З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
Падчас летніх канікулаў 1921 году, будучы на вучыцельскіх дапаўняючых курсах у Вільні, Абрамчык увайшоў у кантакт зь беларускім нацыянальна-рэвалюцыйным рухам, які, як ведама, у той час, пад кіраўніцтвам ураду БНР з Коўні, падгатаўляў (у саюзе зь летувісамі) паўстаньне ў Заходняй Беларусі. М. Абрамчык атрымаў назначэньне раённага начальніка БНР Радашкаўскай, Краснасельскай і Хаценчыцкай воласьці, a на восень 1922 году за ўдала праведзеныя «манэўры» ў сваім раёне быў назначаны начальнікам Вялейскага павету. Усе раённыя начальнікі Вялейшчыны, нягледзячы на свой паважны век, як прыкладам, начальнік Куранецкага раёну, вучыцель (пазьнейшы пасол у сойм) Гаўрылік ці іншыя пажылыя ахвіцэры, прынялі ахвотна начальства 19-цігадовага Абрамчыка, што ўжо зьяўляецца не малым доказам, якую апінію Абрамчык меў ужо тады сярод беларускага грамадзянства.
Да травеня месяца 1922 г. Абрамчык адначасна добра спраўляецца з сваімі дзьвюмя функцыямі — настаўніка і павятовага начальніка. Увосень гэтага-ж году польскі школьны інспэктар Ашмяншчыны, вырашыўшы, што пакуль будзе ў Ленкаўшчыне вучыцелем Абрамчык, беларускую школу перавярнуць на польскую ня ўдасца, дае загад Абрамчыку перанесьціся на настаўніка ў цэнтральную Полыпчу (пад Варшаву). Абрамчык гэтага назначэньня ня прыняў і ў знак пратэсту адмаўляецца ад настаўніцтва зусім.
Цяпер ён пераяжджае ў Радашкавічы, каб заняцца выключна нацыянальна-рэвалюцыйнай працай свайго павету. Для закансьпіраваньня свайго побыту ў Радашкавічах прыпісваецца вучнем 7-е клясы Радашкаўскай беларускай гімназыі. Вучыцялі гэтай гімназыі, добра ведаючы, што Абрамчык мае падгатоўку вышэй за сярэднюю школу, на ягоныя частыя месячныя адлуч-
кі глядзелі «праз пальцы», што дало Абрамчыку магчымасць з вучнёўскай легітымацыяй гібка паварачвацца па сваім павеце і навет пабываць некалькі разоў у галоўным беларускім паўстанскім штабе, які знаходзіўся ў Летуве (у Таўрагэнах).
У лістападзе месяцы 1922 году сталася важная падзея ў рэвалюцыйна-вызвольным руху Заходняй Беларусі. Да гэтага чаеу ўсе палітычныя й тактычнастратэгічныя інструкцыі Цэнтральны Камітэт Вызваленьня Заходняй Беларусі атрымліваў з Коўні, ад Уpafly БНР беспасярэдна ці праз галоўны паўстанскі штаб з Таўрагэнаў. У сувязі із спрэчкай Ураду БНР з Урадам Летувы за Вільню — Урад БНР, як ведама, пакінуў Коўню, а летувісы пачалі намагацца празь некаторых беларускіх урадаўцаў у Таўрагэнах праводзіць далей прыгатаваўча-паўстанскую акцыю ў Заходняй Беларусі, прапагуючы на міжнародным форуме гэны рэвалюцыйна-вызвольны рух, як рэзыстанс летувісаў за Вільню.
Беларускі Цэнтральны Рэвалюцыйны Камітэт Заходняй Беларусі, які ўзначальвалі дагэтуль паэты Леанід Родзевіч і Лагіновіч (сябра Слуцкай Паўстанскай Рады), парваў супрацоўніцтва зь летувісамі, утрымаўшы з сабой увесь закансьпіраваны апарат на ранейшай чыста незалежніцкай беларускай пазыцыі. Разрыў, аднак, зь летувісамі змусіў Бел. Цэнтр. Рэв. Камітэт задумацца над далейшай тактыкай, бо спакладацца цяпер на выйгрыш паўстаньня выключна собскімі сіламі супраць ужо моцна зарганізаванай польскай дзяржавы — было болып чым рызыкоўна.
У Менску ў гэны час, як ведама, на чале БССР стаяў Чарвякоў, а камісарам асьветы быў праф. У. Ігнатоўскі — абодвы блізкія партыйныя сябры Л. Родзевіча й Я. Лагіновіча (па партыі сацыялістых-рэвалюцыянэраў). Цэнтральны Камітэт Вызваленьня Заходняй Беларусі пастанавіў увайсьці зь імі ў кантакт, і навязаньне гэтага кантакту даручаецца Міколе Абрамчыку. Атрымаўшы пісьмо ад Л. Родзевіча, Абрамчык прабіраецца нелегальна ў Менск і дастаецца на прыватнае памешканьне праф. Ігнатоўскага.
Праф. Ігнатоўскі, уважна выслухаўшы Абрамчыка, паклікаў да сябе якіхсь сямёх здаровых «дзяцюкоў» (у тым ліку быў і Чарвякоў). Тут-жа ў праф. Ігнатоўскага (у былым архірэйскім доме) адбылася нарада,
на якой М. Абрамчык зрабіў падробны агляд сытуацыі ў Заходняй Беларусі. Праф. Ігнатоўскі, пакінуўшы ў сябе начаваць Абрамчыка, доўга затым увечары праводзіў зь ім размову. На заўтрашні падвечар прыйшоў адзін з тых сямёх «дзяцюкоў» у бакешцы і заявіў Абрамчыку, што пойдзе зь ім зараз да Вільні. «Дзядзька» гэты потым атрымаў у Вільні клічку «Прынесены», бо Абрамчыку давялося яго пераносіць на плячох праз рэчку на паграніччы.
Кантакт і перагаворы Камітэту Вызваленьня Заходняй Беларусі зь менскімі эсэрамі мелі тыя насьледкі, што ў Менску таксама паўстаў Камітэт Вызваленьня Усходняй Беларусі на чале з праф. Ігнатоўскім.
Была ўзгодненая супольная тактыка абодвых камітэтаў у тым кірунку, што паўстаньня ў Заходняй Беларусі нельга інсьпіраваць на бліжэйшы час, а што трэба заняцца больш падгатоўкай кадраў. У сувязі з тым, што польскі ўрад ужо амаль поўнасьцю зьліквідаваў беларускае школьніцтва, было пастаноўлена прыступіць да разьвярненьня сеткі тайных беларускіх пачаткавых школаў. Генэральным інспэктарам тайнага школьніцтва ў Заходняй Беларусі згадзіўся быць ксёндз А-ка, Абрамчык-жа быў прызначаны яму за памочніка.
На гэтым становішчы М. Абрамчык працуе аж да восені 1924 году. Няўпынна ён разьяжджае па ўсёй Заходняй Беларусі, падшуквае пэўных настаўнікаў, закладае тайныя школы й адначасна склады нелегальнае літаратуры, якая потым, па загаду зь Вільні, у адну ноч разам раськідваецца. За гэтыя два гады ён зь місыямі ад ЦК Вызваленьня Заходняй Беларусі быў нелегальна ў праф. Ігнатоўскага аж 29 разоў. За гэты час Абрамчык настолькі здабыў сабе сымпатыі ў праф. Ігнатоўскага сваім спрытам і адвагай, што ён потым дапускаўся Ігнатоўскім на найбольш кансьпірацыйныя нарады менскага беларускага антыбальшавіцкага актыву.
У чэрвені 1924 году М. Абрамчык закончыў і фармальна сярэднюю асьвету. Намагаецца, каб паступіць у Віленскі ўнівэрсытэт, але ў тых гадох зь беларускіх гімназыяў пралезьці ў польскія вышэйшыя ўстановы было не лягчэй, як вярблюду праз вуха іголкі.
У Цэнтральным Камітэце Вызваленьня Зах. Беларусі было ўжо станоўча пастаноўлена, што Абрамчыка
трэба дзесь абавязкава ўсадзіць у высокую школу. Меркаваньні да гэтага былі розныя, а ў тым ліку й тое, што чатырохгадовая няўпынная праца Абрамчыка ў кансьпірацыі вымагала на некаторы час адпачынку, як і трэба было замазаць за ёй сьляды.
Увосень 1924 году праф. Ігнатоўскі выклікаў Абрамчыка ў Менск і запрапанаваў яму да выбару дзьве школы: 1. Ленінградзкую Ваенную Акадэмію, 2. Марынагорскую сельскагаспадарскую акадэмію ў Маскве. Праф. Ігнатоўскі найбольш радзіў выбраць першую, куды ён пасылаў наймацнейшых з нацыянальнага гледзішча беларусаў, каб потым мець свае пэўныя кадры вайсковых спэцыялістых. Але Абрамчык затрымаўся на сельскагаспадарскай акадэміі.
Прыехаўшы ў Маскву, М. Абрамчык зьявіўся ў сельскагаспадарскую акадэмію. Пасьля тыдня наведзінаў і знаёмства із «студэнтамі» і «прафэсарамі» гэтае школы, Абрамчык уцякае назад да Ігнатоўскага. «Дзядзька Ігнатоўскі, выбачце, але ўцякаю назад».— «Куды?» — «Да Прагі. Акадэмія зрабіла на мяне вельмі мізэрнае ўражаньне. Студэнты там па ўзроўню нашых гімназыстых сярэдніх клясаў. Ня вучыць-жа мне там зь імі арытмэтыку. Да таго і атмасфэра... зрабіла на мяне такое гадкае ўражаньне, што я цэлы тыдзень нічога ня мог есьці. Гэта-ж басяцкі прытон. Супольнае жаноцка-мужчынскае «обіцежнтне» й супольныя «ўборныя», што «студэнты» й «студэнткі» разгарадзілі для змаганьня з астаткамі «буржуазных прадрассудкаў», і ўсе там парадкі змусілі мяне ўцякаць»,— расказваў М. Абрамчык. Ігнатоўскі на хвіліну задумаўся, напасьледак пацалаваў Абрамчыка й ціханька шапнуў: «Маё шчырае прывітаньне Пятру (Крэчэўскаму) і Захарку. Скажы, што ў Маскве іх часта ўспамінаюць. Хай трымаюцца моцна. Веру, што ты туды прабярэшся. Памажы табе Божа!» Усхваляваны Ігнатоўскі яшчэ раз абняў свайго пратэгаванага й пусьціў сьлёзы...
Аднэй раніцы ўвоеені, калі днём туман так спавівае Чэскую Прагу, што ліхтары вуліцаў гараць цэлы дзень,— Мікола блудзіў ужо між будынкаў тэй «залатой» Прагі з адрасам у руцэ студэнцкага дому Albertov «Na Slupi», які ён меў зь перапіскі ад свайго старога сябры па партызанцы паэты Ўладзімера Жылкі. Дастаўшыся напасьледак да гэтага студэнцкага дому «На
Слюпі», Мікола знайшоў там некалькі дзесяткаў сваіх старых знаёмых сяброў як па вучыцельскіх курсах, так і па кансыгірацыйнай працы. Вестка аб прыбыцьці М. Абрамчыка хутка дайшла да прэзыдэнта Крэчэўскага, які наказаў таго-ж вечара прыйсьці да яго самому аднаму.
Абрамчык упяршыню спаткаўся цяпер так блізка за адным сталом з прэзыдзнтам Крэчэўскім і Захаркам, а праведзены вечар у доўгіх размовах Абрамчык часта ўспамінае як найшчасьлівейшы мамэнт у ягоным жыцьці, які яго так зблізіў потым з гэтымі вялікімі гістарычнымі постацямі нашае апошняе нацыянальна-вызвольнае пары.
У Чэхах Абрамчык за пяць гадоў скончыў адначасова два факультэты: у Ўкраінскай Акадэміі эканамічны факультэт із званьнем дыплямаванага інжынера эканамічных навук (аддзел консульскі) і на чэскім Карлавым Унівэрсытэце аддзел гісФорыі й сацыялёгіі.
Падчас сваіх студыяў Абрамчык быў увесь час у кантакце з сваім «духовым бацькам» (як ён сам зваў) праф. Ігнатоўскім праз пасярэдніцтва часта тады выяжджаючых зь Менску на экскурсыі ці навуковыя камандзіроўкі блізкіх Ігнатоўскаму людзей, як Янка Купала, праф. П. і інш.
Ужо пад канец 3-га курсу Абрамчык меў падрыхтаваную да друку працу «Эканамічная геаграфія Беларусі», якая Ігнатоўскаму вельмі спадабалася і на падставе якой Ігнатоўскі прапанаваў Абрамчыку па заканчэньні навукі лектарат эканамічнай геаграфіі Беларусі на Менскім Унівэрсытэце.
Нягледзячы, аднак, на так вялікія сымпатыі Абрамчыка да праф. Ігнатоўскага і на давер да яго з аднаго боку, а з другога — нягледзячы на тое, што ў гэты час палякі, за напісаную Абрамчыкам брашуру ў францускай мове супраць польскага тэрору ў Заходняй Беларусі, якая, дарэчы, нарабіла шмат шуму ў заходняэўрапэйскай прэсе, пазбавілі Абрамчыка польскага грамадзянства й дамагаліся ад чэскіх уладаў выдачы яго, Абрамчык усё-такі ў Савецкую Беларусь ехаць адмовіўся.
Увосені 1929 году Абрамчык з аўтарам гэтых радкоў пускаецца ў дарогу «пехатой па сьвеце» для вывучэньня, практычна перадусім, сельскагаспадарскай эканомікі Заходняй Эўропы. За год зь месяцамі часу ванд-