З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
ларусь, Віцебшчыну й Магілеўшчыну назвалі «беларускай губэрняй», Меншчыны ніяк не назвалі, а за Віленшчынаю, Горадзеншчынаю разам з Ковеншчынаю пакінулі стары назоў задзіночанага гаспадарства беларускага — Літва.) Абедзьве менаваныя часьці гісторыі Беларусі напісаў Адам Кіркор, беларускі пан ізь Сьлівіна ў Магілеўшчыне, вельмі плодны аўтар. Хіба дзеля таго, што гісторыя Беларусі Кіркорава была нейкай ды багатай фактамі цэласьцяй, чаго не ставала іншым асобным гістарычным анрацаваньням, яе браў за зразу (пробку) Ластоўскі і ёю, відаць, найболей карыстаўся.
Але дарма што «Кароткая Гісторыя Беларусі» Ластоўскага, з прычыны нястачы навуковае прыгатовы ў яе аўтара, слабшая за папярэднія, яна зрабіла за іх шмат болей. Прычыны гэтага былі, што яна напісана па-беларуску, што ўжывала, хоць і толькі што неабдумана пашыраны, але ўжо зразумелы інтэлігенцыі назоў «Беларусь», «беларускі», а не якісь «западнорусскнй» і пад., што мела гатовых сваіх чытачоў і пашыральнікаў, якімі былі беларускія адраджэнцы,— адным чынам дзеля таго, што гэта было выданьне беларускага руху і дзеля гэтага руху.
Заняўся Ластоўскі і беларускай моваю. Сярод нашых людзёў ёсьць часта хвальшывае перакананьне, што беларусу беларуская моваведа ёсьць навукаю найлягчэйшай,— бо што-ж, і так беларус умее па-беларуску. А тым часам гэта ня так. I гэта бачым таксама з прыкладу Ластоўскага. Дарма што ён надта рупіўся пра родную мову, мог заняцца толькі слоўнікам ды, выдаўшы слоўнік, запраўды папсаваў багаты матар’ял. Ягоны слоўнік ані навуковы, ані практычны, ані матар’ял да аднаго або другога. I такім ён застанецца, пакуль ягоны зьмест ня будзе правеяны і ня будзе адлучанае зярнё ад мякіны, бо Ластоўскі памяшаў прыродныя словы беларускія із словамі, ім самым робленымі або някрытычна запісанымі й выпісанымі. Карыстацца такім слоўнікам трэба вельмі асьцярожна, а ня спэцыялістаму валей і зусім не карыстацца. Шкоднасьць такога карыстань.ня адбіваецца на вершах Сяднёва. Але рупнасьць Ластоўскага пра родную мову заслугоўвае найбольшай пашаны. Каб сучасныя нам беларускія студэнты мелі хоць часьць такое рупнасьці, а зь ёй і беларускай мове не пагражала-б вялікая небясьпечнасьць.
Зь менаванага бачым, што Ластоўскі браў справы глыбака, з карэньня. Дзеля таго-ж ён стараўся аднавіць і пашырыць наш стары, праўдзівы нацыянальны назоў «Крывічы».
Ластоўскі й пісьменнік. Ен пісаў апавяданьні ды вельмі ўмела й хораша апрацоўваў легенды, што лучылася зь ягонымі гістарычнымі зацікаўленьнямі. Ен і этнограф, але тут такі, які і гісторык. Знаўся ён на памятках старога беларускага й чужога мастацтва, хоць і далёка быў у гэтым знацьцю ад Івана Луцкевіча. Наапошку трэба адцеміць, што ён заўсёды быў і палітык.
Хто мог спадзявацца ад самавука такога шырокага кругазору, вялікіх веданьняў, такое ўсебаковае дзейнасьці? Ен вялікі ў сваіх імкненьнях, у любові свайго народу і ў працы для яго. 3 прычыны паднявольнага палажэньня нашага народу Ластоўскі ня меў навуковае прыгатовы. Каб яе меў, дык быў-бы вялікім гісторыкам, у тым ліку гісторыкам мастацтва, а мо й моваведам, а напэўна добрым этнографам.
Наш край — гэта край вялікіх людзёў. Летувісы, што прысабечваюць сабе нашу гісторыю, гэта адзначаюць навет у сваім нацыянальным гымне. А калі-б ня нашая нацыянальная няволя, дык вялікіх людзёў у нас было-б шмат разоў болей і працавалі-б яны не на чужых, а свае таленты аддавалі-б свайму народу.
«Бацькаўшчына», 6 сьнежня 1953 г.
ЮРКА ВІЦЬБІЧ
У ПОШУКАХ
АЛЬГЕРДАВАГА ШЛЯХУ
Аляксей Сапуноў (1852—1924)
...Так рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак, I бачанаму ім — ён годны веры сьветак.
Максім Багдановіч. «Летапісец*
Стагодзьдзе таму ў мястэчку Усьвятах Вяліскага павету Віцебскае губэрніі ў сям’і незаможнага кажамякі Пархвена Сапунова нарадзіўся сын Аляксей. Пачуўшы крык дзіцяці, заўсёды суворы, прапахлы скурай бацька, усьміхаючыся, заўважыў:
— Дзякуй Богу, яшчэ адзін гарбар у нашыя Ўсьвяты заявіўся.
Пэўне-ж бацькі не здагадваліся, што іхны сын, перамагаючы зусім няспрыяльныя для гэтага ўмовы, станецца навукоўцам. А сын, стаўшыся гэткім, будзе пры кажнай нагодзе зь цяплінёй падчырківаць, што сваю працаздатнасьць ён дастаў у спадчыне ад бацькі, а сваю любасьць да старасьветчыны ад месца свайго народжаньня, ад аднаго з найстарэйшых беларускіх гарадоў, аб якім упяршыню прыгадаў летапісец яшчэ ў сувязі з унукам Рагнеды, полацкім князем Брачыславам, сынам Ізяслававым, і ў якім жыў пазьней два гады Альгерд.
Сярэднюю асьвету Сапуноў атрымаў у Віцебскай гімназіі, вышэйшую — у Пецярбурскім універсытэце, дзе скончыў гістарычна-філялягічны факультэт. Потым на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў ён выкладае ў Віцебскай гімназіі лацінскую ды грэцкую мовы, а з 1911 г. па 1922 г. чытае лекцыі ў Віцебскім археалягічным інстытуце. Ужо ў 1920 г. Сапуноў блізу цалкам згубіў зрок. Тым ня менш найгоршае надвор’е не перашкаджала яму штодкя, часам з дапамогай павадыра, a часам намацваючы перад сабой дарогу кійком, наведваць інстытут. Студэнтам, якія выбягалі яму насустрач і пачыналі дакарапь за тое, што ён ня дбае аб сваім
здароўі, Сапуноў адказваў словамі Плінія аб грэцкім мастаку Апээлесе: Nulla dies sine linea1.
I запраўды няма нічога больш характэрнага для ўсяго жыцьця Сапунова, чымся гэтая ягоная ўлюбёная лацінская прыказка. I нават сьлепату нажыў ён не з хваробы або старасьці, але вылучна таму, што ня ведалі ніколі адпачынку ягоныя вочы. Тым часам сьляпы пра ■ фэсар гаварыў:
— Mae сяброве, адным з тых дасьледных заданькяў. якія мы, старыя, пераказваем вам, маладым, ёсьць адзначыць на гістарычных мапах Альгердаў Шлях. Пазьней гэты шлях зваўся, як вам вядома, Вітавым. Аб ім таксама прыгадвае Сьцяпан Баторы ў сваёй знанай грамаце полацкаму ваяводзе; ягоны схэматычны накід зрабіў і пакінуў нашчадкам годны пашаны Райнгольд Гайдэнштайн. Нам пашэньціла трапіць на сьлед Альгердавага Шляху. Мы пазналі яго па цяпер зарослых, але ўсё-ж дагэтуль прыкметных просеках у лясох і пушчах, па адхонных спусках да яроў і ручаёў, па перакопах праз узгоркі й капцы, па рэштках паляў і гацяў на рэках і балотах, па зламаных колах і конскіх касьцякох, па вугольлю ад спаленых вёскаў і жаўнерскіх вогнішчаў, па знойдзеных абапал яго шышакох і палашох. Мы ўстанавілі, што гэты шлях, пачынаючыся ад Полацку, ідзе праз задзьвінскія лясы, паўз мызы Рудні, праз раку Вушач, праз маёнтак Бязьдзедзічы, паўз Мядзьвежае возера проста на Чортаў мост, праз Бахонкавую гару й далей у кірунку да мястэчка Глыбокага. Тым часам для нас гэта гіпатэза, але няма ніякага сумніву, што ад Глыбокага ён ідзе на Вільню. I калі нам пашэньціла пачаць, хоць не ўдалося скончыць гэтае дасьледваньне, дык вы мусіце нарэшце знайсьці ўвесь Альгердаў Шлях.
Калі сумленнае выкананьне настаўніцкіх абавязкаў забясьпечвала Сапунова хлебам штодзённым, дык навуковая праца ў вольныя ад гэтых абавязкаў гадзіны была мэтай усяго жыцьця. Створанае адным ім, можа, пераважае сабой спадчыну таго ці іншага навуковага таварыства ў поўным. ягоным складзе. Прынамсі, ён зьяўляецца аўтарам і складальнікам 72 выданьняў, прысьвечаных гісторыі Беларусі. Усе гэтыя выданьні дзеляцца на тры групы:
1 Ніводнага дня бяз рыскі (лац.).
1.	Зборнікі гістарычных актаў і дакумантаў.
2.	Навуковыя працы на падставе гэтых зборнікаў.
3.	Артыкулы й нарысы, разьлічаныя на шырокія колы чытачоў.
У першай групе, найбольш капітальнай,— шматтомная «Внтебская Старнна», што патрабавала ці мала год упорьістае працы ў архівах і кнігасховах. Пераважная бальшыня зьмешчаных у ёй гістарычных дакумантаў дагэтуль заставалася невядомаю шырокім чытацкім колам і нават значнай колькасьці навукоўцаў. Стагодзьдзі яны ляжалі сукрыта, пахаваныя пад курганамі пазьнейшых дакумантаў. Між тым толькі празь іх можна было даведацца, як гаворыцца ў высокамастацкіх радкох Максіма Багдановіча:
Што тут чынілася у даўныя часы, Што думалі, аб чым спрачаліся тады, За што змагаліся, як баранілі веру,— Пазнаюць гэта ўсё патомкі праз паперу.
Навуковы дасьледнік ведае, як прыемна нарэшце знайсьці гэткі далёкі па сваёй даце прывілей або кроніку ці акт, якія дададуць яшчэ адну непаўторную старонку ў гісторыю краіны. Знойдзены й апублікаваны дакумант назаўсёды застанецца дакумантам. Часам навуковец на падставе яго зробіць ня зусім аб’ектыўны выснаў. Яшчэ часьцей паспрабуе пабудаваць на ім хісткую ідэялягічную плятформу палітык. Аднак гістарычная праўда, адбітая ў гістарычным дакуманце, можа, не адразу, але нямінуча давядзе нясумленных навукоўцаў і палітыкаў да банкроцтва. Гэтае вылучнае значаньне гістарычных дакумантаў трапна падчырківае Н. Бантыш у сваім артыкуле «Старая Вільня», зазначаючы:
«Настаўніцкі пэрсанал Віленскага інстытуту ўваходзіў у «Комнссню по разбору древннх актов». Выхаванцы ягоныя таксама прымалі ўдзел у абсьледваньні й аглядах гістарычных дакумантаў. Гэтак ім, беларусам, зусім ясным рабілася законнае гістарычнае права Беларусі і на Смаленск, і на Вяліж, і на Невель, і на Сураж, і на Аўгустоў, ня лічачы чатырох беларускіх губерняў... Яны бачылі, што Францішак Скарына — першы друкар беларускі й славянскі — пачаў друкарскую справу ў Вільні й Полацку... I вось акт па акце, грамата па грамаце, студэнты бачылі, што беларуская мова была абавязковай у старой «літоўскай» дзяржаве, у тым ліку
для віленскага ваяводзтва... Навуковыя досьледы Сапунова й Карскага памацняюць вядомасьці існаваньня беларускае самастойнае культуры й вымагаюць вывучэньня помнікаў мінулага»1.
Аднак перш чымся гістарычны дакумант, які датычыць патрэбнага часу або тэмы, патрапіць у рукі навукоўца, той мусіць у гэтых пошуках перагледзець безьліч іншых дакумантаў. Ен мусіць добра ведаць старабеларускую й старапольскую мовы з усімі іхнымі апрычонасьцямі, свомымі толькі таму ці іншаму стагодзьдзю. Ен можа па русізмах і палянізмах вызначыць пачатак ціску з боку таго ці іншага суседа на Беларусь. Ен, узяўшы ў рукі пажоўклую ад часу паперу із зьбялелым атрамантам, мусіць па гатунку паперы й атраманту праверыць або знайсьці дату, калі яна не адзначаная на дакуманце. Ен вызначае таксама час па стылю пісьма, а ў дадатак мусіць безь цяжкасьцяў разьбірацца ў асабістых старадаўных людзкіх характарах пісаньня. Якраз таму Сапуноў пад старасьць і зьнявідзеў. А тады да «Внтебской Старнны», да Сызыфавае працы, ён із свомаю яму сьціпласьцю дадаў на стараславянскай мове кароткую, але яскравую прадмову: