• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    А сучасная беларуская паэзія вельмі магутная. Узяць таго ж Рыгора Барадуліна. Гэта ж цэлая энцыкляпэдыя лесу, лугу, поля, зямлі, агароду, дому! Творчасьць Барадуліна — гэта жывы беларускі слоўнік! Mae першыя пераклады былі менавіта з Барадуліна. Над ягонымі вершамі я вучыўся перакладаць, і гэта мне не адразу і ня лёгка давалася, але я быў шчасьлівы, калі ў мяне атрымлівалася. Барадуліная перакладаўз натхненьнем, і аўтар мае пераклады ўхваліў.
    3 падобнай асалодай я перакладаў «Песьню пра зубра» Гусоўскага: «Зверь налетел на берёзу — н лопнуло древо, как от мороза. / Н дальше умчалась погоня, бешеный рёв долетал до соседней державы...». Я нават дазваляў сабе пэўныя вольнасьці ў гэтым перакладзе. Ну, няма там гэтага: «Бешеный рёв долетал до соседней державы», там сваіх вобразаў больш чым дастаткова. «Песьня пра зубра» — геніяльная, дзівосная паэма. Памятаю, калі яе прачытаў акадэмік Дзьмітрый Сяргеевіч Ліхачоў, у яго ажно вочы засьвяціліся ад радасьці.
    — У маім кнігазборы ёсьць двухтамовік Лермантава, наклад якога — 14 мільёнаў асобнікаў. Для нашага часугэта фантастычная лічба. Сёньняшнія наклабы паэтычных зборнікаў — 500, 1000, 2000 асобнікаў, ды і тыя разыходзяцца не адразу. Куды дзеліся чытачы паэзіі? «Бессйльны любймые кнйгй, / бессйльны велйкйе мыслй. / Бессйлен Тургенев й Блок, / й Пушкйн почтй одйнок», — напісалі вы ў адным з вершаў. Што ж адбылося?
    — Мне складана даць просты адказ на гэтае пытаньне. На маю думку, адбылося пэўнае спрашчэньне мастацтва. Тонкі сьвет саступіў. У культуры на першае месца выйшлі спрошчанасьць і павярхоўнасьць. Так часам бывае ў гісторыі, калі ўсё тонкае гіне або заціскаецца, а спрошчанае перамагае. I чалавек, які яшчэ ўчора саромеўся, што ня ведае, хто такія Бадлер, Рэмбо, Лярошфуко, Мантэнь або Авідый, сёньня ўжо не саромеецца свайго няведаньня. Скарачаюцца школьныя праграмы па літаратуры, па гісторыі.
    Гэта для чаго робіцца? Каб вырасталі пустадомкі з завушніцамі ў вушах? Сёньня мы іх паўсюль назіраем. Але я суцяшаю сябе вельмі простым фактам. Калі, пачынаючы ад Гамэра (а гэта VIII стагодзьдзе да Нараджэньня Хрыста), паэзія ня зьнікла, ня вычарпалася, не загінула, то і яшчэ доўга не загіне, ня вычарпаецца, ня зьнікне. Зразумейце: ставала часу на тое, каб паэзія сышла, як вада ў пясок. Але гэтага не адбылося.
    Для чаго ўвогуле патрэбная паэзія? Яна перадае найтанчэйшыя станы душы, якія ні проза, ні драматургія перадаць ня могуць. Гэта нават не перавага, гэта яе сутнасьць — перадача самых тонкіх перажываньняў, якія магчыма перадаць толькі ў вершах. Адмовіцца ад паэзіі — азначае адмовіцца ад самых вытанчаных чалавечых эмоцый. Гэта магчыма? Hi ў якім разе!
    Прывяду вам такі прыклад. На поўначы Карэліі ёсьць пасёлак Чупа. 4 кілямэтры ад чыгункі, маленькі завод, на якім вэндзяць рыбу, лясгас. Цягнікі там стаяць адну хвіліну. Ведаеце, што там на плоце напісана? Белай фарбай, якую, відаць, забылі маляры, нейкі школьнік, які прагульваў альгебру ці хімію, напісаў на плоце: «Чупа — сталіца белай ночы». Разумееце, колькі душы ён уклаў у свой надпіс? Кожнаму ж трэба ж нечым ганарыцца. Можна і белымі начамі, калі нічога іншага няма пад рукой. I надпіс гэты — «Чупа — сталіца белай ночы» — выдатны. Ён сьведчаньне таго, што з паэзіяй нічога кепскага не адбудзецца, калі што — яна на плоце выжыве. Чупа — пасёлак гарадзкога тыпу, дзе вокны завешваюць коўдрамі
    і ў поўнач сонца сьвеціць праз кроны бярозаў... Той школьнік падараваў Чупе славу.
    Паэзія выжыве. Што з таго, што наклады ўпалі? Mae кнігі цяпер таксама малымі накладамі выходзяць. А калісьці «Слова пра паход Ігара» ў маім перакладзе выйшла накладам 1 мільён асобнікаў! А згаданая вамі паэма «Летапісец ракі» выйшла ў «Роман-газете», вы не паверыце, накладам дванаццаць мільёнаў!
    — «М как нашёл я друга в поколенье, / чйтателя найду в потомстве я», — вядомае прызнаньне Яўгенія Баратынскага. Ваш чытач таксама павінен любіць ваду, іначай ён вас проста не зразумее. Такога чытача вы маеце, ці, як і Баратынскі, разьлічваеце на будучыню?
    — Я нядаўна атрымаў ліст з расейскага манастыра ў Баўгарыі, з-пад Сафіі, ад манахіні Касініі. Яна былая настаўніца, пайшла ў манастыр. Княгіня Лівен была ігуменьняй таго манастыра. Такі розум нежаночы пабліскваў у яе зялёных вачах, калі я прыйшоў туды, каб выказаць сваю ўдзячнасьць. Гэта быў адказ на ліст манахіні Касініі. На жаль, яе ўжо не было ў жывых. Яна разам з пропаведзямі, з малітвамі распаўсюджвала сярод сваіх прыхаджанаў некалькі маіх вершаў. Вядома, я быў крануты, я быў ёй вельмі ўдзячны. Гэта адна з маіх каштоўных чытачак, таму што чытач паэзіі — гэта таксама талент.
    — Ці робіце вы што-небудзь, каб прапагандаваць сваю творчасьць з дапамогай сучасных тэхналёгій?
    — He, нічога не раблю. Вершы ў кампутары — гэта пацалунак праз шкло. Хай вершы самі вы-
    жываюць, без маёй дапамогі. Чытачы ж ня вымерлі ўсе і адразу. Часам абсалютна выпадкова ў непрадказальных месцах я зь імі сустракаюся. I гэта дае мне столькі сілы і радасьці! Сустрэчы адбываюцца на вуліцах, у цягніках — дзе заўгодна. Некалькі разоў людзі падвозілі мяне на аўтамабілі і пазнавалі: «Вы Шклярэўскі? Я з вас грошай не вазьму!». Аднойчы на спадарожнай машыне я даехаў з Магілёва ў Менск, і кіроўца адмовіўся ўзяць грошы. I падобнае здаралася шмат разоў.
    «У Аўстрыі мой «Чарнобыльскі анёл» і цяпер выконваецца ў храмах пад музыку Моцарта і Бэтховэна»
    — Наколькі мне помніцца, у свой час вы стварылі спэцыяльны фонд, дзе зьбіраліся грошы пацярпелым ад чарнобыльскай катастрофы. Наколькі сур’ёзныя вам удалося сабраць сродкі, і ці ўдалося патраціць іх так, як вам хацелася?
    — У 1989 годзе я проста абвясьціў рахунак у сваіх публікацыях «Дзеці ў зоне радыяцыі», «Чарнобыльскі анёл», «Адвакат чарнобыльскіх жабаў», «Яблык з Чарнобылю». Яны выходзілі велізарнымі накладамі. Дастаткова прыгадаць, што тады «Лнтературная газета» выходзіла накладам 4,5 мільёна асобнікаў. Да таго ж мае творы перакладаліся на эўрапейскія мовы, у Аўстрыі цэлы чарнобыльскі рух узьнік пасьля тых публікацый. Там жа, у Аўстрыі, да гэтай пары 26 красавіка паэма «Чарнобыльскі анёл» у храмах выконваецца пад музыку Моцарта і Бэтховэна.
    Водгук быў надзвычайны, ён перавысіў усе мае чаканьні. I праз год на абвешчаны мной рахунак прыйшло 26 мільёнаў рублёў! Па сёньняшніх мерках — гэта больш чым 26 мільёнаў даляраў! Грошы вялізныя. Я давяраў людзям, зь якімі супрацоўнічаў. Адзінае, што я сказаў: трэба, каб гэтыя грошы прыйшлі да людзей, каб яны маглі самі пабудаваць сабе хату і г.д. I ўмова мая была выкананая. Я сам езьдзіў і выбіраў прыгожыя месцы, дзе потым будаваліся дамы для перасяленцаў. Вялікай сваёй заслугі я тут ня бачу. Я проста зазваніў у звон, вось і ўсё.
    — Апрача дапамогі перасяленцам, была і яшчэ адна канкрэтная акцыя. Я маю на ўвазе Лес Ігара Шклярэўскага, якіўжо таксама стаў фактам вашай біяграфіі. Вы сваю Дзяржаўную прэмію СССР не паклалі ў кішэнь, а аддалі яе на пасадку дрэваў. Вы цікавіцеся лёсам. свайго лесу?
    — Былі пасаджаныя два лясы — на Прыпяці і на ўкраінскай Дзісьне, каля Чарнігава. Я выбраў чыстае месца на Прыпяці, кілямэтраў 5-7 ад Петрыкава. Там, на голым беразе, мала лесу, і там, як сказаў адзін лясьнік, «у хаатычным парадку» (выдатны выраз!) пасадзілі лес — 9 гектараў. Гэта былі гатовыя купленыя саджанцы. Цяпер лес вырас, ён цудоўны, жывы, вясёлы, там вавёркі, зайцы — усё ёсьць, і яго палюбілі жыхары Петрыкава, цяпер гэта іхны парк.
    — Сёньняў Беларусі на калісьці дарэшты мэліяраваным Палесьсі самі па сабе (састарэлі дрэнажныя сыстэмы) аднаўляюцца балоты. Неўзабаве мы ізноў, паводле азначэньня Івана Мележа, станем «людзьмі на балоце». Прырода вяртае сваё?
    — Пра аднаўленьне балотаў я ведаю і радуюся гэтаму. Гэтаўсеплянэтная падзея, якая мае агульначалавечае значэньне! Таму што балоты — гэта «мокры нос» Зямлі. У здаровага сабакі заўсёды халодны мокры hoc. I ў Зямлі таксама ён павінен быць вільготным і халаднаватым. Я не сумняваюся, што на Палесьсе вернецца тая вільготнасьць, якая так хвалявала мяне ў маленстве. Я ж яе добра памятаю, памятаю сырасьць і пах тарфянікаў, якія стваралі асаблівы стан душы, таму што вільгаць і душа чалавека ўвесьчасна ўзаемадатыкаюцца і ствараюць дзівосны настрой і стан.
    Я вам скажу: ёсьць таямніца доўгажыхарства. Чалавек, каб доўга жыць, павінен засынаць з усьмешкай, засынаць шчасьлівым і дзесьці на сятчатцы вока трымаць тое, што ён больш за ўсё любіць. I тады ў сьне (а чалавек, калі сьпіць, безабаронны) да яго не падкрадуцца ні хваробы, ні старасьць, вельмі доўга не асьмеляцца падысьці. Нас усё гэта ахоўвае, калі мы ў самым безабаронным стане. Чалавек павінен засынаць шчасьлівым!
    I я так узрадаваўся, калі даведаўся, што ў Беларусі адраджаюцца балоты! Болоты — гэта цэлы сьвет. Там ёсьць падземныя азёры...
    У старажытным Рыме, калі плянавалі нейкія гідрамэліярацыйныя работы, то абмяркоўвалі ў Сэнаце, што адбудзецца на месцы пабудаванага каналу праз 200 гадоў. Вось дзе была адказнасьць перад нашчадкамі!
    «Ордэн Дружбы народаў я прыняў, a Кастрычніцкай рэвалюцыі — не»
    — Доўгі час дзяржава была і заказчыкам, і кантралёрам, і мэцэнатам літаратуры. Якія стасункі паміж пісьменьнікам і дзяржаўнай уладай вы лічыце ідэальнымі?
    — Стасункі гэтыя не абавязкова павінны быць антаганістычнымі. У гісторыі ёсьць нямала яскравых пацьверджаньняў гэтаму, калі чалавек, які ўвасабляе ўладу, і паэт існавалі не ў супрацьстаяньні, а як бы ў промнях дзяржаўнасьці. Дарэчы, Пушкін таксама быў дзяржаўнікам. Алеў гэтым выпадку я маю на ўвазе імпэратара Аўгуста і Гарацыя, якога імператар любіў і апекаваўся ім. Альбо прыгадайце Гая Цыльнія Мэцэната.
    I вось што цікава ў сувязі з гэтым. Што такое мэцэнат? Мэцэнат — гэта чалавек, які разумее, што пах скошанай канюшыны даражэйшы за сена. Кароў не накорміш гэтым пахам, але і бяз гэтага вытанчанага паху, калі душа твая зьнемагае ад невытлумачальнага шчасьця, бяз гэтага водару мы прыйдзем да мычаньня. Нельга чалавекужыць бяз паху скошанай канюшыны! I тыя мэцэнаты, якія гэта разумелі, назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю ўсясьветнай культуры. I мэцэнат Гай Цыній, і мэцэнат граф Мусін-Пушкін — обэр-пракурор Сьвяшчэннага Сыноду, які адкрыў «Слова пра паход Ігара», і шмат іншых.