Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
«Закончылася ўсё, засталіся толькіяі Бог». А вам такое адчуваньне знаёмае?
— Знаёмае. Неяк я напісаў, што чалавек ёсьць рух Бога ў ім. Я напісаў так не таму, што гэта прыгожа выглядае, а таму, што я так адчуваю. I гэта непазьбежны шлях для кожнага чалавека. Сёньня, бадай, большасьць маіх сяброў прызнаецца мне ў тым, што яны між сабой сябруюць празь сілу. Раней я панічна баяўся такога стану. Памятаю, выдатны расейскі паэт Аляксандар Межыраў зьяжджаў у ЗША, і я спытаўся: «Што гэта вы надумалі зьехаць адсюль, дзе вас мільёны любяць і чытаюць? Там жа нічога падобнага ня будзе». I Межыраў адказаў: «А мне ўжо ўсё роўна». Мы ведаем прыклады з гісторыі, калі геніяльныя, вядомыя на ўвесь сьвет мастакі, літаратары, музыкі зьяжджалі на нейкія выспы, зьбягалі ад таго, што здавалася славай, а пасьля стала тлумам. Але ніколі не зразумее гэтага той, хто ў жыцьці тае славы хоць бы не паспрабаваў.
— Вы ж паспрабавалі. На выспу зьбіраецеся?
— He, мая выспа — Беларусь. Вялікая выспа, і я зь яе на нейкую меншую зьяжджаць не зьбіраюся.
«Толькі ў беларушчыне мы зможам уратавацца, застацца ў родзе сваім»
— Разбураюцца помнікі архітэктуры, забываюцца героі, памірае ўсё, што жыве. Адзінае бясьсьмерцеўсякага народу—у ягонаймове. Можа быць, мы за сваю мову такзмагаемся, што іншага бясьсьмерця ў нас няма?
— Я б ня ставіў так пытаньне, што Беларусь — гэта толькі мова. Нельга адносіць да беларуш-
чыны толькі беларускамоўнае. Але змагацца за беларушчыну неабходна, мы мусім людзям даводзіць, што толькі ў беларушчыне яны змогуць уратавацца, застацца ў родзе сваім. Так застацца, каб нашчадкі некалі сказалі: «Вось наш бацька, дзед, прадзед зрабілі нешта, з чаго вырасла нашая сучаснасьць». Іхная сучаснасьць — нашая беларуская будучыня. I я раблю ўсё дзеля таго, каб яна была. Калі ў 2010 годзе праходзіла прэзыдэнцкая кампанія, у мяне на кожнай сустрэчы пыталіся: «А калі станеце прэзыдэнтам, вы будзеце змушаць нас гаварыць па-беларуску?» I я адказваў: «Не, змушаць я вас ня буду, страляць ня буду, але настойліва (слова «настойліва» прамаўлялася з адпаведнай інтанацыяй) прасіць вас быць беларусамі я абавязкова буду». I аднойчы адзін мужык устаў і сказаў: «Уладзімер Пракопавіч, вы слова настойліва прамаўляеце так, нібыта ў вас у руках пісталет».
— Дзяржава і безь пісталета народ ад мовы адвучыць.
— Ды надакучыла ўжо чуць ад прадстаўнікоў улады: «Мы будзем мацаваць нашую дзяржаву». Задушыліся б вы з вашай дзяржавай! Якая ў вас дзяржава?! Ёсьць Айчына! Вось што насамрэч ёсьць. Штб вашая дзяржава? Сёньня адна, заўтра другая. А бацькі — тыя ж, дзяды і прадзеды тыя ж, зямля тая, вада тая, нябёсы тыя ж, Бог той жа! I ўсё гэта — Айчына. А без Айчыны няма чалавека. На мой погляд, прадстаўнікі ўлады, якія не разумеюць, што такое Айчына, — ня людзі. Прызнацца, я доўгі час лічыў іх няшчаснымі, пазбаўленымі нечага ў дзяцінстве. А потым зра-
зумеў, што яны — проста ворагі, зь якімі трэба змагацца.
— Паэт і нобэлеўскі ляўрэат Чэслаў Мілаш пісаў: «Вярнуўся з Тэхасу, чытаў там вершы. Нідзе так добра ня плацяць за вершы, яку Тэхасе». Вы сёлета выступалі зь вершамі і лекцыямі ў ЗША. Пра ганарары пытацца ня буду, але што хочуць пачуць сёньня на Захадзе ад беларускага паэта?
— Сёлета я нібы ўпершыню пабываў у ЗША, хоць езьдзіў туды і раней. Раней было так: самалёт — гатэль — паўгадзіны пагаліцца — нейкі офіс Дзярждэпу — яшчэ нейкі офіс — зноў гатэль — прыём, і так тры дні. А на чацьвёрты — гуд бай, Амэрыка. Гэтым разам усё было іначай, і я ўразіўся той энэргетыкай, якая адчуваецца ў гэтай краіне. Усё рухаецца, усе расы — жоўтая, белая, чорная — нібы сплеценыя ў клубок, усё рухаецца ўніз-уверх, уніз-уверх, асабліва ў буйных мэгаполісах, скажам, у Нью-Ёрку. Горад гэты ўвесь вэртыкальны, ён прымушае цябе рухацца ўгору. Я выступаў у амэрыканскіх унівэрсытэтах і расказваў пра Купалу (перад гэтым папрасіўшы перакласьці яго вершы). Я расказваў пра Багдановіча, пра нашых геніяльных празаікаў — Кузьму Чорнага і Максіма Гарэцкага, расказваў пра Васіля Быкава. Я спрабаваў з дапамогай аднаго славіста паказаць амэрыканцам такую непаўторную зьяву, як Рыгор Барадулін. Доўга гэты працэс цягнуўся, але калі амэрыканцы дапялі, што дзівосная паэзія Барадуліна трымаецца на гуках і іх спляценьнях, то ў нейкі момант яны ўсталі і зладзілі авацыю. Калі мы самі адчуваць-
мем каштоўнасьць і вартасьць свайго беларускага жыцьця, тады нас зразумеюць і іншыя народы.
«Я пражыў у Менску жыцьцё, і мне не хапала легенды пра яго»
— Вашраман «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» атрымаў прэмію Гедройця. Верш ці апавяданьне могуць проста здарыцца. Іван Пташнікаў убачыў, як травінка праз асфальт прабілася, і напісаў апавяданьне-шэдэўр «Ільвы». Раман жа заўсёды мае нейкую звышзадачу. У вашым выпадку — якую?
— Я пражыў у Менску жыцьцё, і мне не хапала легенды пра яго. Мне мала апісанай у «Слове пра паход Ігараў» бойкі на беразе Нямігі, пасьля якой — амаль тысячагодзьдзе пустэчы ў калектыўнай памяці. Мне патрэбная была легенда пра Менск. I я падумаў, што гэтай легендай можа быць маё юнацтва, што ў гэтую легенду ўвойдуць тыя людзі, якіх я ведаў і любіў у 60-я гады. Шыкоўныя, прыгожыя гады, бо гэта былі часы маладосьці. Але гады тыя былі адметныя і з гістарычнага гледзішча — час адлігі, калі савецкая краіна паспрабавала адвярнуцца ад сталінізму.
— Урамане дзейнічаюць рэальныя людзі — пад сваімі імёнамі і мянушкамі, апісваюцца рэальныя падзеі, скажам, паэтычныя чытаньні каля сталічнага Тэатру юнага гледача. Дарэчы, ці былі яны санкцыянаваныя?
— У тым уся і штуковіна і адметнасьць таго часу, што чытаньні тыя не былі нікім санкцыянаваныя. Дарэчы, нядаўна прыяжджаў у Менск маскоўскі выдавец Барыс Пастэрнак, які ў па-
чатку 60-х працаваў у менскім гаркаме камсамолу. I прызнаўся мне, што ён тады паспрабаваў фармалізаваць тыя стыхійныя выступы і ўнёс на паседжаньні гаркаму прапанову. Але яму сказалі: ні ў якім разе ня ўмешвайся, бо там ужо К ДБ працуе. Там іх, вядома ж, было як насыпана... Але, як ні дзіўна, ніхто ня ўмешваўся і чытаньні адбываліся стыхійна. Дарэчы, у рамане амаль дакумэнтальна ўсё апісана. Мяне туды ўпершыню прывёў старэйшы сябра Віктар Ледзенеў, і вось там я пазнаёміўся з Кімам Хадзеевым, легендарнай постацьцю.
— А чаму Хадзееў у рамане — Палкоўнік?
— Проста ў яго была такая мянушка, гэта ня я прыдумаў. Кім Хадзееў — адзіны тагачасны паўнавартасны дысыдэнт, які сядзеў у дзьвюх турмах за савецкім часам. Ягоны ўплыў на мяне быў вельмі вялікі. Гэта ад Хадзеева я ўпершыню пачуў, што Савецкі Саюз — зусім ня казачная і не найлепшая ў сьвеце дзяржава, як мяне вучылі ў школе. I што Сталін і пазьнейшыя савецкія кіраўнікі — зусім не чараўнікі, а злачынцы. Дарэчы, першым разам пасадзілі Хадзеева за тое, што ён на камсамольскім сходзеў1949 годзе (пры жыцьці Сталіна!) устаў і сказаў: «Сталін ніякі не правадыр усіх народаў, гэта крыважэрны зьвер».
— А колькі зьбіралася слухачоў на тых чытаньнях?
— Гэта не была плошча Маякоўскага, як у Маскве. Іншым разам маглі прыйсьці 20 чалавек, а часам і 120.
— Як доўга тыя чытаньні працягваліся?
— Два леты як мінімум. Я на першыя чытаньні трапіў у жніўні 1962 году, калі прыехаў паступаць у Менскі тэхнікум сувязі.
— У вашым рамане nab калянадай Тэатру юнага гледача чытае верш пра Спартака безыменны паэт, уякім пазнаецца Анатоль Вярцінскі. Але верш той датуецца 1967 годам.
— Проста верш Вярцінскага пра Спартака вельмі добра лёг у стылістыку таго часу: «Спартак, Спартак! Героі ўсіх эпох! / Ці не такі быў лёс ваш у фінале? / Вас расьпіналі, калі ў Рыме спалі, / і білася жанчына каля ног». Інтанацыяй, вобразнай сыстэмай гэта абсалютна той час, таму я Анатоля Ільліча і паставіў на тыя прыступкі, апрануў яго па-мадняцку.
— Разам зь Вярцінскім з тых прыступак выступае паэт, паводле апісаньня — Рыгор Барадулін. Але верша пра партыю, якая думае за нас, я ў яго не знайшоў. Ці наконт Барадуліна я памыліўся?
— He памыліўся. Барадулін — цэлая эпоха ў нашай літаратуры. Дык як я мог уявіць тыя чытаньні без Барадуліна? Я яму патэлефанаваў і спытаўся: «Рыгор, ты чытаў вершы ў 1962 годзе каля Тэатру юнага гледача?» Ён кажа: «Не, не чытаў». — «А хочаш прачытаць?» — «Як жа я прачытаю, гэта ж было 50 гадоў таму». I я яму прапанаваў напісаць верш, які б ён прачытаў у 1962-м пад тэатрам, калі быў студэнтам БДУ. Ён напісаў, і я яго паставіў з тым вершам на сцэну. Ён там нават уцякае, калі яго хочуць арыштаваць. Думаю, такія фантазіі дазволеныя ў літаратуры.
Пагатоў «Аўтамат з газіроўкай...» не дакумэнтальны раман.
— Адзіны пісьменьнік, які дзейнічае ў рамане пад сваім прозьвішчам, — Уладзімер Караткевіч. Але ён узьнікае — і зьнікае. Мне як чытачу такога «Караткевіча мімаходзь» бракуе. У такой эпізадычнай ролі ці варта было яго ўвогуле ўводзіць у раман?
— Тут я вымушаны прызнацца ў тым, у чым звычайна не прызнаюцца. Гэта, бадай, адзіная сюжэтная хіба ва ўсім рамане. Тлумачу, як яна ўзьнікла. Паводле задумы, галоўны герой павінен быў сядзець у турме. Але яго, пятнаццацігадовага, не павінны былі пасадзіць у 1962 годзе — за ўдзел у антысавецкай групоўцы Кіма Хадзеева. Ён мусіў сесьці пазьней, у 1973-м, калі ў Менску была раскрытая іншая групоўка — так званы акадэмічны асяродак». У гэты асяродак Караткевіч фармальна не ўваходзіў, але быў для яго чальцоў абсалютным аўтарытэтам. Павінна былаўрамане зьявіцца вось гэтая групоўка, і таму Караткевіч узьнік эпізадычна ў 1962 годзе, бо меўся зьявіцца і ў 1973-1974 гадах. Але калі я пачаў гэтую сюжэтную лінію разьвіваць, то ў мяне стала парушацца агульная кампазыцыя. У маім невялікім рамане і так пэрсанажаў вельмі шмат, а тут назьбірваўся нават не пляцкартны, а агульны пасажырскі вагон. I разабрацца ў тым вагоне, хто ёсьць хто, мне і самому стала складана. I тады я адмовіўся ад такога разьвіцьця сюжэту. Пагатоў у мяне зьявілася магчымасьць перакінуць масток у 2010 год, калі мой герой і сеў. Так жыцьцё разьмеркавала. Але адмовіцца ад Караткевіча я ня здолеў. Так што
ты слушна заўважыў, ён выглядае ў рамане ўсё ж выпадковым героем.
— Адна з самых запамінальных сцэнаў у рамане — калі яго пэрсанажы трапляюць у Навінкі, у псыхіятрычную лякарню, і ладзяць там паседжаньне Палітбюро з Хрушчовым на чале... Адкуль у вас гэткае веданьне дэталяў жыцьця ў вар’ятні?