Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
— Мураўёў служыў на высокіх пасадах, сыходзіў у адстаўку, зноў служыў... Запатрабаванасьць Мураўёва ў 1864 гоЬзе — гэта запатрабаванасьць ката?
— Так. Чаму Аляксандар II адклікаў папярэдніка Мураўёва Назімава? У Назімава была рэпутацыя міратворцы, ён ніколі не дазваляў крыўдзіць эліту. I таму ў Пецярбургу лічылі Назімава адным з тых, хто вінаваты ў антыімпэрскіх настроях на гэтых тэрыторыях. Менавіта таму замест яго быў прысланы чалавек, якога ва ўладзе не любілі, які быў вядомы сваёй жорсткасьцю, якога, скажам так, ідэалягічна было не шкада. Бо Аляксандар II вельмі не любіў Мураўёва, і Мураўёў не любіў Аляксандра II. I менавіта таму адзін пасылае, a другі думае: «Ты лічыш мяне катам, дык я буду катам, бо адказваць за ўсё будзеш і ты таксама». Што і адбылося. Мураўёў памёр уласнай сьмерцю, а Аляксандра II забіў беларус Ігнат Грынявіцкі.
— Мяне зьдзівіла, што ў сваіх мэмуарах Мураўёў толькі аднойчы згадвае Кастуся Каліноўскага.
— Разумееце, наш погляд на тую ці іншую гістарычную постаць можа вельмі адрозьнівацца ад поглядаў сучасьнікаў. Хто такі Каліноўскі для нас? Гэта сапраўдны змагар, нацыянальны герой. Хто такі ён для Мураўёва? Усяго адзін з паўстанцаў.
— I для Мураўёва ён усё ж — кіраўнік мяцяжу ў Краі.
— Для Мураўёва галоўны вораг ня той, хто кіраваў мяцяжом у Краі. Для яго галоўныя ворагі, зь якімі ён змагаўся, сядзелі ў Пецярбургу. Большая частка яго ўспамінаў — гэта апісаньне таго, як ён супярэчыць ураду, як урад яму перашкаджае наводзіць тут парадак. Вось што для яго галоўнае. 3 другога боку, як тут не прыгадаць цу-
доўнае апавяданьне нобэлеўскага ляўрэата Анатоля Франса «Понтыюс Пілят». Там Пілят расказвае гісторыю свайго жыцьця, і суразмоўца ў яго пытаецца: «Спадар пракуратар, а вы памятаеце, быў такі Ісус?». «Ня памятаю», — адказвае Пілят. I ён сапраўды ня памятаў. Для яго Ісус — гэта ўсяго адзін дзень жыцьця. Вось так і для Мураўёва прысуд Каліноўскаму — гэта ўсяго адзін дзень жыцьця, а для нас — гераічная старонка нашай гісторыі.
«Пастамэнт помніка Мураўёву ў Вільні быў памазаны салам, 1 ўсе гарадзкія сабакі бегалі туды...»
— У школьных падручніках гісторыі Беларусі Мураўёў названы «таленавітым адміністратарам». Калі б вам было прапанавана падрэдагаваць тыя падручнікі, што б вы напісалі?
— Я напісаў бы так: «Карную апэрацыю на тэрыторыі тагачаснага Паўночна-Заходняга краю ўзначальваў вядомы сваёй жорсткасьцю генэрал Міхаіл Мураўёў. За пасьпяховую карную апэрацыю ён атрымаў графскі тытул і прыдомак „Віленскі”». Усё. Можна гаварыць пра яго матывы, вызначаць, чым і як ён кіраваўся, але ўсё гэта — элемэнты карнай апэрацыі. А тое, што ён быў «таленавіты адміністратар»... У свой час ён паказаў сябе сапраўдным гуманістам, калі ў 1820-я гады падчас голаду на Смаленшчыне зьбіраў грошы, каб карміць сялянаў. I што, гэта мусіць неяк зьмяніць наш погляд на тое, чым ён займаўся ў якасьці кіраўніка карнікаў? Адно другога ня тычыцца.
— На сумленьні Мураўёва — сотні загубленых жыцьцяў, і нават «Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі» не забываецца на ягоную мянушку. Але чаму яго не любілі ў Расеі, пры двары? Пецярбурскі генэрал-губэрнатар публічна называў Мураўёва «людаедам». He кажучы ўжо пра тыя характарыстыкі, якія Мураўёў атрымаў ад Аляксандра Герцэна.
— Тут трэба ўлічваць, што 1860-я гады — час адноснай адлігі ў расейскім грамадзтве, якая настала пасьля сьмерці Мікалая I. Пры Аляксандру II уплывовымі зрабіліся сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку замежныя, эмігранцкія. Калі паспрабаваць знайсьці паралелі, то «Колокол» і «Полярная звезда» Герцэна — гэта нашы сучасныя «Хартыя» і «Беларускі партызан». I калі Мураўёў зразумеў, што прайграе бойку за ўласную рэпутацыю ў Эўропе, ён пачаў працаваць на рэпутацыю ў Расеі. I ён перамог, бо толькі самотнікі-інтэлектуалы давалі яму нэгатыўныя ацэнкі ў Расеі. А народ зьбіраў грошы на помнікі Мураўёву пасьля яго сьмерці. I на віленскі помнік, пастаўлены ў 1898 годзе, былі сабраныя грошы, каб ён быў пастаўлены менавіта ў Вільні — як адказ на помнік Адаму Міцкевічу. Гэты факт выклікаў абурэньне ў студэнтаў Кіеўскага ўнівэрсытэту, але ў Пецярбургу і Маскве ніякіх маніфэстацыяў не было.
— Помнікі, пастаўленыя па волі і на грошы народу, не ахоўвае дзень і ноч паліцыя. А помнік Мураўёву ў Вільні пільна ахоўваўся.
— Я пішу пра гэта ў прадмове, спасылаючыся наўспаміны Паўліны Мядзёлкі. Яна згадвае, што пастамэнт помніка Мураўёву быў памазаны са-
лам, і ўсе гарадзкія сабакі бегалі туды. Пасьля гэтага ўлада і была вымушаная паставіць там гарадавога. А што да народных грошай... Тагачасны народ Расейскай імпэрыі — гэта таксама і Калуга з Тамбовам, дзе Мураўёва лічылі героем.
— Чытаючы мэмуары Мураўёва-Вешальніка, немагчыма ня ўспомніць сучасную Расею. Калі Мураўёў некага хваліў, то казаў, што той чалавек «войстйнурусскйй». А калі некага ганіў, то не абыходзіўся бяз выразаў: «космополйт», «прйверженец европейскых йдей». Ці такі дзяяч, як Мураўёў, мог бы сёньня спатрэбіцца ў Расеі?
— А вы паглядзіце на тых, хто сёньня кіруе Расеяй. Дый на кіраўнікоў Беларусі. Постаць Мураўёва як матрыца, якую можна накласьці на палітыкаў той ці іншай постсавецкай краіны, і мы ўбачым, як праяўляецца дзяяч, які асацыюецца з «моцнай рукой». Ён будзе апрануты трошкі больш сучасна, будзе карыстацца трошкі іншай лексыкай, але ён абавязкова зьявіцца. У «смутныя часы», калі ў дзяржаве ня ведаюць, як кіраваць, што рабіць і куды ісьці, зьяўляецца запатрабаванасьць у цьвёрдай і жорсткай руцэ. «Зараз мы навядзем парадак! Мы адменім усе лібэральныя рэформы, і вы ўбачыце, якой моцнай будзе наша краіна!» — так гавораць, прыходзячы, новыя мураўёвы.
— Пра паўстаньне 1863 году засталося нямала мэмуараў. Як на іхным тле выглядаюць успаміны Мураўёва з гледзішча факталёгіі?
— Калі я працаваў над камэнтарамі, найцікавейшым для мяне было знайсьці тыя моманты, дзе ён сьвядома хлусіць. Напрыклад, гісторыя
сьмяротнага пакараньня Зыгмунта Серакоўскага. Мураўёў гаворыць, як непрыстойна слабым выглядаў Серакоўскі. Але яго на плошчы не было! На плошчы быў той чалавек, якому Мураўёў дыктаваў свае ўспаміны, Масалоў. I ўспаміны Масалова былі надрукаваныя ў 1868 годзе, усяго праз два гады пасьля сьмерці Мураўёва. I Масалоў піша, як годна трымаўся Серакоўскі. Чалавек, які сьвядома лжэ, у мяне выклікае агіду.
— Калі Мураўёва чытаць агідна, бо ён хлусіў, то ці мела сэнс выдаваць яго мэмуары, ды яшчэ ў такой паважнай сэрыі, як «Беларуская мэмуарная бібліятэка»?
— На маю думку, кожны чалавек, які займаецца гісторыяй Беларусі другой паловы XIX стагодзьдзя, мусіць раз у жыцьці прачытаць гэтую кнігу. А той, хто лічыць Мураўёва ворагам, зь якім трэба змагацца, павінен гэтую кнігу набыць, прачытаць і спаліць. Абавязкова прачытаць, бо бязь веданьня крыніцаў немагчыма зразумець, адкуль бярэцца ўсё гэта. Трэба чытаць, трэба разумець — я ў гэтым упэўнены.
«Холад турмы і холад краіны — гэта жудасныя рэчы»
— Адну са сваіх кніг вы напісалі ў турме, дзе апынуліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Тварыліў «амэрыканцы», таму і кніга называецца адпаведна — «Амэрыканскія вершы». Прапаную прыгадаць тыя часы, лічыце, што вы ізноў трапілі на допыт. У прадмове да тае «турэмнай» кнігі вядомая расейская праваабаронца Натальля Гарбанеўская напісала, што васза кратамірата-
валі дзьверэчы — вершы і гумар. Ну, гумар — ёну кожнай сытуацыі ня лішні. А што такое ратаваньне вершамі?
— Кожнаму чалавеку ўласьціва размаўляць з кім-небудзь, бо чалавек — такая істота, якая думае, сьмяецца і размаўляе. I калі я пачаў пісаць вершы ў турме, гэта адбылося менавіта ў той момант, калі я апынуўся ў адзіночнай камэры. Я зразумеў, што калі не пачну з кім-небудзь гаварыць, то проста зваряцею. А вар’яцець мне вельмі не хацелася. Жонка перадала мне ў камэру некалькі агульных сшыткаў, я прыгадаў, дзе знаходжуся, і напісаў на адным са сшыткаў «Амэрыканскія вершы». Як потым сказаў адзін з герояў кнігі Пракотыч, «ну вось цяпер вы — галоўны амэрыканскі паэт Беларусі».
— А чамуў турме вершы пачынаюць пісаць нават тыя, хто іх ніколі не пісаў на волі?
— Я пісаў вершы і на волі, але ніколі не зьбіраўся іх друкаваць, бо яны былі нікому не цікавыя. А чаму пачынаюць усе пісаць... Мабыць, таму, што ўсё роўна нейкая музыка гучыць у тваёй галаве, усё роўна з кімсьці ты размаўляеш, усё роўна ёсьць імкненьне нешта сказаць. Вось ты і кажаш. Некалькі вершаў прыйшлі да мяне, калі я проста шпацыраваў па адведзенай для вязьняў пляцоўцы, якую я называў сваёй Плошчай. Ходзіш па той пляцоўцы і раптам ловіш сябе на думцы, што ногі самі сабой пачынаюць адбіваць пэўны рытм.
— Вершы пачыналі «пісацца» нагамі?
— Вершы «пісаліся» нагамі, вершы пісаліся ад таго, што нешта там зарыпела, калі ты сеў на
«шконку». Нават вада — кропля за кропляй — з крана можа стаць прычынай зьяўленьня верша.
— Але ў вас атрымалася нейкая незвычайная турма. Вашыя сьледчыя чытаюць Авідыяў арыгінале, начальнік турмы запрашае вас на гарбату для задушэўнай размовы... Ці не застаўся цёмны бок турмы па-за старонкамі кнігі?
— He застаўся. Я апісаў усё — адзіноту, турэмную цэнзуру, спробы ўзьдзейнічаць на вязьняў незаконнымі мэтадамі. Я апісаў сытуацыю несвабоды, калі табе не дазваляюць рабіць тое, што ты хочаш. А запрашэньні на гарбату... Сёньня я разумею, што нас усіх запрашалі не таму, што начальнік турмы добра да нас ставіўся. Проста ўсе размовы за гарбатай запісваліся на відэа, і пасьля турэмныя псыхолягі рабілі пэўныя высновы, падказвалі сьледчым, як з намі працаваць. Што да сьледчага, які цытаваў Авідыя ў арыгінале... Ён жа вёў справу аднаго з найлепшых паэтаў Беларусі — Уладзімера Някляева. Гэты чалавек, па адукацыі філёляг, проста павінен быў разумець псыхалёгію свайго падапечнага.
— Вязень ГУЛАГу Барыс Мікуліч згадваў, як ён уначы на марозе чытаў з памяці еершы Блока — і саграваўся імі. А чыя паэзія бапамагала змагацца з турэмным холадам вам?
— Помніцца, што я сьпяваў песьні Булата Акуджавы. Справа ж ня ў тым холадзе, які навокал. Ад яго можна абараніцца — спаць апранутым, накрыцца дзьвюма коўдрамі, якія нам давалі, бо было вельмі холадна. Калі на вуліцы стаяў мароз мінус 22, то ў камэры было ўсяго плюс 10. Нават на радыятары, умураваным у