Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
— Мы зь ім у свой час разам працавалі і вельмі багата часу праводзілі сам-насам. Гэта быў апошні год Турава, ён тады здымаў фільм паводле маёй аповесьці «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел». Здымаў ужо безнадзейна хворым. Выдатны, безумоўна, быў чалавек, меў незвычайную эрудыцыю. I вось дзіўна: Тураў размаўляў парасейску, але ён — наш самы нацыянальны, самы беларускі рэжысэр. Усё ім зьнятае так ці іначай зьвязана зь Беларусьсю. Таму аповесьць і прысьвечаная Тураву, ён шмат чаго пазычыў майму герою Майстру. Увогуле, усё мною напісанае ідзе ад жыцьця. Убачанае, пачутае і адчутае калісьці пераасэнсоўваецца і прарастае на паперы. Многія памятаюць, як Тураў зрэжысаваў свой адыход, як гэта было кранальна. Ён здолеў падняцца над сьмяротнай хваробай, яго на апошні юбілей даставілі зь лечкамісіі на «хуткай дапамозе», ужо амаль бязмоўнага. Гэты эпізод увайшоў і ў маю аповесьць. Увогуле, творчасьць — гэта інтуіцыя. Інтуіцыя вока, якое бачыць падсьвядомае, і вуха, якое чуе будучыню. I неяк інтуітыўна я тут абапёрся на Турава.
— Вашага Майстра займае праблема прадажнасьці мастацтва. Вось ягоныя развагі: «Трыц-
цаць срэбранікаў пры ўсялякім курсе застаюцца трыццацьцю срэбранікамі. Пры кожнай уладзе і кожным часе. Гэта мы толькі падманваем сябе, што вось адзіныраз схібім, паступімся, а потым выправімся, апраўдаемся. Вытрываем зьдзек, гвалтаваньне, атрымаем ляўрэацкі значок, званьне народнага і набудзем голас. Узвысімся і загаворым на ўсю моц. Але голас ужо хрыпаты. Вось так і перацінае нам глотку». Трыццаць срэбнікаў — наколькі гэтая валюта хадаваяў сучаснай Беларусі?
— Самая хадавая. Трыццаць срэбнікаў — валюта, якая ніколі ня ведае інфляцыі. Яна вечная, як і сама дыспазыцыя «мастак і ўлада». Пытаньне прадажнасьці праяўляецца ня толькі ў сэнсе матэрыяльным. Яно больш балючае, калі справа тычыцца душы. Мой Майстра ня мае прозьвішча. Камусьці тут можа ўбачыцца ўплыў Булгакава. Што ж, на Булгакава, на Маркеса сёньня як можна забыцца? Героі ўсіх трох аповесьцяў, што ўвайшлі ў кнігу «Час зьбіраць косьці», — безыменныя, таму што надышло бясчасьсе для творцаў. Наша творчасьць ужо нікуды нікога не вядзе, яна нікому ўжо непатрэбная. Я пішу пра згубленасьць мастака ў часе. Мастака і героя.
— Але ваш Майстра знаходзіць у сабе сілы не згубіцца. Ён усё ж моцны чалавек.
— Яму згубіцца не дазваляе талент. Ад самога сябе нікуды не падзецца. Майстра ў канцы свайго шляху задумваецца пра сэнс жыцьця. Прычым бяспатасна — вось што галоўнае. Цяпер пайшла літаратура патасная, арыентаваная на тыя ж трыццаць срэбранікаў. Але для любога сапраўднага творцы настае час, калі ўзьнікаюць пэўныя
пытаньні, і зьяўляецца нейкая нават грэблівасьць да самога сябе за тыя колішнія трыццаць срэбранікаў, якія давялося прыняць. I ён пачынае сябе судзіць, ён, нібы лермантаўскі герой, разумее: «Есть высшнй Судня...». Мастак заўсёды паўстае перад найвышэйшым судом.
— У вашага Майстра ёсьць талісман, які дапамагае яму захаваць сябе ў стасунках з уладай. Гэта каменьчык з магілы Максіма Багдановіча. Калі расшыфраваць гэты вобраз, што павінен мець за душой творца, кабзастацца самім сабой?
— Найперш мець у сабе чалавечую годнасьць. У аповесьці шмат што зьвязанае з Багдановічам. Я прыгадваю, як далёкі ад літаратуры чалавек, дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімер Гарбачоў змагаўся за перанос праху Багдановіча ў Беларусь. Я ня ведаю, наколькі гэта абгрунтавана, ці варта трывожыць косьці паэта. Але пра косьці нам усім трэба заўсёды думаць. Што будзе з нашымі касьцямі, дзе яны лягуць і наколькі яны будуць чыстымі.
— Мне яшчэ запомніліся развагі Майстра пра тое, як дзяржава выкарыстоўвае ў сваіх інтарэсах пісьменьнікаў-нябожчыкаў. Гэта перагукаецца з нашым часам. Скажам, нядаўна ў Мядзеле з помпай адкрылі помнік Максіму Танку, а пры жыцьці ў дзяржавы не знайшлося грошай на стымулятар для ягонага сэрца.
— Улада зыходзіць з таго, што жывы пісьменьнік можа і ў хамут стукнуць, а мёртвы ён паслухмяны. Ставячы помнікі і красуючыся на іх фоне, улада праяўляе клопат не пра творцу і ягонае мастацтва, яна тут клапоціцца найперш пра самую
сябе. Гэта тое, што называецца танцамі на магіле. А ў Беларусі нэкрафільства квітнее са страшнай сілай. Тут варта згадаць і таго ж Багдановіча, і Купалу, і Коласа, і Танка, і Быкава. У выпадку з Быкавым гэта ўвогуле зьдзек. А што ўлада тварыла з Танкам пры жыцьці? Ты пра стымулятар успомніў. Калі паэт ляжаў у лечкамісіі, яго зьмясьцілі ў палату на сонечным баку, дзе нават штораў не было. А стаяла самая сьпёка... I самае жахлівае, што пад ложкам у палаце стаяла урна з прахам паэтавай жонкі. А цяпер, калі ласка, — бронза і медзь. Мёртвага душаць у абдымках.
«Чым бліжэй улада да храма, тым далей яна ад Бога»
— Ёсьць два вядомыя азначэньні ўлады. «Кожная ўлада ад Бога» — у нас гэта любяць паўтараць. I радок Мандэльштама: «Власть омерзйтельна, какрукй брадобрея». Вамякое азначэньне бліжэйшае?
— Мандэльштамаўскае. Ён вельмі трапна сказаў аб прытворстве ўлады. Яна вялікая прытворшчыца. I гэта не ад душы ідзе, не ад нашай нацыянальнай культуры. Бо ў беларускай нацыянальнай культуры такога няма. Там заўсёды ёсьць месца паразуменьню, сьціпласьці, памяркоўнасьці. Так, мы памяркоўныя, але мы можам ісьці зацята да самага краю прорвы. Мы можам пакласьці сябе, як той казаў, на алтар Айчыны і жыцьця, калі трэба. Што да ўлады ад Бога... Гэта тое, што нам увесь час падсоўвае РПЦ. Я разумею ерэтычнасьць таго, што гавару. Але сёньняшнія царкоўнікі выракліся таго, што было ў Абакума,
што было ў Ніканаўскай царкве. Сёньняшняя царква пайшла на збліжэньне з уладай. I ўлада пайшла на збліжэньне з царквой. Але чым бліжэй улада да храма, тым далей яна ад Бога. Гэтую ўзаемную прыстасаванасьць улады да царквы і царквы да ўлады мы бачым па ролі РПЦ ва Ўкраіне. Царква фактычна дабраслаўляе ўсё, што творыцца ў гэтак званых ДНР і ЛНР. Гэта ж зьдзек з боку Расеі — распачаць вайну, разбурыць усё, a потым карміць людзей сваімі гуманітарнымі грузамі! Ды яшчэ абвінавачваць пры гэтым нейкую сэнатарку, якая прывезла на Майдан булачкі...
— Вайна ва Ўкраіне то заціхае, то зноў успыхвае. Якая будучыня ў сувязі з украінскімі падзеямі чакае нас? Можа быць, абламаўшы зубы на Ўкраіне, Расея пакіне ў спакоі Беларусь?
— He пакіне. Імпэрскія апэтыты бязьмежныя. Расеі цяпер патрэбная невялічкая пераможная вайна. Таму што эйфарыя праходзіць, рэйтынг Пуціна неўзабаве ўпадзе ніжэй за плінтус. У Беларусі ўсё можа быць. Скажам, нас могуць узяць ціхай сапай. Нас ужо спрабуюць такім чынам узяць. Толькі адно можа спыніць Расею — вайна будзе на мяжы ўсясьветнай. Пуціна спыніць толькі разуменьне таго, што Расея будзе змушаная ваяваць з усім сьветам. Сёньня яны як ніколі падобныя — Пуцін і Лукашэнка. Пуцін гойсае па сьвеце — Індыя, Узбэкістан, Турцыя... Ён ляціць туды, дзе можна на нешта спадзявацца. Тое ж самае мы памятаем і ў Беларусі, калі Лукашэнка ляцеў то ў Азэрбайджан да Аліева, то ў Ірак да Садама Хусэйна, то ў Вэнэсуэлу да Уга Чавэса. Гэта агідна, гэта тое агіднае, пра што гаварыў Ман-
дэльштам. I гідота гэтая заўсёды суправаджае ўладу, калі ёю страчаная нацыянальная культура, страчаны народ, страчаная мова. Вось тады, усё страціўшы, улада і павінна некуды зьвяртацца, некуды бегчы, недзе шукаць ратунку.
— Улада адмаўляе існаваньне «чорных сьпісаў» зь «нячэснымі» пісьменьнікамі ды музыкамі. А вы па сабе ці адчуваеце наяўнасьць тых сыіісаў?
— Улада не перастае маніць свайму народу. Сьпісы, складзеныя шмат гадоўтаму, ня зьніклі, і я гэта зусім нядаўна адчуў на сабе. Запрасілі мяне на творчую сустрэчу ў адну навуковую ўстанову. Спачатку ўсё ішло спакойна, а потым у арганізатарак узьнікла сумненьне: а ці можна мяне запрашаць? Ну, нібыта можна. Я прыйшоў на сустрэчу, а там сядзяць тры чалавекі. Што рабіць? Сыходзіць, адмяняць сустрэчу? He. Я выступаў перад трыма слухачамі дзьве гадзіны. Жонка жартавала потым: ты як Аляксандар Блок, які падчас грамадзянскай вайны ў Пецярбургу выступаў перад адным слухачом.
Ці другі выпадак. Запрасілі выступіць у сталічным пэдунівэрсытэце. Скажу шчыра, я ня вельмі люблю падобныя сустрэчы, але калі людзі шчыра рыхтуюцца і запрашаюць, то згаджаюся. Гэта недзе ідзе ад вясковай нашай талакі, ад беларускага характару, — ісьці насустрач чалавеку, які цябе кліча, просіць пра нейкую дапамогу. I вось я ўжо еду ў аўтобусе на сустрэчу, а мне званок: «Віктар Апанасавіч, сустрэча адмяняецца». Праўда, студэнты так лёгка не адступіліся, зьвярнуліся да вышэйшага начальства. Тое дало каманду, і студэнтам прынесьлі раздрукаванае
маё выступленьне на Радыё Свабода, далі пачытаць і выкладнікам. Каб і выкладнікі, і студэнты ведалі, хто такі гэты Казько, каб не запрашалі на сустрэчы апазыцыянэра. А я ніякі не апазыцыянэр, я не ўваходжу ў палітычныя партыі. У мяне проста ёсьць пазыцыя, ёсьць свая думка. I я бяздумна ніколі не пабягу ў чаргінцоўскі саюз, як бягуць некаторыя хлопчыкі. У мяне ёсьць і сумленьне, і паняцьце ўласнай вартасьці, уласнай чалавечай годнасьці. Тое пільнае ўнівэрсытэцкае начальства, як цяпер кажуць, мяне прапіярыла — студэнты пасьля тае забароны кінуліся шукаць мае кніжкі.
— Але ж і кніжак вашых няма ў кнігарнях.
— Дык жа дзесяць гадоў нічога новага не выдавалася ў дзяржаўных выдавецтвах! Мая кніжка «Час зьбіраць косьці», за якую мне прысудзілі прэмію Гедройця, 15 гадоў праляжала ў «Мастацкай літаратуры»! Там тры аповесьці, адна зь іх была надрукаваная ў Баўгарыі, другая — ва Ўкраіне, трэцяя — у маскоўскім часопісе «Дружба народаў». А ў нас ляжала бяз руху. Я пайшоў і забраў. Выдавецтва змаўчала, ні слова не сказала, хоць была ўжо і дамова падпісаная. Магчыма, я нават падам на яго ў суд — за невыкананьне. Я думаю, што працэс вымаганьня сваіх літаратурных правоў павінен у Беларусі пачацца. Чаму я гэта кажу? Вось у той самай «Мастацкай літаратуры» выйшла перавыданьне маёй аповесьці «Суд ў Слабадзе», для школьных бібліятэк. Яшчэ ў пазамінулым годзе закончыўся тэрмін распродажу, і 85%, як мне сказалі ў бухгальтэрыі, распрадалі. Я больш за год хадзіў па ганарар. Гэта было
вельмі абразьліва, ганебна — хадзіць туды і прасіць тое, што ты зарабіў. Становішча пісьменьніка ў нашай дзяржаве сёньня можна параўнаць хіба са становішчам гастарбайтара. Я хадзіў-хадзіў, а потым прыйшоў і сказаў: «Хлопцы, калі вы і далей будзеце мяне абкрадаць, я падам на вас у суд». Заварушыліся, выплацілі. Але, зноўжа, нашая хамская, напарстачнікавая, жмотная дзяржава сябе паказала — недаплацілі роўна столькі, каб я ня мог зьвярнуцца ў суд.