З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
Такім чынам, «Кантрольная Камісія» была высланая ў Беларусь толькі па тое, каб даказаць, што ў вынішчэньні беларускага народу Масква невінаватая, а вінаватыя толькі Кісялёў і ягоныя супрацоўнікі, якія, будучы замаскаванымі ворагамі народу, сьведама дзеілі на шкоду савецкай улады. У «Вывадах» «Кантрольнай Камісіі» вельмі красамоўна аб гэтым сказана: «Цераз сваю крымінальную безадказнасьць Кісялёў памагаў былому варожаму кіраўніцтву НКВД БССР (Бэрман, Наседкін, Стаяноўскі, Гэпштэйн і другія) з мэтаю праводжаньня ў жыцьцё контррэвалюцыйнай дзейнасьці, скіраванай на вынішчэньне найлепшых савецкіх людзей».
Але дарма! Вышэй прыведзеныя довады не пакідаюць найменшага сумліву ў тым, што Кісялёў быў толькі сьляпым выканальнікам і паслухмяным аружжам у руках Масквы. За Кісялёвым стаіць сам Сталін, увесь Крэмль і ўвесь расейскі бальшавізм.
Жахлівыя факты, што раскрываюць перад намі тайныя савецкія дакумэнты, ёсьць яшчэ аднэй Віньніцай і яшчэ адным Катынам, ахвярамі якіх былі тысячы бязьвінных беларусаў. Толькі калі праступкі Катына й Віньніцы бальшавікі намагаюцца за ўсякую цану зь сябе скінуць, наіўна прыпісваючы іх немцам, то з масавым забойствам беларускага народу зрабіць ім гэтага ня ўдасца. Тайныя дакумэнты, ганебна кампраметуючыя Крэмль у вачох цэлага сьвету, знаходзяцца сяньня ў беларускіх руках. Яны зьяўляюцца найлепшым абвінавачаньнем крамлёўскіх катаў на чале із Сталінам за масавыя забойствы беларускага народу.
«Бацькаўшчына», 27 студзеня 1951 г.
ЯЗЭП КАРАНЕУСКІ'
ЧАМУ НАС HE РАЗУМЕЕ ЗАХАД?
Праз расейскія акуляры
Адным з найбольш ненармальных і шкодных нам зьявішчаў у дачыненьні Захаду да падрасейскага, а цяпер падсавецкага Ўсходу ёсьць пагляд, што ўсе тыя тэрыторыі, якія ляжаць на ўсход ад Буга й Сану — гэта Расея, а ўсе тыя народы, што гэтую вялізарную тэрыторыю засяляюць,— гэта ў аснаўным расейцы. Праўда, кажны інтэлігентны чалавек Захаду ведае, што на тэрыторыі аднэй шостай жыве цэлая мазаіка розных народаў і плямёнаў, аднак ён не здае сабе дастаткова справы з таго, якая ступень іхнае апрычонасьці, якое іх гістарычнае мінулае, як яны апынуліся ў складзе расейскае імпэрыі, якія іх нацыянальныя імкненьні й палітычныя асьпірацыі, а галоўнае — на чым гэтыя імкненьні базуюцца.
Для шэрага заходняга інтэлігента, не гаворачы ўжо аб простай народнай масе,— нерасейскія славянскія народы — беларусы, украінцы й казакі — гэта толькі адгаліненьні аднаго й таго самага народу расейскага, а народы неславянскія — гэта яшчэ першабытныя плямёны, перамешаныя з расейцамі, якія ня маюць ані гістарычнай традыцыі, ані выразных нацыянальных імкненьняў, а зьяўляюцца толькі этнаграфічнай масай, што знаходзіцца яшчэ на прымітыўным узроўні свайго разьвіцьця й незалежна ад Расеі існаваць ня можа. Для такога роду заходніх ляікаў — а іх бальшыня навет сярод інтэлігенцыі — грузін або туркестанец у сваёй нацыянальнай дасьпеласьці й гістарычнай традыцыі нічым ня розьніцца ад якута або чэраміса.
1 Псэўданім рэдактара газэты «Бацькаўшчына» Оганіслава Станкевіча.
Паўстае тады пытаньне, дзе фактычна хаваецца прычына такога хвальшывага пагляду й няведаньня ўзапраўдных нацыянальных дачыненьняў на ўсходзе Эўропы й у падсавецкай Азыі, дзе прычына такой ігнаранцыі й замарочаньня паняцьцяў у паглядах на ўсходнюю праблему? Бо ў той час, калі гэты-ж шэры заходні інтэлігент больш-менш здае сабе справу з нацыянальных дачыненьняў зусім прымітыўных каляровых народаў Афрыкі ці паўдзённа-ўсходняй Азыі, ён зьяўляецца поўным анальфабэтам у сваіх паглядах на такія народы, як беларусы, украінцы, туркестанцы ці каўказцы, якія маюць куды багацейшую гістарычную мінуўшчыню за расейцаў, а сяньняшняя культурная ўзроўня якіх зусім ня ніжэйшая, чымсьці ў расейцаў, якія ў дадатак зьяўляюцца ягонымі недалёкімі суседзямі.
Калі заходні сьвет выказвае такую незнаёмасьць сяньняшніх падсавецкіх народаў, то ўжо аб іхных нацыянальна-вызвольных імкненьнях, як і аб рэальнасьці й мэтазгоднасьці гэтых імкненьняў ён арыентуецца яшчэ менш. У ўяўленьні людзей Захаду Расея — гэта нешта настолькі суцэльнае й арганічна зьвязанае, што ейны распадзел на нацыянальныя дзяржавы выдаецца нечым нерэальным, немэтазгодным, а навет — праступным. У той час, калі гэтыя людзі ўспрыймаюць распадзел Брытанскае імпэрыі й унезалежненьне ейных калёніяў як нешта зусім натуральнае й гістарычна неабходнае, яны ніяк ня могуць пагадзіцца з думкай, што падобны лёс павінен спаткаць таксама й Расею. Таму да нацыянальна-вызвольных рухаў нерасейскіх народаў ставіцца Захад недаверліва, вычэкваюча, а ў найлепшым выпадку — абыякава.
«Адзінанедзялімаўская» палітыка Захаду
Есьць дзьве аснаўныя прычыны такой заблытанасьці паняцьцяў у дачыненьні да ўсходняй праблемы: адна, калі так можна выразіцца, нутраная, а другая — вонкавая, якая зьяўляецца непасрэдным вынікам замежнай палітыкі заходніх дзяржаваў у дачыненьні да Расеі. Захад, а ў тым ліку й ЗША, доўгі час уважаў, што для раўнавагі сілаў у сьвеце ім патрэбная вялікая й сільная Расея, якая балянсавала-б дзве магутныя дынамічныя дзяржавы — Нямеччыну з захаду й Японію — з усходу. Да гэтага далучаўся мамэнт эканамічны — Ba-
лікая й індустрыяльна адсталая Расея ўважалася за выгадны рынак збыту, на які Захад мог кідаць надвыжку сваёй прамысловай прадукцыі й адкуль мог даставаць патрэбную яму сыравіну. Заходнія дзяржавы ўважалі, што куды выгадней мець гандлёвыя інтарэсы з адным вялікім кліентам, чымсьці з цэлым радам кліентаў дробных.
Выходзячы з гэтых, чыста практычных, меркаваньняў, заходняя палітыка аж да апошняга часу разьвівалася ў кірунку захаваньня вялікай Расеі, а таму ня толькі ня была яна зацікаўленая ў паддзержываньні незалежніцкіх рухаў нерасейскіх народаў, але наадварот, гэтыя рухі былі ёй не на руку, а таму й не знаходзілі яны на Захадзе ніякай сымпатыі. Ясна, што такая палітыка Захаду зрабіла сваё: яна на працягу доўгіх дзесяцігодзьдзяў сыстэматычна ўзьдзейвала на заходнія грамадзянствы й адпаведна фармавала іхную апінію аб нацыянальнай праблеме Ўсходу.
Але сяньня палажэньне дыямэтральна зьмянілася. Сяньня ані Нямеччына, ані Японія ня толькі Захаду загражаць ня могуць, але навет становяцца ягонымі саюзьнікамі. Затое сяньняшняя Расея ў форме Савецкага Саюзу, якая культывуе й да высокай ступені ўдасканальвае імпэрыялістычную палітыку царскае Расеі, сталася сьмяротнай загрозай для Захаду.
Наіўным ёсьць таксама пагляд, які яшчэ пакутуе ў многіх уплывовых заходніх сфэрах, што будучая «дэмакратычная» Расея, якая паўстане пасьля зьнішчэньня бальшавізму, вызбудзецца дасюлешніх імпэрыялістычных імкненьняў і станецца карысным сябрам у сям’і дэмакратычных дзяржаваў сьвету. Тыя, што гэтак думаюць, забываюцца, на жаль, што дынамічны імпэрыялізм, няўпыннае імкненьне да пашырэньня сваіх тэрыторыяў коштам іншых народаў, зьяўляецца неадлучнай рысай псыхалёгіі расейскага народу, якая зьяўляецца найважнейшым рухаючым маторам расейскае гісторыі ўжо ад XV стагодзьдзя. Гэтая рыса найяскравей сяньня выяўляецца ў савецкіх агрэсыўных плянах, з аднаго боку, і палітычнай плятформе даслоўна ўсіх расейскіх палітычных групаў на эміграцыі — з другога. Таму няма абсалютна ніякай гарантыі, што будучая Расея з драпежнага ваўка раптам станецца нявінным ягняткам, затое ёсьць шмат дадзеных на тое, што гэты драпежны воўк і надалей астанецца тым самым ваўком.
Захад яшчэ ня змог зразумець, што захаваньне ў будучыні вялікай і сільнай, хоць і не бальшавіцкай Расеі можа для яго быць больш небясьпечным, чымсьці адроджаныя нямецкі й японскі імпэрыялізмы, узятыя разам. Аб адраджэньні імпэрыялізму гэтых апошніх дзяржаваў да трэйцяй сусьветнай вайны ня можа быць і мовы, бо ў гэтым пэрыядзе часу абедзьве гэтыя дзяржавы будуць знаходзіцца пад непасрэднай кантроляй Захаду, у першую чаргу — ЗША. Але ў выпадку пераможнай новай сусьветнай вайны, як Нямеччына, гэтак і Японія, якія ў вайне такой прыймуць актыўны ўдзел, як раўнапраўныя партнэры, з-пад кантролі гэтай лёгка могуць выйсьці. А тады зусім праўдападобным можа быць зблякаваньне гэтых дзьвюх мілітарна сільных і індустрыяльна разьвітых дзяржаваў зь вялікай Расеяй супраць Амэрыкі, што для апошняй стварыла-б новыя й вельмі небясьпечныя камплікацыі. Блёк-жа аднэй Нямеччыны зь Японіяй без Расеі для ЗША, якія вырасьлі сяньня ў вялізарную мілітарную й эканамічную магутнасьць і якія, бясспрэчна, гэтую магутнасьць і пасьля эвэнтуальнай новай вайны захаваюць, ня будзе страшным.
Такім чынам захаваньне вялікай Расеі ў ейных сяньньшніх межах можа ў будучыні якраз зьвіхнуць тую раўнавагу сілаў у сьвеце, да якой імкнецца Захад, затое ейны распадзел на нацыянальныя дзяржавы гэтую раўнавагу, бясспрэчна, захавае на карысьць Захаду й загарантуе доўгатрывалы мір у сьвеце.
Магутная сіла ілжывай інфарманыі
Другая, або названая намі нутраная, прычына неразуменьня Захадам усходняе праблемы выплывае з нацыянальнай палітыкі царскай Расеі, а так-жа зь ілжывай інфармацыі аб Усходзе расейскай эміграцыі.
Захад пазнаў запраўднае палажэньне й запраўдныя нацыянальныя асьпірацыі каляровых народаў у калёніях заходніх дзяржаваў дзякуючы таму, што гэтыя дзяржавы, абмяжоўваючыся толькі да палітычнага, а не нацыянальнага паняволеньня гэтых народаў і іхнай эканамічнай экспляатацыі, ніколі не хаваў праўды аб гэтых народах. Наадварот, дзяржавы гэтыя, будучы незацікаўленымі ў нацыянальным паняволеньні каляніяльных народаў, а тым больш у іхнай асыміляцыі, 80
якраз спрычыніліся да папулярызацыі найбольш аб’ектыўнай веды аб народах, засяляючых іхныя калёніі.
Зусім інакш прадстаўлялася справа ў царскай Расеі, якая, раўналежна зь няволяй палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай, замацавала сыстэму жорсткага нявольніцтва нацыянальнага. Усе падбітыя ёю нерасейскія народы былі асуджаныя на поўную асыміляцыю, а таму нацыянальна-вызвольныя рухі да 1905 г. маглі там разьвівацца толькі падпольна. Найяскравейшым доказам русыфікатарскай палітыкі царскага рэжыму можа служыць факт, што да рэвалюцыі 1905 г. існавала суровая забарона беларускага друку.
Такім чынам у царскі пэрыяд толькі расейцы мелі магчымасьць інфармаваць сьвет аб Расеі, а народы нерасейскія, што станавілі бальшыню насельніцтва, усякага голасу былі пазбаўленыя. Інфармацыі-ж, даваныя расейцамі, былі, як правіла, хвальшывыя, груба тэндэнцыйныя. У іх звычайна прадстаўлялася, што Расея, нягледзячы на ейную этнічную шматскладовасьць, прадстаўляе сабою неразьдзельную цэласьць навет з гледзішча нацыянальнага, бо нерасейскія народы зьяўляюцца толькі паасобнымі плямёнамі й адгаліненьнямі вялікага расейскага народу, які, дарэчы, і ўтварыўся зь мешаніны розных этнічных групаў на славянска-расейскай базе.