З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
«Нічога гэтага, аднак, ня хоча бачыць К. Буйла. Замкнуўшыся ў шкарлупу сваёй «сьвятліцы», яна перастала бачыць багатую й мнагастайную савецкую запраўднасьць, апынулася ў палоне скажоных уяўленьняў аб Савецкай Беларусі, у палоне старадаўных вобразаў, якія даўно ўжо адыйшлі ў нябыт».
Значыцца, у ўмовах савецкае «свабоды» паэт ня мае права пісаць аб тым, што дыктуе ягонае сэрца, да чаго скланяюцца асаблівасьці ягонага таленту. He! Ен павінен толькі вульгарна рыфмаваць усе казённыя лёзунгі бальшавіцкай прапаганды за кошт запраўднага паэтыцкага натхненьня. Паэт, як і кажны іншы падсавецкі чалавек, павінен вызбыцца ўсякай індывідуальнасьці, перарадзіўшыся ў бязвольны аўтамат, які павінен бяздушна рухацца на загад партыйнага апарату.
У 1950 г. быў выдадзены зборнік вершаў Буйлы «Сьвітаньне». У ім казённая крытыка знайшла адныя толькі «ідэялягічныя скажэньні», «архаічныя абразы» ды, што найгорш, «нацыяналістычныя ўхілы». Возьмем дзеля прыкладу верш «Мая Беларусь», які выклікае ў бальшавіцкага крытыка цэлы паток абурэньняў:
«Верш запоўнены архаічным паэтычным рэквізытам і выклікае пачуцьцё расчараваньня й пратэсту. Вось некаторыя радкі зь яго:
Беларусь мая — цёмны, вялікасны бор, Дзе ў гусьцечы курлічуць, пяюць жураўлі... Беларусь мая — люстры шырокіх азёр, У якія ўглядаецца неба жывое...
Беларусь мая ў зелені стройных бяроз, Што вядуць ля шырокіх дарог карагоды... Беларусь мая — ў росквіце белых садоў, Над ружоваю хусткай празрыстых туманаў... Беларусь мая — ветлыя выгляды хат...
Беларусь мая — ветлы, прыхільны народ...
Што-ж у гэтым вершы выклікае ў крытыка «пачуцьцё расчараваньня й пратэсту»?
А вось што:
«Гэтую адвечную Беларусь пісьменьніца малюе адзінокай, па-за сувязьзю зь вялікім расейскім народам»... Сьпяяўшы шумлівыя дыфырамбы на чэсьць «сталінскай дружбы народаў», бальшавіцкі рэцэнзэнт ня можа ўстрымацца ад абурэньня, што «гэтай дружбы савецкіх народаў чамусьці не заўважае К. Буйла. Больш таго, ад некаторых ейных вершаў вее нацыянальнай абмежаванасьцю, імкненьнем абасобіцца й замкнуцца ў рамках сваёй нацыянальнай шкарлупы, імкненьнем ня бачыць таго, што збліжае й злучае ўсе нацыянальнасьці Савецкага Саюзу (ведама, толькі расейшчына «злучае» й «збліжае» гэтыя нацыянальнасьці,— дадамо ад сябе.— Ст.). Пад словам «Радзіма» паэтка разумее ня ўвесь Савецкі Саюз, а толькі Беларусь. Прычым для яе Савецкая Беларусь ня роўная сярод роўных брацкіх рэспублік Савецкага Саюзу, а абасобленая, «прыгажэйшая», «найдаражэйшая», да якой няма роўных.
Жывучы паза межамі Беларусі, у другой савецкай рэспубліцы, К. Буйла пісала ў 1946 г.:
Зямля мая далёкая, Зямля мая цудоўная, Радзіма сінявокая, Якая-ж табе роўная? Мо ёсьць і прыгажэйшыя,— Каму што ў сьвеце глянецца,— Мая-ж — найдаражэйшаю Да сьмерці мне астанецца.
Нічога дзіўнага, што падобныя думкі паэткі зьяўляюцца цяжкім праступкам у беларускім нацыяналізь106
ме, бо толькі Расея можа быць «найдаражэйшай» і «найпрыгажэйшай», а ня нейкая там Беларусь, якая, калі-б ня «братняя помач вялікага расейскага народу» й ня «бацькаўскія клопаты вялікага Сталіна», хіба ўжо даўно шчэзла-б з аблічча зямлі.
У зборніку «Сьвітаньне» зьмешчаны разьдзел «Малюнкі прыроды», які, на думку савецкага крытыка, «выклікае законнае абурэньне ў савецкага чытача» (хіба такога, як сам крытык.— Ст.). Вось што чытаем аб гэтых вершах:
«Усе гэтыя «малюнкі» напісаныя пасьля вялікай Айчыннай вайны, калі савецкі народ, радасны й натхнёны сваёй перамогай, з такой-жа радасьцю прыступіў да мірнай стваральнай працы.
Аднак іменна гэтыя гады чамусьці не даспадобы паэтцы. Яна марыць аб нейкай іншай вясьне, аб нейкім іншым шчасьці. Верш «Сягоньня сонца глянула з-за хмар», напісаны ў 1946 г., прасякнуты чужым (у «Зьвязьдзе» проста па-расейску — «чуждым».— Ст.) савецкаму народу духам. Паэтка скаржыцца: «I мы пасьля халодных навальніц праменьнямі тваімі не сагрэты».
У вершы «Восень» — «аб вясьне прыгожай і далёкай ціха сьніць узораны папар». У вершы «Сакавік» — «сьпіць пад пухкім сьнегам поле, сьніць яно аб новай долі».
Бальшавіцкі крытык, ня могучы апанавацца ад абурэньня, пытаецца: аб якой «прыгожай і далёкай вясьне», аб якой «новай долі» ідзе гутарка? Савецкі народ з поўным правам называе наш цудоўны час слаўнай вясной камунізму... 3 пачуцьцём патрыятычнай гордасьці савецкі народ называе эпоху сацыялізму вясной чалавецтва. Hi аб якой іншай вясьне ён ніколі не марыў (вось дык шчасьлівы гэты савецкі народ?! — Ст.). Якая-ж іншая вясна захапляе К. Буйлу? Такімі-ж настроямі прасякнутыя амаль усе вершы й апошняга разьдзелу кнігі «Сьвітаньне» — «Песьні й думы».
Усе гэтыя й іншыя, тут ня ўспомненыя, напады казённага бальшавіцкага крытыка як ня трэба лепей паказваюць, у якіх жахлівых умовах знаходзяцца беларускія паэты й пісьменнікі «пад сонцам Сталінскай канстытуцыі», дзе яны мусяць штучна заглушаць голас свайго сэрца, рабіць маральнае самагубства, а пісаць
толькі на тыя, хоць чужыя для іх, тэмы, што ім вызначаць «партыя й урад», ды пісаць так, як гэтага вымагае казённая бальшавіцкая крытыка. 3 артыкулу «Зьвязды» таксама бачым, што К. Буйла, сяньня адзіная no634 зь Я. Коласам прадстаўніца беларускае паэзыі яшчэ дабальшавіцкага пэрыяду, знайшла ў сабе столькі мужнасьці й адвагі, каб, паміма жудаснага бальшавіцкага маральнага й фізычнага тэрору, апяваць Беларусь такую, аб якой мроіць і да якой імкнецца ўвесь беларускі народ.
«Бацькаўшчына», 31 кастрычніка 1951 г.
НАТАЛЬЛЯ АРСЕНЬНЕВА
У КАЗАХСТАНСКАЛ ССЫЛЦЫ
Вясною 1940 году некалькі пісьменьнікаў з Заходняй Беларусі былі запрошаныя Саюзам пісьменьнікаў БССР у Менск. Прышлося пазнаёміцца тады з Купалам, Бядулем і многімі іншымі. Уражаньні нашыя з усяго былі няцікавыя. Калі мы раз ішлі па Савецкай вуліцы, голасна гаворачы ды жартуючы па-беларуску, Кучар, які быў разам з намі, нейк спалохаўся, сказаў: «Ведаеце, не гаварэце так голасна па-беларуску — у нас гэта ня прынята». I гэта было ў сэрцы Беларусі, Менску!
Пару дзён пасьля звароту зь менскіх «гасьцей» у Вялейку, аднае прыгожае раніцы, калі я толькі ўставала з ложка, у нашыя дзверы пастукаліся ўзброеныя энкавэдзісты. Яны зь месца абшукалі мяне, дарма што я была яшчэ навет бяз сукенкі, і загадалі мне зараз-жа зьбірацца з хлапцамі. Куды — не сказалі.
Хлапцы былі ў школе. Па іх пайшло двух энкавэдзістаў із штыхамі «наперавес». Два іншыя тымчасам абшуквалі пакой і ўсе мае небагатыя рэчы. Хоць гімназыя, пераробленая бальшавікамі на «дзесяцігодку», была ў іншым канцы гораду, энкавэдзісты вельмі хутка прывялі хлапцоў.
На падлогу вывернулі валізу, сьцягнулі з лавы, на якой была, маю пасьцель, коўдру й падушкі,— усё ператрэсьлі. Забралі альбом з фатаграфіямі, кнігі, лісты. Ярку (старэйшаму хлапцу) удалося схаваць некалькі фатаграфіяў пад кашуляй на грудзях, рэшта так і загінула.
Пасьля перагляду рэчы й пасьцель абы-як зьвязалі ў клумак, і неўзабаве мы ўжо стаялі ў машыне, якая імчала вуліцамі Вялейкі. Шмат такіх машынаў можна
было пабачыць у гэны сьцюдзёны, золкі дзень 13 красавіка ў горадзе!
Усіх высыланых звозілі на станцыю й ладавалі ў даўжэзны таварны цягнік. Уся станцыя была поўная людзей. Вартаўнікі — грубыя, брутальныя; сплаканыя, напалоханыя жанчыны (іх ды дзяцей было 99 %); сваякі й знаёмыя, якія — дарма што бальшавіцкія запалохваньні — прыбеглі праводзіць сваіх блізкіх у далёкую, невядамую дарогу. Усё гэта мітусілася, пхалася, лаялася, крычала й плакала. Энкавэдзісты шчыльна акружылі цягнік, але ўсё-ж той і гэты з натоўпу прарываўся, падбягаў да дзьвярэй вагонаў, падаваў тую ці гэтую забытую рэч, бутэльку малака, яшчэ раз разьвітваўся.
Нас ніхто не праводзіў. Нам ніхто нічога не падаваў, хоць мы й ехалі ў вялікую дарогу, ня маючы пры сабе навет куска хлеба. Ды ці да хлеба тады было? Пачуцьцё страшэннае крыўды сьціскала горла...
А людзей усё прыбывала й прыбывала. Было сьцюдзёна. Ішоў дробны дождж... Вясна ў гэтым чорным годзе не сьпяшалася прыйсьці на зьмену нябывала войстрай і маразянай зіме!
Толькі позна ўвечары цягнік рушыў зь месца. Усе плакалі. I гэтыя, сьцісьненыя шчыльна, як быдлё ў цёмных, брудных вагонах, і гэныя, абапал рэйкаў, што ўсьцяж адганяліся прыкладамі энкавэдзістых,— нябачны ў імглістай цемры вялікі, маўклівы натоўп. Плакала й я, уткнуўшыся ў клумак з пасьцеляй, плакала так доўга й балюча, аж заснула, закалыханая мерным стукатам колаў.
Падарожжа нашае трывала блізу тры тыдні. Цяжка сяньня паверыць, што знайшліся сілы ператрываць усе злыбеды, што выпалі на нашую долю падчас гэтага жудаснага падарожжа. Ехалі мы ўвесь час пад моцнаю эскортаю брутальных энкавэдзістых, у шчыльна замкнёных вагонах, пацёмку, у холадзе й голадзе.
Есьці нам упяршыню далі толькі на трэйці дзень, калі мы мінулі межы Беларусі. Тады-ж нас на часіну выпусьцілі «пад вагон», ня выпускаючы, аднак, ні на вобмірг з-пад нагляду. У нашым вагоне было 30 чалавек, жанчын і дзяцей, у іншых шмат больш, да 40. Усе ціснуліся на бруднай падлозе, на клумках, ахінуўшыся чым мага. 3 аднаго боку былі зробленыя з дошчак як-бы нары, дзе таксама сядзелі й ляжалі людзі. Вокны нашага вагону былі забітыя бляхаю, але праз пару дзён хлап-
цом удалося адарваць цьвякі й прыпадняць яе. Зрабілася крыху відней, і можна было па чарзе глядзець на мінаныя шэрыя, няветлыя аколіцы савецкага раю.
Ды што значыць чалавек! Мінула колькі часу, nepman роспач крыху прытупілася, й у нашым вагоне завёўся такі-сякі лад. Усе пасябраваліся, зжыліся... Перасталі плакаць, ці, лепш кажучы, плакалі кажны сабе, паціху, у куточку. Дзеці павыцягвалі нейкія цацкі, пачалі гуляць. Моладзь, а яе ў нашым вагоне было шмат, хлапцоў і дзяўчатаў ад 12-цёх да 17-цёх год, узялаея навет сьпяваць, часам навет жартаваць і сьмяяцца, хоць ніхто ня ведаў, калі й дзе будзе канец нашаму жудаснаму падарожжу.
Але ў іншых вагонах было горш. Найменшыя дзеці (былі такія па 2 тыдні) паміралі. Ня было ня толькі што малака, навет вады, каб даць ім. Раз на двое сутак цягнік прыпыняўся на вялікіх вузлавых станцыях і дзяжурныя па вагоне хадзілі пад вартаю па хлеб і зупу. Гэта было ўсё, што мы даставалі, каб не памерці.
Так, пераехаўшы вялікі кусок Расеі, мы перасеклі Урал, вельмі прыгожы ў сваім суровым, каменным харасьцьве, і апынуліся ў бязьмежных стэпах заходняга Сібіру.