• Часопісы
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    — У беларускай мэдыйнай прасторы Ўкраіна сёньня прысутнічае прыкметна — у сувязі з падзеямі наДанбасе. А як часта Беларусь прыцягвае ўвагу ўкраінцаў і зь якіх нагодаў?
    — Пра Беларусь я ўспамінаю ледзь не штодня, калі думаю пра нашыя праблемы. Мы ваюем з Расеяй, а беларуская ўлада даўно з Масквой у нейкіххаўрусах. А сёньня, як ніколі, Украіне патрэбная беларуская дапамога. Я нядаўна быў ва Ужгарадзе, у так званым Славянскім унівэрсытэце, які заснаваны пры падтрымцы Расеі. Я паглядзеў
    там музэй, прайшоў па ўсіх катэдрах, пабачыў паляністыку, баўгарыстыку, там вывучаюць сэрбскую, харвацкую, славенскую, чэскую, славацкую мовы... Пытаюся, а дзе тут у вас беларускае аддзяленьне? Няма, кажуць... I гэта пры тым, што ва Ужгарадзе існуе шматлікая і актыўная беларуская суполка. Я пытаюся ў выкладнікаў: як жа ў вашым унівэрсытэце можа ня быць Беларусі?! Вы мне паказваеце, як абразы на сьценах, партрэты ўсіх славянскіх паэтаў. А дзе беларускія паэты? Мне сорамна, што на тэрыторыі маёй краіны існуе такі «славянскі ўнівэрсытэт». Я адчуваю сорам і за тое, што ў нас няма помніка Янку Купалу. Я напісаў пра гэта ўкраінскаму прэзыдэнту з просьбай дапамагчы, дамовіцца з прэзыдэнтам Беларусі і зрабіць так: беларусы ставяць помнік у Менску гетману Піліпу Ворліку (ён родам зь Меншчыны), а мы ставім помнік Францішку Скарыну ў Кіеве. Але нічога зрабіць нам не ўдалося.
    «Расейская мова нясе імпэрыю, на ёй сёньня, як і ў 1968 годзе, размаўляюць танкі»
    — УБеларусі дзьве дзяржаўныя мовы. I нярэдка ў афіцыйных СМІ можна пачуць, што і Ўкраіне не зашкодзіла 6 Ьвумоўе. Наколькі ведаю, і ў вас такіядумкі выказваюцца, нават у Вярхоўнай Радзе.
    — Я баюся гэтага найбольш і думаю, што гэтага баіцца нават той, хто прапануе двумоўе. Вы разумееце, сёньня расейская мова ва Ўкраіне фактычна займае дамінантнае месца. Яна не перасьледуецца, яна ўсюды пашыраная. Дык навошта другая дзяржаўная мова ва Ўкраіне? А я вам скажу, для чаго. Для таго, каб зьнішчыць Украіну.
    Бо як толькі ва Ўкраіне будзе ўведзеная другая дзяржаўная мова, у нас адразу адбудзецца раскол на расейскамоўнае і ўкраінскамоўнае насельніцтва. Калі другой дзяржаўнай стане расейская мова, якая па сваёй прыродзе агрэсіўная, ніякага паралельнага ўжываньня ня будзе. А ня будзе ўкраінскай мовы — ня будзе і ўкраінскай нацыі, ня будзе і ўкраінскай дзяржавы. Калі, ня дай Божа, расейская мова набудзе ў нас статус другой дзяржаўнай, я таксама вазьму ў рукі зброю! Хоць мне ўжо ідзе восемдзесят восьмы год. Я лепш памру, я не хачу жыць ва Ўкраіне, дзе будзе панаваць расейская імпэрская мова. Гэтая мова не зьяўляецца звычайнай мовай, яна не дае магчымасьці выйсьці на ўсясьветную арэну. Мне польская мова, ангельская, беларуская мова адкрываюць вокны ў душы іншых народаў, а расейская ніякага акна не адкрывае. Расейская мова нясе імпэрыю, гэтай мовай размаўляе армія, гэтай мовай размаўляюць танкі, якія рваліся ў Чэхаславакію ў 1968 годзе. Расейскія танкі мрояць пра гэта, ім хочацца яшчэ паезьдзіць па Эўропе. Але яны ўсе размаўляюць на расейскай мове. Таму расейская мова — гэта сьмерць Украіны.
    — Вы, як іўкраінскія жаўнеры, гатовыя ўзяцца за зброю. Але хіба ня ёсьць зброяй паэта слова?
    — He, ня ёсьць. Мы так прывыклі гаварыць, гэта наша даўняя ўлюбёная мэтафара. Але бяда ўся ў тым, што ні Купала, ні Шаўчэнка, ні Пушкін, ніхто з паэтаў ня змог спыніць арміі, якія ішлі адна на другую. Ніякім словам я сёньня не магу спыніць вайну ў Данбасе.
    — Я цытаваў гэтыя радкі ўсім знаёмым украінцам, працытую і вам. Іх аўтар — Уладзімер Сасюра, ён зьвяртаецца да Ўкраіны так: «У галаве тваёй — макуха, / хіба ты можаш жыць сама, / расейска-польская ты шлюха, / маларасейская турма!»*. Ці мае права паэт так гаварыць са сваёй краінай?
    — Mae права. I Сасюра тут ня быў адзіным, вялікі Яўген Маланюк пісаў: «Цябе б канём татарскім гнаці, праклята бранка стэпава». I далей — ты курва, шлюха і прастытутка... Гэта адчайны крык нашых паэтаў. Разумееце, калі я кажу пра зброю, я ведаю, што я не адзін такі. I калі ў нас у Вярхоўнай Радзе знойдзецца 300 прадажных дэпутатаў, якія прагаласуюць за другую дзяржаўную мову, то нічога тады не застанецца, і тады ўжо нікога не стрымаеш.
    — Але ж гэта грамадзянская вайна. Гэта ж самае страшнае, што можа быць.
    — Вы правільна думаеце, я таксама так думаю. Але наша слабасьць заўжды пачынаецца з таго, што мы баімся крайнасьцяў, мы заўжды шукаем кампраміс: маўляў, зброя толькі кроў пускае і г.д. Я гэта ўсё ведаю. Але я вам 1000 разоў гатовы паўтарыць, што ёсьць у гісторыі такія хвіліны, калі ня ўсё вырашае хітрая дыпляматыя. Зразумейце, калі б палякі і беларусы не паўставалі ў XIX стагодзьдзі двойчы — у 1830-м і ў 1863-м — не было б сёньня Польшчы і Беларусі. I не было б самастойнай Украіны, калі б мой старэйшы брат Пятро не загінуў у гестапа, калі б мае сябры не
    * Пераклад В. Жуковіча.
    загінулі. Вы ведаеце, была 300-тысячная ўкраінская Паўстанцкая армія — яна не ў Сыбіры палягла, а тут, у лясных баях, у бункерах хлопцы падрываліся... Я гавару эмацыйна, але я хачу, каб вы маю думку зразумелі: ёсьць час дыпляматычны, ёсьць час пошуку кампрамісаў нават з ворагам. Але ёсьць час, калі адступаць немагчыма.
    — Вы шмат каго зь беларускіх паэтаў пераклалі на ўкраінскую. Гэтыя пераклады займаюць цэлы тому вашым нядаўна выдадзеным дзесяцітамовіку. А хто з нашых творцаў вам найбліжэй?
    — Яшчэ з часоў, калі я жыў у Львове, прыгадваю свае сустрэчы з Аркадзем Куляшовым. Максім Танк — выдатны паэт, але ён мяне расчароўваў сваімі выступамі на ўсесаюзных зьездах у Маскве, ужо так угінаўся... Дарэчы, на адным з такіх зьездаў я пазнаёміўся з Васілём Быкавым. Мне сказалі, што Быкаў піша свае творы па-расейску, а потым сам перакладае на беларускую мову. Я наважыўся, падышоў, далікатна спытаўся і пачуў: «Дзьмітро, гэта няпраўда». Потым мы сядзелі побач, слухалі прамовы, і я адчуў, што каля мяне сядзіць вялікі беларускі патрыёт. Калі ён пры Лукашэнку выехаў зь Беларусі і нейкі час жыў у Празе, я знайшоў яго там, і мы доўга размаўлялі. А калі ў 2009 годзе я быў у Беларусі, то папрасіў сваіх сяброў Генадзя Бураўкіна і Вячаслава Рагойшу, каб звазілі мяне на магілу Быкава. Паглядзеўшы на той камень, я тады напісаў верш-экспромт: «На магіле Васіля Быкава — / камень зь белаю жылкаю, / няйначай бліскавіца застыла ў ім, / ударыўшы зь неба. / Я дакрануўся, а яна пячэ. / To ня зь неба, а скрозь камень агонь
    вялікага беларускага болю цячэ, / з сэрца зямлі, дзе Васіль Быкаў спачывае. / Беларусь, тваё сэрца / нават пад каменем не ўмірае, / а б’ецца ў руку маю, б’ецца ў маё плячо».
    — Многія пісьменьнікі ў сёньняшняй Беларусі занесеныяўладай у чорныя сьпісы. Што вы імможаце пажадаць?
    — Гэта вялікі гонар — быць у тых сьпісках. Я пажадаю ім аднаго — трымацца! Ведаю, што ў апале былі мае сябры, якіх ужо няма з намі, — Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін. Ведаю, што сёньня ў апазыцыі Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законьнікаў, Уладзімер Някляеў... Гэта творцы, на якіх будуць маліцца наступныя пакаленьні, бо ніхто ня будзе маліцца на тых прадажных беларускіх пісьменьнікаў, якія сёньня служаць лукашэнкаўскаму рэжыму. Дарэчы, у вас у Беларусі вельмі шмат украінцаў, якія знаходзяцца пры ўладзе, асабліва ў Магілёве. Я быў там, калі адкрывалі помнік Шаўчэнку. Са мною яны па-ўкраінску размаўлялі. Я кажу ім, забыўшыся на ўсю дыпляматыю: «Сволачы, чаму вы не гаворыце па-беларуску?». А яны ў адказ: «У нас так не прмнято». I ўсё ж Беларусь ніколі ня будзе цалкам зрусіфікаваная, бо ёсьць шмат беларусаў, якія трымаюцца свайго. Я люблю слухаць беларускае Радыё Свабода, я люблю слухаць вашых творцаў, звычайных людзей з вуліцы. Нацыянальная дзяржава і для Беларусі, і для Ўкраіны павінна стаць прыярытэтам. I тады мы разам станем часткай Эўропы, паасобку ў нас нічога ня выйдзе.
    «Чырвоны і чорны — гэта ж колеры сьцягу УПА, савецкая намэнклятура гэтага ня ведала 1сьпявала»
    — Адна турыстычная кампанія склала мапу, дзе замест назваў краінаў — папулярныя песьні. У выпадку з Украінай на той мапе прадказальна апынуліся вашыя «Два колеры». Я чуў, што гэтая песьня дапамагла вам атрымаць званьне Героя Ўкраіны. Гэта праўда?
    — Было так. Наш другі прэзыдэнт Леанід Кучма яшчэ ў юнацтве пачуў «Два колеры», і песьня яму дужа спадабалася. Ён, дарэчы, родам зь сяла на мяжы зь Беларусьсю, дзе спакон веку гучаліўкраінскія песьні. Няма адукаванага беларуса, які б ня ведаў украінскіх песьняў. Дык вось, калі Кучма стаў прэзыдэнтам і калі да яго прыходзілі на прыём нашыя дэмакраты, ён браў гітару і сьпяваў «Два колеры». Усім, вядома ж, вельмі падабалася. А я выступаў супраць Кучмы, і неаднойчы. На 75-гадовы юбілей была мая вечарынаў Опэрным тэатры. Mae сябры прыйшлі да Кучмы і сказалі: «Сёньня ў Паўлычкі юбілей. Дайце яму Героя, ён заслужыў, вы ж яго песьню сьпяваеце». Кучма спачатку адмаўляўся, а потым пагадзіўся і падпісаў указ. Але, ведаеце, песьняй «Два колеры» я ўсіх падмануў. Чырвоны і чорны — гэта ж колеры сьцягу УПА. Савецкая намэнклятура гэтага ня ведала і сьпявала. А сёньня чырвоны і чорны — гэта наш сымбаль і сьцяг на вайне супраць Расеі. Ня толькі жоўта-блакітны, але і чырвона-чорны.
    — Вы сказалі, штоўсе адукаваныя беларусы ведаюць украінскія песьні. А вы беларускія ведаеце?
    — Ведаю, і нямала. Я люблю сьпяваць «Ой хацела ж мяне маці ды за першага аддаці...» Я люблю дэклямаваць Янку Купалу па-беларуску, вершы іншых беларускіх паэтаў, асабліва Рыгора Барадуліна. Думаю, што мы, украінцы, павінны сярод усіх славянаў найбольш шанаваць беларусаў. Бо Беларусь найбольш пацярпела, бо беларускую мову найбольш зьняважылі — самі кіраўнікі найвышэйшага рангу не размаўляюць на роднай мове! Гэта ж нонсэнс. Але я веру: беларуская мова будзе сапраўды дзяржаўнай, я яшчэ дачакаюся гэтага.
    1 лютага 2017 г.
    Калі ж займае твой розум і вабіць твой позірк зьвяздарства, у гэтай кнізе знойдзеш багата сьведчаньняў і назіраньняў, як стаяла сонца на месцы адным нерухома і не магла настаць ноч.
    Францішак Скарына
    ІМЯ СКАРЫНЫ НАПІША СОНЦА
    Vis-a-viS: Алесь Аркуш
    У Менску, Празе, Полацку і Лідзе стаяць аднатыпныя помнікі Францішку Скарыну: першадрукар у поўны рост на паспіамэнце з абавязковым атрыбутам — кнігай — у руках. Помнікі тыяхіба вышынёй могуць памерацца. Найвышэйшы — дванаццаць мэтраў — на полацкай плошчы. У тым жа Полацку неўзабаве мае паўстаць яшчэ адзін помнік Скарыну, хіба самы арыгінальны з усіх, якімі калі-небудзь ушаноўваліся славутыя беларусы. Палачане вырашылі ўславіць знакаміпгага земляка ў суаўтарстве з... сонцам. Ініцыятарам праекту выступіў пісьменьнік Алесь Аркуш.