• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 3


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 347с.
    Мінск 1994
    113 МБ
    Аўфрасіньня Полацкая і Мэркур Смаленскі. Заступніца й Заступнік. Сьвятая Праца й Сьвятое Змаганьне. Адвечнае адзінства супрацьлежнасьцяў захаду і ўсходу ў нас (як-бы ні зьмяняліся ягоныя асяродкі: на той час — Полацак і Смаленск, пасьля — Вільня й Полацак, яшчэ пасьлей — Вільня й Менск, цяпер — эміграцыя і Бацькаўшчына). Навет у сьвяткаваньні — веснавая Аўфрасіньня й восенскі Мэркур.
    Але гэта ўжо справа прапановы й развагі. Сяньня-ж у нас — сьвята Аўфрасіньні-Прадславы, ужо ўзьведзенай на шлях традыцыі патронкі Беларусі. Яно ўжо мусіць стацца вялікім нацыянальным сьвятам для кожнага сьведамага суродзіча. Бо гэта — сьвята самой Святой Працы. I пры гэтым, што яшчэ мо важней — працы нацыянальнай, працы культурнай і прасьветнай, якраз тэй працы, якой мы найболып заўдзячваем усё сваё нацыянальнае абуджэньне й адраджэньне. Ды разам з тым — сьвята працы сьціплай, не настаўленай на багацьце й славу — і працы волевай, напорнай і ўпорыстай, самаадданай у пасьвяце аж да манаства. Такой працы, якой найбольш трэба нам сяньня, каб не заглушыў палын нядолі ці які-небудзь блёкат зводу нацыянальныя сьцежкі-дарожкі.
    I ў гэтым-жа агульна нацыянальным сьвяце павінны асабліва абходзіць і свае асобныя сьвяты некаторыя зь перадавых і баёвых аддзелаў нацыі. Найперш, можа,— нашыя маткі, сёстры й сяброўкі, для якіх гэты дзень Жанчыны. Працаўніцы мусіць стацца ня менш дарагім, як нядаўна адзначаны агульналюдзкі Дзень ЖанчыныМаці. А гэта-ж да таго й дзень жанчыны-працаўніцы нацыянальнай, жанчыны-культурніцы...
    Нарэшце-ж, мо не наапошку, павінна быць тут-жа й нашае, мо прафэсійнае сьвята — сьвята працаўнікоў 34
    размнажэньня пісанага слова, якому найбольш і была пасьвяціўшыся сьв. Аўфрасіньня, у сяньняшнім сэньсе — сьвята друку і пры гэтым — нацыянальнага друку.
    Гэты вялікі й шматзначэнны нацыянальны дзень і ўшануйма сяньня хоць у сэрцах сваіх, супоўніўшы іх цёплай і шчырай малітвай да Тае, Каго ўжо абралі сабе за Апякунку-Заступніцу, малітвай за Бацькаўшчыну, ейныя крыжавыя пакуты сяньня й ціхую радасьць у сьціплай упорыстай Сьвятой Працы, што ня можа ня быць укаранаванай вянцом збаўленьня ў спадзяваным сьветлым Заўтра.
    «Бацькаўшчына», 5 чэрвеня 1948 г.
    КАНСТАНЦА
    (мя Канстанцы добра ведамае ня толькі зь гісторыі рэлігійнага жыцьця Эўропы, але, празь яе, і з агульнай сусьветнай гісторыі. Гэта тут, у невялічкім цяпер нямецкім гарадку на ўзьберажжы Бодэнскага возера, на мяжы з Швайцарыяй, адбыўся сваім часам адзін з найвялікшых і найдаўжэйшых царкоўных зьездаў сярэднявечча — славуты Канстанцкі Сабор (1414— 1418), на пастанову якога, між іншага, быў спалены найвыдатнейшы чэскі рэлігійны рэфарматар і адзін зь першых дзеячоў царкоўнае рэфармацыі наагул — Ян Гус. Той самы Ян Гус, за адзін з галоўных грахоў якога тады была прызнаная ягоная спроба нацыяналізацыі царквы ў Чэхіі праз увядзеньне ў набажэнства народнае чэскае мовы, пераклад у яе Сьвятога Пісьма (зроблены самым Гусам) і г. д.
    Гісторыя захавала сьведчаньні, што і сам Ян Гус і ягоныя прыхільнікі — гусыты вельмі цікавіліся нашай Бацькаўшчынай ды пераважнай у ёй і тады нацыянальнай праваслаўнай рэлігіяй. У абвінавальных пунктах, пададзеных інквізытарам таму-ж Канстанцкаму Сабору супраць аднаго з бліжэйшых Гусавых паплечнікаў і супрацаўнікоў Гароніма Праскага, апошні вінаваціцца ў тым, што, прыбыўшы ў 1413 г. разам зь вялікім князем літоўскім Вітаўтам у Віцебск, дзе жыхары ў бальшыні праваслаўныя, ён публічна заяўляў, што вера праваслаўных беларусаў «будзе й ёсьць дасканальная», намагаўся й намовіць самога вялікага князя Вітаўта застацца пры праваслаўі, у Полацку ўвайшоў у праваслаўную царкву і, «ухіліўшы калены, паў ніцма», а навет «каб болып і больіп падабацца» ды «паказаць, што ён спагадае» праваслаўным беларусам
    «у абычаях, так-жа, як і ў веры» — «адпусьціў сабе даўгую бараду й валасы»...
    I вось тая-ж нямецкая Канстанца, што нейкіх паўтысячы з гакам год таму сталася была за Гальгофу чэскім нацыяналізатарам царквы — гусытам, сяньня — воляю зьбегу акалічнасьцяў, выпадку, ці воляю долі, ці мо й нейкай Вышэйшай Воляю — апынілася за сьведку аднае з найвызначальнейшых падзеяў у жыцьці тае самае Беларускае Нацыянальнае Праваслаўнае Царквы, якой так сымпатызавалі калісь гэныя гусыты, і то за сьведку падзеі якраз у кірунку далейшае нацыяналізацыі гэтае Царквы.
    Пэўна-ж, нядаўнае ўрачыстае зьняцьце «ўдовяга стану» зь Беларускае Праваслаўнае Аўтакефальнае Царквы, што адбылося 4—5 чэрвеня сёлета, пры абходжаньні дня сьвятое Патронкі Беларусі Прп. Прадславы-Аўфрасіньні Полацкае, у Канстанцы — калі не фармальна, дык ува ўсім сваім сэньсе заслугоўваючы для нас на назоў нашага Канстанцкага Сабору — урачыста ўпісвае старое ймя бодэнзэйскага гарадка і ў нашую як рэлігійную, так і наагул нацыянальную гісторыю. I няхай сабе гэтая нашая сяньняшняя Канстанца ані колькасна не дараўноўвае таму калішняму, ледзь не статысячнаму збору царкоўнікаў, ані размахам не сягае й ня можа сягаць ягоных усеэўрапейскіх межаў, дык затое духам сваім, непакорным і несьмяротным духам нацыянальнага і ў рэлігійным — перакрывае яна яшчэ раз хоць у нейкай малой частачцы той стары сярэднявечны дух закоўваньня народаў і спальваньня іхных жывых ідэяў ды імкненьняў — дух старое Канстанцы. Але-ж, жывуць народы, жыве іхнае неадымнае права славіць Бога й Хрыста самым і па-свойму, па кажнай часовай страце здабываецца зноў і зноў упорыстым і напорным змаганьнем.
    Праўда, могуць сказаць, што Ўсяленская Праваслаўная Царква наагул ніколі не вызначалася гэным духам скоўваньня нацыянальнага, што й не яна гэта спаліла Яна Гуса й тых гусытаў, якраз ейных-жа сымпатыкаў. Што ад самых сваіх пачаткаў яна як найшырэй дапушчала ў сябе нацыянальны прынцып як у арганізацыйным разрэзе (царкоўная аўтакефалія), так і ў разрэзе рытуальным (народная мова аж да літургічнага ўжытку). Што заўсёды станоўка адкідала ўсякую строгую цэнтралізацыю рымскага тыпу і, калі так сказаць,
    «інтэрнацыяналізацыю» праз адзіную ўнівэрсальную лаціну (з пазьнейшымі папраўкамі на карысьць некаторых толькі, але далёка ня ўсіх, дапушчаных да літургіі моваў). Гэта ўсё так, так было і, на шчасьце, яшчэ тымчасам ёсьць. Але ўжо ці цеперся за ўсім гэтым хоча прабіцца і ў межах гэтае царквы тая-ж самая цэнтралізацыйная і нат «інтэрнацыяналізацыйная» тэндэнцыя. Бо калі гэта ўжо найбольшая прэтэндэнтка на найбольш «ісьцінае» праваслаўе — Масква абвесьціла сябе «Трэйцім Рымам», і то найперш, можа, у царкоўным сэньсе, ды нязломна прастуе да гэтае ролі «праваслаўнага Рыму», а сяньня праціскаецца да яе якраз асабліва напорна. I нікому не сакрэт, што якраз сучасная бальшавіцкая Масква — гэтая найвярнейшая спадкаеміца ўсяго адвечнага маскоўскага духу — у сваёй «новай царкоўнай палітыцы» выкарыстоўвае спакораную ўнутры краю, зьвязаную-скутую сваю праваслаўную царкву найперш як вонкавы дзейнік для апанаваньня ўсім праваслаўным сьветам. Закончваецца поўнае падпарадкаваньне Маскве ўсіх праваслаўных цэркваў па той бок «зялезнае заслоны», вядзецца ўпорыстае змаганьне навет за пасад «першага між роўных» Усяленскіх Праваслаўных Патрыярхаў — Патрыярха Канстантынопальскага. He на апошнім месцы й далейшая маскалізацыя-русыфікацыя літургічнае ў балыпыні славянскіх краёў царкоўна-славяншчыны. У апошнім вельмі дзейная, спачуваючы ды памагаючы і ў шмат чым іншым (калі не ўва ўсім чыста), як тайна, так часьцяком і зусім яўна,— белая, «зарубежная», а ўсё тая-ж Масква.
    I чырвоная, і белая Масква даклала ўсіх намаганьняў, каб давесьці да стану блізу поўнае ліквідацыі і нашую Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву. У абсягу свае беспасярэдняе ўлады на савецкіх землях чырвоная Масква дасягнула гэтага адразу-ж на ўсе 100 %. Белая, «зарубежная», Масква тут, на чужыне, перанадзіўшы да сябе большыню вышэйшае герархіі Беларускае Праваслаўнае Аўтакефальнае Царквы, спрычыніла дасюлешні «ўдові», безьепіскапскі стан у гэтай Царкве. Ды нязломная вернасьць вернікаў і часткі духаўніцтва ўсьцяж бязупынна шукала шляхоў да аднаўленьня гвалтам і здрадаю здушанага, але праўнага стану. Гэтыя шляхі й прывялі да тае нашае Канстанцы, і ад ейнага зваротнага пункту пачына-
    ецца сяньня новы разьдзел у будаўніцтве Беларускае нацыянальнае праваслаўнае царквы.
    Ведама ўсім і кажнаму, як цярністым будзе яшчэ далейшы шлях гэтага будаўніцтва. Ведама, якія атакі прыпусьціць тут тая-ж Масква ўсіх каляровых адценьняў — і беспасярэдня, і праз сваю сьведамую ды нясьведамую агентуру. А сярод такое агентуры будуць — дый цяпер ужо ня купіць! — і такія шчыракі, у якіх ужо даўно сьвярбяць далані на раскладаньне новых вогнішчаў і паленьне «гарэтыкаў» — дармо што цяпер ужо з другога боку. Будзе ўсяго... Ды ўсёдна сьвятая й праўдная ідэя не загіне й пераможа канчальна поўнасьцяй. Сяньня, па Канстанцы, пачалося ўжо трыумфальнае шэсьце гэтае перамогі. I няўхільны кірунак гэтага шэсьця — у пэўнае, вялікае сьветлае Заўтра.
    Але-ж, жыве Беларуская Праваслаўная Аўтакефальная Царква!
    «Бацькаўшчына», 20 чэрвеня 1948 г.
    СПЛАЧВАЙМА НАШ ДОЎГ!
    Мы, беларусы, што ў выніку вайны і паўторнай акупацыі нашае Бацькаўшчыны маскоўскім бальшавізмам апынуліся на чужыне, зьяўляемся ўсе палітычнымі эмігрантамі. Тут не адыгрывае ніякай ролі факт, ці нехта быў прымусова вывезены немцамі на працу, высланы ў канцэнтрацыйны лягер, прымусова эвакуаваны, ці выехаў дабравольна перад наступам савецкай арміі. Сяньня важным і вызначальным мамэнтам зьяўляюцца прычыны нашай адмовы павароту на Бацькаўшчыну.
    Гэтыя прычыны ёсьць чыста палітычныя й аднолькавыя для ўсіх: жаданьне ўратавацца ад масавага палітычнага тэрору, ад фізычных і маральных катаваньняў, ад мучаніцкай сьмерці ў савецкіх турмах ці канцэнтрацыйных лягерах прымусовае працы, куды, як ведама, трапляюць цэлыя мільёны нявінных людзей толькі за тое, што для бяздушных бальшавіцкіх экспэрымэнтаў зьяўляюцца нявыгоднымі.
    Паколькі тады мы ўсе — адныя сьведама, а другія сілаю фактаў — сталіся палітычнымі эмігрантамі, гэтым самым мусім прыняць на сябе й усе тыя абавязкі, што звычайна ўскладаюцца на палітычныя эміграцыі наагул.
    Палітычная эміграцыя — гэта такая катэгорыя людзей, што, не згаджаючыся з палітычным рэжымам, заведзеным на Бацькаўшчыне, ды будучы ім загрожаная, ідзе на выгнаньне, пераважна дабравольна, каб на чужыне дэманстраваць прасьледаваныя на бацькаўшчыне ідэі й змагацца за іхнае ажыцьцяўленьне. Людзі, што за ідзю дабравольна пакідаюць свой край, выракаюцца асабістага шчасьця й ідуць на выгнаньне, дзе