• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    — Так. У ідэале павінен атрымацца тэкст, прымальны для ўсіх канфэсій. У нас найперш навуковы пераклад. Ён вылучаецца максымальнай блізкасьцю да арыгіналу. Навуковы пераклад абавязкова робіцца з найлепшых біблістычных крыніцаў, як гэта прынята ў сучаснай біблістыцы. Яны даўно вядомыя, тут вынаходзіць нічога ня трэба. Сёньня нам, безумоўна, аглядацца на царкоўна-славянскі, расейскі сынадальны, польскі ці лацінскі пераклады няма ніякай патрэбы. Хоць мы ўлічваем традыцыю шматлікіх беларускіх перакладаў XX і XXI стагодзьдзяў.
    — Мне расказваў Васіль Сёмуха, які спачатку ўваходзіўу перакладніцкую камісію БПЦ, што там
    нейкія спрэчныя словы прымаліся галасаваньнем. А як прыходзіце да згоды вы?
    — Пакуль што мы ў такой сытуацыі не былі, хоць спрэчных момантаў надзвычай многа. Скажам, у Беларусі ўтварылася падвойная традыцыя адаптацыі некаторых біблійных імёнаў — ёсьць Язэп і Восіп, Якуб і Якаў, Тамаш і Фама. Калі я замежным бібліістам сказала, што ў Беларусі няма адзінага прынятага спосабу адаптацыі імені Ісус, дык мне не паверылі. Але гэта найменшыя праблемы. Асноўныя — зьвязаныя з разуменьнем старажытнага тэксту, часам для нас цьмянага, часта замглёнага традыцыяй. Спрэчных момантаў, думаю, будзе нямала. Нядаўна мы ладзілі скайпавую канфэрэнцыю — абмяркоўвалі пераклад «Песьні песьняў», які рабіў Сяргей Шупа і над якім працавалі Галіна Сініла і Караліна Мацкевіч зь Лёндану. Мы моцна спрачаемся, бо ўсе аргумэнты за розныя прачытаньні сур’ёзныя. Аднак даходзім да кансэнсусу, а самыя неразьвязальныя моманты пакідаем для камэнтароў, якімі суправаджаюцца нашыя пераклады. 3 намі ад самага пачатку працаваў найвыдатнейшы беларускі мовазнаўца — сьветлай памяці Зьміцер Саўка. На ягоную ўзважаную прафэсійную думку мы маглі абаперціся. А ўвогуле ў нашай групе недзе паўтара дзясятка чалавек — калі лічыць усіх, зь пяці краінаў. Самая галоўная праблема — праца з арыгінальнымі тэкстамі, адэкватнае іх разуменьне. Старажытныя біблійныя тэксты працуюць такім чынам — чым больш іх чытаеш, тым больш ты можаш у іх убачыць. Увесь час адкрываюцца нейкія іншыя сэнсы, паказваюцца глы-
    бейшыя ўнутраныя сувязі. Чым больш учытваесься, тым больш цэласная карціна бачыцца. I калі пачынаеш разьбірацца, то бачыш, што многія традыцыйныя пераклады паўтараюць тыя самыя памылкі, якія пачаліся ці не ад перакладу Бібліі на грэцкую мову ў ІІІ-І стагодзьдзях да нашай эры, які рабіўся ў Александрыі (вядомы як Сэптуагінта). А іншыя маюць ужо новае, эўрапейскае паходжаньне.
    «У габрэйскім тэксьце няма ні Адама, ні Евы, ні рабрыны, ні яблыка, ні спакусы»
    — Умаім кнігазборы ёсьць некалькі перакладаў Бібліі. Часам іх цікава параўнаць. Скажам, вось як пачынаецца Стары Запавет у таго ж Станкевіча: «Зямля была бяз хормы а пустая». Той жа фрагмэнт у Сёмухі: «Зямля была нябачная і пустая». У вас: «Зямля была голая і кволая». Абсалютна розныя словы з розным сэнсам. Як вы абгрунтуеце свой варыянт?
    — Гэты верш па-габрэйску гучыць рытмізавана, ён вымагае пэўнага рытму дыханьня. У ім апісваецца стан рэчаў пасьля ўзьнікненьня, але да стварэньня сьвету — такі сабе пачатак перад пачаткам. Працытаванае вамі ў арыгінале стварае вельмі яркую і вобразную карціну, якая перададзеная двума кароткімі рыфмаванымі словамі: tohu wa-bohu (wa — гэта злучнік «і»), Адно зь іх атэставанае дастаткова няблага і азначае нешта пустое, спустошанае, марнае, а другое — амаль неатэставанае (у Бібліі сустракаецца яшчэ толькі двойчы, прычым адзін раз у гэтай самай дуплетнай пары). Такім чынам, дакладнага значэньня
    выслоўя мы ня ведаем, але можам меркаваць, што гэта ўстойлівы выраз. А ўстойлівы выраз, як правіла, перакладаецца іншым устойлівым выразам. Таму калі перакладнік ідзе за сэмантыкай, ён траціць вобраз, дзеля якога падбіраліся словы аўтарам тэксту, пры гэтым і сама сэмантыка застаецца няпэўнаю. Сёмухавы варыянт «зямлі нябачнай» ідзе ад няправільнага прачытаньня грэцкага перакладу, дзе стваральнікі Сэптуагінты выбралі слова aoratos — маючы на ўвазе тое, што ня мае выгляду. Мы стараліся падабраць пару з двух кароткіх і пажадана рыфмаваных беларускіх словаў. Варыянт «голая і кволая» прапанаваў Зьміцер Саўка. Цікава, што калі людзі ўпершыню яго чуюць, то неяк адразу адпрэчваюць — настолькі нязвыкла гучыць. А потым праходзіць час, і ім ужо не падабаецца, калі я мяняю яго на «голая і пустая» (гэта мой варыянт). Прытым у некаторых частках Беларусі слова «кволая» ўжываецца да неўрадлівай, пустой зямлі.
    — А яшчэ адна і тая ж расьліна з Эвангельля ад Лукі ў перакладніка Чарняўскага названая шыпшыньнікам, у Станкевіча — чупчыньнікам, у Міцкевіча — асотам, у Клышкі — ажынай, а ў Сёмухі — хмызьняком. Цэлы гербарыюм.
    — Гербарыюмаў там сапраўды хапае. У той жа «Песьні песьняў» мы шукалі, як назваць кветку, зь якой параўноўвае сябе дзяўчына на пачатку другога разьдзелу. Як яе толькі ні называлі — ад ружы да нарцыса. Мы спыніліся на пралесцы, бо дзяўчына гаворыць пра свой някідкі ды сьціплы выгляд. У Кнізе Ёва ёсьць фраза, дзе ўжываецца пяць розных словаў для азначэньня ільва. Роз-
    накарэнных! Паспрабуйце перакласьці. I такіх варыянтаў сапраўды вельмі многа. Перакладнікі перакладалі паводле свайго (або замацаванага ў традыцыі) разуменьня тэксту, падбіралі словы так, каб яны адпавядалі іхнаму ўяўленьню пра тэкст. А тэкст мог быць зусім не пра тое. Усе ведаюць гісторыю, што адбылася ў райскім садзе паміж Адамам і зробленай зь ягонае рабрыны Евай, якая потым спакусіла яго яблыкам. У габрэйскім тэксьце няма ні Адама, ні Евы, ні рабрыны, ні яблыка, ні спакусы. Фактычна нашая культура, улюбёная ў гэты сюжэт, сама сабе яго прыдумала. Вядомы ўсім канцэпт першароднага граху і грэхападзеньня быў сфармуляваны толькі ў V стагодзьдзі, ён трывала замацаваўся ў эўрапейскай сьвядомасьці, але, каб яго знайсьці ў арыгінальнай гісторыі Саду, трэба прыкласьці добрую інтэрпрэтатарскую фантазію.
    — Дык з чаго ўсё ж створаная Ева?
    — Ева ні з чога ня створаная, яе ў арыгінальным тэксьце няма. Ева ўзьнікла пры перакладах Бібліі. Двойчы на ўсю Габрэйскую Біблію жанчына завецца Chava (Хава) — як зьвязаная з канцэптам жыцьця, chaj. Сэптуагінта адзін раз перакладае сэмантычна — Zoe (што значыць «жыцьцё»), а другі раз больш-менш фанэтычна — Ейа. I гісторыя пра рабрыну паўстала таксама зь перакладу. У першатэксьце ёсьць чалавек, пагабрэйску adam (адам), які зьвязаны зь зямлёй, зь якой ён зроблены і якую яму наканавана ўрабляць, па-габрэйску adamah (адама). Потым зьяўляецца жанчына, якую Бог «збудоўвае» з аднаго з бакоў чалавека. Літаральна гучыць:
    «Узяў адзін з цэла ягоных і закрыў цела на тым месцы. I зрабіў Госпад Бог з цэла, які Ён узяў з чалавека, жанчыну». Слова цэла настолькі звыкла стала прачытвацца як «рабрына», што нават у сучасным іўрыце азначае гэта ж. У Бібліі гэтае слова нідзе ніколі не азначае рабрыну. Яно няблага атэставанае, і ягонае ўжываньне зразумелае. Гэта найчасьцей архітэктурны тэрмін, які абазначае «бок». Бок алтара-ахвярніка ці будынка, часам бок узгорку. У гэтым вершы і дзея Бога называецца архітэктурным тэрмінам — «збудаваў». Карціна паўстае такая: чалавек цэльны, але мае два бакі. I калі цэльны ня справіўся са сваімі задачамі (раней канстатуецца, што, маўляў, «нядобра чалавеку быць самому», яму патрэбна дапамога), то Бог з кожнага з бакоў робіць самастойную істоту. Такім чынам узьнікае жанчына, у дачыненьні да якой чалавек завецца мужчынам.
    «Наша задача — трохі „адчысьціць" біблійныя тэксты ад таго, што да іх „прыліпла" за стагодзьдзі»
    — А ці будзе ваша «рэканструяваная» Біблія запатрабаваная для багаслужбаў?
    — А чаму не? Я тут ня бачу ніякіх праблемаў. Нашая традыцыя — і хрысьціянская, і культурная — базуецца на тэксьце Бібліі. Дык чаму нам базавы тэкст нашай цывілізацыі не паспрабаваць прачытаць так, як ён быў напісаны? Уявіце сабе рэстаўрацыю старой карціны, на якую, апроч гразі і сажы, наклаліся яшчэ дапісваньні, дамалёўваньні — спачатку вучняў, потым мастакоў
    пазьнейшых часоў, якія хацелі «абсучасьніць» яе, потым папрацавалі рэстаўратары зь няякаснымі фарбамі. Памятаеце, калі ў XX ст. пачалі чысьціць старыя абразы, то раптам аказалася, што яны... яркія! А ніхто гэтага ня ведаў. Усе думалі, што абразы павінны быць цёмнымі, зь цьмянай пазалотай. А аказалася, што яны ня цёмныя, а яркія, пранізаныя сьвятлом, што яны будзяць розум, узьдзейнічаюць на сьвядомасьць і ўзносяць дух нашмат больш эфэктыўна. Вось і з тэкстам так бывае. Наша задача не паўтараць традыцыю, а, калі трэба, трохі «адчысьціць» біблійныя тэксты ад таго, што да іх «прыліпла» за стагодзьдзі.
    — Найбольш распаўсюджаны ў Беларусі пераклад Бібліі Васіля Сёмухі афіцыйна не прызнаны ні Беларускім Экзархатам РПЦ, ні Касьцёлам. Ці прэтэндавацьме ваш пераклад на такое прызнаньне?
    — Адзін з нашых слоганаў, які зьявіўся цягам працы, — народная Біблія. Яна прызначацьмецца для ўсіх, для любых выпадкаў, дзе можа выкарыстоўвацца Біблія ў XXI стагодзьдзі. Калі яна будзе афіцыйна прызнаная, мы будзем гэта толькі вітаць, калі не — будзем чакаць, калі прызнаюць. Мы знаходзімся на пачатку шляху, я нават не ўяўляю, як гэты працэс будзе ісьці. У нас няма ніякіх апекуноў і мэцэнатаў, у нас няма ні Мікалая Радзівіла Чорнага, ні брытанскага караля Якуба, якія падтрымлівалі падобныя праекты. Мы перакладаем у вольны ад асноўнай працы час. Праца паціху ідзе, і я вельмі спадзяюся, што ўжо сёлета будзе апублікаваны першы плён.
    29 чэрвеня 2017 г.
    Скарына як эпіграф
    Пасьляслоўе аўтара
    Гадоў дваццаць пяць таму сябры падаравалі мне вялікі габэлен. 3-за сваіх памераў ён доўгі час праляжаў у скрутку — не знаходзілася адпаведнай сьцяны. Інтэрнат, здымныя кватэры, аднапакаёўка, запалоненая кніжнымі паліцамі... Прызнацца, я адчуваў няёмкасьць, чарговым разам запіхваючы той габэлен пад ложак, у канапу ці ў іншыя непашанотныя закануркі.
    Нарэшце габэлен дачакаўся свайго часу і заняў належнае яму месца на шырокай сьцяне. I — адразу пэўным чынам падпарадкаваў сабе навакольную прастору, стаўшы яе сэнсавай дамінантай. Кожны, хто трапляў у маю кватэру, абавязкова зьвяртаў увагу на габэлен, часам нават рэагаваў на яго як на прысутную асобу.
    На тым габэлене — Францішак Скарына. Ён ня толькі пераклаў Біблію і запусьціў беларускі друкарскі варштат (працуе без супынку ўжо пяцьсот гадоў), але і прыдумаў для нас найлепшую формулу патрыятызму: «Як зьвяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэньня