Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
«Крыж параўнальна нядаўна бачылі, у тым ліку людзі зь Беларусі»
— Дапусьцім, што Крыж знаходзіцца ў Загорску. I што, за ўвесь гэты час яго ніхто, апрача ўладыкі Філарэта, ня бачыў?
— Паводле маіх зьвестак, Крыж параўнальна нядаўна бачылі, у тым ліку людзі зь Беларусі. У час, калі ў нас пачалася кампанія, умоўна кажучы, «слуцкія паясы», калі іх паўсюль шукалі, каб наладзіць вытворчасьць у Беларусі. На жаль, я не магу назваць імёнаў, магу толькі сказаць, што гэта афіцыйныя асобы. Разумееце, Троіца-Сер-
гіева ляўра вельмі значная для Расейскай праваслаўнай царквы. Туды адкрытага доступу няма. Крыж ляжыць у такім месцы, куды звычайнаму чалавеку трапіць немагчыма.
— Слухайце, Крыж Эўфрасіньні Полацкай знаходзіцца ў афіцыйным вышуку, яго, між іншым, шукае Інтэрпол. Ёсьць людзі, якія яго нядаўна бачылі, а значыць, сьведкі. Можа, пасьля нашай гутаркі справай зоймецца Сьледчы камітэт ці КДБ?
— Сьведкі павінны быць. Калі Крыж сапраўды там ляжыць, яго бачылі многія. Сьвятары, якія туды прыяжджаюць, проста не маглі яго не заўважыць. Аднак я ня думаю, што пасьля нашай з вамі размовы нейкія спэцслужбы зоймуцца пошукамі Крыжа. Наша размова не падстава для таго, каб абшукваць усю загорскую ляўру. Гэта ўсё ж інстытут царкоўны, а ня сьвецкі. Паўтаруся, месца як бы навідавоку, але ў той жа час недаступнае.
— Але якім чынам Крыж мог трапіць у тую ляўру?
— Давайце прыгадаем: да 1941 году ў Савецкім Саюзе нідзе ня згадваліся ні Аляксандар Неўскі, ні Мінін з Пажарскім, ні Ўшакоў, ні Нахімаў. А вось калі пачалася вайна, яны раптам былі абвешчаныя героямі, іх выявы неўзабаве зьявіліся на ордэнах, пра іх масавымі накладамі выдаваліся брашуры, якія разыходзіліся ў тым ліку і па кішэнях салдатаў на перадавой. Сталін дазволіў царкоўныя службы, даў царкве карт-блянш — і царква ішла насустрач дзяржаве, малілася за перамогу савецкай зброі. Гэта быў такі своеасаблівы «баш на баш». I за гэты «баш» дзяржава
мусіла нечым заплаціць. А чым? Усё, што было сканфіскавана ў царквы, было занесенае ў «госхраны» альбо ў фонды музэяў. А адтуль дастаць і вярнуць царкве было немагчыма. Заставалася аддаць тое, што не было ўлічана. А такімі няўлічанымі маглі стацца эвакуяваныя каштоўнасьці, у тым ліку і з Магілёўскага музэю.
— Калі Крыж — сьвятыня для Праваслаўнай царквы, то і стаўленьне да яго мусіць быць адпаведнае. А між тым на Крыжы напісана: «Калі ж хто вынесе крыж з манастыра (маецца на ўвазе манастыр у Полацку), хай ён будзе пракляты сьвятой Троіцай і сьвятымі айцамі». Калі Крыж хаваецца царквой, то атрымліваецца, што яна не выконвае сваіх жа пастулятаў? Супярэчнасьць нейкая.
— Безумоўна, супярэчнасьць тут ёсьць. I першым яе заўважыў, як ні дзіўна, Іван Жахлівы. Да 1563 году Крыж са Смаленску трапіў у Маскву. Калі Іван Жахлівы пасьля ўзяцьця Смаленску ішоў на Полацак, то ідэалягічнай падставай для гэтага быў намер вярнуць Крыж Эўфрасіньні на радзіму. I ён гэта зрабіў. Ён вёз Крыж побач з сабой, відаць, сапраўды, пабаяўшыся таго закляцьця. Такім чынам у XVI стагодзьдзі Крыж вярнуўся ў Полацак. I з таго часу ён Беларусі не пакідаў. Тое закляцьце, відаць, усё ж мела сілу. На Крыжы, дарэчы, яшчэ напісана, што рабаўнік будзе пракляты ўсімі сьвятымі айцамі і сямю сьвятымі саборамі. А сем сабораў царквы — гэта тыя саборы, на якіх былі прынятыя асноўныя сымбалі веры. Гэта сур’ёзныя рэчы. I тое закля-
цьце, безумоўна, распаўсюджваецца і на тых, хто ўтрымлівае Крыж сёньня.
— Ці можна дапусьціць, што Крыж Эўфрасіньні Полацкай, як згаданае Слуцкае Эвангельле, у пэўны момант можаўзьнікнуць невядома адкуль?
— Хацелася б, каб такі цуд адбыўся. Праўда, я ня надта ў гэта веру. У нашай гісторыі ня так шмат каштоўных сьвятыняў, зьвязаных з канкрэтнымі людзьмі — у нашым выпадку зь імёнамі майстра Лазара Богшы і сьвятой Эўфрасіньні, патронкі Беларусі, нашай нябеснай заступніцы. Ёсьць яшчэ крыж Аўраамія Смаленскага, які быў зроблены на ўзор Крыжа Эўфрасіньні. Пальцаў адной рукі хопіць, каб гэтыя сьвятыні пералічыць. Таму наш Крыж зьяўляецца надзвычай каштоўным — і ў духоўным сэнсе, іўматэрыяльным. Яго краналіся рукі самой Эўфрасіньні, ён рэч сакральная.
Мы ж сёньня яшчэ не ўсьведамляем да канца, кім для нас ёсьць Эўфрасіньня Полацкая. Усе народы ганарацца, калі знаходзяць нашчадкаў сваіх вялікіх папярэднікаў — Чынгісхана, Напалеона, Рурыкавічаў і г.д. А мы маглі б знайсьці нашчадкаў нашых Рагвалодавічаў і Ўсяславічаў! Адзіныя парэшткі, косьці чалавека з гэтага роду — гэта мошчы Эўфрасіньні, і яны ў нас ёсьць. Што да Крыжа, то нежаданьне перадаць яго Беларусі можа быць патлумачана як заўгодна. Скажам, у Расеі даўно прыняты закон аб рэстытуцыі, які забараняе вываз каштоўнасьцяў. 3 другога боку, адмова можа гучаць і ў тым сэнсе, што копія Крыжа ў вас ёсьць, хопіць вам і яе... Так што наўрад ці Крыж будзе вернуты. У аднымя абсалютнаўпэўнены — ён цэлы.
«Сакральныя памеры Крыжа пры капіяваньні парушаныя»
— У свой час мастак Мікалай Кузьміч зрабіў копію Крыжа Эўфрасіньні, якаяў 1997 годзе была нават асьвячоная Праваслаўнай царквой. Але што дзіўна —урозных крыніцах вышыня Крыжа (арыгіналу) паЬаецца розная: ад 50,5 см да амаль 52-х. А які памер дакладны?
— Сапраўды, памеры называюцца розныя. Я праглядзеў шмат энцыкляпэдый і дасьледаваньняў, у тым ліку вядомых навукоўцаў — Георгія Штыхава, Леаніда Аляксеева і інш. Справа ў тым, што нашыя продкі ў XII стагодзьдзі сантымэтрамі ня мералі. Асноўнай мерай даўжыні былі сажні. Сажні розныя — замкавыя, гарадавыя, грэцкія, царкоўныя, махавыя. Асаблівасьць сажня ў тым, што ён дзеліцца толькі папалам. I пры яго дзяленьні атрымліваюцца паўсажні, локці, пясьці, пядзі і вяршкі. Што да Крыжа, то за ўвесь час яго абмяралі толькі двойчы, яшчэ да рэвалюцыі, і абмеры былі зробленыя якраз у вяршках. Калі я паскладваў усе тыя вяршкі, то выявілася, што вышыня Крыжа складае адну пядзю грэцкую плюс адну пясьць грэцкую і адзін грэцкі вяршок — разам сем грэцкіх вяршкоў. Тут мы бачым траічнасьць — пядзя, пясьць, вяршок. Гэта сымбаль Тройцы. А ў суме сем вяршкоў — сымбаль Хрыста.
— Сем вяршкоў — гэта колькі сантымэтраў?
— 50,4 сантымэтра — гэта і ёсьць сапраўдная вышыня Крыжа. Даўжыня верхняй перакладзіны — тры вяршкі малога сажня, ніжняй — тры вяршкі казённага сажня. Зноў жа — сымбаль
Тройцы. Такім чынам, у Крыж ад пачатку закладзеныя дзьве ідэі — Троіцы і Хрыста.
— А копія, зробленая Кузьмічом, адпавядае гэтым лічбам?
— На вялікі жаль, не. Вышыня копіі — 51 см. Розьніца як быццам невялікая — 0,6 сантымэтра. Новы крыж асьвячоны паводле ўсіх канонаў, для вернікаў ён сьвятыня, але ўсё ж гэта ня тое, што закладалася ў арыгінальны Крыж сьвятой Эўфрасіньняй. Сакральныя памеры Крыжа пры капіяваньні парушаныя.
— А як такое магло стацца? У камісію па аднаўленьні Крыжа ўваходзілі дасьведчаныя навукоўцы. Чаму тады ніхто не зьвярнуўувагі на тыя сантымэтры і вяршкі?
— Агульнапрынятыя памеры Крыжа пайшлі з кнігі Леаніда Аляксеева «Полацкая зямля», якая выйшла ў 1966 годзе. Дарэчы, Аляксееўуваходзіў у названую камісію. Гэта дзякуючы яму мы маем выдатныя фотаздымкі і надпісы на бакавінах крыжа. Гісторык знайшоў у адным з маскоўскіх архіваў нэгатывы, зробленыя маскоўскім фатографам Бэргманам, калі ў 1905 годзе Крыж вазілі ў Маскву і Санкт-Пецярбург. Чамусьці пры ўзнаўленьні на памеры ніхто ўвагі не зьвярнуў. Быў зроблены «навадзел», які назвалі вобразам Крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Але ў ім таксама закладзеныя рэліквіі, мошчы сьвятых, ён асьвячоны і стаў культавым прадметам.
— А як увогуле ўзьнікла ідэя стварыць копію Крыжа?
— На пачатку 90-х у Менску праходзіў зьезд беларусаў блізкага замежжа, які шырока асьвят-
ляла тэлебачаньне, нават трансьлявала ў жывым эфіры. Гэтым займаўся мой сябра рэжысэр Віктар Шавялевіч. Аднойчы ён мне патэлефанаваў і сказаў, што пазнаёміўся на зьезьдзе зь беларусам з Сургуту, які хоча штосьці для радзімы зрабіць, а што — ня ведае. I прапанаваў мне пагаварыць зь ім. Я пагадзіўся. Нашая сустрэча адбылася ў гатэлі «Кастрычніцкі», дзе той сургуцкі беларус займаў неблагія апартамэнты. Звалі яго Анатоль Сілівончык. Спачаткуя прапанаваўямуўкласьці грошы ў аднаўленьне аднаго з разбураных замкаў, але гэта яго не зацікавіла. Царкву аднаўляць ён таксама не захацеў. Тады я расказаў яму пра страчаны Крыж Эўфрасіньні Полацкай, які няблага было б аднавіць. Тут Сілівончык адразу ўхапіўся, папрасіў напісаць яму падрабязную гісторыю Крыжа. Я напісаў. Ідэя адразу ж пачала абмяркоўвацца на зьезьдзе і нават трапіла ў рэзалюцыю: «Бацькаўшчына» бралася дапамагаць у аднаўленьні Крыжа. Утварылася камісія, якую ўзначаліў Адам Мальдзіс, але не было неабходных фінансаў.
— Сілівончык адмовіўся фінансаваць?
— He адмовіўся, але грошай спатрэбілася значна больш, чым ён мог даць. У Сілівончыка ў Сыбіры па тых часах быў даволі сьціплы бізнэс. Справа зрушылася пасьля першых прэзыдэнцкіх выбараў, калі мітрапаліт Філарэт пайшоў непасрэдна да кіраўніка краіны. Можа, трошкі ў дэталях памылюся, але далей падзеі адбываліся наступным чынам. Навукоўцы з камісіі дапамагалі майстру працаваць з эмалямі, бо тэхналёгія перагародкавай эмалі была ўжо страча-
ная. Дарэчы, дзесьці на гэтым этапе спраўдзіць памеры і забыліся. Узялі 51 см, асабліва ня думаючы, адкуль яны ўзяліся. Потым да справы аднаўленьня Крыжа далучылася Беларуская праваслаўная царква, потым дзяржава. Царква ўзяла на сябе аснову крыжа, рэліквіі і, здаецца, жэмчуг. Дзяржава займалася каштоўнымі мэталамі і камянямі. Сілівончык узяў на сябе аплату працы Кузьміча, выданьне кнігі «Жыватворны сымбаль Бацькаўшчыны», якую напісаў Уладзімер Арлоў, і здымкі дакумэнтальнага фільму. Плюс дзяржава ўзяла на сябе ахову — міліцыянты вартавалі майстэрню, каб адтуль нічога ня скралі.
«Аляксандар Неўскі, якому паставілі помніку Віцебску, — прыёмны сын хана Батыя»
— I яшчэ адну тэму хацелася б з вамі абмеркаваць. Адносна нядаўна ў Віцебску зьявіўся помнік Аляксандру Неўскаму. Аказваецца, помнікі яму ўжо стаяць у блізкім да Беларусі Пскове і далёкай Чыце, у былой сталіцы Расейскай імпэрыі СанктПецярбургу і Богам забытай Усьць-Іжоры. Каму спатрэбіўся помнік расейскаму князю ў Беларусі?
— Слушна сказаў у інтэрвію Радыё Свабода доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, што гэты помнік — своеасаблівы адказ «русского мнра» на пастаўлены ў тым жа Віцебску помнік князю Альгерду. 3 гледзішча сучаснай расейскай ідэалёгіі Альгерд, безумоўна, вораг Масквы. У 1368 годзе ён падышоў да Масквы, прысланіў дзіду да гарадзкой брамы і ўсклікнуў: «Няхай князь маскоўскі памятае, што войска літоўскае