• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    — Нядаўна ў вашай кнізе «Паэзія — ільвіца з грывай» я вычытаў нечаканае для мяне прызнаньне, што ваш улюбёны празаік — Васіль Быкаў. Здавалася б, ягоная аскетычная мова і ваш паэтычны сьвет — дзьве розныя зьявы.
    — Што вы! У Быкава дзівосная мова! Ён надзвычай дакладна ўмеў расказаць пра чалавека, які, паранены і адзінокі, ідзе па полі, закопваецца ў сьцірту з саломай, дрыжыць, саграваецца. Суровыя рэаліі яго аповесьцяў пранізаныя такім пачуцьцём, гэта так пераканальна, адчувальна!
    Калі чытаеш прозу Быкава, працуюць усе пачуцьці — нюх, зрок, слых, дотык. Там няма ніводнага лішняга слова, усе словы намертва прыляпіліся да прадметаў і зьяваў. Што вы! А быкаўскі зімні ці асеньні лес, празь які праходзіць нейкі яго герой... Ці ён над ракой на абрыве жыве адзін. Сьпякота, і ён паставіў намёт. Гэта так моцна напісана, што проста фізычна ўсё адчуваеш.
    — Я ня ведаю, як у Расеі, у Маскве, але ў Беларусі ўлада проста не заўважае выдатных пісьменьнікаў, якія ёй не слугуюць. Чыноўнікі — ад сталіцы дараёну — іх проста ігнаруюць, як быццам тых на сьвеце няма.
    — Тое самае і ў Расеі, і Маскве. Адбылося адчужэньне маладых чыноўнікаў ад культуры ўвогуле. Прычым у пачатку 1990-х такога не назіралася. Магчыма, у іх іншая культурная прастора ў сьвядомасьці? Хто ведае. Вось у майго брата Алега Шклярэўскага быў нядаўна юбілей. А ён, між іншым, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, узнагароджаны «Бронзавым віцязем» за свае цудоўныя фільмы («Пранясі, Божа, хмару» і інш.). Мог бы міністар культуры проста даслаць яму фармальнае віншаваньне з 70-годзьдзем? Мог бы. Алег па статусе сваім павінен быў атрымаць такое віншаваньне! Але — ніякай увагі. А чаму? Ці то памяць у міністра такая кароткая, ці ён не разумее, як важна захоўваць традыцыі. Таму што на традыцыях усё трымаецца! Разбурэньне традыцый — гэта разбурэньне ўсяго: і культуры, і маралі. Традыцыі трэба берагчы. А хутчэй за ўсё, міністар проста ня бачыў Алегавых фільмаў, ён ня ведае, якое гэта выдатнае беларускае кіно.
    Значыць, ён ня ведае таго багацьця, якое яму належыць. Ці другі выпадак. Пахаваньне Валерыя Раеўскага, пра якое вы ўжо згадалі. Прысутны там міністар культуры не падышоў да мяне і не запытаўся: «Ігар Іванавіч, можа, вы слова скажаце — тут або на могілках? Можа, у вас ёсьць нейкія думкі ці пажаданьні?». Што, я павінен да міністра падыходзіць? Ня я, а ён павінен! Я ўсё ж сёе-тое зрабіў для Беларусі.
    — Дырэктар нашага радыё Аляксандар Лукашук нядаўна знайшоў у архіве данясеньне Галоўлітуў ЦККПБ пра вашу першую кнігу «Я іду!». Цэнзар знайшоўу ёй антысавеччыну і запатрабаваў вярнуць рукапіс на дапрацоўку. Гэта 1961 год. Вы помніце той выпадак?
    — Вядома ж, памятаю. Цэнзар проста ня змог зразумець мае вершы. Верш, дзе былі радкі «зарадка пачалася, фальшывяць маршы» быў навеяны няшчырасьцю каханай, і гэтая яе няшчырасьць так мяне ўзрушыла, што мне ўсё навокал здалося фальшывым. Але рукапіс мне не вярнулі. Навум Кісьлік занёс яго Петрусю Броўку, які на той час быў вельмі ўплывовым. Броўка пайшоў у выдавецтва і сказаў: Шклярэўскага — выдаць, а адказным рэдактарам будзе Пімен Панчанка. I кнігу выдалі, і яна імгненна зьнікла з кнігарняў. Каштавала, па-мойму, 12 капеек, а ў двары за крамай яе прадавалі па 3 рублі.
    — Вы неякрасказвалі, што свае антысавецкія вершы хавалі ў тэлескапічнае вудзільна. Вы баяліся перасьледу?
    — Я не баяўся. Проста асьцерагаўся, што тыя вершы недзе ня ў час вынырнуць. Справа ў тым,
    што я належу да катэгорыі людзей, якія ня могуць жыць на чужыне. Мне Аляксандар Межыраў неяк сказаў: «Ігар, калі б вы надрукавалі сваю кнігу «Чартапалох», да вас прыйшла б усясьветная слава». Гэтабылі 1970-я гады. Я спытаўся: «Ну добра, я надрукую. I што далей — выгнаньне?» — «А вы яго баіцеся?» — «Ды я проста яго ня вынесу». Нічога не паробіш, я так выхаваны.
    «Я вельмі хачу вярнуцца на родную Магілёўшчыну ці ў Менск»
    — Вы ўжо больш за паўспгагодзьдзя ў Маскве. А на радзіму не цягне? Ня толькі ў госьці...
    — Я хачу перабрацца ў Беларусь назаўжды і завершыць так, як у Лермантава ў паэме «Баярын Орша»: «Дай возвратнться мне к Днепру — здесь я родмлся, здесь умру». Гэтыя радкі таксама ёсьць у маёй анталёгіі. Вяртаньне — гэта закон круга. Птушкі з далёкага выраю вяртаюцца, ласосі касякамі, агінаючы Кольскі паўвостраў, вяртаюцца. Ласосі зь невялікай рэчкі Умбы вернуцца толькі ў Умбу! Проста дзіву даесься, як яны за тысячы кілямэтраў вызначаюць пах і смак роднай вады.
    — Вы за ўласныя грошы пасадзілі лес на Прыпяці, вы сабралі грошы і пабудавалі для чарнобыльскіх перасяленцаў цэлую вёску. Было б справядліва, калі б беларускія ўлады на знак удзячнасьці паЬаравалі вам дом у Беларусі.
    — Гэта было б нават занадта... У мяне няма амбіцый наконт гэтага, і я рабіў дабро для Беларусі без разьліку на чыюсьці ўдзячнасьць. Усё, што мы робім, мы робім шчыра, а ня дзеля чагосьці. Вядома ж, калі б мне дапамаглі, я быў бы
    дужа ўдзячны. А калі няма такой магчымасьці, то буду старацца сам, прадаўшы сваю маскоўскую кватэру. Але я ўсё роўна вярнуся туды, дзе зьяднаюцца пачатак і канец, — на родную Магілёўшчыну ці ў Менск. Я вельмі хачу вярнуцца.
    — Зь Менску вы папрасілі прывезьці сала з Камароўкі. Яно вам так падабаецца?
    — «Ем сырую зайчыну і люблю Айчыну», — напісаў Рыгор Барадулін. Калі я пісаў кнігу «Залатая блешня», то ў мяне там неаднойчы ўзьнікала падталае сала, падсохлы чорны хлеб і памідоры — чым жа яшчэ сілкуецца рыбак? Помню, пішу, а ў вачах — тураўскія памідоры, у іх такі моцны, такі цудоўны пах! Пісаў, і самому есьці хацелася. Такое са мной ужо было — над старонкамі паэмы «ГЫр», дзе князь Ігар прымае хана Гзу. Яны балююць, і далей я пішу: «I мяне ўжо самога голад даймае». Так і ў выпадку з камароўскім салам.
    — Вы падкрэсьлена вымаўляеце «Беларусь», a вось расейскія СМІ ўпарта, як за савецкім часам, — «Белоруссйя». Вас гэта не раздражняе?
    — Як ні скажы, Беларусь цудоўная. «Белоруссмя» — ну, так раней гаварылі і пісалі, гэта інэрцыя, звычка. Але калі зацьверджаная назва дзяржавы, трэба яе паважаць: Беларусь — значыць Беларусь. Нават калі ў цябе ў памяці ёсьць нейкая матрыца, штамп, павага павінна ўзяць верх.
    — У адной маскоўскай рэдакцыі мне расказалі, як Ігар Шклярэўскі дорыць на дні народзінаў сябрам свае савецкія ордэны. Гэта праўда?
    — Гэта адбылося толькі аднойчы. Адзін чалавек (ня буду называць яго імя) у пэўны пэрыяд свайго жыцьця быў настолькі высакародны,
    што я сапраўды ўзнагародзіў яго сваім ордэнам Дружбы народаў. Тады я перачытваў улюбёнага Дзюма, Віктора Гюго. У іх часы гэта было прынята. Помніце, у рамане Гюго «Дзевяноста трэці год» маркіз дэ Лянтэнак на караблі зьняў з грудзей капітана ордэн і ўзнагародзіў ім кананіра. I я дазволіў сабе такі ўчынак. Ён быў шчыры і чыстасардэчны, навеяны ўлюбёнымі кнігамі.
    — Калі я чытаў вашу «Залатую блешню», то мне здавалася, што вам яе дапамагалі пісаць рэкі, што цякуць на Магілёўшчыне, у Карэліі, у Архангельскай вобласьці. А якія канкрэтна рэкі можна лічыць вашымі суаўтарамі?
    — Перш за ўсё гэта Дняпро каля Баркалабава. Потым маленькія рэкі — Лахва, Вабіч, Раста, Проня. Сож — дзівосная рака, вясёлая, сьветлая, чыстая, зь мелавымі абрывамі. Потым — Прыпяць недалёка ад Турава. Там гарэлі мае вогнішчы, ад якіх і цяпер засталіся «радзімкі» на зямлі. Я там быў такі шчасьлівы, што адмовіўся ад некалькіх замежных паездак. На «ракеце» даплыў да Турава, прыдумаў нейкую прычыну і не паехаў за мяжу. I яшчэ — Бярэзіна, дзе я апошнім часам бываю ў доме брата: там я таксама шчасьлівы.
    I вось жа, паслухайце, я зрабіў адкрыцьцё. У думках я заўсёды хаджу берагамі рэк, дзе калісьці пабываў. Даўно вядома, што ў рэк, якія цякуць на поўдзень, правы бераг высокі, а левы — нізкі; а ў тых, якія цякуць на поўнач, — наадварот. Саяна, якая ўпадае ў Кулой (Кулой — у Белае мора); Мягра, якая цячэ па Архангельскай вобласьці і ўпадае ў Белае мора; Залоціца, якая таксама ўпадае ў Белае мора, — у іх ва ўсіх высокі бераг
    левы. Далей я злучыў іх — Саяну і Сож, Мягру зь Бярэзінай і зразумеў, што ў іх адзін высокі бераг — заходні, а ўсходні — нізкі. Дзіўна, як гэта атрымалася? Можа быць, у старадаўнія часы гэта былі рэкі аднаго напрамку? Я расказаў пра сваё адкрыцьцё спэцыялістам, і яны таксама былі ўражаныя, абяцалі разабрацца.
    — Некаторыя расейскія дзеячы культуры (рэжысэр Аляксандар Сакураў) дапускаюць усталяваньне ў Расеі дыктатуры. Маўляў, сам народ патрабуе цьвёрдага кулака. А вы такое жаданьне народу адчуваеце?
    — Барані Бог! Кулак нам яшчэ патрэбен?! Мала нам было кулакоў? Пра што вы кажаце? Гэтая тэма для мяне настолькі абсурдная, што і гаварыць ня хочацца. Мяне больш трывожыць іншае — у сучаснай Расеі бедны стаў яшчэ бяднейшым, а багаты — яшчэ багацейшым. I з кожным годам гэтая розьніца ўсё ўзрастае. Так што калі і трэба нешта неадкладна рабіць, то памяншаць гэтую розьніцу. А дыктатура ці патрэбная... Крый Божа! Я не ўяўляю, што ўсё гэта можа вярнуцца.
    — Сёньня Беларусь — незалежная дзяржава, нягледзячы на ўсю інтэграцыйную ліхаманку, якая час ад часу ўзьнікае паміж Менскам і Масквой. Як вам бачыцца далейшае суіснаваньне Беларусі і Расеі?
    — Паўтаруся, у маёй душы аніякіх падзелаў не існуе. Гэта ня значыць, што я выступаю за той лад жыцьця, які існаваў у СССР. Мне здаецца, сёньня ў нас нармальная сытуацыя, калі існуюць дзьве незалежныя дзяржавы. Незалежныя, але вельмі блізкія мовамі, духоўнасьцю сваёй, «Словам пра
    паход Ігара»! Правы бераг Дняпра — беларускі, левы — расейскі. Дняпро не падзеліш, ваду ягоную не падзеліш. Дарэчы, слова «вада» і па-расейску, і па-беларуску гучыць аднолькава. Трэба плаваць адзін да аднаго ў госьці, сябраваць. Але ніхто нікому не павінен дыктаваць сваю волю. Беларусь сёньня сама вызначае сваё месцазнаходжаньне на эўрапейскай мапе, і так мае быць заўсёды. Хай у беларускай зямлі няма срэбных ці залатых радовішчаў, але ў вас столькі душэўнага золата! Стагодзьдзямі Беларусь намывала «залацінкі дабрыні», як сказана ў Барадуліна. Гісторыя сама ўсё вызначыць, яна як рака, якая цячэ і ня проста так кружляе. Яна кружляе, каб цячы далей, а каб цячы далей, рака, бывае, паварочвае і нават вяртаецца, але потым выбірае сабе рэчышча і плыве далей. Таксама ўсё вызначыцца і ў жыцьці Беларусі.