• Часопісы
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    біты будынак, і ён, паказаўшы мне закурадымленую полацкую мэрыю, сказаў, што Полацак і ўсю Беларусь захапілі марсіяне. I што я мушу напісаць пра гэта кнігу. Я ня ведаў, пра што павінна была быць тая кніга. Пра якіх фантастычных марсіянаў, я ж ня Ўэлс.
    — I сапраўды, ад кнігі з такой назвай чытач чакае, відаць, нейкіх зорных войнаў і г.Ь. Але марсіяне на яе старонках зьяўляюцца на вельмі кароткі час. Незразумела, хто гэта, чаго ім трэба, навошта яны абстрэльваюць Полацак. Ты знарок іх так затаямнічыў?
    — Насамрэч марсіяне — гэта мэтафара чужынцаў, зь якімі немагчыма дамовіцца, знайсьці нейкі кампраміс. Яны прыйшлі, каб зваяваць цябе, падпарадкаваць і зьнішчыць. Калі хочаце, гэта гібрыдная вайна, нам сёньня добра вядомая. Пісьменьнік Віталь Воранаў пытаўся ў мяне: «Марсіяне — гэта расіяне?». А мне хацелася, каб гэта быў такі ўнівэрсальны сымбаль, бо сёньня да нас могуць прыйсьці расіяне, заўтра — хтосьці іншы. Для мяне нават энкавэдысты, якія зьнішчылі герояў маёй кнігі Міхася Чарота і Алеся Дудара, — тыя ж марсіяне.
    «Маладнякоўцы як маглі змагаліся — не са зброяй у руках, а словам, нейкім рызыкоўным учынкам»
    — Чаму галоўным героем раману ты вырашыў зрабіць паэта-маладнякоўца Алеся Дудара?
    — Тэма «Маладняка» мяне даўно цікавіла. Я некалькі разоў пісаў нарысы пра «маладнякоўцаў» — пра полацкую філію. Выдаў кніжачку
    вершаў Ганны Брэскай — забытай паэткі, якая жыла ў Полацку. Сярод «маладнякоўцаў» маю ўвагу прыцягваў найперш Алесь Дудар — ён найбольш вядомы як аўтар верша «Пасеклі Край наш папалам». Але сярод ягоных учынкаў ня толькі гэты твор. Ён падпісваў ліст у абарону беларускага нацыянальнага тэатру, дзе гаварылася, што «мы ня мусім лазіць па задах расейскага тэатру, a павінны стварыць свой тэатар, на нацыянальных падмурках». Дудар таксама напісаў ліст-пратэст, дзе даводзілася, што БДУ ня ёсьць беларускім унівэрсытэтам. I зьдзейсьніў яшчэ шмат падобных учынкаў, якія зьбіраюцца ў адзін пасыл — гэтыя людзі хацелі жыць ва ўласнай краіне, вучыцца ў нацыянальным унівэрсытэце, глядзець пастаноўкі нацыянальнага тэатру. Яны хацелі, каб у Беларусі прымаліся рашэньні без крамлёўскай візы. Маладнякоўцы як маглі змагаліся — не са зброяй у руках, а словам, нейкім рызыкоўным учынкам. I калі мы паглядзім, як раскручваўся махавік сталінскіх рэпрэсій, то лёгка заўважыць, што якраз маладнякоўцы першымі трапілі пад сталінскія жорны. Для рэжыму яны былі ворагамі, бо актыўна праводзілі беларусізацыю. Гэта ж яны зрабілі ў Полацку беларускамоўную газэту — быў «Полоцкнй пахарь», а стала «Чырвоная Полаччына». У Полацку іхнымі намаганьнямі выдаваліся тры літаратурныя альманахі!
    — У цябе Алесь Дудар — актыўны паэт-адраджэнец, які не баіцца кінуць выклік уладам. Але ён выступаўяшчэ і пад псэўданімам Тодар Глыбоцкі, вышукваючы клясавых ворагаўу тагачаснай бела-
    рускай літаратуры. Чымты патлумачыш такое раздваеньне асобы?
    — Па-першае, агульнавядомы факт — Дудар не ўспрымаў творчасьць Купалы і Коласа, называў яе «старызнай». Ён не любіў паэта «чыстай красы» Ўладзімера Жы лку, быў у канфлікце з усімі ўзвышэнцамі, пісаў пра іх абразьлівыя артыкулы. Нават унутры маладнякоўскай суполкі ён канфліктаваў, пасварыўся ўрэшце нават зь сябрам Андрэем Александровічам. На маю думку, гэта была ўнутраная беларуская барацьба — наша даўняядаўняя хвароба. Мы ніяк ня можам абяднацца вакол чагосьці істотнага і важнага, а сварымся празь нейкія драбніцы. Па-другое, Тодар Глыбоцкі зьявіўся ўжо ў 30-я гады, пасьля ўсіх гучных «гэпэушных» спраў, пасьля таго, як Дудару пагражалі сьмерцю. Артыкулы Глыбоцкага я ўспрымаю як спробу проста ўратаваць жыцьцё. У 30-я гады Дудар стаў ваяўнічым бальшавіком, амаль як Бэндэ, каб паказаць, што ён выправіўся... Цікава, што ў сёньняшняй Беларусі (і на чытацкіх сустрэчах гэта вельмі заўважна) людзей найперш цікавіць, што за чужынцы руйнуюць Полацак, зьнішчаюць Сафійскі сабор. Страх перад марсіянамі — як разгубленасьць перад заўтрашнім днём.
    — Гэта яку вядомым вершы Канстантынаса Кавафіса «Прышэсьце барбараў». Ты ў сваім paMane неаднойчы згадваеш аповесьць Вацлава Ластоўскага «Лябірынты», героі якога вынайшлі дзівоснае рэчыва крывін, якое запальвае ў цемры сьвятло і робіць жыцьцё вечным. Што для нашых суайчыньнікаў можа стацца такім крывінам?
    — Складанае пытаньне. Магчыма, Крыж Эўфрасіньні Полацкай, яго вяртаньне ў Беларусь.
    — Гісторык Сяргей Тарасаў у адной з «Вольных студый» даволі аргумэнтавана вызначыў месцазнаходжаньне Крыжа — Сергіеў Пасад пад Масквой. Чаму Расея не аддае Крыж, зразумець няцяжка, але чаму Беларусь не шукае, не патрабуе ўрэшце?
    — Так, беларуская дзяржава яшчэ ні разу ня ставіла сур езна пытаньне пра вяртаньне Крыжа. Думаецца, для Расеі ён — дадатковы козыр у палітычных гульнях. Маўляў, беларусы, калі будзеце да нас ляяльнымі, калі будзеце сябрамі-братамі, то, магчыма, урэшце і атрымаеце гэты падарунак. Але ж на Крыжы напісана: той, хто зьнёс яго з Полацку, будзе пракляты. Яго нават небясьпечна трымаць у нейкіх сховах. Людзі, якія яго хаваюць, называюць сябе хрысьціянамі, сьвятарамі, але чамусьці суровы праклён для іх нічога ня значыць. А юрыдычна перадаць Крыж нескладана, бо ён быў вывезены на часовае захаваньне падчас акупацыі Беларусі Нямеччынай. I таму сёньня Крыж можа быць проста перададзены з аднаго манастыра РПЦ у другі — у Полацку.
    11 красавіка 2017 г.
    Кнігу чытаць карысна ўсякаму чалавеку, бо ўсякі зь яе будзе мець спажытак: разумны і неразумны, багаты і бедны, стары і малады, а найбольш тыя, што хочуць укараніцца ў звычаях добрых, навуку зьведаць, да мудрасьці прычасьціцца.
    Францішак Скарына
    У ЧЫМ НЕЎМІРУЧАСЬЦЬ ДРУКАВАНАЙ КНІГІ?
    Vis-a-viS: Мікола Нікалаеў
    У Санкт-Пецярбург як сталіцу імпэрыі зь Беларусі звозіліся сканфіскаваныя пасьля паўстаньняў скарбы, у тымліку кніжныя. Зьбіраныя пакаленьнямі кнігазборы Радзівілаў і Сапегаў, найбуйнейшыя сярод магнацкіх, папаўнялі фонды Імпэратарскай бібліятэкі (цяпер Расейская нацыянальная), бібліятэкі Акадэміі навук, расьцярушваліся па розных адукацыйных установах. Ды няма ліха без дабра. 3 1978 году у РНБ працуе беларус, выняньчаны вёскай Нянькава пад Наваградкам, Мікола Нікалаеў (даягонай афіцыйнай навуковай сту-
    пені доктара філялёгіі хочацца дадаць акадэміка кнігазнаўства). Выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, ён дасьледаваў наша кніжніцтва пачынаючы з X стагодзьдзя, а ягоныя манаграфіі «Палата кнігапісная» (1993) і «Гісторыя беларускай кнігі» (2009) заслужана сталі клясыкай жанру.
    — Спадар Мікола, вядомая дакладная дата зьяўленьня на сьвет першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 году. Неўзабаве адзначацьмем 500-годзьдзе. Але ж і да Францішка Скарыны кнігі існавалі, хай сабе і рукапісныя. Вы можаце назваць самую старажытную рукапісную кнігу?
    — Такіх кніг дзьве. Фрагмэнты Эвангельля знайшлі на сьметніку ў Тураве (адсюль назва — Тураўскае Эвангельле), зь цягам часу датавалі яго XI стагодзьдзем. А другая кніга цалкам захавалася — Полацкае Эвангельле, XII стагодзьдзе. Прычым Полацкіх Эвангельляў захавалася некалькі, я ў сваіх руках трымаў тры — XII і XIV стагодзьдзя, яны маюць болыіі позьнія дапіскі. Усе тры знаходзяцца ў Пецярбургу — у Расейскай нацыянальнай бібліятэцы.
    «Мацей Дзясяты перапісваў Біблію пяць гадоў без адрыву ад вытворчасьці»
    — Як зьяўлялася на сьвет рукапісная кніга? Скажам, перапісваў яе адзін перапісчык ці працавала цэлая брыгада?
    — Часьцей за ўсё адзін перапісчык — ад пачатку да канца. Кнігі калектыўна на продаж па-
    чалі вырабляць толькі ў XVI стагодзьдзі. Узьніклі манастырскія скрыпторыі. Такія скрыпторыі былі ў Супраскім і Лаўрышаўскім манастырах. Хутчэй за ўсё, існаваў скрыпторый і ў Наваградку, дзе знаходзілася рэзыдэнцыя кіеўскіх мітрапалітаў. Так-так, Наваградак быў сталіцай Кіеўскай мітраполіі. Звычайна людзі, пачуўшы выраз «Кіеўская мітраполія», адразу перакідваюцца думкамі на Кіеў. А кіеўскі мітрапаліт у XV і XVI стагодзьдзях сядзеў у Наваградку. I каля мітрапаліта мусіў працаваць скрыпторый, павінны былі перапісваць кнігі.
    — А колькі часу перапісчык працаваў над адной кнігай?
    — Каля году. Бывала і даўжэй. Скажам, шыкоўную Біблію Мацей Іаанавіч (Мацей Дзясяты) перапісваўз 1502 да 1507 году. Пяць гадоў, што называецца, без адрыву ад вытворчасьці. Ён быўпісарам у канцылярыі ВКЛ, і начальства вызваліла яго ад усіх абавязкаў, думаю, з захаваньнем заробку. Ён быў добры каліграф, і яму даверылі перапісваць Біблію, 700 старонак вялікага фармату, каляровым атрамантам. Рыхтаваўся падарунак каралеве, жонцы караля Аляксандра Ягелёнчыка. Але кароль памёр, ягоная жонка стала неактуальнай палітычнай фігурай, і перапіску біблейскага зводу перанесьлі зь Вільні ў Супраскі манастыр. Усё ж Мацей Дзясяты закончыў сваю працу. Пра ягоную Біблію мусіў ведаць Францішак Скарына, бо родны брат Мацея Дзясятага быў у Полацку ігуменам манастыра. А сьвет тады быў цесны. Калі мы сёньня маем мільённыя і статысячныя гарады, то ў Полацку ў той час жыло
    каля 8 000 чалавек. Ды і Вільня была маленькая. Калі ўжо родны брат ігумена перапісваў Біблію, гараджане, думаю, ведалі пра гэта.
    — «Яко же pad заяц ценета йзбегшй, так pad пйсец, послебнюю строку danucaemu»... Заканчэньне працы Эля перапісчыка было сьвятам?
    — Як і дажынкі. Людзі радаваліся, што сабралі ўраджай, што перажывуць зіму. Толькі дажынкі паўтараліся штогод, а перапісчык, чалавек духоўны, ведаў, што робіць кнігу, можа, адну на ўсё жыцьцё. Таму і зьяўляліся традыцыйныя вобразныя прыпіскі, адну зь іх вы працытавалі. А яшчэ пісалі, маўляў, «як карабель, доўга не прыходзіўшы ў гавань, так і я ўзрадаваўся, што вярнуўся з бурнага мора, дапісаўшы кнігу».
    — У Максіма Багбановіча ёсьць рабкі: «I бачу яў канцы няхітрую прыпіску, / што кнігу гэтую рабБожы бзяк Гапон / озеля оушы сьпісаўу месьце Ваўкавыску / у рок сем тысяч сто васьмы з пачатку бзён». Дык усё ж займаліся гэтай цяжкой працай бзеля заробку ці dзeля бушы?
    — Пераважная большасьць перапісчыкаў — дзеля душы. Як тады зьяўляліся кнігі? Прыходзіць сьвятар у царкву служыць, глядзіць, а там сярод маёмасьці — ніводнай кнігі. А ў царкве без Эвангельля немагчыма служыць. I сьвятар мусіў альбо купіць, альбо перапісаць, дзесьці пазычыўшы. Гэта яго жыцьцё, яго заробак, яго хлеб. Першыя кнігі перапісваліся найперш дзеля духоўных патрэбаў. Што да згаданага вамі верша Багдановіча... Думаю, што паэт меў на ўвазе нейкую канкрэтную кнігу, магчыма, нават трымаў яе ў руках. Верагодна, недзе ў віленскім музэі Івана