• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    — У вашай біяграфіі ёсьць адна зашыфраваная мясьціна. Там напісана, што вы як празаік «дэбютавалі ў таштагольскай газэце «Красная Шорйя»«. Што азначаюць гэтыя словы — таштагольская, Шорыя?
    — «Красная Шорня» — галоўная газэта Горнай Шорыі, што знаходзіцца ў цяперашняй Кемераўскай вобласьці, на мяжы паміж Алтаем і Сіхатэ-Алінем. А Таштагол — тамтэйшы галоўны горад. Гэта цяперашні Кузбас, там яшчэ Пржавальскі падарожнічаў. Упершыню Горная Шорыя згадваецца ў кітайскіх пісьмовых помніках 6 тысяч гадоў таму. Такім чынам, яна старэйшая за эгіпэцкія піраміды. Па тэрыторыі Шорыя — прыблізна як Беларусь. Мясьціны, надзвычай багатыя золатам, каменным вугалем, жалезнай рудой. Шорцаў засталося вельмі мала, іх амаль вынішчылі. Шорыя ў сталінскія часы была вядомая сваімі ГУЛАГамі. Шорцы спрабавалі падняцца, гэта адбылося недзе ў 1920-я гады. Спрабавалі стварыць сваю рэспубліку, патрабавалі, каб усе расейцы зьехалі. Але неўзабаве іхны ўрад у поўным складзе быў арыштаваны — адпусь-
    ціць Горную Шорыю Масква не магла. Такі багаты край, што казалі: там кожнага жыта — па лапаце. Дык вось, пэўны час я жыўу Кузбасе, пачаў там друкавацца.
    — Вы даволі шмат часу пражылі ў Расеі, ведаецеяе, што называецца, знутры. Вось жа высокапастаўленыя палітыкіў Менску і Маскве паўтараюць: беларусы і расейцы — адзін народ. А ваш досьвед пра што гаворыць?
    — Я сапраўды пражыў у Расеі ладны кавалак жыцьця. Дайшло да таго, што Віктар Астаф’еў называў мяне «сыбірскім пісьменьнікам». Насамрэч розьніца паміж намі вялікая. Міт пра братэрства трох славянскіх народаў нам уводзілі ў вушы яшчэ ў Савецкім Саюзе. Што з гэтага атрымалася, мы бачым на прыкладзе Ўкраіны. Чым мы адрозьніваемся ад расейцаў? Я прывяду прыклад маёй бабулі, карэннай паляшучкі Юстыны Говар, якая пражыла 112 гадоў. За сваё жыцьцё яна пабудавала тры хаты! Першая хата згарэла, другую яна аддала майму бацьку і сваёй дачцэ. Застаўшыся на голым месцы, агорала трэцюю. Гэта ж якія жылы трэба было мець кабеце, каб паставіць тры хаты! Цягавітасьць беларуса ня ведае межаў. А цяпер паглядзіце на Смаленшчыну, Браншчыну, Пскоўшчыну, на колішнія землі ВКЛ, дзе зямля гэткая ж, як і ў сёньняшняй Беларусі. Іх адабралі, разадралі Беларусь, і што? Сёньня расейцы любуюцца празь мяжу нашымі палямі, бо на той жа Смаленшчыне зямля ў занядбаньні. Здаецца, тая ж самая зямля, тыя ж самыя людзі, а мэнталітэт ужо зусім іншы.
    — Нядаўна ў Беларусі (усьлед за Расеяй) быў забаронены да паказу мастацкі фільм «№ 44» — пра злачынствы сталінскага НКВД. Затое нядаўна адбыўся пад апекай БПЦ хрэсны ход з Заслаўя на «Лінію Сталіна». Як вы да гэтагаўсяго ставіцеся?
    — Праваслаўную царкву, на жаль, прыстасавалі да патрэбаў дзяржавы. У яе адабралі Божае, духоўнае, чым яна павінна займацца. У сувязі з тваім пытаньнем мне ўспамінаецца адна гісторыя. Трапіў я аднойчы ў Валгаград — былы Сталінград. У мяне там нямала сяброў жыве, але не хацелася нікога турбаваць, і я паехаў начаваць на Мамаеў курган. Там, дарэчы, загінуў мой дзядзька, згарэў у танку, за яго мая бабуля атрымлівала ажно цэлы рубель пэнсіі... Я пераначаваў на кургане, там яшчэ нейкія «дзікія» турысты начавалі. Ранкам задумаў памыцца, а вады нідзе няма. Палез вышэй, да манумэнту Маці-Радзімы. А там няма дзе ступіць, усё зас.. .на. Вось так у Расеі шануецца памяць палеглых на Мамаевым кургане. Памятаеш заяву Пуціна — калі народ папросіць, то мы вернем гістарычнае імя Сталінград? Гэта проста цынізм. Сталінград — не гістарычная назва, калі ўжо вяртаць, то Царыцын. А так... У народзе нездарма гавораць: як карабель назавеш, так ён і паплыве.
    «Сучасная літаратура страціла праўдзівасьць, згубіла этыку і мараль»
    — Калісьці Янка Брыль назваў вас «празаікам, строгім да праўды». Строгімі да праўды бачацца мне Максім Гарэцкі і Васіль Быкаў. Ці ня стра-
    ціла сучасная літаратура вось гэты болевы парог праўдзівасьці?
    — Сучасная літаратура страціла ня толькі парог праўдзівасьці, яна страціла этыку, згубіла мараль. А самае галоўнае — сёньняшняя літаратура не дапамагае чалавеку спазнаваць самога сябе. Сёньня ўсё пішацца паводле галівудзкіх узораў, паводле Фройда ды ягонага псыхааналізу — гэтага выкідышу чалавечай галавы. Як гаварыў сьветлай памяці Анатоль Кудравец, абарвалася культурная пупавіна. Беларус сёньня ня мае магчымасьці вучыцца па-беларуску, чытаць усясьветную і сваю літаратуру на роднай мове. Ён амаль абязмоўлены. А што можа быць страшнейшым за бязмоўе народу?
    — Ці ёсьць для вас табуяваныя тэмы, да якіх вы ня зьвернецеся ні пры якіх абставінах?
    — Мне абсалютна нецікавая страўнікавая, унітазная, экскрэмэнтная літаратура. Літаратар сядае на ўнітаз і пачынае нешта даводзіць... Нічога, апрача грэблівасьці і ванітаў, ягоная пісаніна ў мяне не выклікае. Вось да такой літаратуры я ніколі не хацеў бы зьвяртацца. Неяк нашы пісьменьнікі пераклалі на беларускую мову кнігу аднаго дыктатара зь Сярэдняй Азіі. Пра гэта мы разгаварыліся зь літаратуразнаўцам Міхасём Тычынам. I я кажу яму: не разумею іх, ніхто ж зь пісталетам за сьпінай не стаяў. А Міхась коратка адказаў: «Страцілі грэблівасьць». I я зь ім пагадзіўся. Hi чалавек, ні літаратура бяз грэблівасьці існаваць ня могуць.
    — Гісторыя айчыннай літаратуры такая, што пісьменьніку вельмі проста ўпасьці
    ў дэпрэсію, зьняверыцца ў той справе, якую ёнробіць. А вам знаёмы дэпрэсіўны стан?
    — Чаму ж незнаёмы... бывае. Але тут я мушу сказаць вось пра што. Як не бывае былых кадэбэшнікаў, так не бывае і былых пісьменьнікаў. Калі пісьменьніку дадзены талент, то якая б ні была дэпрэсія, ён будзе карпець над аркушам паперы. Бо ня ён сам, а нехта водзіць яго рукой. Калі ёсьць Божая іскра — яна ня гасьне.
    — А чым вы ратуецеся ад дэпрэсіі?
    — Памяцьцю, толькі памяцьцю. Памяцьцю пра тое, што і сонца было, і вада была, і агонь быў. Прырода ўваходзіла ў мае вочы, у мае вушы, абуджала мяне і выводзіла з чорнага настрою. Думалася — былі такія беды, столькі разоў я паміраў, але ж застаўся, выжыў. Памяць ня толькі не дае мне супакоіцца і скласьці рукі, памяць злучае нас зь вечнасьцю. Хто ведае, можа, трошкі і мяне ў гэтай вечнасьці застанецца, як засталося трошкі маіх дзядоў і бацькоў пад крыжамі на занядбаных могілках. Могілкі — адзінае месца, дзе яшчэ дрыжыць нашае сэрца.
    — У героя вашай аповесьці «Суд у Слабадзе» КолькіЛецечкі ёсьць запаветнаямара: плавацьрыбінайу цёплай, як сырадой, рэчцы і вазіць на сьпіне месяц. А пра што марыць сам Віктар Казько?
    — Мару вярнуцца на бераг рэчкі, пасядзець з вудаю, толькі цяпер мне шкада той рыбіны, якую магу злавіць... У другога майго героя была мара, як у Язэпа Драздовіча. Пачапіць на плячо торбачку, выйсьці праз акно і адправіцца ў падарожжа па Сусьвеце. Знайсьці там камэту з брыльянтамі і золатам і пасадзіць яе ў Беларусі, тым
    самым ашчасьлівіць радзіму. Хоць і фантастычная, але чыста зямная мара. Бо Беларусь як была старцам у торбах дваццаць гадоў таму, так ім і засталася.
    «Каб успомніць родную мову, старшыні калгасу дастаткова было трох чарак гарэлкі»
    — Спачатку вы пісалі па-расейску, увесь Савецкі Саюз чытаў вашыя кнігі «Вйсокосный год», «Здравствуй й проіцай». У1978 годзе вы перайшлі на беларускую мову. Ці не шкадуеце сёньня пра той свой крок, ці не настальгуеце па тых часах, калі вашыя кнігі выходзілі вялізнымі накладамі?
    — Шкадаваньня ў мяне няма ні грама, яго проста ня можа быць. Пераход на беларускую мову павінен быў адбыцца, як і мой пераезд з Кузбасу ў Беларусь. Мяне з чужыны ўвесь час цягнула на радзіму. Нас усіх цягнула, дваццаць выхаванцаў дзіцячага дому, якія зьехалі на шахты, паступілі ў рамесьніцкія вучэльні ў Кузбасе. Помніцца, з адным з такіх выхаванцаў, з Толем Бельскім, мы нават гаварылі: калі б можна было вярнуцца ў Беларусь, то мы пайшлі б пешкі, на кожным кілямэтры падалі б на калені і цалавалі б зямлю. Вось да чаго даходзіла... Таксама цягнула і беларуская мова. Дарэчы, згаданы табою «Внсокосный год», апублікаваны «Новым мнром», я пачаў пісаць на беларускай мове. Пачаў і кінуў, адчуў, што па-беларуску ня выцягну... I пераезд мой у Беларусь быў дзіўны. Я адчуў, што больш ужо не магу жыць у Сыбіры. Памятаю, недзе ў Валгаградзе, пасьля заканчэньня Маскоўскага літінстытуту, заходжу ў кнігарню, і мне трапляецца томік вершаў Ула-
    дзімера Лугаўскога. Я загадваю, разгортваю, пальцам тыкаю ў радок і чытаю: «Нтак, домой, на роднну, в Нтаку». Гэта было як знак. I болып ужо я не раздумваў. Я прыехаў і, каб вывучыць беларускую мову, пайшоў рабіць у «Чырвоную зьмену».
    — Наўрад ці «Чырвонаязьмена» так выкшталціла вашую мову, пра якую Янка Брыль сказаў: «Сакавітая і вобразная, зь лёгкім дамешкам мясцовай гаворкі, дынамічная ў дыялёгах, усхваляванаяўлірычных адступленьнях». Дык адкуль ваша мова, не з Кузбасу ж?
    — 3 Каленкавічаў, зь вёсак Даманавічы і Анісавічы, ад бабулі і таго асяродзьдзя, у якім я жыў. Памятаю, калі я рабіў у «Нёмане», нябожчык Валодзя Кудзінаў казаў мне: «Твая мова не расейская, не беларуская, яна каленкавіцкая». I гэта сапраўды так. Мая бабуля пражыла 112 гадоў на адным месцы, я і ад яе засвойваў мову. Беларускае слова ўвайшло ў мяне, як хлеб, як соль, як вада, як паветра. Чым ты дыхаеш, тым і гаворыш, тым і жывеш. Карані не забываюцца. Езьдзячы па Беларусі ў той савецкі час, калі беларусаў актыўна адвучвалі ад беларускай мовы, я заўважыў адну акалічнасьць. Каб успомніць родную мову, старшыні калгасу дастаткова было трох чарак гарэлкі. Да гэтага ён гаварыў па-расейску, а пасьля трэцяй чаркі куды тая расейшчына дзявалася!
    — Каб жа так лёгка можна было вырашыць моўную праблему... Выдатны расейскі пісьменьнік Уладзімер Салаухін гаварыў, што, каб чытаць Прышвіна, ён мусіць замарудзіць плынь сваёй душы. А з чыёй душой ваша душа плыве з аднолькавай хуткасьцю?
    — Найбольш блізкія мне па адчуваньні беларускай зямлі і неба беларускага Анатоль Кудравец і Алесь Жук. Як пісьменьнік я вучыўся таксама ў Янкі Брыля, Івана Мележа і Івана Шамякіна. I сёньня гэтая навука яшчэ доўжыцца.
    — У аповесьці «Суд у Слабадзе» вы паказалі вайну, убачаную вачыма дзіцяці. Васіль Быкаў паказаў перадавую — само пекла вайны. А якая вайна ў нашай літаратуры яшчэ не апісаная?
    — Праўдзіва не апісаная яшчэ вайна партызанская, вясковая вайна, блізкая да грамадзянскай. У нас яшчэ ня сказана пра тое, якой яна была — і жорсткай, і крывавай, і сьмешнай. He паказаны яшчэ селянін, які павінен быў падымаць дзяцей, сеяць хлеб і карміць дзьве ўлады — нямецкую і савецкую, партызанскую. I немцы, і партызаны як маглі абдзіралі сялянаў. Менавіта селянін — найвялікшы пакутнік у гэтай вайне. I вось гэтая сялянская вайна, вайна пад стрэхамі, як яе назваў Алесь Адамовіч, яшчэ не апісаная. А вазьмі такую асобу, як генэрал Гіль-Радзівонаў. Ён і ад Гітлера атрымаў вышэйшую ўзнагароду Райху, і ад Сталіна Героя Савецкага Саюзу. Як такое магло адбыцца? I вось праўда пра такую вайну тады-сяды выходзіць на паверхню — насуперак афіцыйнай ідэалёгіі і мітатворчасьці.