З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
падабенства — галоўны прынцып Мірановіча як партрэтыста. 3 гэтае катэгорыі працаў мастака вылучаюцца тонкасьцяй выкананьня і ўдалай мастацкай перадачай рысаў твару ды характару партрэты маладое жанчыны й беларускага інтэлігента. Гэта запраўдныя пэрлы ягонага партрэтнага мастацтва. Пэўныя ўдачы дасягненыя і ў партрэце маладога мужчыны, а таксама падвойным аўтапартрэце мастака.
Цікава таксама адзначыць перанясеньне Мірановічам партрэтнага прынцыпу ў кампазыцыі й агульныя абразы. Гэтак, тыповая беларуская жанчына — жняя за полуднем каля жытняе капы — нішто іншае, як партрэт самое маці нашага мастака.
У іншым абразе — «Жняя» — скарыстаны запраўдны твар аднае маладое, сьветлавалосае й здаровае ў сваёй лучнасьці з прыродаю й працаю сялянкі-жняі.
Надта тыповы як селянін-беларус і бацька мастака. На ягоным партрэце добра перададзеныя рысы й маршчакі старога спрацаванага твару і, побач з гэтым, свомая беларусу нейкая мяккасьць, задумённасьць і чалавечая дабрыня.
Бясспрэчна, і ў гэтым жанры Мірановіч праявіў сябе добрым маляром, з аднаго боку, на тыпажы сялянскім, як больш яму блізкім і зразумелым, а з другога боку — інтэлігенцкім, дзе ён паказаў сябе высокакультурным і праніклівым мастаком.
Варта прыгадаць і тое, што тэхніка маляваньня партрэтаў адзначаецца ў Мірановіча сьмеласьцяй і ўпэўненасьцяй валоданьня пэндзлем, вольным і лёгкім карыстаньнем вуглём у папярэдніх накідах контураў натуры й хуткасьцяй працягу сэансу пазаваньня. Гэта адзнакі запраўднага малярскага таленту.
7. Венская акадэмія
У 1944—1945 гг., жывучы ў Вене — асяродзьдзі мастацкіх шуканьняў і розных школаў,— мастак наведваў Акадэмію мастацтва па клясе малярства. Пэўна-ж, гэта нешта дадало да ягонага знаёмства із заходняэўрапейскімі кірункамі й тэхнікай у малярстве. Аднак нельга сказаць, каб гэта паклала нейкі сьлед на ўжо выраблены кірунак Мірановічавае творчасьці. Працы гэтага пэрыяду нічым асабліва не вылучаюцца з агульнае ягонае творчасьці. Партрэт аўстрыйскае жанчыны,
як і ранейшыя партрэты,— выразісты ды экспрэсійны. Колькі краявідаў венскага пэрыяду напісаныя ў тымжа імпрэсіяністычным стылі зь перавагаю сьвежых, сьветлых хварбаў да сьведама падчыркненай гульнёй сьветлаценяў.
Нягледзячы на шырокі беспасярэдні сутык з сучасным заходняэўрапейскім мастацтвам, Пётра Мірановіч застаўся й надалей мастаком беларускае прыроды, людзей і працы. Гэткім ён увойдзе і ў гісторыю беларускага ды сусьветнага мастацтва.
«Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва».
№ 1, 1953
Н. ПАЛОНСКАЯ-ВАСІЛЕНКА
ДАЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ
Зацемкі да біяграфіі'
Сярод навуковых і грамадзкіх дзеячоў Беларусі ды Ўкраіны першае чвэрці XX стагодзьдзя адно з выдатнейшых месцаў належыцца Мітрафану Даўнар-Запольскаму. Нягледзячы на тое, што ён пакінуў вялікі сьлед у навуцы й культуры, адно апошнім часам у прэсе пачалі зьяўляцца прысьвечаныя яму артыкулы — першы праф. Б. Крупніцкага ў «Украіне»2, другі — А. Саковіч у «Ведзе» Артыкул Крупніцкага толькі пабежна кранаецца кароткага працягу часу, калі аўтар быў студэнтам Кіеўскага ўнівэрсытэту. Артыкул А. Саковіч — большы й дакладнейшы — прысьвечаны пераважна пары дзейнасьці праф. ДаўнарЗапольскага ў Беларусі. Таму я хачу спрабаваць дакінуць некаторыя зьвесткі зь біяграфіі М. Даўнар-Запольскага.
Мітрафан Даўнар-Запольскі нарадзіўся ў 1867 годзе ў м. Рэчыцы Мазырскага павету, у сям'і дробнага ўрадаўца. Малым дзіцём ён пераехаў з бацькамі й рэштаю сям’і ў Мозыр, дзе бацька ягоны неўзабаве памёр. Маці засталася зь пяцярма дзецьмі (трыма дочкамі й двума сынамі) у вялікай нястачы. Калі старэйшая сястра М. Даўнар-Запольскага — Аляксандра — выйшла замуж і пераехала з мужам у Баранавічы, яна ўзяла малодшага
1 Зьмяшчаем тут у перакладзе з украінскай мовы прысланыя для «Запісаў» цікавыя ведамкі зь біяграфіі нашага выдатнага гісторыка Мітрафана Даўнар-Запольскага пяра прафэсара Кіеўскага ўнівэрсытэту Н. Палонскай-Васіленка, якая была вучаніцаю ДаўнарЗапольскага й доўгія гады блізкаю ягонаю навуковаю супрацоўніцаю.
2 Б. Крупніцкі. 3 студентськнх спогадів історнка. Кнів, Украіна, № 6. Парыж, 1951.
3 А. Саковіч. Прафэсар Даўнар-Запольскі // Веда, № 7, 1952.
брата Мітрафана да сябе. Шчыра кажучы, ён з маленства пазбаўлены быў якога-колечы кіраўніцтва й рана пачаў зарабляць на пражыцьцё лекцыямі.
Даўнар-Запольскі вучыўся самперш у гарадзкой школе, а пасьля ў прагімназіі. Будучы яшчэ вельмі маладым, ён пачаў захапляцца этнаграфіяй Беларусі, запісваў казкі, песьні. А. Саковіч падае дату — 1887 г.— калі беларуская моладзь, з Даўнар-Запольскім на чале, згуртавалася была вакол газэты «Мннскнй Лнсток» і пачала зьмяшчаць у газэце свае артыкулы з гісторыі ды этнаграфіі Беларусі. У 1888 г. М. Даўнар-Запольскі выдае «Северо-Западный календарь» з артыкуламі з гісторыі Беларусі. Частка гэтых артыкулаў была перавыданая аўтарам у 1909 г. у асобным зборніку'.
Навуковыя зацікаўленьні, што захапляюць маладога дасьледніка, цесна вяжуцца з абуджэньнем у ім нацыянальнае сьведамасьці, жаданьнем культурнага й нацыянальнага адраджэньня беларускага народу. Маючы 17 год, ён ужо вандруе па беларускіх вёсках, запісвае народныя песьні й казкі ды вывучае жыцьцё й палажэньне свайго роднага народу. Вандруючы гэтак, ён бачыў і ўсе злыбяды тагачаснага беларускага жыцьця, і гэта штурхала яго насустрач рэвалюцыйным ідэям. He магу дакладна сказаць, да якое арганізацыі належаў Даўнар-Запольскі, але думаю, што да аднае з тых, што набліжаліся да ідэяў «Народнае Волі». Прыналежнасьць ягоная была выяўленая, і ён быў пазбаўлены магчымасьці скончыць сярэднюю школу. Шмат пазьней, калі меў ужо больш 20 год, ён атрымаў, аднак, дазвол скласьці экзамен «сьпеласьці» ў кіеўскай гімназіі, а тады — запісацца на ўнівэрсытэт Сьв. Валадзімера.
У гэтую пару яму было ўжо 22 гады, тады, калі іншыя канчалі ўнівэрсытэцкія студыі, але ён пачынаў унівэрсытэцкую навуку як дасьпелы навуковы дась леднік, што меў ці мала друкаваных працаў і навуковае імя.
Гістарычна-філялягічны факультэт унівэрсытэту Сьв. Валадзімера ў 1880-х гадох перажываў пару свайго красаваньня. Славаю ягонаю былі прафэсары I. В. Лучыцкі (навейшая гісторыя Зах. Эўропы), I. I.
Нсследовання н статьн. Кнев, 1908. Т. 1.
Фартынскі (сярэднявечча), М. М. Бубноў (чытаў самперш старадаўную гісторыю), М. П. Дашкевіч (гісторыя літаратуры) і, найвыдатнейшы з усіх,— В. Б. Антановіч. Даўнар-Запольскі адразу быў прыняты ў ягоны сэмінар і ўлучыўся ў кола выдатных вучняў Антановіча. Лепшыя вучні Антановіча атрымлівалі ад яго заданьні апрацаваць гісторыю нейкага раёну Ўкраіны X— XIV стст. (П. Галубоўскі ды Д. Багалій — гісторыю Северскай зямлі, П. Іваноў ды А. Андрыяшаў — Валынскай, М. Грушэўскі — Кіеўскай і г. д.). Даўнар-Запольскі падаў «Очерк по нсторнн крнвнчской н дреговнчской земель до конца XII ст.». За гэтую працу ён атрымаў залаты мэдаль.
Скончыўшы ўнівэрсытэт, Даўнар-Запольскі застаўся пры ім дзеля падрыхтоўкі да прафэсуры й неўзабаве быў высланы ўнівэрсытэтам у Маскву, каб, працуючы ў архівах, мець магчымасьць падрыхтавацца да магістэрскай ды дакторскай дысэртацыяў.
Адначасна ён ня кідаў і беларускай этнаграфіі, зьмяшчаючы шэраг каштоўных працаў у «Этнографнческом Обозреннн» за 1890—1899 гады. Ен наведваў Беларусь, працаваў у архіве гр. Храптовіча-Буценева.
Гады, пражытыя Даўнар-Запольскім у Маскве, былі нязвычайна плодныя з навуковага гледзішча. Ен з захапленьнем працаваў у архівах над пытаньнямі з гісторыі Беларусі пары Літоўскага Гаспадарства. У 1897 г. ён надрукаваў «Документы Московского Архнва Мнннстерства Юстнцнн», т. 1 (Дакумэнты Літоўскай Мэтрыкі), «Польско-Лнтовская Уння на сеймах до 1569 года» (Масква, 1898), «К нсторнн поземельной реформы в Лнвоннн 1580 —1582 г.» (Масква, 1899) ды іншыя. Гэтыя досьледы далі маладому навукоўцу выдатнае месца сярод спэцыялістаў гісторыі Літоўскае Русі.
У 1898 годзе ён быў выбраны рэдактарам «Трудов» — часапісу, заснаванага зь ягонае-ж ініцыятывы Археаграфічнай Камісіяй «Нмператорского Русского Археологнческого Обіцества». У 1900 годзе быў надрукаваны 1 т. ягоных «Акты Лнтовского Государства». У гэтымжа часе ён працаваў і над сваёю капітальнаю працаю «Государственное хозяйство Веллкого Княжества Лнтовского прн Ягеллонах», якая была выданая ў Кіеве ў 1901 годзе.
Навуковая праца Даўнар-Запольскага злучалася з пэдагагічнай. Даўнар-Запольскі выкладаў гісторыю ў жаночых гімназіях і здабыў шырокую папулярнасьць як таленавіты пэдагог. Як дапаможнік для навучаньня гісторыі, пад ягонай рэдакцыяй была надрукаваная «Кннга для чтення по русской нсторнн», т. 1 — Кневская Русь. У гэтай кнізе былі зьмешчаныя працы выдатных вучоных, і яна мела вялікую ўдачу.
У 1898 годзе пасьля магістэрскіх іспытаў ДаўнарЗапольскі быў выбраны прыват-дацэнтам Маскоўскага ўнівэрсытэту. Ягоныя лекцыі карысталіся вялікім зацікаўленьнем слухачоў. У 1902 годзе ён абараніў дысэртацыю на ступень магістра ў Кіеўскім унівэрсытэце Сьв. Валадзімера на тэму «Дзяржаўная гаспадарка Вялікага Княста Літоўскага за Ягелёнаў». Абарона мела вылучную ўдачу, Даўнар-Запольскі быў выбраны прафэсарам і зноўкі пераехаў у Кіеў.
У 1905 годзе ён абараніў дакторскую дысэртацыю «Очеркн по органнзацнн зап. русского крестьянства в XVI ст.».
На працягу ўсяго гэтага часу Даўнар-Запольскі студыяваў, побач з гісторыяй Беларусі, і гісторыю дэкабрыстаў, выкарыстоўваючы тое, што сталіся даступнымі для досьледаў тайныя архівы. Ягоныя лекцыі, якія ён чытаў у Маскоўскім унівэрсытэце аб дэкабрыстах, здабылі яму вялікую папулярнасць. Леў Талстой, які хацеў скончыць свой раман «Декабрпсты», зьвяртаўся да Даўнар-Запольскага па параду, запрашаў яго да Яснай Паляны, і Даўнар-Запольскі быў у гэтую пару частым гасьцём у хаце Талстых у Хамоўніках.
Лекцыі з гісторыі дэкабрыстаў прычыніліся да вялізарнае ягонае ўдачы ў Кіеве. Вялікая актавая заля ўнівэрсытэту не магла зьмясьціць усіх, хто жадаў пачуць новыя весткі аб дэкабрыстах, а аўтару была створаная ці, лепш кажучы, адноўленая апінія «неблагонадежного», рэвалюцыянера, чаго ён ня мог пазбыцца на працягу ўсіх год, пражытых ім у Кіеве, і што, часткава, спрычынілася й да трагічных у ягоным жыцьці падзеяў 1917 году.
Наагул, і студэнты й прафэсары ў Кіеве ставіліся да праф. Даўнар-Запольскага зусім па-рознаму. У студэнтаў ён меў вялікую папулярнасць. Ягоныя лекцыі, а асабліва сэмінары, на якіх ён вывучаў пераважна