• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    — Неаднойчы падзеі ў рамане нагадвалі мне падзеі сучасныя. Скажам, нападнікі ў чорных ма-
    сках раняць вашага героя на вуліцы гораду, зьнікаюць, і ніхто ня ведае, хто яны. А вам часта бачацца такія паралелі — паміж мінуўшчынай і сучаснасьцю?
    — Пастаянна бачацца. Жыцьцё няспыннае, і яно зь мінуўшчыны цячэ ў наш сёньняшні дзень. Тады былі нападнікі ў чорных масках, і сёньня яны ёсьць. Нічога не мяняецца. Але нельга зьнішчыць ідэю беларускай дзяржаўнасьці, якая ідзе праз стагодзьдзі. Нельга паставіць на калені народ, які хоча волі, які хоча жыць у сваёй хаце, пад сваім небам, са сваім словам, са сваёй верай. «Можна зламаць шпагу — нельга зьнішчыць ідэю», — сказаў вялікі француз Віктор Гюго. Гэтыя словы адпавядаюць і нашай беларускай сытуацыі.
    — Ці бітва пад Воршай нечаму навучыла Ma­cKey?
    — На жаль, не навучыла. У галовах расейцаў нейкая царысцкая ідэя: наверсе — адзін, а ўсе — пад ім. Расея заўсёды атакавала нашыя землі, яна хацела прарвацца ў Эўропу, шукала шляхі да Балтыйскага мора. Іван Жахлівы вёў сюды свае войскі, і яны тут гінулі. I сёньняшні прыклад з Украінай — тое самае. Пяцьсот гадоў таму беларусы і ўкраінцы ўваходзілі ў адну дзяржаву — ВКЛ, тады мы ўсе былі ліцьвінамі. Тады Масква ішла вайной на беларускія землі, а сёньня — на Данбас, на Ўкраіну, нашую сястру па ВКЛ. Маскоўцы неўспрымальныя даўрокаўгісторыі. Хоць у іхнага арла дзьве галавы, але глядзяць яны не туды. Я сам гадоў сем жыў у Расеі. Расейскі народ вельмі добры і шчыры, ён можа і папрацаваць,
    і чарку выпіць, і пасьпяваць. Але на іх прапаганда ўзьдзейнічае. Глядзіце, фільмы ў іх толькі пра нейкіх супэрагентаў, якія адным ударам зьбіваюць з ног траіх, страляюць зь дзьвюх рук. Неўзабаве ўжо і дзеці будуць камісарамі Мэгрэ ў іхных фільмах.
    — Адзін з герояў раману «Назаві сына Канстанцінам» гаворыць: «Для Масквы галоўнае — собйрать Русь. Хоча Русь гэтага зьбіраньня ці ня хоча,уяе, Русі, не пытаюць». Гэта ж так сугучна сёньняшняму дню, калі Крэмль прыдумаў нейкі «русскйй мйр» і таксама намерыўся яго зьбіраць.
    — На жаль, сапраўды гісторыя паўтараецца. Вобразна кажучы, бітва пад Воршай працягваецца і сёньня — ва Ўкраіне. Чаму ўкраінцы павінны саступіць частку сваёй тэрыторыі? Калі гэта Данбас быў Наваросіяй? Гляньце на мапу — дзе Новарасійск? На Каўкаскім узьбярэжжы. А тут стварылі нейкую «Наваросію» ў Данбасе, столькі зла наварочалі. У Данбасе казакі запароскія жылі і чумакі, якія з Крыму вазілі соль, гэта ж украінамоўныя людзі. Таму і Данбас — украінская зямля. Думаю, што большасьць людзей на Данеччыне душою горнецца да Кіева, але сёньня яны жывуць пад рулямі аўтаматаў. Але я ўпэўнены, што ўкраінцы ўрэшце перамогуць, як перамаглі нашыя продкі на Крапівенскім полі.
    — Бы напісалі дванаццаць гістарычныхраманаў, як для нашага часу — многа. А якое вашае стаўленьне, напрыклад, да Юзафа Крашэўскага, які напісаў шэсьцьсот раманаў і аповесьцяў, ці да Бальзака, чыя «Чалавечая камэдыя» складаецца зь дзевяноста шасьці тамоў?
    — Да пладавітых творцаў я стаўлюся станоўча. Калі ты адчуваеш сябе пісьменьнікам, ты павінен пісаць шмат, у тым ліку буйныя рэчы. На мой погляд, раман — гэта і ёсьць найгусьцейшая канцэнтрацыя літаратуры, яе найвышэйшае ўвасабленьне. Я паралельна задумваю свае раманы і часам паралельна пішу. Стараюся пісаць штодня, для мяне ўлюбёная праца — пісаньне. Зрэдку, каб адпачыць, пішу вершы ці празаічныя карацелькі, якія называю герадоцінкамі — у гонар бацькі гісторыі Герадота.
    — Пра аднаго з вашых герояў — Канстанціна Астроскага — мы ўжо пагаварылі. А ў іншых вашыхраманах дзейнічаюць Усяслаў Чарадзей, Язафат Кунцэвіч, напаўлегендарны князь Вячка. Хто зь іх найбліжэйшы вам няяк пісьменьніку, аяк чалавеку, як беларусу?
    — Як чалавеку, як ліцьвіна-беларусу (я так сябе называю), мне найболып блізкі Канстанцін Астроскі, які спыніў навалу з усходу. Мы, беларусы, народ эўрапейскі. Усе нашыя рэкі, Нёман, Дзьвіна і Дняпро, цякуць у Атлянтычны акіян, гэта значыць — у Эўропу. Нават прырода падказвае нашаму народу, у якім кірунку рухацца, а нас ізноў спрабуюць разьвярнуць на ўсход. Для нашага народу цяпер самае галоўнае — захаваць нацыянальны аптымізм, зьберагчы нацыянальную энэргію. Ня трэба думаць, што нас мала, што мы бедныя і няшчасныя. Нас дастаткова, нас ажно 10 мільёнаў! Шатляндцаў, напрыклад, усяго 3 мільёны. Мы, беларусы, у канцы XX стагодзьдзя займелі сваю дзяржаву. Зірніце на эўрапейскую мапу — да гэтай пары ня маюць сваёй дзяржаў-
    насьці шатляндцы, валійцы, каталёнцы, баскі, карсыканцы, гагаузы і г.д. А мы маем, і нашая задача — захаваць яе. Мы адказныя за яе перад памяцьцю продкаў, перад будучымі пакаленьнямі.
    «Як можа духоўны пастыр, жывучы ў Беларусі, ня ведаць мовы тытульнай нацыі?»
    — Ваш раман «Той, каго ўдарылі па шчацэ» — пра Язафата Кунцэвіча, якога ўніяцкая царква вызнае за сьвятога. А Жыровіцкі манастыр, што належыць РПЦ, шматтысячнымі накладамі выдае і распаўсюджвае антыўніяцкія ўлёткі. Ці варта Праваслаўнай царкве так баяцца ўніяцкай, якая ў Беларусі нешматлікая?
    — Усе мае продкі былі ўніятамі. Я і напісаў названы раман, каб аднавіць у памяці народу ўніяцкую царкву, якая захавала ў свой час беларускую мову і гісторыю. Чаго ня скажаш пра царкву праваслаўную. Дарэчы, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел прызнаўся, што ня ведае беларускай мовы. Як можа духоўны пастыр, жывучы ў Беларусі, ня ведаць мовы тытульнай нацыі? Трэба было за тры ночы вывучыць! Усё ж беларусам неабходна мець сваю беларускую аўтакефальную царкву. Мы ж у свой час праваслаўе прымалі не ад Масквы. Калі мы прымалі праваслаўе, яе яшчэ на сьвеце не было. На месцы Масквы тады яшчэ бегалі шэрыя курапаткі і вецер пыл ганяў. А сёньня расейцы падказваюць, кім нам быць — праваслаўнымі, каталікамі ці ўніятамі. Наш народ хрысьціянскі, і гэта галоўнае. Барацьба РПЦ супраць уніяцкай царквы — гэта імкненьне ўнесьці раскол. Беларусам раскол у хрысьціянскім жыцьці не патрэбен.
    Нам трэба жыць мірна. Я супраць таго, каб антыўніяцкія настроі будзіліся ў грамадзтве. Гэта нам не на карысьць.
    — Вы самі сябе называеце ліцьвіна-беларусам. Цяпер у сацыяльных сетках даволі папулярная ідэя перайменаваньня Беларусі ў Літву. Як вы да гэтага ставіцеся?
    — У рамане «Назаві сына Канстанцінам» я выкарыстоўваю назву Ліцьвінія. Я ліцьвін — мая краіна Ліцьвінія, я румын — мая краіна Румынія. У мяне нават верш ёсьць: «Тут вочы шэрыя, тут вочы сінія, / і шум лясоў, і бляск дажджоў, / адна такая ты, зямля Ліцьвінія, / я за цябе душу аддаць гатоў». Што да перайменаваньня... Усё ж няхай пакуль застаецца Беларусь. Ня «Белая Русь», не «Белоруссня», а Беларусь — адным словам, адным выдыхам, адным крыкам. Як пісаў Янка Купала: «Гэта крык, што жыве Беларусь». Хай будзе назва Беларусь, а час пакажа.
    — Вернемся да вашай тэзы пра нацыянальны аптымізм. Вы доўгі час жылі ў адным доме з Васілём Быкавым, які якраз не вызначаўся нацыянальным аптымізмам. Умногіху памяці ягоныя словы пра тое, што беларусы спазьніліся на свой гістарычны цягнік. А на вашую думку, наш цягнік сапраўды стаіць перад тупіком ціяшчэ выедзе на сваю далёкасяжную магістраль?
    — Я і сёньня жыву ў тым самым доме, дзе жыў Васіль Уладзімеравіч, на вуліцы Максіма Танка. Я жыву тут, а ён ужо на нябёсах, у славе. Лічу, што беларусы нікуды не спазьніліся. Паглядзіце, колькі пакаленьняў курды (саракамільённы народ!) дамагаюцца сваёй дзяржаўнасьці. А мы
    яе дамагліся. Дык чаму мы спазьніліся? Кожны народ прыходзіць і адыходзіць у свой час. Як людзі нараджаюцца, так і народы нараджаюцца. Распадаюцца імпэрыі — і ўзьнікаюць народы. На руінах Рымскай імпэрыі паўсталі румыны, італьянцы, гішпанцы. Ужо чвэрць стагодзьдзя мы ня ведаем, што такое Савецкі Саюз. Па ім у мяне няма настальгіі, хоць я там пражыў 51 год. Я заўсёды разумеў, што СССР — гэта народы, сабраныя ў адзін мяшок. Імпэрыі паміраюць — народы жывуць.
    «Наш шлях адзін — у Эўропу, і нічога з гэтым ня зробіш»
    — Апрача таго, што вы аўтар гістарычных раманаў, стваральнік фірмы «БелПі» («Беларускае пітво»), вы яшчэ прыдумалі і Згуртаваньне эўрацэнтрыстаў. Хто ў яго ўваходзіць?
    — Афіцыйна такога згуртаваньня не існуе, яно не зацьверджанае ў Міністэрстве юстыцыі ці яшчэ дзе-небудзь. Яно знаходзіцца ў маёй душы, і юрыдычны адрас гэтага згуртаваньня — мая душа. Чальцом Згуртаваньня эўрацэнтрыстаў ёсьць той, хто пачуваецца эўрапейцам, каму хоць аднойчы дзьмуў у вокны вецер з Атлянтыкі. Беларусы заўсёды былі эўрапейскім народам па сваім мэнталітэце, па сваёй гісторыі. Менск, як мы ведаем, заснаваны ў 1067 годзе, і ён ані разу не ўваходзіў у склад Расейскай дзяржавы, толькі быў гвалтам далучаны да яе ў 1794 годзе, пасьля падзелу Рэчы Паспалітай. Усе, хто падтрымлівае эўрапейскі выбар нашага народу, — мае адна-
    думцы, і я запрашаю іх уступаць у Згуртаваньне эўрацэнтрыстаў.
    — Беларусу сёньня не праблема трапіць у Эўропу. Гадзіна самалётам, і ты ў Эўразьвязе. Мне здаецца, палітычную арыентацыю беларусаў лягчэй зьмяніць, чым кулыпурную. Вось, напрыклад, ваш раман «Сьлед ваўкалака» пад назвай «Тропой Чародея» выйшаў па-расейску, а не па-ангельску, па-француску ці па-гішпанску. Які беларускіраман мог бы зацікавіць сёньняшнюю Эўропу?
    — А хоць бы той самы «Назаві сына Канстанцінам». Усе мае раманы скіраваныя на эўрапейскую гісторыю, у якой існавалі і мы. Паглядзіце: Полацкае княства па Дзьвіне заўсёды гандлявала з Эўропай, з Ганзай — эўрапейскім купецкім хаўрусам. Наш народ павернуты тварам да Атлянтыкі, і душы нашых людзей, асабліва маладых, настроеныя на эўрапейскі вецер, які мы адчуваем зь дзяцінства. Калі я жыў на Магілёўшчыне, то заўсёды недзе ў сярэдзіне лютай зімы прылятаў цёплы вецер, наставала адліга, цяклі капяжы са стрэхаў. Гэта быў вецер з Захаду, эўрапейскі вецер, як я яго называю. Так што нічога з гэтым ня зробіш, наш шлях адзін — у Эўропу. I шмат якія творы беларускай літаратуры можна выдаваць і на ангельскай, і на гішпанскай, і на нямецкай мовах. Дарэчы, згаданы вамі «Сьлед ваўкалака» мусіў выйсьці па-латыску, гэта было літаральна перад развалам Савецкага Саюзу. Я даў згоду, але выдаць латышы не пасьпелі. Дык можа, сёньня яны ўспомняць пра нашую дамову. У тым рамане, дарэчы, апісваецца жыцьцё і іх продкаў.