• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    Івана III. I вось, як мяркуе гісторык ордэна Кантак, полацкія бэрнардынцы ахрысьцілі мноства палачанаў, у тым ліку і сям’ю Францішка Скарыны, якая ад пачатку была праваслаўнай. Калі прыняць на веру сьцьвярджэньне Кантака, то шмат што становіцца зразумелым. Скажам, такі выпадак. Вялікі герцаг прускі Альбрыхт захацеў, каб Скарына прыехаў у Каралявец (былы Кёнігсбэрг, цяперашні Калінінград). Паколькі ў Вільні не было грошай на кнігавыданьне, Скарына ўзяў ды паехаў. А потым паглядзеў, што ад яго патрабуе Альбрэхт, і ўцёк адтуль. А прускі герцаг хацеў, каб Скарына выдаваў пратэстанцкія кнігі на тэрыторыі Прусіі і Жамойці. Для Скарыны гэта была б здрада праваслаўю, а ён здраджваць не хацеў. Таму і ўцёк, прыхапіўшы з сабой друкара-габрэя. Да 1498 году сям’я Скарыны была праваслаўнай, значыць, і імя яго было іншым, магчыма, што і Георгій. Але гэта ня мае вялікага значэньня з той прычыны, што за ім заставаліся і старое імя, і новае — бэрнардынскі ордэн гэта дазваляў. Думаецца, невыпадкова Скарына прыняў імя Францішак, бо сьвяты Францішак быў адным з апекуноў ордэну.
    — Сёньня Скарына роўнавялікі дляўсіх — для праваслаўных, католікаў, уніятаў. Каліжяго кананізуе нейкая адна царква, напрыклад каталіцкая, ці не зашкодзіць гэта Скарыну?
    — Можа зашкодзіць і Скарыну, і беларусам як народу. Калі так станецца, у нас Майдану, спадзяюся, не адбудзецца, але сур’ёзныя сутычкі могуць мець месца. I сяму-таму з нашых суседзяў «скарынаўскі раскол» быў бы на руку. Таму трэба, каб
    у справе кананізацыі Скарыны тры царквы — каталіцкая, праваслаўная і ўніяцкая — ішлі разам ці хаця б паралельна.
    — А ці быў за тысячу гадоў хоць адзін падобны выпадак? Нешта я не прыпомню.
    — Тут можна згадаць гісторыю з Соф’яй Слуцкай. Яна ж цяпер у нас праваслаўная сьвятая, у Слуцку помнік стаіць, а новыя апублікаваныя матэрыялы гавораць, што яна была замужам за Радзівілам, які быў пратэстантам. Тут, праўда, трэба разумець адну акалічнасьць. У той час не патрабавалася ніякага пераходу з адной канфэсіі ў другую. Лічылася, што пратэстантызм — гэта таксама хрысьціянства. I для Скарыны пераход у каталіцтва таксама быў неістотным. Ён цытаваў у сваіх прадмовах айцоў царквы — і праваслаўных, і католікаў. Ён нідзе не выступаў ворагам праваслаўя. Наадварот, ён паехаў у Маскву прадаваць кнігі сярод праваслаўных. Значыць, менавіта праваслаўных ён лічыў сваімі чытачамі.
    — Скарына прадаваў свае пераклады Бібліі. Тое, што ён займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю, не перашкода для кананізацыі?
    — Калі скончылася дапамога ад віленскіх фундатараў і не было каму дапамагчы, то што ён мусіў рабіць? Ён паехаў у Маскву, каб прадаваць там кнігі і зарабляць на наступныя выданьні. Але неўзабаве яму давялося адтуль зьяжджаць. Беларускія дасьледнікі на эміграцыі пісалі, што выданьні Скарыны не былі прынятыя Масквой празь яе адсталасьць, нізкі ўзровень культуры і асьветы ў маскавітаў. Але мне бачыцца тут іншая прычына. У Масковіі тады панаваў культ кнігі ру-
    капіснай, таму і кнігадрукаваньне ўспрымалася варожа. Цяпер у Беларусі распачатая справа аб кананізацыі Эдварда Вайніловіча, які быў адным з самых багатых памешчыкаў Менскай губэрні, будаваў і каталіцкія касьцёлы, і праваслаўныя цэрквы, і мусульманскія мячэці, і сынагогі для габрэяў — у гэтым праяўлялася ягоная любоў да бліжняга. I мы павінны ісьці менавіта такім шляхам. I той жа Скарына быў надканфэсійным. Я таксама бяру ўдзел у кананізацыі Вайніловіча і, прызнацца, усё чакаў адпаведнага пытаньня ад «адваката дябла». Але такога пытаньня не было — сумленная гаспадарчая дзейнасьць ня лічыцца грахом.
    — Кандыдат у сьвятыя мусіць быць цудатворцам. Кнігадрукаваньне можна разглядаць як цуд?
    — А хіба ня цуд тое, што Скарына пераклаў Біблію ўсяго за чатыры гады? Іншыя перакладнікі ўсё жыцьцё перакладалі, а тут нейкія чатыры гады. Цудам можна лічыць і тое, што Скарына змог уцячы з Прусіі, мяжа зь ёю была на той час сур’ёзная. Да таго ж Скарына праявіў акт гуманізму, калі ўзяў за жонку Маргарыту Адвернік з дваімі дзецьмі і прызнаў іх за сваіх.
    — Скарына быў вольны ў выказваньнях і фактычна на адным узроўні ставіў Бога і чалавека. Вы ж памятаеце: «Дваякая праўда — Божая і чалавечая; дваякі суд — Божы і чалавечы; дваякая пахвала — Божая і чалавечая». Як паставіцца да такіх выказваньняў Царква, якая вызнае вяршэнства Бога?
    — У Скарыны тут проста выявілася жаданьне зямное, цялеснае паставіць на адзін узровень зь
    нябесным. Чалавек абвяшчаўся істотай разумнай і дасканалай і таму рабіўся сувымерным з дасканаласьцю Боскай. Тут наш першадрукар ішоў за заходнеэўрапейскімі гуманістамі. Даючы чытачу (а не Царкве) пераклады Бібліі на родную мову, ён тым самым даваў яму магчымасьць свабодна вывучаць і інтэрпрэтаваць тэксты, якія ў сярэднявечныя часы лічыліся даступнымі толькі царкоўнікам. Скарына як бы прыпадымаў чалавека да дыялягічнага кантакту з Богам. Урэшце, хто стварыў чалавека, калі ня Бог? Дык хто за ўсё адказны?
    — Адзін праваслаўны сьвятар мне казаў: Скарына быў ерэтыком, бо пісаў акафісты Ісусу Хрысту ў форме акравершаў, а ў Бібліі друкаваў свае партрэты. Што б вы таму сьвятару адказалі?
    — 3 партрэтамі ў Бібліі Скарына, магчыма, і пасьпяшаўся. Што да акравершаў... А чаму тады Эвангельле напісана ў форме прыпавесьцяў? Ды проста таму, каб людзі зразумелі. Калі б эвангелісты выказваліся ў форме філязофскіх трактатаў, хто б іх зразумеў? Таму на дзейнасьць Скарыны трэба глядзець вачыма яго тагачасных чытачоў.
    — «Не капай пад другам сваімямы, самувалісься ў яе», — афарызмы Скарыны актуальныя ва ўсе часы. А ў чым яшчэ ягоная актуальнасьць?
    — Найперш у патрыятызьме. Усе ведаюць словы Скарыны пра зьвяроў, якія любяць норы свае, пра пчолаў, якія бароняць вульлі свае, пра рыбаў, якія помняць віры свае... Дык гэта зьвяры, пчолы і рыбы! А чалавек проста павінен любіць сваю зямлю. I, вядома ж, велізарная заслуга Скарыны ў тым, што ён даў зразумелы беларускаму
    чытачу тэкст Сьвятога Пісаньня, найперш Эвангельляў. Разумееце, Біблія — гэта інфармацыя, зачэрпаная не наўпрост, а ў пераказах. А Эвангельле ж запісанае з вуснаў Хрыста. Вось мусульмане лічаць, што Алаха на зямлі ніхто ня бачыў і ня чуў. А Хрыстос усё ж быў на зям лі, таму хрысьціянства для мяне вышэйшае ў параўнаньні зь іншымі рэлігіямі. I яшчэ адзін вельмі важны момант. Разам з 500-годзьдзем беларускага кнігадрукаваньня трэба было б адзначыць і 800-годзьдзе першай згадкі ў рукапіснай крыніцы самога слова «Беларусь». У Вугоршчыне выйшаў слоўнік, дзе ёсьць запіс пра тое, як у 1217 годзе каралевіча вугорскага садзілі на пасад Валынь і Галіцыя. I там, у дакумэнце, напісана: «Альбарусія». Самім беларусам тады хапала слова «Русь», не гаварылі «Белая». I той жа Скарына называе сябе то русінам, то ліцьвінам. Называючыся ліцьвінам, ён падкрэсьліваў прыналежнасьць да дзяржавы.
    — Вы згадалі пра юбілей беларускага кнігадрукаваньня. Што ў гэты юбілейны год варта зрабіць дзеляяшчэ большагаўшанаваньня Скарыны? Можа быць, вярнуць ягонае імя галоўнаму праспэкту беларускай спгаліцы?
    — Я таксама пра гэта думаў. Неяк у мяне маскоўскія карэспандэнты пра гэта пыталіся. I я ім адказаў, што Скарынаўскі праспэкт стаў праспэктам Незалежнасьці, як я магу быць супраць незалежнасьці? Гэта, вядома, унікальны выпадак. Іншая справа, што імем вялікага Скарыны трэба было назваць ня вуліцу на менскай ускраіне, a нешта больш раўназначнае. А 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня мне бачыцца так.
    Пачацца юбілей павінен там, дзе Скарына нарадзіўся, — у Полацку. Потым — польскі Кракаў, дзе ён вучыўся. Наступны этап — італьянская Падуя, дзе ён здаваў іспыты. Потым — чэская Прага і Вільня. Вось такі круг. I я сабе ўяўляю, як два першагерархі — Папа Рымскі і Патрыярх Маскоўскі — робяць разам падарожжа па гэтых краінах і разам ушаноўваюць Скарыну. Вось гэта было б сапраўдным сьведчаньнем яднаньня хрысьціян.
    — «Унукамі Скарыны» называў усіх беларусаў ваш сябра Ўладзімер Караткевіч, пра якога вы напісалі захапляльную кнігу. А ці праўда, што і ён вас зрабіў героем раману «Чорны замак Альшанскі»?
    — Праўда. Раней каля майго дома на вуліцы Чарвякова спыняліся вясковыя фурманкі — побач быў Старажоўскі рынак. I вось аднойчы пад вокнамі маёй кватэры (яна знаходзіцца на першым паверсе) сяляне расьпівалі барышы, і я бачу, што людзі саромеюцца піць з бутэлькі. Я дастаў з буфэта чаркі і падаў ім праз адчыненае акно. А яны мяне пачаставалі добрай самагонкай. Жонка Марыя ведала, што ў хаце няма сьпіртнога. А я выходжу сьнедаць нападпітку — яна была дужа зьдзіўленая! Я расказаў гэтую гісторыю Караткевічу, і ён зрабіў яе сцэнай у рамане.
    — Перачытваючы нядаўна вашу «Беларусь у люстэрку мэмуарнай літаратуры XVIII стагодзьдзя», я напаткаў зьвесткі, што ў горадзе Шклове даўней было вельмі шмат шулераў ірозных авантурнікаў. Ці зьвялася іх парода на Шклоўшчыне, ці іхных нашчадкаў яшчэ можна сустрэць?
    — Авантурнікі жылі ня толькі ў Шклове, a ў любым значным горадзе і мястэчку, дзе былі мэцэнаты. Прыяжджалі ў горад мэцэнаты, займаліся дабрачыннай дзейнасьцю, будавалі тэатры, друкарні — а сьледам падцягваліся людзі сумнеўных заняткаў, зь нячыстымі думкамі. Гэтак Шклоў у свой час апанавалі фалынываманэтчыкі. I калі расейскай імпэратрыцы Кацярыне II трэба было адшукаць якога злачынцу, то яна звычайна загадвала паглядзець, ці няма яго ў Шклове.
    22 траўня 2015 г.
    Як патрыярх Якаў акрэсьліў: «Не адыдзе жазло ад Юды 1 ўлада ад спадкаемцаў ягоных, пакуль ня прыйдзе той, хто пасланы будзе, — яго чакацьмуць народы».
    Францішак Скарына
    ТРЫЦЦАЦЬ СРЭБНІКАЎ ЗАЎЖДЫ Ў ЦАНЕ
    Vis-a-viS: Віктар Казько
    Першую прэмію Ежы Гедройця за 2014 год атрымала кніга Віктара Казько «Час зьбіраць косьці», якая доўга ішла да айчыннага чытача. Тры аповесьці, што склалі кнігу, былі апублікаваныя ў перакладах у Кіеве, Сафіі і Маскве, аў родным выдавецтве «Мастацкая літаратура» ляжалі бяз руху больш за пятнаццаць гадоў. I праляжалі бяшчэ пятнаццаць, калі б пра выданьне не парупіўся незалежны Саюз пісьменьнікаў, прыналежнасьць даякога па-ранейшаму насьцярожвае рэдактараў на дзяржслужбе, што самохаць парабіліся цэнзарамі. Што ж, творцу — творцава, а цэнзару — цэнзарава.
    — Віктар Апанасавіч, прачытаўшы тры аповесьці ў вашай новай кнізе, я паспрабаваў вызначыць, хто ў той тройцы караньнік, а хто — прыпражныя. На маю думку, галоўны твор — «I нікога, хто ўбачыць мой страх», дзе дасьледуецца тэма дачыненьняў творцы і ўлады. А чаму вы прысьвяцілі гэтую аповесьць кінарэжысэру Віктару Тураву?