З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
Ці гэта ўсё, што асталося на зямлі пасьля 'Міколы Равенскага?..
Моўчкі расходзяцца людзі і расьцярушваюцца ў шэрых калідорах вуліц, але кожны ў сэрцы носіць сьветлую памяць аб адыйшоўшым. Кожны з нас думае, верыць і кажа, што ён не памёр, што толькі адыйшоў адпачыць пасьля доўгай, упорыстай і сумленна выкананай працы, але будзе жыць так доўга, як доўга будуць на сьвеце беларусы, а зь імі родная песьня.
...Агонь разгрызе малюнкі падзеяў, Скарбы разграбяць з аружжам зладзеі, А песьня ня зьгіне...
Кажны, хто калі-колечы сустрэўся з прафэсарам Равенскім, ня мог не палюбіць, не захапіцца ім як чалавекам — добрым, ціхім, вялікім у сваёй скромнасьці.
Кажны, хто мае ў душы пачуцьцё прыгаства, адчуў і перажыў чар ягонай натхнёнай паэзіі, заклятай ім у стройныя акорды. У кажнай душы яна знаходзіла і знойдзе моцны рэзананс.
Пераглядаю паперы на ягоным стале. На лістку календара, побач запісаных тэмаў да песьняў, бачу
зробленая ягонай рукой, вечна нясьведама, у творчым задумленьні — рысункавая кампазыцыя; па-мастацку нарысаваная альфа і амэга, а пасярод слова — «Беларусь». Так! Яна была ягонай альфай і амэгай, пачаткам і канцом. Ейнай культуры ён аддаў сваё працавітае жыцьцё.
Каханыя ім і ў ім раскаханыя студэнты — кажны сказаў, што хацеў-бы так пражыць жыцьцё і так, з гэтакім пачуцьцём добра споўненага абавязку, памерці.
Але гэты ціхі, скромны, добраахвотны і чулы мастак змог быць зялезна цьвёрдым, непахісным перад моцнымі гэтага сьвету і перасьледваньнем лёсу. He апаганіў сваёй ліры гымнам у чэсьць крывавага сатрапа, а будучы змушаным да гэтага — перастаў тварыць. Жыў і тварыў для Беларусі, беларускага народу, прыгаства — таму і песьня яго асталася арліна-свабодная, крыштальна чыстая, вечна маладая.
Калі гром вайны зьнішчыў ягоны дом, а ў ім найлепшыя творы — плён доўгагадовай працы,— Равенскі не заламаўся, але зь цярплівасьцю рупнай мурашкі пачаў будаваць нанава.
За ўсе свае бясцэнныя вартасьці цешыўся заслужанай любоўю і пашанай ня толькі сярод сваіх, але і выдатных чужынцаў, аб чым сьведчаць іх прысутнасьць на паховінах, вянкі і словы спачуваньня Беларусам у гарадох Бэльгіі. Добрым лёсам пасланы, хоць неакрэдытаваны амбасадар Беларусі на чужыне, выдатна прыслужыўся беларускай справе.
Над магілай паэта разьвіваецца ягоная песьня «Сьпі пад курганам гэрояў...». Нат цераз жалобныя тоны прабіваюцца акорды трыумфу, вера ў будучыя перамогі — рапсодыя несьмяротнасьці.
Сыіі пад курганам, Гэрой, ціхай, але вялікай і плённай працы, Беларускі Баян, Божы жаваранак! А мы песьні Твае панясём пад родныя стрэхі, каб жылі там вечна і ажыўлялі...
Бо «песьня не загіне»...
12.3.1953
«Бацькаўшчына», 25 сакавіка 1953 г.
ЯЗЭП МЕНСКІ
ЯЗЭП ЛЕСІК
Заўсёды мы да яго зварачаліся — «дзядзька Лёсік!», у савецкія часы, нават напярэдадні памятных трыццатых гадоў. Ня важыліся казаць — «таварыш Лёсік». Да яго гэта так не пасавала, было страшэнна чужым, нават зьняважлівым. А не паважаць Лёсіка нельга было.
Кажуць, Лёсік хадзіў у кажушку. Мабыць, гэта памылка памяці. Лёсік заўсёды быў адменным ад іншых, нават што да вопраткі. Ці ня самая характэрная рыса якраз і была ў тым, што ён ніколі не выглядаў «модным правінцыялам», што ў яго ніколі ня было нічога дэкаратыўнага, гэтай падробкі пад жыцьцё. У яго ня было вонкавага, «кажушковага» паказу беларускасьці. Яна станавіла ягоны духовы сьвет, ягоны інтэлект, была ў ягонай шматгадовай працы чалавека, які прайшоў мо найцяжэйшую школу змагара за нацыянальную справу.
Калі й гаварыць пра нейкую дэманстрацыйнасьць у дачыненьні да Лёсіка, дык у яго гэта выяўлялася хіба ў ягонай эўрапэйскасьці што да вонкавага выгляду. Якраз гэта й кідалася ў вочы ў тую пару «рэвалюцыйнай лом.л старога быту» і абыякавасьці да вонкавых «драбніцаў».
У менскім кінатэатры «Чырвоная Зорка» паказвалі (тады яшчэ дазвалялася) цудоўны нямецкі фільм «Нібэлюнгі». Па лекцыях мы сьпяшаліся засьпець першы сэанс. За кварталы два перад намі гойдалася чалавечая постаць, прастуючы ўніз па Савецкай вуліцы.
1 Псэўданім Ізыдара Плашчынскага, малодшага брата Язэпа Пушчы.
«А ці адгадаеце, хлопцы, хто гэта гушкаецца сьпераду?» — жартам запытаўся адзін з нас. Студэнты адразу заўважылі. Зірнуўшы яшчэ раз, раптам адказалі: «Хто-ж іншы — Лёсік».
У густым вулічным натоўпе Лёсіка заўсёды можна было пазнаць. У часе хады ягоная высокая постаць здавалася яшчэ большай. Ен ступаў, нібы прападымаючыся на пальцы, і ад гэтага стваралася ўражаньне сваеасаблівага гойданьня. Крок ягоны быў шырокі, і ў хадзе ўся постаць неяк нахілялася наперад. Але ён ніколі не пазіраў пад ногі, а неяк паўз натоўп, паўз чалавечыя галовы.
Пры першым знаёмстве Лёсік адразу рабіў уражаньне чалавека моцнай волі і глыбокіх перакананьняў, міжвольна прымушаў паважаць сябе. Выхаванцы бальшавіцкай прававернасьці — студэнты-камсамольцы трымаліся здалёк ад Лёсіка. Яны яго ня любілі, бачылі ў ім свайго ідэйнага ворага, але напачатку не адважваліся на панібрацкае павучаньне.
Затое Лёсік быў вельмі гаваркім, па-сяброўску шчырым чалавекам зь іншымі студэнтамі, а іх была тады бальшыня. Шчырасьць, любасьць да блізкага чалавека мо найлепш выражала ягоная скупая ўсьмешка. У такія часіны гэтак сардэчна, цёпла пазіралі ягоныя вочы й таксама ўсьміхаліся.
Лёсік ніколі не спэкуляваў на палітыцы і таму сваіх думак не хаваў, а калі трэ было, дык проста абцінаў няпрошанага апанэнта. Прыгадваецца адзін выпадак з унівэрсытэту. Адчыніўшы дзьверы ў аўдыторыю, Лёсік пастараніўся і даў прайсьці двум студэнтам. Ен ня любіў, каб бразгалі дзьвярмі, калі пачне чытаць лекцыю. Гэным разам была лекцыя пра асаблівасьці беларускай мовы. Адна камсамолка ў форме пытаньня вельмі асьцярожна заўважыла лектару, што ён нібы замала аддаў увагі правядзеньню падабенства паміж беларускай і расейскай мовамі. Лёсік зірнуў на сваю апанэнтку, зьняў акуляры, працёр іх насаткай ды, акцэнтуючы, павольна, з агенчыкам у вачох сказаў: «Не падабенствы розныя, а якасьці, рысы апрычоныя твораць мову. Мы й вывучаем не падабенствы, а самперш беларускую мову. Жывём-жа мы на Беларусі, а не на нейкім Марсе». Сканфужаная камсамолка дыскутаваць не адважылася, бо лектар адказаў з гэнай уласьцівай адно яму сілай і іроніяй.
Мінула 18 гадоў, як апошні раз давялося бачыць Лёсіка ў Менску. Ен выходзіў з пошты. Гэта было на выгнаньні, калі ён завітаў хоць зірнуць на сваю родную Беларусь, якой ён аддаў сваё гарачае сэрца.
А першы раз я Лёсіка ўбачыў на трыбуне. Ен стаяў у вечаровым сьвятле і прамаўляў да сваіх вучняў-настаўнікаў. Ды як прамаўляў! Мінуў 31 год, а калі замкнеш вочы, дык расступаецца доўгая чарада гадоў з добрым і благім часам ды як жывое, як цяпершчына паўстае тое даўнае.
Быў выпуск вышэйшых курсаў беларусазнаўства. Вялізарная заля менскага дому працаўнікоў асьветы гаманіла маладымі галасамі. Разгарнулася заслона... Да трыбуны падыйшоў Лёсік. Мы выпадкам трапілі на тэкст тае ягонае прамовы. Падаем яе ўсю, бо яна гучыць, нібы была сказанай сяньня і сярод нас, выгнаньнікаў, і сярод нашых суродзічаў на Бацькаўшчыне. Разьвітальнае слова было натхненным заклікам да самаахвярнае працы для Беларусі:
«Вы ўжо ня тыя, што былі, бо пакаштавалі плоду з таго дрэва, што называецца беларускай справай, беларускім адраджэньнем. Вы былі ўведзеныя ў сьвятое сьвятых беларускай справы, і адчыніліся вам вочы вашыя, і пазналі вы таямніцы ўваскрошаньня айчыны нашай, Маці-Беларусі... Вашы сьвечкі запаленыя, і вы становіцеся апосталамі беларускае справы. Цяпер, як ясныя зоркі, разыйдзецеся вы па Беларусі, каб панесьці за сабою вялікую радасьць уваскрошаньня Беларусі. Вы скажаце народу беларускаму, што айчына яго ўваскрэсла, што ўжо разьбіта дамавіна яго і далёка адкінуты камень ад гробу яго. Вы скажаце яму, што Беларусь жыла, жыве і жыць будзе і што недалёка ўжо «абяцаная зямля» яе. А калі знойдзецца Хама няверны, што ўсумніцца ў праўдзе слоў вашых, дык скажэце яму, што вы самі бачылі яе, сваю Маці-Беларусь, і ўкладалі пальцы свае ў раны яе. А калі й гэта не паможа, то адыйдзецеся ад яго прэч, а пасьпяшайце туды, дзе ждуць вас, дзе слова ваша ня будзе голасам, гукаючым у пушчы. Але бойцеся, каб не пагасла сьвечка ваша, бо ня раз бура захопіць вас у дарозе і не адну навальніцу давядзецца перажыць вам у часе свае падарожы. Пільнуйце й бойцеся, каб не пагасла сьвечка замілаваньня вашага да свае многапакутнае Маці-Беларусі.
Пільна сачэце за сабою і не забывайце падліваць алею ў сьвяцільні вашы, каб было з чым сустрэць яе, сваю Белую Русь, калі яна прыйдзе судзіць нас ува ўсёй славе сваёй!»
А калі настаўнік скончыў прамаўляць да сваіх вучняў, дык здалося, заля расступілася ды ўся Беларусь сыйшлася на магутны покліч вечавога звону. Воплескі адбіваліся хвалямі ад сьценаў будынку, вырываліся на вуліцы ды разам зь імі воклічы, як нацыянальная прысяга гатовасьці зьдзейсьніць наказ-заклік.
Ад імя выпускнікоў Лёсіку адказваў тады яшчэ юнак, а праз колькі гадоў ведамьі паэт. Абодва яны — настаўнік і паэт, ягоны вучань — праз 8 гадоў сустрэнуцца ў менскім падвале НКВД. Адсюль іх выправяць за нацыянальную справу, як і даўней, у царскія часы, на выгнаньне з Бацькаўшчыны з найстрашнейшым бальшавіцкім выпаленым кляймом «ворагаў народу». Для Лёсіка гэта было ўжо другое й апошняе выгнаньне.
Лёсік быў выдатным нацыянальным дзеячом, самым папулярным і заслужаным на Беларусі настаўнікаммоваведам, пісьменікам. Ен, як і балыпыня нашых дзеячоў, выйшаў зь вёскі. Нарадзіўся Лёсік у Мікалаўшчыне ля Стоўпцаў 6 лістапада 1894 году. Ен даводзіўся дзядзькам Якубу Коласу, хоць і быў на два гады маладзейшым за яго. Скончыў Маладэчанскую настаўніцкую сэмінарыю. Тады гэткіх сэмінарыяў было аж колькі на Беларусі, але ўсе яны нічым ня розьніліся адна ад аднае, мелі адну і тую-ж мэту: зрабіць будучых настаўнікаў паслухмянымі паслугачамі царызму ды адданымі вялікадзяржаўнымі расейскімі патрыётамі. Вось што піша ў сваім літаратурна-біяграфічным нарысе пра Я. Коласа Ул. Дзяржынскі пра выхаваньне вучняў у Нясьвіскай сэмінарыі, дзе навучаўся Колас:
«Для прышчапленьня расейскага вялікадзяржаўнага патрыятызму служылі бадай усе... прадметы і ўся цалкам выхаваўчая сыстэма сэмінарыі; расейская мова адыгрывала ў гэтым сэнсе першую ролю. Лекцыі яе мелі сваім асноўным заданьнем перш за ўсё выклікаць у вучняў агіду да беларускае роднае мовы, наогул да ўсяго мясцовага, беларускага і захапленьне да рускае мовы, культуры, нацыі і г. д. Для гэтай мэты пэдагагічным пэрсаналам была выпрацаваная цэлая сыстэма...