• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    — Вы кажаце пра беларусацэнтрычнасьць вашай кнігі. Але як можа быць выказаная тая беларусацэнтрычнасьць у нарысах, скажам, пра Ганзэйскі саюз гарадоў ці гусіцкія войны ў Чэхіі?
    — Элемэнтарна. Ганза з Беларусьсю пасябравала яшчэ ў XIII стагодзьдзі. Была ж дамова паміж Ганзай і Полацкам, Віцебскам і Смаленскам — славутыя граматы, выдадзеныя Ганнай Харашкевіч у Маскве. Дарэчы, граматы тыя напісаныя на старабеларускай мове, там нават дзеканьне і цеканьне ёсьць. Больш за тое, ганзэйцы ўжо ў пачатку XIII стагодзьдзя мелі свой касьцёл сьвятога Пятра ў Полацку. А другі ганзэйскі касьцёл быў у Смаленску, археолягі знайшлі яго падмуркі. Што тычыцца Чэхіі, дык тут сувязі яшчэ большыя. Аднаго з нашых вялікіх князёў нават запрашалі на пасаду караля Чэхіі. I наш атрад (3 000 жаўнераў) ваяваў поплеч з гусітамі. Талер чэскі быў нашай валютай. Так што мы маем самыя непасрэдныя сувязі з усёй Заходняй Эўропай — ад Італіі да Нарвэгіі.
    — Некаторыяз вашых сьцьвярджэньняў могуць не спадабацца нашым суседзям. Той жа «ўлус Залатой Арды» ці, напрыклад, тое, што славутая каралеўская дынастыя Ягелёнаў была на 100% беларускай.
    — А гэта ня я прыдумаў. Пры напісаньні кнігі я карыстаўся крыніцамі розных народаў Скажам, пішучы пра ВКЛ, я спасылаўся на прэзэнтацыйную «Гісторыю Літвы» ад літоўскага МЗС (яе пераклаў Вінцук Вячорка) і расказаў вэрсію літоўцаў на паходжаньне ВКЛ. Паралельна падаў і вэрсію Міколы Ермаловіча. I чытач можа параўнаць
    гісторыю Літвы, напісаную чатырма літоўскімі гісторыкамі, і гісторыю Ермаловіча. Я на баку Ермаловіча, але я ж ня ўтойваю і літоўскай вэрсіі. Што тычыцца Ягайлавічаў, то ў палякаў у гэтай тэме штук дваццаць дысэртацый абаронена. Праўда, яны пішуць, што Ягелёны паходзяць ад «рускай княжны Сонькі». А я пішу, што рускія і ёсьць беларусы, а сёньняшнія расейцы — ніякія ня рускія. Гэта ўсё ў маёй кнізе ёсьць. I «руская княжна Сонька» — гэта праваслаўная беларуская княжна. А хто маці Ягайлы? Цьвярская княжна. Вось вам ужо 75%. А яшчэ 25% знойдзем, калі паглядзім на нашчадкаў Гедыміна — яны ўсе жаніліся з праваслаўнымі. А на якой мове гаварыў Ягайла? На старабеларускай. Палякі дасьледавалі гэта яшчэ ў часы Пілсудзкага, бо літоўцы ўсюды пісалі, што Ягайла карыстаўся літоўскай мовай. Палякі паднялі ўсе дакумэнты — ніводнага літоўскага слова Ягайлы не знайшлі! Больш за тое, пры польскім каралеўскім двары на той час усе гаварылі па-нямецку. Бо кароль Казімер прывёў у Кракаў габрэяў і немцаў. I я пішу, што дзякуючы Ягайлу спынілася германізацыя польскай шляхты. Там такія ж працэсы былі, як у Чэхіі пры гусітах, і толькі Ягайлавічы іх спынілі.
    — У сваёй кнізе вы разглядаеце і рэлігійныя пытаньні. Ня так даўно Канстантынопальскі патрыярх заявіў, што Ўкраінская праваслаўная царква мае права перайсьці ў яго юрысдыкцыю. A Беларуская праваслаўная царква такое права мае?
    — Вядома ж, мае. Пра самастойнасьць царквы дбалі яшчэ вялікія князі літоўскія. Нездарма была створаная літоўская мітраполія, сталіцай якой
    быў спачатку Наваградак, потым Вільня. Маскоўскі патрыярх Кірыл любіць гаварыць пра Беларусь як кананічную тэрыторыю РПЦ. Пра якую «кананічную тэрыторыю» ідзе гаворка, калі Масковія аддзялілася (за вялікі хабар!) ад Канстантынопалю толькі ў другой палове XVI стагодзьдзя?! У XV стагодзьдзі і маскоўскія землі, і беларускія падпарадкоўваліся Канстантынопальскаму патрыярху. Самае цікавае, што адным зь першых уніятаў быў адзін з маскоўскіх мітрапалітаў — ён падпісаў Флярэнтыйскую унію. I калі прыехаў у Маскву, яго там ледзь не забілі.
    «Хутка мы мецьмем справу не з хрысьціянамі, а з мусульманамі, бо іх колькасьць у Расеі расьце ў геамэтрычнай прагрэсіі»
    — Вы настойваеце на тым, што сёньняшняя Беларусь зьяўляецца неад’емнай часткай усходнеславянскай хрысьціянскай цывілізацыі. Але насамрэч мы ўваходзім у Эўразійскі эканамічны саюз, акпгыўна супрацоўнічаем з Кітаем, ня кажучы ўжо пра Расею. Дыкякім пальцам якой нагі стаім мы ў той усходнеславянскай цывілізацыі?
    — Мы стаім там, дзе стаялі яшчэ ў часы ВКЛ. Беларусаўу нашай дзяржаве больш за 80%, астатнія таксама славяне — расейцы, украінцы. А неславянаў у Беларусі — 1 на 30 (для параўнаньня: ва Ўкраіне — 1 на 24; у Расеі — 1 на 5). Нягледзячы на войны, сем дзесяцігодзьдзяў Савецкага Саюзу, сталінскія рэпрэсіі, усё роўна нашым падмуркам засталіся Полацкае княства і Вялікае Княства Літоўскае. I цяпер ідзе адраджэньне гэтага падмурку — мы аднаўляем нашыя замкі,
    цэрквы, ратушы і г.д. А з ратушы калі глядзець — Эўропа адназначна бліжэй. Усе намаганьні зацягнуць нас у Эўразійскі саюз канчаюцца тым, што Лукашэнка ўжо намерыўся адазваць адтуль беларускіх чыноўнікаў... Сёньня ў пуцінскай Расеі эўразійскі кірунак разьвіцьця яўна перамагае. I мы павінны дакладна ведаць, што расейцы нам ніякія не браты і не сябры. Хутка мы ўвогуле будзем мець справу нават не з хрысьціянамі, а з мусульманамі, бо іх колькасьць у Расейскай Фэдэрацыі расьце ў геамэтрычнай прагрэсіі. Згодна з апошнім перапісам, расейцаміў Маскве запісаўся аж 31% жыхароў. Расея сёньня нагадвае Рым часоў заняпаду. Там ідуць такія працэсы, што, калі іх не спыніць, будзе тое ж, што ў Косаве. Косава было спрадвечнай сэрбскай тэрыторыяй, пакуль туды не запрасілі альбанцаў. У альбанскіх сем ях было па дзесяць дзяцей, а ў сербаў па адным. I сэрбы страцілі Косава.
    — Думаю, што ваша «Гісторыя сярэднявечнай Эўропы» моцна паўплывае на тых студэнтаў, якіяяе прачытаюць. А якія кнігіў свой час на вас аказалі сьветапоглядны ўплыў?
    — Адна з такіх кніг — «Нарысы беларускага мастацтва» Міколы Шчакаціхіна, які вызначыў, што было беларускае барока, была беларуская готыка і што мы эўрапейцы. Дарэчы, ягоная кніга ў БССР знаходзілася пад забаронай і чытаць яе я езьдзіў у віленскія бібліятэкі. А калі стаў дэпутатам, зрабіўусё, каб перавыдаць «Нарысы...» масавым накладам. Яшчэ адна такая кніга — «Жнвопмсная Россня» (том прысьвечаны Беларусі) Адама Кіркора. Яшчэ — «Геаграфія Беларусі» Ар-
    кадзя Смоліча, якую я фактычна і паклаўу аснову сваёй «Гісторыі...». А яшчэ «Белорусы в Москве XVII века» Лаўрэнція Абэцэдарскага. Там паказана, наколькі мы ў той час былі вышэй за маскоўцаў, колькі мы ў Маскве зрабілі эўрапейскіх справаў. Дарэчы, я ўдзячны Абэцадарскаму, бо гэта ён назваў мяне ўпершыню «мсьціслаўскім недасекам», бо я з Мсьціслава. I калі ён пра гэта даведаўся, то спытаўся: «Ты быў у мсьціслаўскім касьцёле?» «Быў», — кажу. «А Трубяцкую разьню там бачыў?» — «Не». — «Ну і казёл!». А я ж у той касьцёл хадзіў бутэлькі здаваць, але ніколі не падняў галавы, каб пабачыць, што там намалявана. Пасьля той гутаркі я і пачаў сур’ёзна цікавіцца гісторыяй. Помню, Абэцадарскі казаў: «Такія археолягі, як ты, закапаюць маю навуку». Так і атрымалася — мы яе закапалі.
    «Алексіевіч мусіць вывучацца на ўроках беларускай літаратуры, ніякім чынам не расейскай»
    — Нядаўна кіраванае вамі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны зьвярнулася ў Міністэрства адукацыі з прапановайуключыць у навучальныя праграмы па беларускай літаратуры творы Сьвятланы Алексіевіч. А перад Міністэрствам інфармацыі вы хадайнічаеце, каб усе кнігі Сьвятланы Алексіевіч выдаць у дзяржаўных выдавецтвах. I што вам адказалі з абодвух мініспгэрстваў?
    — Мы прапануем ня проста выдаць. Неабходна перакласьці тыя кнігі, якія яшчэ па-беларуску не выдаваліся. Мы хочам, каб нашы людзі
    прачыталі ўсе творы Алексіевіч на роднай мове. Зь Міністэрства інфармацыі мы атрымалі адказ, што нашая прапанова будзе разгледжаная, калі пісьменьніца дасьць згоду на перавыданьне сваіх кніг у беларускім дзяржаўным выдавецтве. А мы пад гэта яшчэ некалькі тысячаў подпісаў зьбяром. Думаю, людзі ахвотна падпішуцца пад зваротам у Міністэрства інфармацыі: хочам прачытаць на беларускай мове кнігі нобэлеўскай ляўрэаткі.
    — У сувязі з вашай ідэяй выдаць Алексіевіч пабеларуску мне прыгадалася, як яшчэ пры жыцьці Васіля Быкава выдавецтва «Мастацкая літаратура» зьбіралася выпусьціць у сьвет збор твораў пісьменьніка ў 8 тамах. Нават рэклямны буклет выпусьцілі іраздавалі яго на Франкфурцкім кніжным кірмашы. А потым аказалася, што гэтпа былаўсяго толькі прапагандысцкая акцыя, ніхто той збор выдаваць не зьбіраўся.
    — А я вам пра іншыя выпадкі нагадаю. Памятаеце, як пачынаўся збор твораў Уладзімера Караткевіча ў 25 тамах? Спачатку выдавецтва абвясьціла, а потым сказала: няма грошай. I толькі калі грамадзянская супольнасьць, ТБМ у тым ліку, пачало адмысловую кампанію, Караткевіч пачаў выходзіць. Ужо, калі не памыляюся, тамоў пятнаццаць выйшла. Ды і справа з выданьнем Быкава тады не заглухла. Знайшоўся Аляксандар Казулін, які адшукаў фінансы, і таксама, па-мойму, тамоў дзесяць выйшла. А нядаўна мы зьвярнуліся ў Міністэрства сувязі з прапановай ушанаваць мастака Фердынанда Рушчыца, і на днях зьявіўся канвэрт зь яго партрэтам, дзе не напісана, што гэта польскі мастак. Такім чынам,
    мы і Рушчыца вярнулі ў нашу нацыянальную скарбонку. I падобных фактаў я магу назваць шмат. Зноў жа кажу: усё залежыць ад колькасьці грамадзянаў. Калі толькі Скобла ці Трусаў будуць гэтым займацца, то, хутчэй за ўсё, справа скончыцца чыноўніцкай адпіскай. Мы будзем ініцыяваць перавыданьні Алексіевіч, а калі дзяржаўныя выдавецтвы не захочуць, дык гэта зробяць прыватныя. I выдадуць, і прададуць, і прыбытак атрымаюць. Якая нам розьніца, хто будзе выдаваць? Галоўнае, каб выйшла. He захоча «Мастацкая літаратура», то «Галіяфы» выдадуць ці яшчэ якое выдавецтва.
    — А якія творы Сьвятланы Алексіевіч, на вашу думку, трэба вывучацьу беларускіх школах? 3 улікам таго, што яны разьлічаныя ўсё ж на дарослага чытача.
    — Трэба вывучаць усе шэсьць кніг. Зразумела, у старшых клясах. Трэба, каб спачатку вучні прачыталі і засвоілі «На імпэрыялістычнай вайне» Максіма Гарэцкага і ваенныя аповесьці Васіля Быкава. За Гарэцкім і Быкавым Алексіевіч становіцца ў адзін шэраг. А што, творы Дастаеўскага лёгкія? Альбо «Ціхі Дон» — простае чытаньне? Іншая справа, што школьнікам трэба добра гісторыю выкладаць. Бо я, напрыклад, калі ўпершыню ў 9-й клясе прачытаў першы том «Ціхага Дону», то ня мог зразумець, чаго расейцы пайшлі ў Прусію. У мяне ўзьнікла маса пытаньняў. У школе пра гэта не казалі, Першую ўсясьветную вайну мы наогул не вывучалі... Таму Алексіевіч у школе — гэта нармальна. Як гэта, каб творы нобэлеўскага ляўрэата не вывучалі ў школе? Дарэчы,