• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 3


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 347с.
    Мінск 1994
    113 МБ
    нага мастацтва, а ўзьняўся вышэй іх. He адмаўляючыся ад галоўнага прынцыпу рэалістычнае плыні ў мастацтве — праўдзівасьці й паўніні адлюстраванага жыцьця, ён надаў сваім абразом яшчэ больш хварбнасьці тым, што выкарыстаў імпрэсіяністычны прынцып чысьціні хварбы. Ад гэтага ягоныя абразы асабліва сьвежыя й зыркія.
    Калі ў Акадэміі пабачылі самастойныя Мірановічавы працы, яго дапусьцілі й да працы дыплёмнае. Гэтак мастак піша адразу аж дзьве — «Жніво» й «Сьнеданьне ў беларускай хаце», і абедзьве прымаюцца. Асабліва высокую ацэну мела дыплёмная праца «Сьнеданьне ў беларускай хаце». Яна была прынята аднагалосна. Запраўды, гэта й да сяньня шэдэўр Мірановічавае, ды й наагул беларускае, малярскае творчасьці. Ніводзін мастак у нас яшчэ не паказаў гэтак праўдзіва штодзённае жыцьцё ў сялянскай вясковай хаце. Звычайныя часаныя драўляныя сьцены, печ, акно, лавы, хатнія прылады, разьвешаныя на сьценах. На пярэднім пляне зьлева жанчына ў хустцы сядзіць на нізкім зэдліку й абірае бульбу. У цэнтры гаспадыня, яна запынілася каля засланага абрусом стала із збанком малака. Бліжэй да покуці — хлопчык за сталом каля міскі. Справа, збоку на тапчане сядзіць у шапцы гаспадар і дакурвае люльку. Ягоны твар здраджвае гаспадарскія клопаты й навагу ўстаць ды ісьці зноў працаваць каля гаспадаркі. Ува ўсіх тыпова беларускія спрацаваныя сялянскія твары. Нездарма прафэсары на ўрачыстым паседжаньні адзначылі прыход у мастацтва новага для іх народу — беларускага, іншага й ад расейскага і ад польскага (праф. Дэніс). Гэта, бязумоўна, перамога мастака-беларуса. За гэтую працу ў 1937 г. Пётра Мірановіч атрымаў дыплём вольнага мастака-маляра. Ад таго часу мастак намаляваў шмат новых абразоў зь беларускага жыцьця.
    3.	Краявід і чалавек
    Пётра Мірановіч выявіў сябе маляром розных жанраў: жанравых кампазыцыяў, бытавых абразоў, партрэтаў, мініятураў, графічных зарысовак і г. д. Але найбольш выдатна выявіўся Мірановічаў мастацкі талент, мінаючы бытавыя абразы беларускае вёскі, у ягоных краявідах. Як пэйзажыст беларускай прыроды, Міра-
    новіч дагэтуль ці мае сабе роўнага. У ягоных абразох беларускі краявід жыве й пераліваецца ўсёю сваёю шматхварбнасьцяй, нібы сагрэты людзкім пачуцьцём ды ізь любасьцяй перададзены палатну, ён працягвае сваё існаваньне ў новым мастацкім аспэкце. Тое, на што мастак глядзеў у далёкія гады маленства, устае цяпер праз празрыстае паэтычнае шкло. Жыцьцё ў месьце не дае нагоды дзень-у-дзень наглядаць прыроду. Мастак перакідае ўвагу на беспасярэднія дзіцячыя ўражаньні мінулага, калі ягонае ўспрыняцьце навакольнага сьвету ня было яшчэ скрыўленае ўмоўнасьцямі грамадзкага жыцьця й калі на чыстую, як габляваная дошка, дзіцячую душу клаліся прыгожыя, прасяклыя паэзіяй абразы беларускай прыроды. 3 гэтае скарбніцы дзіцячых уражаньняў мастак чэрпае цяпер сюжэты для мастацкае творчасьці. Ен прыгадвае загоны, дрэвы, рэчкі, хаты й палі, дубровы ды паплавы, і яны ўяўляюцца яму ў нейкім казачным сьвятле. 3 успамінаў маленства ўзьніклі «Навальніца ў сенакос», «Жніво» ды іншыя абразы. 3 успамінаў далёкага маленства, калі хлапчуком ён бегаў на Дзьвіну і там дражніў зь берагу плытагонаў на ганкох, гэтак званых цахуноў ці сячкоў,— узьнік выдатны абраз «На Дзьвіне». Гэтак, паводле ўспамінаў, апрацоўваюцца і ўсе вясковыя краявіды Мірановіча. Тут, мабыць, дзейнічае агульна ведамае ў мастацтве сьцьверджаньне, што добрыя рэчы творацца тады, калі пра іх згадваем з моцным сумам, тугой па нязбытным. Ведама, напр., што выдатныя абразы лета мастакі тварылі ўзімку, а зімовыя абразы — улетку, калі наймацней тужыць чалавек па мінулай пары году. Мабыць, гэты патас тугі дапамагаў і нашаму мастаку надаць згаданым абразом прыроды гэтулькі жыцьцёвасьці й паэзіі, гэтулькі каляровае разнастайнасьці.
    Найбольш удаюцца Мірановічу хварбы восені й вясны — гэтых найболып багатых колерамі пораў году («Раньняя вясна» ды інш.). Але й жоўтая восень, паказаная ў Мірановіча жыцьцёвымі мамэнтамі, ня выклікае сумных настрояў. У краявідзе «Даўгое возера» ўдала спалучаныя жоўтыя хварбы заміраньня ў прыродзе (бярозкі) із зырка-зялёнымі хварбамі руні. Колеры азіміны на тым баку возера добра гарманізуюць з восеньскімі тонамі й ствараюць бадзёры настрой, адчуваньне жыцьця нават напярэдадні зімы. Жыцьцё
    не замірае,— нібы прамаўляе абраз,— будзе яшчэ чалавек і жыць, і цешыцца.
    Як-бы ў суладнасьці з гэтым сьветлым аптымістычным тонам, у абразох-краявідах Мірановіча шмат сьвятла й прасторы. 3 гэтага гледзішча вылучаецца абраз «Рака Дзьвіна». Бяскрайні прастор воднае роўнядзі, далёкія бязьмежныя берагі Дзьвіны, залітыя зыркім сонцам, ад якога кажны каменьчык на беразе й прыбярэжным дне зіхаціць адбітым сьвятлом, лёгкія празрыста-бялявыя хмаркі, што прасьвечваюцца да далёкага далягляду,— усё нібы сьмяецца ад уцехі й асалоды, дарма што самога сонца ня відаць... Заліты сонцам, пакідаючы за сабою цень, засявае родны загон Мірановічаў «Сейбіт». Відаць, любіць мастак сьветлыя хварбы. Яны пануюць на шмат якіх ягоных краявідах. Сьветлымі, быццам серабрыстымі, выглядаюць пожня й жытнёвыя бабкі ў «Жніве», адлюстроўваецца сонца на хмарах у «Навальніцы ў сенакос», падчыркваючы тыповы для летняе буры пераходны нядоўгі момант перад дажджом.
    Мірановічаў краявід рэдка бывае бязь людзей. Часьцей ён сагрэты прысутнасьцяй чалавека, пераважна чалавека за працай — сейбіта за с> ўбой («Сяўба на хутары»), коньніка-хлопчыка на вадапоі («Дзьвіна»), касцоў на ўборцы сена («Навальніца ў сенакос»). Нават вясковыя жанчыны ў «Першай зіме на хутары» спыніліся адно на часінку пагутарыць у перапынку між працаю, бо адна зь вёдрамі вады, а іншая — з кошыкам. Мірановічавы пэрсанажы — людзі чыну, працы, дзеі. Таму пэйзаж ягоны набывае дзейны й бадзёры характар. Гэта мастацтва здаровых і простых людзей беларускае працоўнае вёскі. I гэта-ж паўстрымвала Мірановіча ад насьледаваньняў розных модных плыняў. Ягонае мастацтва самабытнае, здаровае й моцнае ў самой сваёй існасьці, бо карэньні ягоныя ў беларускай вёсцы.
    4.	Нараджэньне кампазыцыяў
    Апрача вялікае ролі беспасярэдніх уражаньняў маленства на працэс узьнікненьня абразоў маюць вялікі ўплыў сталыя студыі натуры прыроды. Мастак павінен штодня рабіць замалёўкі прыроды. Перш чымся пачаць працу над вялікай кампазыцыяй, мастак звы-
    чайна прысьвячае шмат часу й працы сотням, а нават тысячам папярэдніх накідаў. He заўсёды яны робяцца ў сьведамасьці пэўных кампазыцыйных задумаў, часам яны адно самамэта. I толькі пасьля творчае ўяўленьне мастака спалучае іх аднэю ідэяй, а іхныя асобныя элемэнты ў адзін сабраны, абагулены абраз.
    Латыскі мастак-пэйзажыст Пурвіт сыстэматычна вывучае прыроду — вясну, восень, сьнег, дрэвы, сонечнае сьвятло і г. д. Выдатнейшы беларускі пэйзажыст у Менску Мікола Дучыц не прапушчае ніводнага дня, каб ня выйсьці за горад ці ў парк, дзе ён штодня малюе прыроду. Гэтак працуюць усе вялікія мастакі. Таму й дасягаюць яны пасьля ў вялікіх кампазыцыях выдатных удачаў.
    Гэтак працуе й Мірановіч. Ягоныя кампазыцыі ўзьнікаюць з маленькіх накідаў, што рабіліся яшчэ некалі, да вайны. Цяпер, калі мастак ня мае беспасярэдняе лучнасьці зь беларускай вёскай і прыродай, гэтыя старыя замалёўкі часам адзінае, што дае яму матар’ял для працы. Але раней, калі мастак меў магчымасьці часта студыяваць натуру, ён шмат папрацаваў над некаторымі тэмамі. Ягоныя абразы «Навальніца ў сенакос», «Даўгое возера», «Дзьвіна» ды інш.— вынік вялізарнае папярэдняе працы над вялікай колькасьцяй эскізаў. У сваім імкненьні даць нешта закончанае, сваё ён рабіў правільна, калі не распыляўся на безьліч тэмаў, а сканцэнтраваў сваю мастацкую ўвагу на абраных, асабліва ўлюбёных і дарагіх. Гэтым толькі ён дасягнуў свомай яму выразнасьці й дасьпеласьці.
    5.	Этнаграфізм і мастацкасьць
    Мастака асабліва цікавіць беларуская вёска. Ен, праўда, ужо мала што зь яе засьпеў, бо ў Лацьвіі з 1926 г. адбыўся пераход на хутары. Але раней беларуская вёска й там мела свой асобны стыль і твар, які вырозьніваў яе ад расейскага ці ўкраінскага сяла.
    Пётру Мірановіча беларуская вёска цікавіць і ў будны і ў сьвяточны дзень, бо кажны зь іх надае ёй свае адмены й прывабнасьць. Але, як заўсёды, і вёска даецца Мірановічам зь людзьмі за працай ці адпачынкам. Вось абразы першае групы, казаў той, працоў-
    нае: «Вываз гною», «Мыцьцё бялізны», успомненыя ўжо вышэй «Вадапой», «Жніво», «Сейбіт» і «Сьнеданьне ў хаце». Кажны зь іх трапна падае той ці іншы момант працоўнага жыцьця вёскі і ў хаце з усімі ейнымі асаблівасьцямі, і па-за хатай.
    А вось абраз «Хата» на тэму сьвяточнае вёскі. У зыркім сонечным сьвятле тыповыя беларускія хаты. Сьветларожавыя хварбы на ўсім абразе даюць адчуваньне сьвяточнага настрою. На вуліцы сядзяць асобна мужчыны, відаць, за паважнейшаю гутаркай, а асобна жанчыны ў сьвяточнай вопратцы. Вуліца па-сьвяточнаму замеценая й упрыгожаная зяленівам. Побач хатаў — гародчыкі з чырвонымі макамі ды іншымі краскамі. Гаспадыні нібы стараюцца адна перад адной мець лепшы кветнік у гэткіх гародчыках — тыповая зьява для беларускае вёскі ў Латгаліі.
    Ад усяго гэтага гарбатыя саламяныя стрэхі й шэрыя хаты набываюць гэтаксама нейкую асаблівую сьвяточнасьць колераў і ўдала лучацца з настроем у агульнай кампазыцыйнай суладнасьці. Усё разам творыць абраз тыпова беларускае вёскі із сваім асаблівым стылем. Але заслугай мастака ёсьць тое, што этнаграфізм тут не самамэта. Наагул ён ня сушыць вобразнасьці й ня выпірае з арганічнае мастацкае цэласьці Мірановічавых кампазыцыяў пабочным элемэнтам. Ен сам ператварыўся ў адзін з мастацкіх кампанэнтаў і толькі ўзбагачае зьмястоўнасьць ягоных абразоў, удала спалучаючы этнаграфічны мамэнт з мастацкасьцяй і служачы мэтам праўдзівага мастацкага паказу беларускае вёскі ды ейнанага жыхарства. Гэтак і само мастацтва праз этнаграфічнасьць становіцца народным у поўным разуменьні гэтага слова.
    6.	Мірановіч — партрэтыст
    Шмат маляваў Пётра Мірановіч і партрэтаў. У яго й жаноцкі, і мужчынскі, і вясковы, і гарадзкі партрэтны тыпаж. Маляваў ён партрэты сваіх рыскіх знаёмых і беларускіх дзеячоў (прыкладам, крыху ідэалізаваны партрэт К. Езавітава і праўдзіва рэальны партрэт Галіны Езавітавай, партрэт паэта Алеся Салаўя і партрэт літаратара й навукоўца Ул. Глыбіннага, а гэтаксама надта падобны партрэт беларускага дзеяча ў Рызе Сяргея Сахарава з унукам ды інш.). Рэальнае