Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
3 тае самае опэры і новапаўсталы ў Віцебску конны помнік вялікаму князю Альгерду. Міндоўг у Наваградку пачакае, Гедымін у Лідзе пачакае, сёньняшняя «політычная сытуацыя» вымагае ўзьняць на пастамэнт Альгерда! На Маскву трыма паходамі хадзіў? Хадзіў. Да Крамлёўскай брамы дзіду прысланяў? Прысланяў. Ад маскоўскіх баяраў выкуп на Паклоннай гары браў? Браў. Ах ты, князь наш геройскі, такі, як трэба, сядай на бронзавага каня і пільна аглядай усходнюю мяжу, ці не паўзе падступны вораг абвяшчаць «Віцеб-
скую народную рэспубліку». Мы табе і відушчага сокала на руку пасадзім — толькі ж не праваронь захопнікаў...
Урэшце, ліха зь ёю, з «політычнай сытуацыяй». Сытуацыя пераменіцца — помнік застанецца. I ў Віцебску застанецца, і ў Полацку, дзе князь Усяслаў Чарадзей з пастамэнту таксама ня дужа міралюбна на ўсход пазірае. Думаецца, і Міндоўг з Гедымінам свой час падгадаюць і асядлаюць бронзавых коней адпаведна ў Наваградку і Лідзе. А раз пайшла ў нас такая тэндэнцыя — вялікіх князёў ушаноўваць, то трэба паклапаціцца, каб прыжыліся яны ня толькі на нашых вуліцах і плошчах, але і ў школьных падручніках, у сьвядомасьці людзей. Умоўна кажучы, каб пстрыкнуў я тэлекнопкай, а на экране — гістарычная рэканструкцыя, скажам, міцкевічаўскай баляды «Тры Будрысы»: «Маю клопат я пільны — наказалі мне зь Вільні, / што ідуць ваяваць неўзабаве / Кейстуткнязь з крыжакамі, а Альгерд — з маскалямі, / a Скіргайла на ляхаў зуб мае. / Я наказ вам цяпер дам: ты ідзі за Альгердам, / ён на Ноўгарад сілу абрыне...»*. Пстрыкнуў яшчэ раз, а на другім канале — мастацкая экранізацыя гістарычных раманаў Вольгі Іпатавай «Вяшчун Гедыміна» і «Альгердава дзіда».
«Прыйдзе час — будзе і квас, ня ўсё зараз», — чую я галасы нацыянальных аптымістаў. Пагаджаюся. Кабуся Польшча прыйшлаўзахапленьне ад «Пана Тадэвуша» і «Пана Валадыеўскага», мусілі прамінуць дзесяцігодзьдзі і нарадзіцца
* Пераклад аўтара.
Анджэй Вайда і Ежы Гофман. Здаецца, пакуль кінастудыя «Беларусьфільм» на маштабныя гістарычныя праекты і не замахваецца. Зрэшты, аднойчы замахнулася — на «Каласы пад сярпом тваім». Ды нешта недзе нехта чамусьці прыпыніў.
Прызнаюся, блукаць доўгімі і змрочнымі калідорамі «Беларусьфільму» ў мяне вялікай ахвоты няма. Школьныя падручнікі па гісторыі з гледзішча прысутнасьці там вялікіх князёў пагартаем таксама хіба іншым разам. А тут і цяпер давайце зазірнем у гісторыю Віцебску. Без сумневу, жыцьцяпіс князя Альгерда — адна зь яе яскравых старонак.
Мяркуючы па тым, як доўга і далікатна князя ўсаджвалі верхам, як нешта там шліфавалі і падкручвалі, сядзець яму на кані камфортна. Але ці камфортна князю ў горадзе Віцебску? Ці не абражае што яго княжацкую годнасьць? Як жа не абражае? Вялікага князя, абаронцу і зьбіральніка беларускіх земляў, гарадзкія ўлады прапісалі на вуліцы... Суворава. Абаронцу — на вуліцы захопніка! Касінераў Касьцюшкі з гарматаў расстрэльваць — вось і ўсе ягоныя ратныя подзьвігі ў Беларусі. Як жа тут не абразіцца князю?
Падазраю, што па начах ён цішком зьяжджае з пастамэнту і ў пошуках больш адпаведнага месца вандруе па Віцебску. Як той Медны коньнік з аднайменнай пушкінскай паэмы. I тут я князю спачуваю. Бо вялікі князь Альгерд абавязкова заблукае ў хітраспляценьнях гарадзкіх вуліц з самай недарэчнай у Беларусі тапанімікай.
Мяркуйце самі — у Віцебску дзесяць вуліц (!) носяць імя Надзеі Крупскай, пяць названыя
ў гонар Якава Сьвярдлова (прычым ёсьць вуліцы з парадкавымі нумарамі 10 і 11), чатыры вуліцы маюць імя Валерыя Чкалава, столькі ж дасталася Канстанціну Заслонаву, тром нададзена імя Мікалая Чарнышэўскага, яшчэ тром — Аўгуста Бэбэля, дзьвюм — Міхаіла Фрунзэ...
А заверне князь каня ў другі бок — натрапіць на пяць вуліц Сацыялістычных, тры Кастрычніцкія, чатыры Саўгасныя, тры Першамайскія, дзьве Пралетарскія і рызыкуе закончыць свой шлях аж на васьмі (!) Клінічных.
Ці ж не вар’ятня? Тут не толькі ў князя, але і ў звычайнага таксіста галава закружыцца.
Назва вуліцы павінна хоць нешта гаварыць тым, хто на ёй жыве. Віцябляне з вуліц Мопраўскіх (іх у горадзе дзьве) наўрад ці ведаюць, што МОПР — даўно канулая ў лету Международная органйзацйя помоіцй революцйонерам.
А як вам такая раскладка — у Віцебску ажно чатырнаццаць (!) вуліц Лучосных, але толькі адна вуліца на двух актораў Яроменкаў (дарэчы, не чужых Віцебску, як пералічаныя вышэй дзеячы).
Прызнаюся, такога бязладзьдзя ў гарадзкой тапаніміцы я больш нідзе не сустракаў. У Віцебску дзясяткі вулічных найменьняў шматкроць (па тры, чатыры, пяць, шэсьць, сем разоў!) паўтараюцца. Гэта нейкі віцебскі фэномэн чыноўніцкай дурноты, ад якой старажытнаму гораду трэба патроху пазбаўляцца. Ну каму патрэбныя тры вуліцы Шавардзінаўскія, чатыры Азіна, пяць Лужасьнянскіх, шэсьць Палярных, сем Стадыённых, дзевяць Задарожных і дзесяць Лугавых?
Ня ведаю, як называліся віцебскія вуліцы ў часы Альгерда, але думаю, што нават у XIV стагодзьдзі ў горадзе над Дзьвіной з гэтым быў большы парадак.
Толькі ўдумайцеся: у Віцебску ажно дзесяць вуліцаў імя Крупскай — і няма вуліцы імя Васіля Быкава. За што такі гонар Крупскай, якая ў 20-я гады апантана чысьціла бібліятэкі ад кніг Плятона, Канта, Ляскова, Аксакава і Чукоўскага ды іншай «буржуазнай каламуці»? У горадзе пяць вуліцаў Сьвярдлова — і ніяк не ўшанаваны Рыгор Барадулін. Затое ўшанаваны Сьвярдлоў, які прымаў рашэньне аб расстрэле царскай сям’і, дзе былі непаўналетнія дзеці, і зьяўляўся адным з ініцыятараў чырвонага тэрору. Навошта віцяблянам дзьве вуліцы Фрунзэ, які тапіў у крыві масавыя сялянскія паўстаньні ва Ўкраіне і Самарскай губэрні? Пераназавіце адну зь іх у гонар паэта Генадзя Бураўкіна.
I Быкаў, і Барадулін, і Бураўкін — нараджэнцы віцебскай зямлі, яе гонар і слава. Пра быкаўскія Бычкі на Віцебшчыне ведае ўвесь сьвет. Апошнім жаданьнем Барадуліна было легчы ў віцебскую (вушацкую) зямлю. Песьні Бураўкіна штолета лунаюць над Віцебскам падчас «Славянскіх базараў»... Дык чаму мясцовая ўлада і пальцам не паварушыць, каб хоць на паўадсотка выправіць тую тапанімічную бязглузьдзіцу, якая сёньня існуе ў горадзе? Некаму ж трэба пачынаць.
А можа, зьмены да лепшага прынясе ў Віцебск вялікі князь Альгерд? Няўжо ён не адолее Суворава? He такі ўжо непераможны гэты расейскі генэралісімус. Вунь у вёсцы Малыя Круговічы
на Ганцаўшчыне сабраліся жыхары і пераназвалі вуліцу Суворава імем свайго земляка, паэта Віктара Гардзея. Прыжыцьцёва. А старыя вулічныя шыльды сабралі і спалілі. Каб і духу сувораўскага на ганцавіцкай зямлі не было.
Учынак мірных сялянаў варты перайманьня па ўсёй Беларусі. А для ваяўнічага князя Альгерда прагнаць са сваёй зямлі акупанта — справа гонару.
2014
Сам, чытаючы — убачыш, убачыўшы — зразумееш.
Францішак Скарына
ГЛЁБУС ЗА СЫПНАЙ
Як паведаміла нядаўна пільнавокае БТ, у менскіх кнігарнях у продажы зьявіліся няправільныя глёбусы. На іх, вырабленых недзе ў Польшчы, наша гордая і незалежная краіна Беларусь абазваная Белоруссйей. Тэлежурналістка падліла алею ў агонь, падаўшы гісторыю з глёбусамі як замежную дывэрсію. Яе проста расьпірала ад праведнага гневу: Беларусь — гэта вам, проша пана, не Белоруссня.
Глёбусы тыя з крамаў прыбралі. Небагаты айчынны кнігагандаль панёс страты. Хто не асабліва перажываў, дык гэта таямнічы вытворца. Ён сабраў свой тавар па ўсёй Беларусі і цішком пераправіў у Расею. Бо там, наадварот, форма «Беларусь» лічыцца няправільнай, іўсе — ад Крамля да самых да ўскраінаў — ужываюць звыклы яшчэ з савецкіх часоў назоў «Белоруссня». I нешта не чу-
ваць было, каб расейскага амбасадара ў сувязі з гэтым выклікалі ў беларускае МЗС ды ўручалі ноту пратэсту.
Дык чаму ўвага БТ сфакусавала сваю ўвагу на «няправільных» глёбусах, хоць у зрусіфікаванай Беларусі, якая наскрозь прастрэльваецца з Астанкінскай тэлевежы, ніхто тае памылкі і не заўважыў бы. Якія там заканадаўчыя акты? «Молодость моя, Белоруссня» — вось што, дзякуючы «Песьнярам», жыве ў памяці народнай.
Усё так, але спадзявацца на памяць народную ў дачыненьні гістарычных падзеяў усё ж ня варта. Нядаўна белсатаўскія журналісты правялі апытанку на менскіх вуліцах: хто напісаў палянэз Агінскага? Кожны другі задумваўся.
Ва ўсенародную амнэзію мне верыць чамусьці ня хочацца. А хочацца запытацца ў выпадковых мінакоў, ці памятаюць яны,што ў цывілізаваных краінах прынята лічыць атрыбутамі дзяржаўнасьці? Я разумею, што кемлівыя суайчыньнікі абавязкова прыгадаюць трактар, Нацыянальную бібліятэку ці прозьвішча аднаго палітыка, які жыве ў тэлевізары. I ўсё ж кожны пяты альбо дзясяты рэспандэнт абавязкова адкажа: гімн, герб і сьцяг. I я пацісну яму руку.
Але падобна на тое, што ў нашай краіне зьявіўся чацьвёрты атрыбут дзяржаўнай улады. Яго мы бачым амаль штодня ў тэлерэпартажах пра кадравыя прызначэньні на самым высокім узроўні, альбо калі той самы высокапастаўлены кадравік прымае падначаленых з дакладам. Гэты чацьвёрты атрыбут — глёбус.
Гаспадар прасторнага кабінэту любіць здымацца на ягоным жоўта-сіне-зялёным фоне. Напэўна, з плянэтай за сьпінай хочацца прымаць нейкія плянэтарныя рашэньні, удзельнічаць у геапалітычных працэсах. Але сур’ёзная геапалітыка ў той кабінэт амаль не заглядае і глёбус часьцяком адчувае сябе не на сваім месцы, быццам ён не паменшаны ў мільёны разоў зямны шар, а звычайны гарбуз з чарговых дажынак.
Глядзіш на той вялізны прэзыдэнцкі глёбус і міжволі задаесься пытаньнем — для чаго ён там? Каб Кітай выглядаўбліжэйшым? Памятаеце, у фільме «Той самы Мюнхаўзэн» герцаг шавецкім мэтрам на глёбусе мерае адлегласьць да Англіі, зь якой вось-вось распачнецца вайна, і ўстрывожана ўсклікае: «Гэта ж побач!».
У прэзыдэнцкім кабінэце нічога лішняга ў аб’ектыў тэлекамэры не трапляе — пра гэта ёсьць каму клапаціцца. Безумоўна, глёбус, эксклюзіўна выкананы ў сумаштабных з прасторай кабінэту памерах, мае ўяўляць зь сябе не звычайны наглядны дапаможнік па палітычнай геаграфіі. Несумненна, у той пазыцыі, у якой яго бачаць мільёны тэлегледачоў, ён мае атаясамлівацца з пэўным атрыбутам дзяржаўнасьці. Вось чаму ў нашай краіне такое пільнае стаўленьне да глёбусаў. Яны проста павінны адпавядаць стандарту. Як сьцяг, герб і гімн.
Сьцяг і герб у нас маўклівыя. А гімн гучыць па-беларуску. I тут само па сабе напрошваецца пытаньне: а якая мова прысутнічае на тым чацьвёртым атрыбуце — на глёбусе за сьпінай? Гатовы паспрачацца — той глёбус расейскамоўны. Для