• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    — Калі 6 Напалеон застаўсяў Вільні (як плянаваў) і не пайшоў на злом галавы ўглыб Расеі, што магло б стацца? Наколькі Напалеону залежала на тым, каб пакарыць усю Расею?
    — Калі гаварыць пра пачатак вайны, то яе плянавала Расея, якая ўжо з 1810 году рыхтавалася да вайны. I першым крокам да канфрантацыі было прыбыцьцё імпэратара Аляксандра да войскаў у Заходняй губэрні. Расея тут канцэнтравала вой-
    скі, зьбіралася атакаваць Варшаўскае герцагства і першай распачаць вайну супраць Напалеона. Напалеон апярэдзіў. Трэба мець на ўвазе, што на тэрыторыі Беларусі некалькі гадоў стаяла шматлікае расейскае войска. А гэта — бясконцыя наборы рэкрутаў, канфіскацыя жыўнасьці, фуражу, харчаваньня. Людзі былі незадаволеныя. I калі б Напалеон затрымаўся ў Вільні і даў сялянам волю зь зямлёй, хай сабе і за выкуп, то гісторыя зусім інакш магла павярнуцца. Расея ніколі б нашы землі не заваявала б. Але Напалеон захаваў прыгон. Таксама вельмі красамоўны факт — часовы ўрад ВКЛ праводзіў набор у войска для Напалеона паводле расейскай рэкруцкай сыстэмы, і гэта было ўспрынята вельмі нэгатыўна. Гэта зноў жа пацьвярджае тое, што Напалеону ад ВКЛ было патрэбна гарматнае мяса для дасягненьня сваіх імпэрскіх мэтаў.
    — Як хутка ў шляхты адкрыліся вочы на сапраўдныя мэты Напалеона?
    — Паўтаруся, шляхта і мяшчане віталі Напалеона зь вялікім патрыятызмам. Ёсьць дакумэнт пра тое, як гэта адбывалася ў Горадні. Збудавалі трыюмфальную браму. Брат імпэратара Джэром Банапарт затрымаўся ў горадзе, у шампанскім купаўся, з паненкамі танчыў. I выпусьціў з-пад увагі расейскую армію, якая здолела ад яго адарвацца. Кіраўніцтва Гарадзенскага павету выдала адозву, якая пачыналася з словаў: «Час збавеньня прыйшоў! Прыйшлі нашыя збаўцы». Адразу пачаўся запіс добраахвотнікаў у напалеонаўскае войска. I сяляне спадзяваліся, што прыйдуць французы і дадуць свабоду. I іх спадзяваньні не апраўдаліся.
    Селяніну ж усё роўна, хто ў яго забірае апошнюю карову — расейскі ці францускі афіцэр. Заўсёды так бывае — калі прыгон, калі страшная эксплюатацыя, спадзяюцца на вонкавага вызвольніка. Нехта прыйдзе і вызваліць, і нам будзе вальней. Потым аказваецца, што стары прыгон зьмяняецца новым. Таму сяляне хутка расчараваліся. Але сярод беларускага сялянства не было такога масавага патрыятызму, як расейцы любяць паказваць у фільмах, апісваць у літаратуры. Як у Льва Талстога, маўляў, «дубіна сялянскай вайны паднялася і пачала глушыць усіх французаў». У нас такога не было. У нас часьцей абараняліся ад фуражыраў. Беларускія сяляне не хацелі ваяваць і ў расейскай арміі. Вядомы цыркуляр Кутузава цару Аляксандру, дзе той скардзіцца, што сьвежанабраныя беларускія рэкруты пры адступленьні расейскай арміі паразьбягаліся яшчэ да Смаленску. Яны паўцякалі ў свае гаспадаркі, бо адчувалі, што ідзе нехта мацнейшы за расейскага цара, і трэба быць дома — можа, дасьць зямлю і волю.
    — Калі зірнуць на гісторыю ВКЛ, то самыя згубныя варожыя навалы прыходзілі на нашыя землі з-за ўсходняй мяжы. I сёньня Рэспубліка Беларусь фактычна адкрытая на ўсход. Якою, на тваю думку, мае быць беларуска-расейская мяжа?
    — Для мяне найлепшы прыклад дачыненьняў зь вялікім суседам паказвае Фінляндыя. Сябраваць, але мець шчыльна закрытую мяжу. Выказваць прыязнасьць, дэкляраваць нэўтральнасьць, але — з-за плоту. Калі Беларусь хоча ацалець як незалежная краіна, яна павінна стаць сябрам Эўразьвязу і мець на ўсходзе такую мяжу, якую
    мы сёньня маем з Польшчай і Літвой. I трэба, каб нашую паветраную прастору ахоўвалі самалёты NATO. Вось тады Расея ніколі не асьмеліцца на нас напасьці. А так... Расейцы ў большасьці сваёй перакананыя, што беларусы — частка «русского мнра». I яны будуць сюды лезьці, упэўненыя, што мы іх тут чакаем з абдымкамі. I пераканаць расейцаў у адваротным можа толькі калючы дрот на мяжы.
    25 красавіка 2012 г.
    Сьвяты апостал Якаў піша ў сваім саборным пасланьні: «Бярыце, браты, за прыклад цярплівасьці моцнай, нястомнай працы і мудрага вытрываньня прарокаў».
    Францішак Скарына
    ХРАМ ЛІТАРАТУРЫ — 3 БЫКАВЫМ I КАРАТКЕВІЧАМ
    Vis-a-viS: Валерыя Навадворская
    Масквіч родам зь менскіх ваколіцаў Аляксей Каўка аднойчы з горыччу прызнаўся, што за паўстагодзьдзя жыцьця ў расейскай сталіцы ніразу не пачуў беларускага слова ад маскоўскіх пісьменьнікаў. I прыгадаў — дзеля параўнаньня — учынак польскага паэта Ежы Путраманта, які на літаратурнай вечарыне ў Варшаве чытаўу арыгінале вершы Максіма Танка. Гэта агульнапрынятая праява сяброўства і павагі — сказаць хоць пару словаў на мове сябра ці суседа. Дык вось — ні разу. За пяцьдзясят гадоў. Мнеў гэпгым сэнсе пашанцавала болый, і мову я ў Маскве пачуў. Прычым ня проста мову — «Пагоню» Багдановіча. У гутарцы са знакамітай расейскай дысыдэнткай Валерыяй Навадворскай.
    — Валерыя Ільлінічна, вы лічыце расейскую літаратуру галоўным прадметам экспарту Расеі. Ня нафту, ня газ, а менавіта літаратуру. I нібы пачуўшы вас, адно з маскоўскіх выдавецтваўзаснавала кніжную сэрыю «Расейскіраман для Эўропы». Але хіба можна пісаць на экспарт, як некалі рабілі на экспарт «жыгулі»?
    — 3 аўтапрамам нам ніколі не шанцавала. Мы ня ўмеем рабіць ужытковыя рэчы. Апошні раз мы рабілі нешта вартаснае яшчэ да падзеньня Вялікага Ноўгараду ўХУ стагодзьдзі. 3 той пары мы развучыліся рабіць што-небудзь якаснае. Потым, у часы вэстэрнізацыі Аляксандра II, навучыліся зноў. Але наўрад ці для экспарту. Для экспарту мы болын не рабілі нічога і ніколі. А зь літаратурай у нас усё ў парадку. Літаратура — вялікая, усе з задавальненьнем карыстаюцца. Чэхава і ў Вялікай Брытаніі ставяць, і ў Злучаных Штатах. Але літаратура не ствараецца ў дэпартамэнтах, на заданьне партыі ці выдавецтва ня пішацца. У нас ёсьць некалькі экспартных аўтараў: празаікі Людміла Ўліцкая, Людміла Петрушэўская, Уладзімер Сарокін, Уладзімер Маканін, паэты Вольга Седакова і Дзьмітрый Быкаў. У XX стагодзьдзі было даволі шмат выдатных пісьменьнікаў, як вы памятаеце: і Цендракоў, і Трыфанаў, і Булгакаў — тых, хто пісаў паводле лякалаў Срэбнага веку. Вось пісаць мы можам, але гэта робіцца без заданьня партыі і кіраўніцтва, не пры іх удзеле і насуперак іх волі.
    — Мы з вамі гутарым у будынку, які суседнічае з агенцтвам ІТАР-ТАСС. I мне прыгадаліся радкі вашага паэта Мікалая Глазкова: «Мне говорят,
    что «Окна ТАСС» /мойх стйхов полезнее. / Полезен также унйтаз, / но это не поэзйя». А літаратура ўвогуле павінна быць карыснай для грамадзтва, ціў яе нейкая іншая роля?
    — Літаратура — гэта не тавары масавага ўжытку. Яна элітарная, яна ні на кога не працуе, яна разьлічаная не на абываталя, а на інтэлектула. Улада імкнецца прыручыць пісьменьнікаў, каб яны пасьвіліся на яе траўцы і давалі ёй малачко. А пісьменьнікі часам і ня супраць папасьвіцца, прэмію-другую зжаваць, апраўдваючыся: мы вось пасядзім трошкі побач з уладай, і за гэта нам будзе шчасьце — каму грошай на экранізацыю дадуць, каму кніжку дапамогуць надрукаваць, хоць сёньня гэта можна рабіць самастойна. Ня трэба. Улада — штука небясьпечная, яна заўсёды сьлізкая. Нават найлепшая ўлада. У Расеі прыстойнай магла лічыцца спачатку ўлада Аляксандра II. А чым справа закончылася? Задушэньнем паўстаньня 1863 году. Чым закончыў Аляксандар I, такі лібэрал? Аракчэеўшчынай. Кацярына II — такі сабе Гарбачоў XVIII стагодзьдзя — з Радзішчавым таксама не паладзіла, саслала.
    Так, Ельцын быў дабрэйшы за астатніх, і ён нас не чапаў. 3 намі ён быў добры, а з чачэнцамі? А хто распачаў гэтую мярзотную гісторыю з саюзам паміж Расеяй і Беларусьсю? Зноў жа, трэба было трымацца ад улады далей і нічога ня браць. Мне, напрыклад, Ордэн мужнасьці даваліў 1993 годзе, а чальцам нашай партыі — мэдалі. Мы не ўзялі, як не ўзялі і кватэраў, якія прапаноўваліся. Ельцын быў шчодрым, але тым, хто браў, гэта пазьней выходзіла бокам. Як, прыкладам,
    тэлекампаніі НТВ. Прыйшоў Пуцін і запатрабаваў: «Пазыка за вамі, сябры»... Улада і літаратура не павінны сябраваць. Так, літаратура, калі гэта патрэбна для краіны, можа дапамагчы ўладзе. Як мы дапамагалі Ельцыну ў 1991, 1993, 1996 гадах, але прыжывацца пры ўладзе нельга, нельга спаць з уладай у адным ложку.
    — Пра дачыненьні пісьменьніка з уладай вы напісалі бліскучую кнігу «Паэты і цары». Прачытаўшы яе, я зразумеў, што вылюбіце творчасьць Васіля Быкава і Ўладзімера Карапгкевіча. А хто яшчэ зь беларускіх аўтараў вам знаёмы і блізкі?
    — Справа ў тым, што гэтая кніга — працяг сэрыі, якую можна ўмоўна назваць «Храм расейскай літаратуры». Дабудоўваючы гэты храм, я маленькую каплічку выдзелю Васілю Быкаву, Уладзімеру Караткевічу, Сьвятлане Алексіевіч. Чаму я гэта зраблю? Зусім не таму, што я падтрымліваю ідэі Савецкага Саюзу. Наадварот — названыя аўтары належаць беларускай літаратуры. Але мы столькі гадоў прывыклі чытаць іх па-расейску. Таго ж Быкава, які, магчыма, пісаў па-расейску, а потым перакладаў на беларускую мову. У раньнія гады, на пачатку 60-х.
    — He, Васіль Быкаў свае мастацкія рэчы пісаў толькі па-беларуску.
    — Значыць, да нас яго творы проста своечасова траплялі. I з Караткевічам мы пазнаёміліся своечасова. Да таго, як мы даведаліся, што гэта «Зброя», мы прачыталі «Оружне». I «Ладзьдзю роспачы» Караткевіча, і творы Алексіевіч мы прачыталі па-расейску — у часопісах «Дружба народов» і «Юность».
    Быкава мы прачыталі ўсяго, да самых апошніх твораў, якія пісаліся ўжо не ў Савецкім Саюзе, напрыклад аповесьць «Сьцюжа» ці апавяданьне «Труба». Справа ў тым, што ў свой час была вялікая блытаніна і мы разглядалі вашых пісьменьнікаў як сваіх. Вось з Грузіяй такога не было. Такога і з Украінай не было — Васіля Стуса ніхто з нашых паэтаў не паспрабаваў перакласьці, я яго чытаю па-ўкраінску. А тут мы ўсё атрымлівалі без спазьненьняў. Васіля Быкава — пачынаючы з самых раньніх твораў, зь «Мёртвым не баліць». Памятаеце, у яго было апавяданьне пра лейтэнанта, які трапіў да немцаў у палон, і эсэсавец, які яго дапытваў, сказаў: ты ня ўзрадуесься вяртаньню да сваіх... Спадзяюся, беларускі народ на мяне не пакрыўдзіцца, калі я ў сваім храме выдзелю каплічку для беларускай літаратуры — для Быкава, Караткевіча, Алеся Адамовіча, бо гэтых аўтараў мы ўспрымалі як родных, як сваіх, яшчэ да таго, як да нас дайшло, што гэта аўтэнтычная беларуская літаратура.