З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
Стукалнч В. Н. Я. Ннкнфоровскнй // Запнскн Сев.-зап. отдела Географ. Обіцества. 1900. Кн. 1. С. 144.
2 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Менск. С. 321.
3 Шлюбскі А. Этнаграфічная дзейнасьць Е. Р. Раманава. Менск, 1928. С. 342.
4 Нашай Ннве // Крестьяннн. Менск, 1909. № 29.
5 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм» С. 235.
26 кастрычніка 1910 г., чытаючы ў Віцебскай Архіўнай Камісіі рэфэрат на тэму «Белоруссня н белорусы», які знайшоў водгук далёка па-за сьценамі таго пакою, дзе ён чытаўся, Сапуноў сказаў: «Я заклікаю Беларусь да самавызначэньня, да нацыянальнага ўсьведамленьня, да адроджанае будучыні, якая будзе ў руках самых беларусаў»1. Ен скончыў гэты свой рэфэрат прыгожым патрыятычным вершам Янкі Няслухоўскага. Сапунову пашэньціла крануць прыгаданае ў рэфэраце пытаньне з найбольшае трыбуны Расейскае імпэрыі — у 3-й Дзяржаўнай думе. Пасьля разгону царызмам 2-е Думы і закону аб зьмене выбараў у 3-ю Думу ў яе абіраліся дэпутаты паводля прынцыпу — «Ha­ro жадаеце-с?». Таму зь 9 дэпутатаў Віцебскае губэрні восем за ўвесь час існаваньня 3-е Думы не сказалі ніводнага слова, але затое зусім накш паводзіўся дзевяты — Сапуноў, які трапіў у Думу, дзякуючы падтрымцы вясковых настаўнікаў. 3 тае самае трыбуны, зь якое Сталыпін 27 красавіка 1911 г. крычэў: «Заходні край ёсьць і будзе краем рускім назаўсёды, навекі!»2, Сапуноў сказаў: «Усе, нават самыя нязначныя народнасьці, імкнуцца цяпер да самавызначэньня; за імі ўсе прызнаюць права на гэта. Толькі адна народнасьць, народнасьць беларуская, ня сьмее й думаць аб гэтым»3. 3 тае-ж самае трыбуны ў сувязі з заявай дэпутата Дзяржаўнага Савету Корвін-Мілеўскага, што палякі здаўна й дагэтуль маюць права на рэпрэзантацыю жыхароў беларускіх губэрніяў, Сапуноў у сваёй адказнай прамове заўважыў: «Залічаць да палякоў беларусаў-каталікоў толькі таму, што яны каталікі,— звычайнае этнаграфічнае грабежніцтва»4. Дарэчы, варта зазначыць, што гутарка тут якраз аб тым «рэпрэзантанце» беларусаў Корвін-Мілеўскім, які калісь у вузейшым коле шчыра выказаўся: «Няшчасьце маё, што мне давялося прадстаўляць у Дзяржаўным Савеце варты пагарды беларускі дэмас»5.
1 Сапуноў А. Белоруссня н белорусы. Віцебск. 1910.
3 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». С. 303.
Сапуноў А. Речн в Государственной Думе 3-го созыва. СПБ, 1912. С. 37.
4 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». С. 177.
5 Навіяа Антон. Да пытаньня аб нацыянальных адносінах у Беларусі і Літве // Маладая Беларусь. Сэрыя I, зшытак 2. СПБ 1912. С. 13.
Часам здавалася, што Сапунову, Раманаву, Нікіфароўскаму ды іншым досыць было зрабіць толькі адзін крок, каб пакінуць левае крыло «Западно-русснзма» і ўлучыцца ў беларускі нацыянальна-вызвольны рух, але зрабіць гэты адзін крок яны былі ня ў стане. Трапна зазначае аб іх А. Цьвікевіч: «Любячы этнаграфічную Беларусь, вывучаючы беларускі фальклёр, яны не маглі ня цешыцца з узьнікненьня ў краі беларускай літаратуры, не маглі не адчуваць ейнае прыгажосьці, сьвежасьці й блізкасьці да народу. Яны не маглі ісьці сьледам за панамі Бажэлкамі, Кавалюкамі й Саланевічамі ў ганьбаваньні беларускага нацыянальнага слова й «Нашае Нівы»1. Зусім правільна асьвятляе іхную ролю П. Крэчэўскі: «Пачэсныя імёны мясцовых гісторыкаў і этнографаў, што будзілі думку аб Беларусі,— Сапунова, Стукаліча, Нікіфароўскага, Даўгялы, Раманава ды іншых яскрава гавораць аб тым захапленьні, якое выклікала беларуская нацыя як старэйшая й найбольш чыстая галіна славянства ў навуковых колах»2. Добрым словам успамінае аб іх і М. Гарэцкі: «Зьбіраючы й парадкуючы матар’ял, надта важны для нармальнага разьвіцьця пісанага слова, яны сьведама ці нясьведама зрабілі нязрушным той грунт, на каторым расла навейшая беларуская літаратура»3. Паводля догмаў «марксызму-ленінізму» паставіўся да іх «дыялектычна-матэрыялістычны» акадэмік В. Шчарбакоў, зазначыўшы ў сваім нязграбным нават з боку формы абвінавачаньні: «Нездарма менавіта яны стварылі раскрытую слаўным НКВД змову супроць савецкай улады, зьяўляючыся агентамі, шпіёнамі й правакатарамі польскіх, нямецкіх ды іншых краін імпэрыялістаў, фашыстаЎ, рука аб руку працуючы з нацыянал-фашыстамі Заходняй Беларусі»4. Далей канкрэтызуючы гэтае «яны», ён складае ўсеабдымны, агульны для жывых і памерлых сьпіс, у які ўваходзяць — Сапуноў, Любаўскі,
1 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». 1929. С. 330.
2 Крэчэўскі П. Беларусь у мінулым і сучасным // Замежная Беларусь. Зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. Кніжка першая. Прага, 1926. С. 49
3 Гарэцкі Максім. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1924. С. 131.
4 Шчарбакоў В., акад., др. Нарыс гісторыі Беларусі. Частка I. Інстытут гісторыі імя М. Н. Пакроўскага пры Беларускай акадэміі навук. Менск, 1934. С. 14.
Лаппа, Карскі, Ластоўскі, Цьвікевіч, Ігнатоўскі, Турук, Даўнар-Запольскі, Пічэта ды інш. Між іншым, В. Шчарбакоў, пэўне-ж, не здагадваўся, што праз некаторы час «слаўнае НКВД» далучыць да гэтага сьпісу й яго. I, можа, лепш за ўсіх схарактарызаваў дзейнасьць сваю й сваіх сябраў сам Сапуноў у вышэй прыгаданай лекцыі, прачытанай ім студэнтам Віцебскага Архэалягічнага інстытуту. Ці ён думаў тады, што ягоныя слобы аб Альгердавым Шляху набываюць сымбалічнае значаньне для ўсяго левага крыла «западно-русснзма»? Яны, старыя, перамагаючы розныя перашкоды, дайшлі ў пошуках Альгердавага Шляху — Шляху Вольнае й Незалежнае Беларусі да... Глыбокага. Яны, старыя, ня сумняваліся ў тым, што гэты Шлях ідзе далей да Вільні — да старадаўняе слаўнае сталіцы Вялікае Літвы-Беларусі. Аднак яны ўжо ня ў стане былі знайсьці гэты Шлях і пераказалі ягоныя пошукі беларускай патрыятычнай моладзі.
У савецкія часы Сапуноў больш нічога не стварыў. Ваенны камунізм і архэалёгія не супадалі. I хоць Акадэмія Навук надала Сапунову годнасьць сябра-карэспандэнта, але гэта да нічога не абавязвала тутэйшых камуністаў: У віцебскай газэце «Заря Запада» пачынаюць яго абвінавачваць у тым, што некаторыя акты з «Внтебской Старнны» — зброя ў руках антысэмітаў, пасьля прыгадваюць 500 рублёў, ахвяраваных царом на «Западную Двнну», нарэшце, абураюцца з тае прычыны, што ў 3-й Думе ён не салідарызаваўся зь левымі партыямі, і гэтак без канца. Сапуноў прабаваў пратэставаць, але ягоныя лісты рэдакцыя не зьмяшчала. Нарэшце Віцебскі гарсавет пазбавіў яго акадэмічнае харчовае нормы, што ў тыя галодныя гады адчувалася асабліва балюча. Сапуноў больш ня скардзіўся. Усё бліжэй і бліжэй набліжаліся два канцы — турма й сьмерць. Аднак Сапуноў застаецца Сапуновым. У ягоных зьмястоўных лекцыях не албіваецца савецкая рэчаіснасьць, але затое зь ейнае прычыны сам прафэсар хістаецца ад сталага недаяданьня. Студэнты няўпрыцям для сьляпога кладуць яму ў часе лекцыі ў кішэні ягонага старога пальта кавалак хлеба, колькі бульбінаў — больш у іх нічога няма. Тыя-ж студэнты на просьбу Сапунова пасыпаюць у ягоным садку дарожкі скуранымі абрэзкамі. Пах гэтых абрэзкаў нагадвае іхнаму прафэсару, што канчае сваё жыцьцё, пачатак гэтага
жыцьця. I вось 2 кастрычніка 1924 г. прыходзіць сьмерць. Яшчэ ў лютым 1919 г. Чака расстраляла Стукаліча. У студзені 1921 г. памірае ў Стаўропалі галоднай сьмерцяй Раманаў. Той-жа голад прысьпешыў сьмерць Сапунова. Савецкія газэты адгукнуліся на ягоную сьмерць кароткімі зацемкамі ў колькі радкоў і ніводная зь іх не прысьвяціла яму нэкралёгу. Яго пахавалі на Трайчонкавых могілках ля дзьвярэй ахутанае лягендамі царкоўкі, ведамае ў народзе пад паэтычным назовам «Белае Тройцы». Несьлі труну й ішлі за ёй толькі ягоныя студэнты — будучыя нацдэмы, якім ён — былы «западно-русс» — пераказаў у спадчыне пошукі Альгердавага Шляху.
5-7 верасьня 1952 г., ЗША
«Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва».
№ 1, 1953
УЛАДЗІМЕР СЯДУРА
ПЕТРА МІРАНОВІЧ
1.	Прыгажосьць роднага краю
Увосені 1952 году мінулі 50-я ўгодкі нарадзінаў і 30-я ўгодкі мастацкай дзейнасьці беларускага мастака-маляра Пётры Мірановіча. Прызнаньне ягонага малярскага таленту было свайго часу сьцьверджанае ня толькі беларускай крытыкай, але й латыскімі мастацтваведамі ў Рызе, дзе 30 год таму ён пачаў свой шлях мастака.
Малярская творчасць Пётры Мірановіча мае для нас асаблівую вартасьць яшчэ й таму, што мастак не пайшоў лёгка-зводным шляхам адмаўленьня ад нацыянальных сваеасаблівасьцяў свайго мастацтва. Ен не паддаўся модзе космапалітычных пошукаў, хоць, пэўна-ж, можна аддаваць даніну й новым шляхом у мастацтве, знаходзіць гармонію й суладнасьць і ў наскрозь абстрактных награмаджаньнях плямаў.
Усё-ж нам даражэй і прыямней пабачыць на абразе ня пляму, а кавалак нашае запраўднае бацькаўшчыны, адлюстраванай праз настрой і душу мастака-лірыка, якім якраз і ёсьць Мірановіч. Сёй-той з эмігрантаў перахоўвае некаторыя рэчы, вывезеныя з бацькаўшчыны. Яны для кажнага найдаражэйшыя памяткі, напаміны пра пакінуты край. Тым большае, ужо ня толькі асабістае, а ўсеагульнае значаньне маюць для нашай эміграцыі мастацкія абразы, прывезеныя ў Амэрыку Мірановічам. Яны абуджаюць у кажным з нас салодскія ўспаміны, стоячы перад імі, мы нібы зноў пераносімся на родныя палі й сенажаці, лясы й азёры. Мы бачым зноў, як жывуць і працуюць нашыя людзі, якія засяляюць нашыя вёскі й мястэчкі і перахоўваюць нашыя нацыянальныя асаблівасьці. Гэтак малярская творчасьць мастака-эмігранта становіцца фактарам, што спрыяе
захаваньню нашае культурна-нацыянальнае самабытнасьці ў сьвеце.
Можна бясконца доўга ўглядацца ў Мірановічавы абразы прыроды й людзей і з кажнай часінай усё глыбей і глыбей адчуваць адвечную прыгажосьць роднага краю. I тады на вусны, самі празь сябе, прыходзяць словы Янкі Купалы, гэтым разам ужо больш асэнсаваныя, глыбака адчутыя й зразумелыя:
Ня шукай ты шчасьця, долі На чужым далёкім полі, Гэй, за шумным лесам-борам, За шырокім сінім морам Ня шукай ты шчасьця, долі. Ты ўсё знойдзеш гэта блізка Там, дзе маці над калыскай Табе песьні напявала, Як малога калыхала, Толькі ўмей шукаці блізка!
I мастак Пётра Мірановіч умеў шукаць прыгажосьць на родных палетках, знаходзіць яе й мастацка выяўляць на сваіх палотнах.
2.	Прыход у мастацтва
Пётра Мірановіч, як ужо прыгадвалася,— належыць да мастакоў, якія не паддаліся модным уплывам і захавалі сваю мастацкую самабытнасьць. Мірановіч вучыўся колькі гадоў у Рыскай Акадэміі Мастацтваў, у акадэміка Кугі і прафэсара Эліяся. Маладзейшыя латыскія мастакі знаходзіліся пад уплывам заходніх мастацкіх школаў. На нашага мастака яны ня мелі істотнага ўплыву. Гэта было толькі творчае асяродзьдзе студыі, у якім фармальна дапамагалі вызначыцца кірунку Мірановічавае творчасьці — маляваньню абразоў з жыцьця беларускае вёскі. Ужо ў першых абразох-кампазыцыях 1935—1936 гг., як «Навальніца ў сенакос», «Жніво», «Над Дзьвіною» ды інш.,— Мірановіч паказаў сябе самабытным арыгінальным маляром беларускіх вясковых матываў. Гэта была новая тэматыка, гэтак не падобная да тае, што панавала ў Акадэміі. Новымі былі ягоныя абразы й паводле формьі выкананьня. Калі латыскія мастакі ў Акадэміі захапляліся рознымі моднымі ў малярстве «ізмамі», дык Мірановіч узяў курс на выразны рэалізм, праўдзівае адлюстраваньне жыцьця. Але ён ня спыніўся на існуючых формах рэалістыч-