З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
Такая міжнародная сытуацыя вымагае ад нас тым больш быць змабілізаванымі, быць гатовымі ў кожную часіну заняць сваё месца.
Было-б сьмяртэльна небясьпечным для будучыні Беларусі, калі-б мы, беларуская тут эміграцыя, будучы сьветкамі гарачкавай падрыхтоўкі вольнага сьвету да змаганьня з нашым акупантам, ня выкарысталі
нашых магчымасьцяў у мабілізацыі нашых тут маральных і матэрыяльных рэсурсаў ды не прарабілі шляху тэй падрыхтоўча-дыпляматычнай працы ў спакойны шчэ сяньня час, якую ў разгары ваенных падзеяў' было-б мо прарабляць і немагчыма.
Высілкамі нашай перадавой і ахвярнейшай эміграцыі на чале з Радай і Ўрадам БНР шмат чаго ўжо прароблена, як на нутраным, так і вонкавым форуме, але шмат і вельмі шмат чаго яшчэ застаецца дарабляць, здабываць, умацоўваць здабытыя пазыцыі, бо ворагаў нашай вызвольнай справы маем ня мала і тут — па-за зялезнай заслонай, якія цікуюць за намі, каб у кожным адпаведным мамэнце выштаўхнуць нас звонку ці разьбіць, аслабіць знутра. Мы ня можам таму адпружываць свае ўвагі, свае пільнасьці ні на хвілінку.
Праца гэта — цяжкая, але абавязкі нашыя, сумленьне нашае, як вольных людзей зьняволенага народу, змушаюць нас да гэтае цяжкое працы, калі мы толькі ня хочым і надалей застацца на доўгія вякі нявольнікамі нашых злых суседзяў ды навекі вечныя быць праклінанымі нашымі пакаленьнямі.
У дзень сяньняшняга нашага нацыянальнага сьвята, у 34-ю гадавіну гэраічнага змаганьня беларускага народу, я заклікаю ўсю беларускую эміграцыю ўзважыць сур’ёзнасьць абставінаў і павялічыць як мага сваю актыўнасьць.
Я заклікаю ўсю патрыятычную беларускую эміграцыю выказаць максымум маральнай і матэрыяльнай падтрымкі нашым дзяржаўна-палітычным органам у іх так цяжкой і адказнай працы.
У імя агульнага дабра і шчасьця беларускага народу я горача заклікаю ўсё жывое беларускае за граніцай пад сьцяг БНР — сьцяг нязьменны, незаменны і непераможны.
Я заклікаю ўсю беларускую эміграцыю да братняй любові і згоды і да бескампраміснага змаганьня з тыранамі беларускага народу ды іхнімі памагачамі — ворагамі нашага адзінага, супольнага беларуска-вызвольнага фронту.
Жыве Беларусь у змаганьні! Жыве БНР!
Мікола Абрамчык
Прэзыдэнт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У сакавіку 1952 г.
«Бацькаўшчына», 30 сакавіка 1952 г.
АБ БЕЛАРУСІ
НА МІЖНАРОДНЫМ КАСЬЦЕЛЬНЫМ КАНГРЭСЕ
«КАСЬЦЕЛ У БЯДЗЕ»
Ад 21 да 24 кастрычніка сёлета арганізацыя «Ўсходняя Дапамога Сьвятарства» («Ostpriesterhilfe») зарганізавала ў Духоўнай Сэмінарыі ў Кэнінгштайне свой трэйці Кангрэс пад лёзунгам «Касьцёл у бядзе».
Арганізацыя «Ўсходняя Дапамога Сьвятарства» зьяўляецца ўжо сяньня ведамай інтэрнацянальнай арганізацыяй. Спачатку гэта была ініцыятыва аднаго бэльгійскага сьвятара-манаха а. Вэрэнфрыда ван Страатэна, якая імкнулася зацікавіць Бэльгію, Галяндыю, Швайцарыю, Заходнюю Нямеччыну й г. д. і знайсці ў іх дапамогу для касьцёла ў Усходняй Нямеччыне і сярод усходня-нямецкіх уцекачоў у Заходняй Нямеччыне, які знаходзіцца ў вялікай бядзе. Але хутка арганізацыя мусіла расшырыцца й зацікавіцца ўсімі ўсходняэўрапэйскімі ўцекачамі ў Заходняй Эўропе, і за некалькі год змагла яна ўжо прыйсьці ім зь вялікай дапамогай.
Ад 1951 году арганізуе «Ўсходняя Дапамога Сьвятарства» штогоднія кангрэсы сваіх супрацоўнікаў, успамагальнікаў і ўспамаганых. Рэфэраты II кангрэсу (1952) зьявіліся цяпер кніжным выданьнем („Kirche in Not”, Konigstein, 1943, бал. 156), якія зьмяшчаюць узрушаючыя справаздачы аб перасьледваньнях хрысьціянства амаль ува ўсіх краінах за зялезнай заслонай.
У гэтым годзе былі ў асаблівасьці прастудыяваныя праблемы цяжкага палажэньня сьвятарства. Гэтыя рэфэраты паявяцца таксама хутка ў кніжным выданьні.
На другім Кангрэсе справа перасьледваньня хрысьціян у Беларусі ня была рэфэраваная з прычыны адсутнасьці рэфэрэнта. У гэтым-жа годзе была заступленая й нашая краіна, праўда, ня ўроджанымі беларусамі, але двума шчырымі прыяцелямі нашае Бацькаўшчыны, Яго Эксцэленцыяй біскупам Слоскансам, Апостальскім Візытатарам для беларусаў, і нашаму грамадзянству вельмі добра ведамым а. Робэртам ван Кавэлертам. Першы быў ганаровым сябрам Кангрэсу; другі пастараўся падаць голас аб Беларусі, пайменна з палкім перакананьнем і самаадданасьцю, якімі ён ад раду гадоў абдарае нашую беларускую студэнцкую моладзь. Ягоны рэфэрат глыбака ўзварушыў сотні ўдзельнікаў Кангрэсу.
Пасьля гэтага адзін украінскі ўдзельнік Кангрэсу яго запытаў: «Ад якога часу знаходзіцеся Вы на Захадзе? » А калі ён пачуў, што рэфэрэнт зьяўляецца бэльгам, адказаў: «Ніводзін беларус ня мог-бы лепей гаварыць аб Беларусі».
Ніжэй мы перадаём рэфэрат а. Робэрта ў кароткім пераказе й вынятках.
Свой зьмястоўны і ўніклівы рэфэрат, абапёрты на глыбокай знаёмасыіі беларускай гісторыі й гісторыі хрысьціянства на Беларусі, распачаў а. Робэрт наступнымі словамі:
«Із справаздачаў мінулага Кангрэсу вынікае, што на ім ня рэфэравалася аб цяжкім палажэньні касьцёлу на Беларусі. 3 тае прычыны, што таксама і ўчора вечарам, хаця пад старшынствам Беларускага Апастольскага Візытатара, падчас малітвы за перасьледваны касьцёл, імя Беларусі ня было ўспомненае, ня буду я рабіць вываду, што аб гэнай беднай краіне хоча забыцца й гэты Кангрэс, дзе гаварылася аб усіх іншых краінах за зялезнай заслонай, і ніводнага рэфэрату ня было прысьвечана Беларусі, апрача некалькі пераблытаных зацемак у расейскім рэфэраце. Дзеля гэтага я ўважаю, што тым больш зьяўляецца неабходным рэфэрат аб Беларусі. Хаця я сам не зьяўляюся беларусам,— і гэта найглыбей мяне засмучае — уважаю за сваю чэсьць магчы тут заступаць беларусаў».
Коратка ўспомніўшы аб геаграфічным палажэньні Беларусі і аб тым, што яна, нараўні з Украінай, фактам сяброўства ў міжнародных арганізацыях зьяўляецца вызнаная апрычонай нацыяй усімі камуністыч-
нымі й некамуністычнымі дзяржавамі, дакладчык коратка, але зьмястоўна насьветліў галоўныя этапы гісторыі Беларусі й гісторыі хрысьціянства ў нашай Бацькаўшчыне. •
Нельга не прытачыць тае часткі рэфэрату а. Робэрта, у якой ён гаворыць аб гісторыі беларускага вызвольнага руху найнавейшае гіары, а гэта з гледзішча на глыбокую знаёмасьць і правільнае разуменьне нашай нацыянальнай праблемы. I так а. Робэрт гаварыў: •
«25 сакавіка 1918 году была абвешчаная незалежнасьць Беларусі, якая была вызнаная рознымі краінамі Эўропы дэ факто і дэ юрэ, калі ўзноў Рыскім трактатам (18 сакавіка 1921) была разьдзёртая між Расеяй і Польшчай.
Ад 1945 году былі ўзноў задзіночаныя абедзьве часткі Беларусі ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Згодна апошніх статыстык да беларускай нацыі належаць паводля мовы каля 15 мільёнаў душ унутры й вонках гэтай савецкай рэспублікі.
У 1918 годзе было каля аднэй пятай часткі, г. зн. каля трох мільёнаў беларусаў, каталікамі; чатыры апошнія пятыя належалі да арыентальнага абраду. Ад часоў Брэскай уніі (1595) былі яны афіцыяльна задзіночаныя з Рымам, але ў сярэдзіне XIX ст. пасьля высяленьня уніяцкіх каталіцкіх сьвятароў былі яны прымусова прылучаныя да Расейскай Праваслаўнай Царквы. Пасьля таго, калі яны ў 1905 годзе атрымалі рэлігійную свабоду, вярнуліся яны цэлымі парафіямі да каталіцкага касьцёла. Калі-б было тады дастаткова беларускіх сьвятароў і калі-б усходні абрад быў дазволены, каталіцкі касьцёл мог-бы бязь цяжкасьцяў здабыць для сябе амаль усю Беларусь».
Наступную частку свайго рэфэрату а. Робэрт прысьвяціў палажэньню праваслаўнай царквы й каталіцкага касьцёла нд Беларусі пасьля Першай сусьветнай вайны, падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусьветную вайну й сяньня, калі перасьледваньне рэлігіі асягнула свой кульмінацыйны пункт. Ен паінфармаваў, што ў 1921 годзе мела Беларусь паўтузіна каталіцкіх і сем праваслаўных біскупскіх дыяцэзіяў. Пасьля разьдзелу Беларусі Рыскім трактатам асталіся ў савецкай Беларусі толькі'дзьве апастольскія адміністратуры: у Мен-
ску й Магілёве, у якіх апошнім Апастольскім Адміністратарам быў Я. Э. біскуп Слосканс. Толькі гэтыя адміністратуры абыймалі каля аднаго мільёну каталікоў лацінскага абраду й 60 сьвятароў: 40 у Менску і 20 у Магілёве. Перад тым, калі Я. Э. біскуп Слосканс у 1927 годзе быў арыштаваны, хацеў ён якраз у сваім прыватным памешканьні прытагаўляць кандыдатаў на сьвятароў. Пасьля гэтага сьвятары былі арыштоўваныя адзін за адным, што ня ведама, ці сяньня астаўся на Беларусі хоць адзін каталіцкі сьвятар.
У Польшчы былі беларусы падзеленыя між некалькімі дыяцэзіямі, зь якіх некаторыя мелі свае духоўныя сэмінарыі. Аднак беларускія кандыдаты на сьвятароў амаль ня мелі магчымасьці быць у іх прынятымі, бо «было ўжо дастаткова кандыдатаў», пайменна з Польшчы.
Перасьледваньне трывала й падчас нямецкай акупацыі, калі два апошнія беларускія біскупы Неманцэвіч і архімандрыт Абрантовіч былі нямецкім гэстапо арыштаваныя.
Сяньня ў Беларусі знаходзіцца каля 4 мільёнаў каталікоў лацінскага абраду і 25 000 усходняга абраду, але для іх няма аніводнага біскупа й аніводнага сьвятара. Есьць там толькі залежная ад Масквы праваслаўная царква, называная беларускай нацыянальнай царквой. Але яна зьяўляецца так сьцісла падпарадкаванай маскоўскаму патрыярху, што ні разу ня мела собскай мітраполіі і ніколі не тварыла собскай правінцыі патрыярхальнай царквы.
Далей а. Робэрт зрэфэраваў палажэньне беларускай праваслаўнай і каталіцкай царквы на эміграцыі. Ен адцеміў, што каталікі маюць свайго Апостальскага Візытатара у асобе Я. Э. біскупа Слосканса, назначанага на гэтае становішча ў 1952 годзе. Пад ягонай юрысдыкцыяй знаходзіцца 6 сьвятароў: 4 лацінскага і 2 усходнага абраду.
Беларуская праваслаўная эміграцыя парвала амаль усякую лучнасьць зь герархіяй маскоўскага патрыярхату. Яна абнятая Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой, якая мае на эміграцыі двух япіскапаў і 5 сьвятароў.
Апошнюю частку свайго дакладу прысьвяціў а. Робэрт беларускім студэнтам у Лювэне, якімі ён спэцыяльна апякуецца.
Падчыркнуўшы вялікую нацыянальную салідарнасьць і глыбокую рэлігійную талерантнасьць гэтых студэнтаў, рэфэрэнт, як прьіклад гэтага, падаў наступныя факты:
«Ад пяцёх год гэтыя студэнты із сваіх недастатковых стыпэндыяў зусім адны несьлі цяжар духоўнага абслугоўваньня ўсіх праваслаўных беларусаў у Бэльгіі. Апрача гэтага,яны ўмажлівілі студыі ў Лювэнскім унівэрсытэце аднаму маладому праваслаўнаму сьвятару і, незалежна ад таго, што амаль усе яны зьяўляюцца праваслаўнымі, з хрысьціянскай і нацыянальнай салідарнасьці ўзялі на сябе цяжар памагаць у тэалягічных студыях аднаму каталіцкаму тэалёгу і аднаму каталіцкаму гімназістаму.