з таго, што літаратары маглі зрабіць і зрабілі на шкоду Беларусі і беларушчыне». Вы сапраўды лічыце, што з уладай можна было дамовіцца?
    — Я на гэта спадзяваўся. У мяне ўсё ж быў досьвед працы ва ўладзе — і ў Беларусі, і за мяжой, у Нью-Ёрку. I разам з досьведам была вера, што калі рабіць нешта разумнае, агульнакарыснае, то заўсёды можна дамовіцца. Але я і падумаць ня мог, што ў галовах многіх высокапастаўленых чыноўнікаў — поўная адсутнасьць культуры і неадукаванасьць. 3 такімі як будзеш шукаць кампраміс? Кампраміс можна знаходзіць тады, калі ёсьць жаданьне абодвух бакоў. А калі такога жаданьня з боку ўлады няма? Між іншым, я аб гэтым шкадую, бо ва ўлады, нават у дурной улады, ёсьць такая сіла, якой няма ні ў грамадзкіх арганізацый, ні ў палітычных партый.
    — А калі вы зразумелі, што з уладай кампраміс немагчымы?
    — Гэтае разуменьне прыйшло да мяне тады, калі я пачуў жахлівае выказваньне, што на беларускай мове немагчыма выказаць разумных думак, бо гэтая мова бедная... I я ўсё чакаў тых разумных думак, для якіх нібыта не падыходзіць беларуская мова. Я іх да гэтай пары не дачакаўся.
    А потым — я пабачыў, што гэтыя людзі, якія так зьняважліва гаварылі пра беларускую мову, ня ведаюць ніякай іншай мовы, у тым ліку і расейскай. Хоць лічаць, што ведаюць. Але ў іхных вуснах гэта не расейская мова, а нейкі канцылярыт. Гэта ня мова Пушкіна, Талстога, Ясеніна, Шолахава ці Віктара Астаф’ева. Потым мне стала зразумела, што ўлада ня проста не разумее сваю памылку, яна ня хоча яе разумець! Вось тады мне стала па-сапраўднаму горка. Я зразумеў, што з такімі людзьмі ісьці на кампраміс не магу.
    — Неяку «Вольнай студыі» Андрэй Федарэнка выказаўся ў тым сэнсе, што дзяржава павінна пісьменьніка гладзіць па галаве і кланяцца яму ў ногі. А на вашу думку, ці ёсьць у пісьменьніка і дзяржавы нейкія ўзаемныя абавязкі?
    — Ну, Андрэй залішне многага ад дзяржавы чакае, было б наіўна верыць у такія адносіны. Я ня веру і не хачу гладжаньня па галаве. Хоць, бясспрэчна, лепш, калі гладзяць па галаве, чым калі па галаве б’юць. Мне думаецца, што і ў дзяржаўнай улады, і ў пісьменьнікаў ёсьць агульны абавязак перад народам і перад гісторыяй. Калі ўлада хоча застацца ў гісторыі сьветлай, а ня чорнай старонкай, то яна павінна думаць ня толькі пра тое, каб накарміць людзей, пра што нам вельмі часта нагадваюць. Улада павінна думаць і пра тое, як яна ўвойдзе ў гісторыю свайго народу. А таленавітыя пісьменьнікі таксама нясуць адказнасьць за той час, у якім жывуць, а ня толькі за тыя словы, якія пішуць. I калі ўлада, на іх погляд, робіць тое, што шкодзіць гісторыі і на-
    роду, пісьменьнікі павінны гаварыць ёй праўдуў вочы, ня ўтойваючы.
    — Нядаўнаў адным зь дзяржвыдавецтваў выйшла кніга ўспамінаў пра часопіс «Маладосьць» (яму сёлета 60 гадоў), дзе вы працавалі галоўным рэдактарам. Але вашыхуспамінаў там чамусьці няма. Вас падобныя выпадкі засмучаюць, ці выўжо звыкліся з такімі адносінамі?
    — Мяне гэта засмучае. Скажу шчыра: я прывык азірацца на былое. Тым больш калі гэтага былога няма чаго саромецца, наадварот, ім можна ганарыцца. У тыя часы, калі я быў галоўным рэдактарам «Маладосьці», там друкаваліся творы, аднесеныя да залатога фонду беларускай літаратуры. Я маю на ўвазе кнігі Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Івана Навуменкі, Івана Мележа, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, унікальную кнігу «Я з вогненнай вёскі». I калі гэты пэрыяд сьвядома «забываецца», мне, вядома ж, крыўдна. Тым больш мяне прасілі, прычым вельмі настойліва, напісаць успаміны да юбілею дарагой, роднай для мяне «Маладосьці». I я іх напісаў, але ў кнізе іх не аказалася.