• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    — Твае кнігі апошнім часам выходзяць у недзяржаўных выдавецпгвах. I гэта сумна, калі дзяржавай не запатрабаваны такі адмысловец. Ці няма ў цябе адчуваньня, што за сьпінай пуста, няма Ьзяржаўнага апірышча?
    — Я б не сказаў, што дзяржавай не запатрабаваныя мае працы. Тая ж кніга «Гедымін», дзякуючы найперш ілюстрацыям Ігара Гардзіёнка, прадстаўляла Беларусь у Астане на кніжнай выставе Садружнасьці незалежных дзяржаваў. Яна выйграла конкурс «Мастацтва кнігі-2013» у намінацыі «арт-фармат». Галоўны прыз выдаўцу ўручыў міністар інфармацыі Беларусі.
    — Але ж дзяржава ня выдаткавала на выданьне гэтай кнігі ні рубля.
    — 3 аднаго боку, гэта прыкра, а з другога — дае надзею. Мы выйграём канкурэнцыю ў дзяржаўных выдавецтваў. Мы навучыліся выжываць у камэрцыйных умовах без падтрымкі дзяржавы. А ўяўляеш, што будзе, калі дзяржава нам стане дапамагаць?! Мы тады ня толькі выжывем, але і пусьцім шматлікія парасткі. У мяне на фоне ўсеагульнага пэсымізму ніякай апатыі няма, бо я бачу шмат людзей, зацікаўленых гісторыяй, у тым ліку і маімі працамі. Для мяне гісторыя — і крыніца натхненьня, і прышчэпка ад апатыі. Сумна, што нас не дапускаюць у сыстэму адукацыі. He даюць настаўнікам выхоўваць дзяцей па нашых кнігах, кантралююць выкладчыкаў ва ўнівэрсытэтах. Але мы выйграем у акадэмічнай навуцы, у папулярызацыі гісторыі. Так што бой ідзе, і мы не адступаем. Перамога будзе за намі.
    «Паходы на Маскву — дэманстрацыя моцы Вялікага Княства»
    — Мы з табой неаднаразова гаварылі пра тое, што сёньняшняя беларуская ўлада адмаўляецца ад гістарычнай спадчыны ВКЛ. Ці было для цябе нечаканасьцю ўсталяваньне коннага помніка князю Альгерду ў Віцебску?
    — Так, было нечаканасьцю, хоць усё ж нельга сказаць, што ўся беларуская ўлада адмовілася ад спадчыны ВКЛ. Усё ж ёсьць патрыёты Беларусі і сярод чыноўніцтва, яны ўсьведамляюць каштоўнасьць беларускай гісторыі. Прыкладам, былы міністар культуры, а цяперашні амбасадар
    у Францыі Павал Латушка. Праўда, прарасейскіх чыноўнікаў у нас залішне, хоць яны не афішуюцца. Іхны прынцып узьдзеяньня на людзей выпрацаваны практыкай камуністычнай партыі — адсякаецца ўсё, што мае ўплыў на масавую сьвядомасьць. Нельга мець мастацкіх фільмаў па-беларуску, нельга мець беларускай гісторыі, нельга мець беларускай архітэктуры. I ў Віцебску вагаліся — ставіць помнік Альгерду ці не. Перамог здаровы сэнс — паставілі. Нельга гісторыю пачынаць ад 1917-га ці 1944 году. Гэта нонсэнс. Людзі шукаюць свае карані. I такая асоба, як Альгерд, можа стаць для Віцебску сапраўды брэндавай фігурай.
    — Ужо шмат гадоў гаворыцца пра тое, што ўЛідзе варта паставіць помнік Гедыміну, аўНаваградку — Міндоўгу. Што лягічна — там большменш захаваліся замкі. Але помнікі князям паўстаюць найперш на ўсходзе — Альгерду ў Віцебску, Усяславу Чарадзею — у Полацку. Чаму так?
    — Мне здаецца, гэта зьвязана з электаральнымі асаблівасьцямі рэгіёнаў. Ліда і Наваградак — гэта Гарадзеншчына, дзе найменш галасуюць за Лукашэнку. I таму гэты рэгіён найбольш пільнуецца ідэалягічна.
    — А мне здаецца, што помнікі старажытным князям на ўсходзе — гэта спроба неяк засьцерагчыся ад беларускай «Наваросіі».
    — Гэта спрэчная думка, бо «Наваросія» (калі мець на ўвазе данецкі і луганскі сэпаратызм) узьнікла параўнальна нядаўна. А помнікі ў нас на ўсходзе ставяцца ўжо каля дзесяцігодзьдзя. Гэта па-першае. Па-другое, я ня веру ў тое, што наша
    палітычная эліта выстройвае такую доўгатэрміновую стратэгію. Беларуская ўлада рэагуе на бягучую сытуацыю, яе клопат — абы ўтрымацца.
    — Ты гаварыў пра ўплыў на масавую сьвядомасьць. А хіба помнікі выконваюць такую функцыю? Вунь Леніны паўсюль стаяць, на іх ужо даўно ніхто не зважае.
    — He, помнікі ўсё ж уплываюць на масавую сьвядомасьць, бо яны прысутнічаюць візуальна ў ключавых пунктах гарадоў. Людзі ходзяць, бачаць, цікавяцца. У любы момант гэтыя помнікі можна ўключыць у актыўны культурны зварот — сабраць там сьвята, правесьці ўшанаваньне гэтай асобы. Таму супраць помнікаў і ідзе такая барацьба беларускага прарасейскага лягеру.
    — Альгерд тройчы хадзіў на Маскву, і гэтыя паходы па-рознаму ацэньваюцца. Скажам, Мікола Ермаловіч лічыў іх няўдалымі, а Вольга Іпатава, аўтарка раману «Альгердава дзіда», — наадварот, пасьпяховымі. Дзе тут рацыя?
    — Вядома ж, гэта былі пасьпяховыя паходы. Яны мелі на мэце стрымаць Маскву, трохі абнізіць яе гонар. Альгерд выкарыстаў спрыяльны момант, калі быў непаўналетнім князь Дзьмітрый Данскі. Паходы на Маскву — праява вялікадзяржаўніцкай палітыкі Альгерда. Гэта была дэманстрацыя моцы ВКЛ, якое магло стрымліваць такога саперніка, як Масква. He было гаворкі, каб зьнішчыць Маскоўскае княства, мэта была — аслабіць. Нішчылася тэрыторыя, прыніжаўся князь маскоўскі, які ня мог выступіць у поле біцца, вымушаны быў сядзець у аблозе. Ніякім чынам мы ня можам лічыць гэтыя паходы няўдалымі. Наад-
    варот, яны былі вельмі ўдалымі. I Альгерд, першы сярод Гедымінавічаў, выступіў з праграмай наконт земляў усходнеславянскіх. У 1358 годзе ў перапісцы з германскім імпэратарам ён заявіў, што ўся Русь павінна належаць Літве.
    — Альгерд у Віцебску паўстаў на вуліцы Суворава. Ці помнікі такога кшталтпу вымагаюць нейкага асяродзьдзя пад сябе?
    — Абавязкова. Увогуле я лічу так: Беларусь стане самастойнай дзяржавай, калі ў нас зьнікнуць помнікі Леніну, вуліцы Суворава, Савецкія і г.д. Гэта будзе знак, што мы становімся нармальнай краінай. Глядзі — ва Ўкраіне амаль зьніклі помнікі Леніну — за такі кароткі час! Гэта паварот, шлях да нармальнай эўрапейскай краіны. Гэта абсурд, што ў Віцебску дзесяць вуліц імя Крупскай. Я прыхільнік таго, што мы павінны вяртацца і да спрадвечных назваў гарадоў. I назву Менск трэба вярнуць найперш. Гэта таксама будзе знакавая праява, калі спрадвечныя назвы, якія фармаваліся стагодзьдзямі, будуць вернутыя. Толькі тады Беларусь пазбавіцца асыміляцыйных уплываў з усходу.
    — Усяслаў Чарадзей і Альгерд ужо стаяць. Дапусьцім, зьявяцца Гедымін і Міндаўг. Ці павінна быць ім нейкае падмацаваньне — у той жа адукацыі?
    — Так, усё павінна быць абавязкова ўзаемазьвязана. Ёсьць асоба ў падручніку — вучняў прыводзяць да помніка гэтай асобе. Прыгадаю 1990-я гады, тады ўсе дзеці ў Наваградку ведалі гісторыю Міндоўга. Гэта называецца сыстэмнасьцю гістарычнай асьветы грамадзтва, якая
    мусіць складацца зь некалькіх ступеняў. Самі па сабе помнікі будуць мець пасіўны эфэкт, слаба ўплываць на масавую сьвядомасьць. Але гаворка пра тое, што іх можна актывізаваць. Напрыклад, зладзіць сьвята гарадзкіх муроў у Віцебску. Бо ўпершыню хай ня сам Альгерд, але Альгердава жонка княгіня Ульляна ў 1351 годзе абнесла Віцебск мураванымі сьценамі, і горад стаў абаронены.
    «Для Напалеона Касьцюшка быў дробным мясцовым дзеячом, а інтарэсы ВКЛ — дробнымі рэгіянальнымі інтарэсамі»
    — Карту Вялікага Княства Літоўскага разыгрывалі многія эўрапейскія палітыкі, той жа Напалеон. Захапіўшы палову Эўропы, якія ён меў пляны наконт ВКЛ?
    — Напалеон у дачыненьні ВК Л быў цынічным палітыкам. Ён холадна выкарыстоўваў гарачыя патрыятычныя парывы нядаўніх грамадзянаў ВКЛ, Каралеўства Польскага. Ён стварыў Варшаўскае герцагства, як аказалася, толькі дзеля таго, каб сабраць польскіх жаўнераўу сваю армію. Пасьля акупацыі Гарадзеншчыны, Меншчыны, Віленшчыны і Беласточчыны ім было створана ВКЛ, быў створаны часовы ўрад на чале з Аляксандрам Сапегам, што выклікала эйфарыю ў вялікай часткі насельніцтва, найперш у шляхты. Урад Сапегі правёў мабілізацыю ў францускае войска — сабраў 20 000 пяхотнікаў і кавалерыі (Напалеон патрабаваў 100 000). Аказалася, што ВКЛ было патрэбна Напалеону, па-першае, для папаўненьня войска, а па-другое, для забесьпя-
    чэньня францускай арміі харчаваньнем і фуражом. Скажам, зь беларускіх губэрняў толькі ў першыя месяцы вайны трэба было сабраць 628 000 тон збожжа, толькі ад Меншчыны патрабавалі 10 000 кароваў, ад Віленшчыны — 27 000. Гэтыя патрабаваньні проста немагчыма было выканаць.
    — Чаму ж Напалеон пры такім стаўленьні на чале сваёй гвардыі паставіў ліцьвіна? Ці гэта проста выпадковасьць?
    — Напалеон цаніў адданасьць. I ягонай гвардыяй сапраўды камандаваў наш ліцьвін, генэрал Ян Канопка са Слонімшчыны. Напалеон выбраў яго таму, што ўбачыў у ім чалавека адданага і BepHara. А прыгадай, хто ахоўваў Сталіна? Генэрал Уласік з тае самае Слонімшчыны. Беларусы і ў савецкім войску былі найлепшымі жаўнерамі.
    — А што спадзяваліся атрымаць ад Напалеона яшчэ нядаўнія грамадзяне ВКЛ?
    — Найперш яны спадзяваліся на аднаўленьне дзяржаўнасьці Рэчы Паспалітай, ВКЛ, яны хацелі з дапамогай Напалеона пазбавіцца ад расейскага панаваньня і дэспатызму. Трэба ўявіць тагачасную сытуацыю — ад ліквідацыі Рэчы Паспалітай і ВКЛ прайшло мала часу, усяго 17 гадоў. Гэта менш, чым жыцьцё аднаго пакаленьня. Усе памяталі сваю дзяржаву, шляхецкія вольнасьці, памяталі, што яны былі гаспадарамі сваёй краіны. А ў Расейскай імпэрыі яны мусілі даказваць сваё шляхецтва. Былі вызначаныя іншыя формы прыгону для сялянаў, замест падымнага — ад гаспадаркі — расейцы ўвялі індывідуальны прыгон. На беларускіх землях былі ўведзеныя падаткі, якія ў 5 разоў перавышалі падаткі ў расейскіх губэр-
    нях. Усе хацелі ад гэтага пазбавіцца. Напалеона віталі кветкамі і шампанскім!
    — Напалеон перад расейскай кампаніяй сустракаўся з Тадэвушам Касьцюшкам. Здавалася, у іх маглі быць пэўныя супольныя мэты. Чамуўсё ж аніякага супрацоўніцтва ў іх не атрымалася?
    — I не магло атрымацца, бо гэта былі розныя людзі. Касьцюшка — патрыёт сваёй айчыны, дэмакрат паводле перакананьняў. А Напалеон быў перакананы ў сваёй вялікасьці, ён верыў у сваю надзвычайнасьць, ён кіраваў лёсам Эўропы, лёсам сьвету. Для Напалеона Касьцюшка быў дробным мясцовым дзеячом, а інтарэсы шляхты ВКЛ — дробнымі рэгіянальнымі інтарэсамі. Ён думаў катэгорыямі ўсясьветнымі, імпэрскімі. Напалеон з паручніка стаў генэралам у 21 год, потым — першым консулам, потым — імпэратарам, заваяваў палову Эўропы, усё было адкрыта перад ім. Вядома ж, ён ня мог паразумецца з праўдзівым дэмакратам Касьцюшкам, які стаяў на зямлі. Таму Касьцюшка і адышоў. Ён бачыў, што Напалеон апантаны маніяй велічы, што ён для Айчыны Касьцюшкі нічога добрага ня зробіць і скончыць вельмі дрэнна.