З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
ПСТОРЫЯЙ
ТОДАР БЕЛАРУСКІ
Нашая прамова на Агульным зьезьдзе Задзіночаных Нацыяў
ПРЫСУТНЫ
Першы Сусьветны зьезд беларускае зміграцыі
Д. ЯСЬКО
Новы Запавет у беларускай мове
СТАНІСЛАЎ СТАНКЕВІЧ
У новых краёх — новыя заданьні
ЯЗЭП КАРАНЕЎСКІ
Распачынаючы новы этап
ЯЗЭП КАРАНЕЎСКІ
Чаму нас не разумее Захад?
ЯЗЭП МЕНСКІ
На загад нацыі
ЮРКА ВІЦЬБІЧ
Мы дойдзем!
СТАНІСЛАЎ СТАНКЕВІЧ Сны «аб вясьне прыгожай і далёкай». Канстанцыя Буйла — новая ахвяра бальіпавіцкай крытыкі
НАТАЛЬЛЯ АРСЕНЬНЕВА
У казахстанскай ссылцы
ЛЯВОН РЬІДЛЕУСКІ 3 жыцьця й дзейнасьці М. Абрамчыка
АЛЕСЬ КАРПОВІЧ Мікола Равенскі
АЛЕСЬ КАРПОВІЧ Памяці
Міколы Равенскага
ПЕТРА СЫЧ Замоўкла ліра
ЯЗЭП МЕНСКІ Язэп Лёсік
ЯНКА СТАНКЕВІЧ Вацлаў Ластоўскі
ЮРКА ВІЦЬБІЧ
У пошуках
Альгердавага шляху
УЛАДЗІМЕР СЯДУРА Пётра Мірановіч
Н. ПАЛОНСКАЯВАСІЛЕНКА Даўнар-Запольскі
КВЕТКА ВІТАН
«Наша Ніва»
і Іван Луцкевіч
ФРАНЦІШАК КУШАЛЬ Сорак два гады таму
А. ЭССОН
Mae ўспаміны
аб Алесю Прушынскім
ЛЕУ АКІНШЭВІЧ
Парлямэнт беларускай зямлі
g ЛЕЎ АКІНШЭВІЧ
Пра «цывілізацыйныя асновы» беларускага гістарычнага працэсу
МІКОЛА КУЛІКОВІЧ
Беларуская музыка
ІГНАТ ДВАРЧАНІН
Беларусы
на Праскім Унівэрсытэце
Р. СКЛЮТ
Зь «яснай явы» — у «ночнае царства»
АНТОН АДАМОВІЧ
Заходняфронтаўскі бальшавізм і беларускі нацыянальны рух
СЫМОН БРАГА
Міцкевіч
і беларуская плынь польскае літаратуры
ЯНКА ЗАПРУДНІК Справа аўтаноміі Беларусі ў Першай Думе і «Наша Ніва»
ЯНКА ЗАПРУДНІК Дваранства і беларуская мова
3
ПСТОРЫЯН ня «ВЫ”
Прарок Самуіл памазвае Давіда на царства.
Тытульны ліст Першай Кнігі царстваў, выдадзенай Францішкам Скарынам у 1518 годзе.
Пегкі Глднь Пшзд .Аёдд Нлірртіо:~
ННГН ПЕРЁЫН фІРЬШБ ІККНІЫЬТЬ вы . ЗЗПОЛНЕ ШЛОІШЫ ІЫРЗбЬ КНН ЙЗЫКЬ • Л.ОКТОРОМБ фРЖЦН GKOMK, бКОРННННЫМБ сынона
НЗ&ШШГО ГР;Ш ПОЛОЦШ • БОГЗ КО STH, НЛЬДЕЬК ПОСПОЛШНА KH^PSSEHHfo
з псторыяй н" ВЫ'
АРТЫКУЛЫ ДАКУМЕНТЫ УСПАМІНЫ
Выпуск трэці
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1994
ББК 63.3(4Бен)62 3-11
УДК 325.2(476)(092)
Укладанне і ўводнае слова Янкі Запрудніка
3250200000—094
3 134—94
М 302(03)—94
ISBN 5-340-01322-7
©Укладанне. Я. Запруднік, 1994
Макар Краўцоў
МЫ ВЫЙДЗЕМ ШЧЫЛЬНЫМІ РАДАМІ
Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны свой прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы Пакрыў сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі... На бой! — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той, Хто сьмее нам нясьці прымусы I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней!
Ў крывавых муках мы народзім Жыцьцё Рэспублікі сваей!
1919
УВОДНАЕ СЛОВА
Адкуль матар’ялы? Вы трымаеце ў руках кнігу, якая дасьць Вам уяўленьне пра беларускую палітычную эміграцыю, у асноўным, канца 1940-х — пачатку 1950-х гадоў: пра ідэялягічныя пагляды, палітычныя кірункі, арганізацыйныя праблемы. Матар’ялы гэтага зборніка ўзятыя з трох крыніцаў: тыднёвае газэты «Бацькаўшчына», якая пачала выходзіць у Заходняй Нямеччыне 31 кастрычніка 1947 г. і выдавалася там да 1966 году, ды з часапісаў «Запісы» і «Конадні» ньюёркскага Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Сем нумароў «Конадняў» выйшлі ў 1954— 1963 гадах, а «Запісы» пачалі выходзіць у 1952 годзе ды выдаюцца й далей.
Характар эпохі. Другая палавіна 40-х — пачатак 50-х гадоў — гэта час гарту «халоднай вайны», зацятага ідэялягічнага змаганьня паміж дэмакратычным Захадам і камуністычным Усходам. Гэта час спадзяваньняў сярод эмігрантаў, што пэрыяд выгнаньня не зацягнецца надоўга, што нейкім чынам (якім канкрэтна, ніхто ня мог сказаць) удасца вярнуцца на вызваленую Бацькаўшчыну. У вялікай спрэчцы з камунізмам іншы раз гаварыў больш інстынкт, чымся розум. Але, можа, у інстынкце й хаваецца частка рацыянальнасьці, якая выяўляе сябе тады, калі не стае розуму, каб сфармуляваць і выказаць глыбейшыя пачуцьці.
Першы пэрыяд эміграцыі. Палітычны й рэлігійны падзел. Пэрыяд другой палавіны 40-х — пачатку 50-х гадоў быў часам арганізацыйных намаганьняў. Тысячы беларусаў апынуліся параскіданымі па трох акупацыйных зонах Заходняй Нямеччыны — амэрыканскай, брытанскай і французскай. Частка беларускіх выгнанцаў жыла па сваіх або іншанацыянальных лягерох для перамешчаных асобаў (ДП-лягеры), а частка па прыватных памешканьнях. Вялікі высілак быў пакладзены на тое, каб стварыць свае арганізацыі, прышчапіць моладзі нацыянальны сьветагляд, а пасьля, па выезьдзе з Эўропы — наладзіць грамадзка-культурнае жыцьцё ў краёх новага пасяленьня, устанавіць лучнасьць зь
У кнізе захоўваецца правапіс беларускіх эміграцыйных выданьняў. (Рэд.)
іншымі беларускімі асяродкамі, скаардынаваць нутраную і вонкавую дзейнасьць.
He абыйшлося сярод эмігрантаў і бязь міжсобных канфліктаў на палітычнай ды рэлігійнай глебе. Па лініі палітычнай падзел прайшоў галоўна паміж г. зв. крывічамі, прыхільнікамі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (на чале зь Міколам Абрамчыкам), ды г. зв. зарубежнікамі, прыхільнікамі Беларускай Цэнтральнай Рады (на чале з Радаславам Астроўскім). «Крывічы» падтрымлівалі адноўленую ў 1948 годзе Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву. «Зарубежнікі», іерархі якіх выракліся ўстаноўленай у Менску ў 1942 годзе аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы й перайшлі ў Расейскую Зарубежную Праваслаўную Царкву (адсюль і мянушка «зарубежнікі»), падаліся ў юрысдыкцыю Канстантынопальскага Патрыярха. У палітычным сэнсе «зарубежнікі» засталіся на незалежніцкай платформе Беларускай Цэнтральнай Рады.
Кожны з гэтых двух бакоў меў свае друкаваныя органы. Газэта «Бацькаўшчына» трымалася БНР-аўскага кірунку.
Эмігранцкія яастроі. Апошнімі гадамі ў менскіх выданьнях пра паваенную эміграцыю пішацца часьцей і шырэй, але звычайна прадстаўляюць яе як масу людзей, прыдушаных настальгіяй. Прыкладам, анталёгія эмігранцкай паэзіі, выдадзеная ў Менску ў 1992 годзе, загалоўленая «Туга па Радзіме». Туга ў эмігрантаў, бясспрэчна, была, бо глыбінную існасьць Радзімы, як пра гэта сказаў яшчэ выгнанец Адам Міцкевіч, спазнае толькі той, хто Радзіму страціў. Туга — гэта адчуваньне страты. Але туга сама па сабе — пачуцьцё пасыўна-адмоўнае. Нармальны чалавек, калі ён жыве ўва ўмовах свабоды, не абмяжоўваецца да тугі. Туга стымулюе яго да дзеяньня, стаецца маторам — тым магутнейшым, чым глыбейшае пачуцьцё страты Бацькаўшчыны. Тужыць па Радзіме — гэта ня значыць упадаць у пэсымізм. Наадварот, гэта значыць дзеяць, жадаць павароту на родную зямлю, прагнуць свабоды для яе, намагацца й змагацца за вызваленьне ды верыць, што ўсё гэта прынясе жаданы плён. Туга, гэткім чынам, можа быць дынамічным стымулам пазытыўнага дзеяньня і аптымістычнай перакананасьці. Гэткай яна і была ў пераважнае бальшыні беларускіх паваенных эмігрантаў. Іншай яна не магла быць, бо альтэрнатыва — няволя з абразаю чалавечай і нацыянальнай годнасьці — была відавочнай.
Беларуская эміграцыйная публіцыстыка, з узорамі якое можна пазнаёміцца ў першай палавіне гэтага зборніка, адлюстроўвае якраз — у адваротнасьць ад некаторае лірыкі паэтаў-эмігрантаў — баёвыя настроі беларускае паваеннае дыяспары, паказвае на ейны стан перакананасьці ў сваёй праўдзе, гатовасьць да ўпартае працы й змаганьня ды на здаровае ў сваёй аснове разуменьне міжнароднага пала-
жэньня й дасканальнае веданьне прыроды бальшавізму. Вось, прыкладам, што пісала «Бацькаўшчына» на парозе 1949 году: «Мы ўступаем у яго (у Новы 1949.— Я. 3.) моцныя духам і зь ніколі няслабнучай верай, што ў найгоршым навет выпадку будзе ён адным годам бліжэй да зьдзейсьненьня нашых агульнанацыянальных ідэяў. Гэтая вера ў нас тым большая, што мінулы, так багаты падзеямі год канчальна разьвеіў фальшывыя ілюзіі сярод сільных гэтага сьвету — заходніх дэмакратыяў аб тым, што з балыпавізмам можна яшчэ наладзіць прыязныя дачыненьні й жыць у згодзе. А гэта для нас найвялікшая зарука, што хвіліна перамогі праўды й справядлівасьці над сусьветным злом становіцца што раз бліжэйшай, а тым самым зьяўляецца бліжэйшым час вызваленьня з-пад гэтага зла беларускага народу й адбудовы ягонае дзяржаўнае незалежнасьці». (3 Новым Годам! Бацькаўшчына. 1/45. 2.01.49)
Раньняе бачаньне цэласнасьці сьвету. Пасьля развалу савецкай імпэрыі й міжнароднага камунізму ад аналітыкаў можна часта пачуць, што адным з важных фактараў гэтага развалу была рэвалюцыя ў сродках сувязі, выбух электронікі, які прадзіравіў жалезную заслону, пашырыў паток інфармацыі — тэлекамунікацыя, ператварыўшы зямную кулю ў «глябальную вёску», дала магчымасьць грамадзянам сьвету наладжваць лучнасьць праз галовы дыктатараў ды іхныя загарадзі й перагароды, паспрыяла інтэнсыфікацыі індывідуальнага й калектыўнага мысьленьня. Але ў 1948 годзе прадбачыць тэндэнцыю гэткага разьвіцьця мог далёка ня кожны. Вось чаму да гонару газэты «Бацькаўшчына» належыць факт апублікаваньня ў ёй шэрагу войстра аналітычных артыкулаў, а ў тым ліку глыбака ўніклівай і красамоўнай прамовы Тодара Беларускага (псэўданім) пра пагрозу чалавецтву камуністычнага зла з выкрыцьцём яго на прыкладзе Беларусі. Артыкул азагалоўлены «Наша прамова на Агульным Зьезьдзе (сёньня сказалі-б: Генэральнай Асамблеі.— Я. 3.) Задзіночаных Нацыяў». Вось урывак зь яе, які паказвае на нештадзённыя якасьці лепшых узораў беларускай замежнай публіцыстыкі.
«Сьвет цяпер нагэтулькі адзіны, што калі села скула на грэцкі палец, дык боль ад яе адчуваецца на ўсім сусьветным арганізьме: палестынская гангрэна пашыраецца па ўсім сусьветным целе, а далёкаўсходні мазоль змушае чалавецтва значна падкульгваць.
Адзінства сьвету купленае чалавецтвам за цану найвялізарнейшых пакутаў і ахвяраў, але выкарыстаць яго ў поўнай меры тымчасам ня можна, пакуль сусьветны арганізм у стадыі сьмяротнае хваробы.
Спадары! Ваш сусьветны кансыліум пакліканы знайсьці спосаб вылечыць сьвет. (...) Вы дакладаеце ўсіх стараньняў вылечыць сусьветны арганізм, суняць чырвоныя плямы, што
выпаўзаюць навонкі, але не рызыкуеце дакрануцца да найгалаўнейшага, адкуль у хворы арганізм прасякае атрута раскладу й пагібелі.
Ніхто з вас, спадары, ня можа сказаць, што вылячэньне сьвету цяжкое тым, што хвароба няведамая. У сьпісаньні сацыяльных захворваньняў гэтая хвароба мае ўсім ведамы назоў, які ўва ўсіх мовах сьвету вымаўляецца: камунізм. (...)