Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
Міністэрства адукацыі фармальна з намі пагадзілася. Больш за тое, Алексіевіч мусіць вывучацца на ўроках беларускай літаратуры, ніякім чынам не расейскай.
— I адразу ўзьнікае лягічнае пытаньне: а чаму б на ўроках беларускай літаратуры не вывучаць тады і выдатную паэзію магілёўца Ігара Шклярэўскага ці, крый Божа, прозу менчука Чаргінца?
— Я зыходжу з таго, што многія народы прынцыпова перакладаюць на родную мову творы сваіх землякоў. Тады яны становяцца часткай іхнай культуры. Возьмем, напрыклад, Адама Міцкевіча. Па-польску нашы дзеці яго не прачытаюць. Калі ж мы бяром «Дзяды» ці «Пана Тадэвуша», таленавіта перакладзеныя на беларускую мову, мы адразу адчуваем, што Міцкевіч — гэта наш чалавек. Мова заўжды вяртае чалавека ў тое месца, адкуль ён выйшаў. Я магу прыгадаць і свайго земляка Аляксандра Твардоўскага. Мы зь ім наогул з аднаго Мсьціслаўскага раёну, проста мяжа нашу зямлю разрэзала. Твардоўскі бліскуча ведаў беларускую мову і называў сябе беларусам.
— To і Твардоўскага трэба вывучаць поруч з Барадуліным?
— Так, і Твардоўскага. Але ў беларускамоўнай вэрсіі.
— Калі ў праграму па беларускай літаратуры ўвесьці Міцкевіча з Ажэшкай ды Твардоўскага са Шклярэўскім, то там не застанецца гадзінаў на Караткевіча, Мележа ці таго ж Быкава.
— Па-рознаму можна вывучаць. Можна ўсё ж знайсьці час на тых творцаў, якія зьвязаныя зь Бе-
ларусьсю, нашых землякоў. I калі б Шклярэўскага з Твардоўскім на ўроку хаця б згадалі і далі прачытаць нейкія творы, то вучні зразумелі б, што гэта не чужыя нам людзі. Разумееце, калі аўтар піша пра Беларусь, ня будучы беларусам і карэнным жыхаром, то ён нашых рэаліяў ніяк ня зможа апісаць. А калі ён нарадзіўся тут, то ўсё роўна, на якой мове ён бы ні пісаў, у яго творах будзе беларуская прырода, як у Міцкевіча, будуць нашы замкі, наш фальклёр, як у Яна Чачота ў «Песьнях ліцьвінаў». I калі мы такому аўтару дадаём фармальную, але важную прыкмету — мову, ён стоадсоткава становіцца нашым. Напрыклад, Мікола Гусоўскі. Пісаў ён на лаціне, а мы яго своечасова пераклалі на беларускую мову, і ён стаў нашым.
— Падчас першай прэс-канфэрэнцыі ў статусе набілянткі Сьвятлана Алексіевіч сказала, што з разуменьнем паставілася б да дзяржаўнай узнагароды (гаварылася, здаецца, пра магчымае наданьне ёй званьня Героя Беларусі). Як вы лічыце, чаму дзяржава не пайшла на гэта? А пайшла на звыклую для яе канфрантацыю?
— А чаму Хрушчоў пайшоў на канфрантацыю з Пастэрнакам? Усё паўтараецца ў гісторыі. Каб кіраўнік нашай дзяржавы быў трошачкі больш адукаваным, ён бы тут жа падпісаў указ аб узнагароджаньні Алексіевіч. I стаўленьне да яго на Захадзе палепшала б, і крэдыт хутчэй бы атрымаў. Але ўсё паўтараецца, бо яны з Хрушчовым мэнтальна блізкія. Быццам нешта добрае робяць, але ня вельмі добрае.
«Добра, што лукашэнкаўская ўлада ня выкарыстала нашы сымбалі, а прыдумала свае — зь імі яна і адыдзе ў нябыт»
— Нядаўнаябыўу вашымродным Магілёве і не паверыў сваім вачам — на франтоне аблвыканкаму да гэтай пары вісіць герб БССР. Дваццаць пяць гадоў! Прыгадваецца, што і на менскім Доме ўраду бээсэсэраўскі герб доўгі час пад Пагоняй вісеў.
— Гэта была якраз мая прапанова — не зьбіваць савецкі герб, а закрыць яго Пагоняй. Каб зьбіць яго, трэба было чатыры паверхі ламаць! А Дом ураду — помнік архітэктуры эпохі канструктывізму, помнік гісторыі.
— Памятаю, людзі ўсё ж абураліся, што Пагоню начапілі зьверху на стары герб.
— Ведаеце, ёсьць правілы. Я рэстаўратар, я спэцыяліст у гісторыі. Нельга ламаць спадчыну. Бальшавікі пачыналі з таго, што зламалі помнікі ўсім царам і паставілі свае. Эўропа не ламала помнікаў каралям. Нельга так проста, як бальшавікі, усё ламаць і ўзрываць. Герб БССР на франтоне Дома ўраду — ня проста гіпсавая цацка, гэта элемэнт савецкай архітэктуры, які стаіць на дзяржаўным уліку.
— Якусё ж сталася, што ў 1991 годзе камуністычная большасьць у Вярхоўным Савеце прагаласавала за нацыянальныя сымбалі? Хто на яе найбольш паўплываў?
— Асноўным быў выступ Георгія Таразевіча. Ён тады займаў высокую пасаду намесьніка старшыні прэзыдыюму Бярхоўнага Савету СССР. Мне даручылі правесьці зь ім перамовы. Я паехаў у Маскву, знайшоў Таразевіча, завёз яму ўсе
патрэбныя матэрыялы і на просьбу парлямэнцкай апазыцыі папрасіў яго прыехаць у Менск і выступіць у падтрымку. Таразевіч быў чалавекам адукаваным, і ён пагадзіўся. Шчыра кажучы, я тады ня вельмі верыў, што ён набярэцца мужнасьці прыехаць у Менск з такой мэтай. Але ён прыехаў і выступіў, і яго выступ быў пераканаўчым. Бо калі ўжо Таразевіч за новую сымболіку... Выступ прэзыдэнта Акадэміі навук Уладзімера Платонава таксама адыграў значную ролю, бо ён зачытаў меркаваньне Інстытуту гісторыі. Вось два базавыя выступы, якія пераканалі дзьве траціны дэпутатаў.
— А зь нябазавых чые выступы можаце прыгадаць?
— Адзін з такіх можна ўспомніць з гумарам. Я думаю, што і ён быў асноўным, так бы мовіць, апошняй кропляй. На тую хвіліну мы пару разоў ужо галасавалі, не хапала 2-3-5 галасоў. Шушкевіч зноў ставіць на галасаваньне. I вось выступае адзін з вэтэранаў (а я на трыбуне стаю): «Алег Анатолевіч, давайце мы з вамі дамовімся. Хай будзе гэты ваш конь, хай будзе гэты рыцар, але давайце замест крыжа зьмесьцім на гербе нашу родную чырвоную пяцікутную зорку!». Я тады ня вытрымаў і кажу: «Ведаеце, толькі нячыстая сіла крыжа баіцца». Усе засьмяяліся, асабліва сьмяяўся мітрапаліт Філарэт. Пасьля гэтага сымболіка ўсё ж набрала патрэбную колькасьць галасоў. Дарэчы, усе тры дэпутаты-сьвятары на чале зь Філарэтам за сымболіку прагаласавалі, за што я ім удзячны па сёньняшні дзень.
— Помніцца, у той вечар, 19 верасьня 1991 году, мы з журналістам Іванам Ждановічам вялі моладзевую праграму «Крок» на Беларускім тэлебачаньні. I да нас у жывы эфір прыехалі Станіслаў Шушкевіч, Ніл Гілевіч і Дзьмітры Булахаў. У студыі тады гаварылася, што новыя герб і сьцяг будуць урачыста і публічна ўзьнятыя над Домам ураду. А атрымалася, што сьцяг нехта ўзьняў таемна, ці ня ноччу. Для чаго гэта было зроблена?
— Калі я прыйшоў на працу ў Вярхоўны Савет, сьцяг ужо вісеў. Урачыста ці не ўрачыста яго ўзьнялі — для мяне было ня так істотна. Галоўнае, бела-чырвона-белы сьцяг — на Доме ўраду! Па тым, як цяжка праходзіла сымболіка, было зразумела, што дэпутацкая большасьць не захоча аніякіх урачыстасьцяў. I прэм’ер-міністар Кебіч не захацеў. Я больш скажу: Кебіч зрабіўусё, каб герб Пагоня не павесілі на Дом ураду. Ён быў даўно зроблены, і дзіркі ўжо былі прасьвідраваныя, але павесілі яго толькі падчас прэзыдэнцкіх выбараў, праз тры гады. На франтоне Домаўраду Пагоня зьявілася толькі летам 1994 году — дзякуючы мне. Але гэта асобная гісторыя.
— Вы ж, здаецца, узначальвалі Камісію па забесьпячэньні адзінай палітыкі выкарыстаньня дзяржаўных сымбаляў. Чаму ж не дапільнавалі, каб Пагоня своечасова заняла вызначанае ёй месца?
— Па-першае, вельмі доўга рабілі эталён. Потым доўга адлівалі. Па-другое, Кебіч цягнуў час, і мы нічога не маглі зрабіць. To грошай не было, то нам казалі, што новы герб вельмі цяжка павесіць. Дарэчы, калі ў Менск у 1941 годзе прыйшлі немцы, яны проста зрабілі свастыку з тканіны
і завесілі савецкі герб. Бо архітэктар Лангбард так спраектаваў будынак, што герб на ім — архітэктурная дэталь. Там маналіт.
— Пры сучасных тэхналёгіях маналіт лёгка зразаецца.
— Зрэзаць можна, але я і тады, і сёньня супраць гэтага. Дом ураду — гэта помнік, а помнікі трэба захоўваць. Дарэчы, згаданы вамі Магілёўскі аблвыканкам — копія менскага Дому ўраду.
— Нідзеў постсавецкіх рэспубліках нацыянальную сымболіку не адмянялі. Чаму так сталася ў нас? Увогуле, Лукашэнка і бела-чырвона-белы сьцяг — рэчы сумяшчальныя?
— Чаму ж не, ён жа прысягаў пад гэтым сьцягам. I сумяшчаліся яны да лета 1995-га, амаль год. А потым яму захацелася выкарыстаць у сваіх мэтах настальгію савецкіх людзей. I ў Расеі ж многія хацелі вярнуць савецкую сымболіку. Каб ня Ельцын на танку, яна была б вернутая і там. Але сёньня як гісторык я лічу так: добра, што лукашэнкаўская ўлада ня выкарыстала нашы сымбалі, а прыдумала свае. Яна з гэтымі сымбалямі і адыдзе ў нябыт. Вось мне ўспамінаецца, калі мы ў Вярхоўным Савеце аб’явілі галадоўку, нас зьбівалі міліцыянты ў форме з Пагоняй, і гэта было асабліва балюча...
«Трэба не прымушаць уладу размаўляць пабеларуску, а гаварыць на ёй самім»
— Многія дзяржаўныя чыноўнікі па-свойму разумеюць статус беларускай мовы. Яны лічаць: раз расейская мова таксама дзяржаўная, дык можна ўсё справаводзтва весьці на ёй. Як пры-
мусіць іх з большай павагай ставіцца да мовы тытульнай нацыі?
— Праблема ў тым, што пасьля рэфэрэндуму 1998 году ў Закон аб мовах былі ўнесеныя адпаведныя папраўкі, якія дазваляюць любому чыноўніку не карыстацца беларускай мовай. Але сучасны Закон аб мовах дазваляе і нам з вамі расейскай не карыстацца! Гэта палка з двума канцамі. I нам трэба гэта ўлічваць. Што я, напрыклад, і раблю. I каб нашае грамадзтва было больш адукаваным, больш патрыятычным, то нават з гэтым законам чыноўнікаў можна было б паставіць у вельмі няпростую сытуацыю. Напрыклад, калі мне даюць на пошце ці ў міліцыі расейскамоўны блянк, я яго аўтаматычна запаўняю па-беларуску, аддаю назад... і прыехалі. Ніхто мяне не прымусіць перапісаць яго па-расейску. I каб усе грамадзяне так рабілі, то ў нас і з гэтым законам сытуацыя істотна зьмянілася б. Усё залежыць ад мэнтальнасьці народу, які хоча, каб нехта іншы за яго ўсё зрабіў. Што сёньня гавораць сацыёлягі? 54% насельніцтва хочуць, каб гучала беларуская мова, 30-40% — каб была адна мова дзяржаўная, беларуская. Але пераходзіць на гэтую мову не сьпяшаюцца, бо начальства на ёй не гаворыць. Нядаўна да нас у ТБМ прыйшоў чалавек і сказаў, што мы павінны беларусізаваць усе ўнівэрсытэты, а пакуль не беларусізуем, ён сваё дзіця ў беларускую школу не аддасьць. Вось такі мэнталітэт. Я лічу так: ня трэба прымушаць уладу размаўляць па-беларуску, трэба размаўляць на роднай мове самім. Я, напрыклад, нікому і нідзе беларускую мову не навязваю. Проста ста-
раюся сам па-расейску ні пры якіх абставінах не размаўляць.
— Мова — таямнічая субстанцыя і праяўляе сябе часам неспадзявана. Вось адзін з маіх улюбёных пісьменьнікаў Антон Чэхаў. Выдатны стыліст, тонкі знаўца расейскай мовы. Iраптам гэтае перадсьмяротнае: «Ich sterbe». Чаму? Адкуль?