Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
Луцкевіча. Я ўжо даўно тую «ваўкавыскую» кнігу шукаю, шмат псалтыроў перабраў, не знайшоў пакуль. Але некалі знайду.
«Старажытныя кнігі так добра выглядаюць, бо папера там якасная, сёньня грошы з горшай робяць»
— Ня сьпішаш грахі яго на валовай скуры, сем валовых скур сьпісаў... Прыказкі гэтыя дайшлі да нашых дзён. А колькі на адну кнігу ішло тых самых валовых скураў?
— Валоў стараліся ня браць — у іх тоўстая скура. Стараліся браць маладых цялятак, козаў. У залежнасьці ад памеру кнігі колькасьць жывёлаў магла даходзіць да дзясятку — цэлы статак. Вельмі цікавая тэхналёгія вырабу кнігі. Часам маладыя дасьледнікі не разумеюць, што азначае прыпіска на апошняй старонцы: «Хто забудзецца зашпількі зашпіліць, таго хай Бог пакарае!». А справа ў тым, што скура мае схільнасьць скручвацца, прычым толькі ў адзін бок. Ёсьць два бакі — дзе поўсьць была, і бліжэйшы да мяса. Дык скура скручваецца ў «мясны» бок пры высыханьні. Таму дасьведчаны кнігапісец чаргаваў старонкі, даваў іх рознымі бакамі. I ўсё роўна кніга пасьля гэтага яшчэ зашпільвалася альбо завязвалася, і рабіўся цьвёрды пераплёт з дошак, каб утрымаць скуру ад скручваньня. Таму і прыпіскі зьяўляліся накшталт: «Хай у таго рукі адсохнуць, хто не зашпіліць кнігу». Гэта тэхналягічная інструкцыя для карыстальніка, бо іначай кніга высахне і сапсуецца.
— У маёй калекцыі ёсьць аўтограф Зьмітрака Бядулі 1939 году, дык яго ледзьве можна прачытаць — атрамант пабляк. А кнігі, пісаныя 600-700 гадоў таму, чытаюцца лёгка. 3 чаго вырабляўся такі даўгавечны атрамант?
— Атрамант даўгавечны, бо вырабляўся з добрага натуральнага матэрыялу. Выкарыстоўваўся льняны алей, звычайная сажа, часам адвар дубовых арэшкаў. Усе малюнкі і літары ў такіх кнігах сапраўды ня блякнуць і не выцьвітаюць. Пэргамін і папера (у XVI стагодзьдзі ўжо дзейнічалі папяровыя млыны ў Вільні і Смаргоні) добра прымаюць такі атрамант і захоўваюць. Першыя папяровыя рукапісныя кнігі так добра выглядаюць яшчэ і таму, што папера там вельмі высокай якасьці. Сёньня грошы з горшай робяць. Паперу тады выраблялі з натуральных анучаў. Вы кажаце, аўтограф Зьмітрака Бядулі паблякнуў. Бо ў 30-я гады паперу ўжо рабілі зь пілавіньня.
— Чаму рукапісныя кнігі працягвалі зьяўляцца і пасьля Скарыны? Навошта іх перапісвалі яшчэ і ў XIX стагодзьдзі?
— Дык і сёньня рукапісная кніга ў модзе. Сучасныя каліграфы, перапісваючы кнігі, зарабляюць неблагія грошы. Хоць гэта ўжо ня масавая прадукцыя, а твор мастацтва. А ў ранейшыя часы... Калі ты можаш перапісаць патрэбную табе кнігу і тое абыдзецца таньней, чым купіць... Гэта як боты пашыць. Таму і перапісвалі. Потым ня трэба забываць, што ў Беларусі здаўна існавалі розныя канфэсіі. I, скажам, пратэстанты ці кальвіністы дзе маглі купіць патрэбную ім літаратуру? Вось і яны перапісвалі. Ці, прыкладам,
правінцыйны сьвятар, які служыў недзе наводшыбеў Наваградзкім павеце, пазычаўЭвангельле і перапісваў — для сябе.
«Сваіх партрэтаў у Бібліі, як Скарына, больш ніхто не друкаваў»
— А само зьяўленьне друкарскага варштата Скарыны — з чым яго можна параўнаць у гісторыі культуры?
— Велізарнае значэньне для нашай культуры ў тым, што Біблія пайшлаў народ. Пасьля рукапісьніка Мацея Дзясятага (ён, паўтаруся, закончыў перапісваць Біблію ў 1507 годзе) зьявілася друкаваная кніга. Гэта вельмі важна, каб у гісторыі былі дзьве кропкі, празь якія можна правесьці лінію, а яна ўжо дае кірунак руху. I вось Мацей Дзясяты і Скарына два такія пункты пазначылі, менавіта гэтыя дзьве асобы, але ж і народ за імі стаіць. Іх жа фундавалі; Скарына ў Празе працаваў, значыць, грошы трэба было яму падвозіць. Кнігі тады каштавалі дорага, і ён, напэўна, зарабляў на гэтым.
Карыстаючыся сваім службовым становішчам (я працую ў адной з самых багатых у сьвеце бібліятэк), я зацікавіўся, як аздобленыя кнігі скарынаўскай эпохі. Бо калі выйшлі першыя друкаваныя кнігі, узьнікла палеміка сярод багасловаў: а ці можа быць сьвяшчэнная выява надрукаваная, а не напісаная, як абраз? Аляксандар Навумаў (гісторык, філёляг і багаслоў беларускага паходжаньня, які працуе ў Венэцыі) давёў, што тая дыскусія вельмі хутка закончылася на карысьць прызнаньня сьвятасьці друкаваных абра-
зоў. А кнігі Скарыны размаляваныя цалкам паводле канонаў ілюмінацыі эўрапейскай — найперш чэскай і нямецкай. Я ўзяў інкунабулу — «Хроніку» Шэдаля 1496 году, чэскую Біблію 1506 году (расфарбаваныя экзэмпляры), асобнік Бібліі з Гёрліца (ён выстаўляўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і нават трапіў у факсымільную сэрыю) — там зусім іншы прынцып расфарбоўкі малюнкаў. I я думаю, што Скарына частку сваіх накладаў рабіў каляровымі, хоць вядомыя нам чорна-белыя гравюры — асноўная маса яго прадукцыі. Аздабляліся колерамі, думаю, падарункавыя выданьні, больш дарагія.
— Мне яшчэ незразумела, чаму Статут ВКЛ так доўга нямог трапіць на друкарскі варштат?
— Шмат каму гэта незразумела. На маю думку, нашкодзіўМікалай Радзівіл Чорны. Шляхта ВКЛ хацела мець друкаваны Статут. I Мікалай Радзівіл Чорны як канцлер павінен быў забясьпечыць друкаваньне. А ён замест гэтага арганізаваў друкарню, якая выдавала пратэстанцкія кнігі. Ён зрабіў унёсак у адну галіну культуры, але зьняважыў усю шляхту, якая на сойміках патрабавала ад караля надрукаваць Статут. Кароль даручыў справу канцлеру, а той прывёз пратэстантаў і пачаў друкаваць Біблію на польскай мове... I толькі пазьнейшы канцлер Леў Сапега даў адмашку, як цяпер кажуць, Мамонічам, падтрымаў іх, і яны пачалі варушыцца, заказваць шрыфты, паперу, ілюстрацыі рыхтаваць. I тры выданьні Статуту ВКЛ зьявіліся на сьвет.
— Вы трымалі ўруках дзясяткі старажытных Біблій. Ці хто-небудзь яшчэ асьмельваўся зьмя-
шчаць там свае партрэты? Ці толькі Скарына быў такі сьмелы?
— He, сваіх партрэтаў больш ніхто ў Бібліі не друкаваў. Праўда, у адной нямецкай Бібліі ёсьць партрэт выдаўца, але невялічкі, ня вынесены на цэлы аркуш. Сьмеласьць Скарыны была прадыктаваная адсутнасьцю традыцыі, ён акурат яе і фармаваў. Дарэчы, я ня схільны лічыць, што Скарына сам сябе нарысаваў; думаю, гэта зрабіў прафэсіянал. Нават калі ён змог нарысаваць, дык вырэзваў, напэўна, спэцыяліст. Думаю, што партрэт Скарыны ў Бібліі ня мог зьявіцца без узгадненьня з фундатарамі, з «браціяй русьсю». Ніводзін глябальны праект немагчыма ажыцьцявіць аднаму чалавеку. Адзін чалавек толькі выконвае.
— Вы працавалі з магнацкімі бібліятэкамі. А як яны камплектаваліся? Мяне дзівіць, што, скажам, у бібліятэцы Сапегаў не было той жа Скарынавай Бібліі.
— Камплектаваньне кнігазбораў залежала ад густу магнатаў і ад тагачаснай моды. Прыкладам, захаваўся ліст Паўла Сапегі ў Ружаны да маці, дзе ён піша: «Мамачка, я накупляў у Парыжы многа добрых кніг, таму тыя, што ў нас ёсьць, ты выкінь, я прывязу лепшыя». 3 другога боку, разумныя беларускія магнаты стваралі родавыя бібліятэкі, з пакаленьня ў пакаленьне іх папаўняючы. Скажам, у нясьвіскіх Радзівілаў ардынацкая бібліятэка папаўнялася з розных родавых бібліятэк і нават мела права абавязковага асобніка выданьняў, якія зьяўляліся ў ВКЛ. Гэта можна назваць пачаткам абавязковага экзэмпляру. Думаю, Радзівілы і тыя ж Сапегі мелі вы-
даньні і Скарыны, і Буднага. Але калі бібліятэкі рассыпаліся, рабаваліся, то найчасьцей зьнікалі мясцовыя кнігі. Проста іх першымі ўкралі, калі прыйшоў час.
— Сапегаўскую бібліятэку вывезьлі зь Дзярэчына пасьля паўстаньня 1831 году, як іўсе творы мастацтва, каштоўнасьці і г. д. Трапіў той кнігазбор у Санкт-Пецярбург, у бібліятэку, бзе вы сёньня працуеце. Зь якім пачуцьцём вы бераце ў рукі кнігі зь Беларусі?
— Знайсьці кнігу з прыкметамі прыналежнасьці да беларускіх бібліятэк заўсёды радасна, асабліва калі яна з ваколіцаў майго роднага Наваградку. Ці гартаеш нейкую лацінскую кнігу-інкунабулу і раптам бачыш, што яна зь Берасьця. Такія сустрэчы прыемныя, ты проста радуесься, пішаш пра знаходку сябрам. Страта гэтых кніг як носьбітаў інфармацыі для нас ужо не актуальная, бо тэксты даступныя з самых розных крыніцаў. Але музэйная, а часам і сакральная вартасьць кніг застаецца. Ці магчымае вяртаньне такіх старадрукаў? Тут трэба падумаць. Скажам, мы маем прыклад Полыпчы, вельмі нэгатыўны. Калі Польшча выйграла вайну з бальшавікамі і ў 1921 годзе быў падпісаны Рыскі мір, то паводле ягоных умоваў палякі вярнулі кнігі, вывезеныя некалі Расейскай імпэрыяй. Ленін распарадзіўся аддаць усё. Але палякі не змаглі абараніць свае кнігі. Немцы спалілі Варшаву і Нацыянальную бібліятэку Польшчы, дзе згарэла нямала і нашых кніг. Калясальныя духоўныя каштоўнасьці, польскія і беларускія, на жаль, загінулі. Але на пазасталыя старадрукі палякі проста моляцца. Параў-
нальна нядаўна і Беларускі Экзархат ажыцьцявіў вельмі добры праект у факсымільным перавыданьні Полацкага Эвангельля. Была распрацаваная тэхналёгія вырабу плястыку, які нагадвае пэргамін. Лязэрам выпільваліся краі, усё вытачылі, усё паўтарылі. Каманда адмыслоўцаў прыяжджала ў Пецярбург, выдатны беларускі фатограф Георгі Ліхтаровіч рабіў копіі. I потым выдавецтва Экзархату па нэгатывах зрабіла тое, што робяць найлепшыя гішпанскія і францускія фірмы па вырабе муляжоў.
«Кніга на паперы — гэта вечная форма захаваньня інфармацыі»
— Мне даводзілася бывацьу кватэрах адукаваныхлюдзей, дзе зусім няма кніг — іхныя бібліятэкі ў кампутары. Друкаваная кніга адыходзіць у гісторыю?
— Эра Гутэнбэрга заканчваецца, але друкаваная кніга ня зьнікне. Проста прайшоў яе пік. Інтэрнэт забраў чытацкую аўдыторыю, па ўсім сьвеце людзі адмаўляюцца ад друкаваных кніг. Але электронная кніга іх цалкам не заменіць. За сорак гадоў працы ў бібліятэцы я працаваў з усімі варыянтамі. Скан у руках не патрымаеш, тактыльная інфармацыя зьнікае. Друкаваная кніга сыходзіць у іншую нішу, і беларусы, мне здаецца, не заўсёды асьцярожна і ўдумліва вырашаюць гэтую праблему. Скажам, нават у такіх гарадах, як мой Наваградак, зьніклі кнігарні. Гэта, відаць, зьвязана з цэнтралізацыяй, з савецкай мадэльлю — калі ўжо робяць глупства, то адразу і паўсюль. Шкада, што тут няма ходу прыват-
най ініцыятыве, дзяржава не дае якому-небудзь дзядку-букіністу зарабіць. Людзі ж паміраюць, бібліятэкі выкідваюцца на сьметнік. Дзецям яны не патрэбныя, яны звыкліся з кампутарнай культурай. Я нядаўна ехаў з Горадні ў Наваградак, перада мною сядзелі дзьве дзяўчыны і чыталі. Я пацікавіўся, што. Адна чытала расейскую кніжку, другая — польскую. I мне падумалася — горкая доля беларускай культуры працягваецца, Беларусь не дала тым мілым дзяўчатам сваю кнігу: тое, што іх цікавіць, яны знайшлі ў польскай і расейскай кніжках.