З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
мала давяралі сваім веданьням у мэдыцыне й злучалі іх із чарадзействам ды забабонамі ў надзеі, што калі не адно, дык другое мусіць хвораму памагчы.
Мэтадам гэтага лячэньня можна стварыць на кароткі час ілюзію ачуняньня, але хвароба, загнаная глыбака ў сярэдзіну, ізноў пакажацца навонкі, ізноў на твары чалавецтва выступяць чырвоныя плямы, і штораз, то ўсё ў болыпым памеры, і ўжо цяжка будзе даваць рады.
Ніхто з вас, спадары, ня можа сказаць, што вылячэньне сьвету цяжкое тым, што хвароба няведамая. У сьпісаньні сацыяльных захворваньняў гэтая хвароба мае ўсім ведамы назоў, які ўва ўсіх мовах сьвету вымаўляецца: камунізм. Сымптомы гэтае хваробы дакладна вывучаныя, сьмяротная небясьпека ня выклікае страху, і ход адно аб тое, каб вы падпісалі рэцэпт на лякарства.
Галоўнае, спадарьі, сумленнасць, мужнасьць і здольнасьць дзеіць бязь белых рукавічак. Сьвету добра ведама, што залоза вытварэньня атруты камунізму ў сусьветным арганізьме — гэта адна зь дзяржаваў, прадстаўнікоў якое мы, на жаль, ня бачым яшчэ на лаве падсудных, але тут, сярод вас, на гэтым Высокім Зграмаджэньні...
Спадары! На Ўсходзе Эўропы ляжыць нашая родная старонка Беларусь, заселеная сумленным, добрым і гасьцінным народам. 30 год таму гэты народ, хоць і гэтак супрацівіўся, паў ахвярай вашае абыякавасьці да ягонае долі. Невялікая група палітычных нечысьцяў хапіла за горла шматмільённы наш ды іншыя народы й мэтадам крывавага тэрору, перад якім нікнуць у сьцені жорсткасьці супраць хрысьціянства мінулае даўнасьці, паставіла гэтыя народы на калені, змусіла іх прыгнуць галовы. Жывы, працавіты, здаровы арганізм нашага народу стаўся арэнай злачыннага сацыяльнага экспэрымэнту. Дыктатарскі рэжым, узброены жорсткімі мэтадамі тэрарыстычнае хірургіі, маніўся адсячы ў народу здольнасьць думаць і адчуваць, вылегчаць супраціў нацыянальнага арганізму й прышчапіць народу рысы нявольніцкае пакоры. Беларусь і іншыя народы пры абыякавасьці сьвету сталіся найвялізарнейшай лябараторыяй, у якой з жывога й паўнавартаснага народу вытвараецца народ-нявольнік. Трэба быць зусім сьляпым, каб ня бачыць, да чаго вядзець гэты экспэрымэнт, натхненны сьценямі жорсткага нявольніцтва далёкае
мінуўшчыны. I сьвет быў сьляпы, каб прадбачыць гэта, і глухі, каб чуць стогны аб дапамозе. Сьляпы, глухі й неразумны, бо не разумеў, што стварэньне народунявольніка — гэта толькі першая частка пляну кастрацыі сьвету ў імя варожае чалавецтву камуністычнай дактрыны.
Будучыня сьвету была-б безнадзейна страшной, каб цалком удаўся гэты экспэрымэнт над нашым народам. На шчасьце, гэтага ня здарылася. Беларускі народ не ператварыўся ў камуністычнага нявольніка. Жыве ў ім пачуцьцё імкненьня да праўды й волі, не забітае сумленьне й справядлівасьць, не памерла мужнасьць змаганьня за сваё нацыянальнае й сацыяльнае адражэньне. У мінулай вайне беларускі народ змагаўся за сваю волю як із бурнатым, гэтак і з чырвоным фашызмам, але на сьвяткаваньні перамогі яму не давялося дастаць месца, гэтае месца захапіла тая самая дыктатура, што вытварае экспэрымэнт над народам-змагаром і прабіваецца далей на міжнародную арэну, выступаючы ад імя гэтага народу адзіным правам сілы і ўчыненых злачынстваў.
У цёмным завулку сяньняшняга дня сьвет падпілноўваюць людзі, якія пастанавілі, што настала часіна іхнага трыумфу й можна ўжо пачаць у сусьветным маштабе тое, што яны зрабілі там, на нашай Бацькаўшчыне. Даўно ўжо ўся жыцьцёвая мараль і ўся іхная ідэялёгія зводзілася да пастаўленага іхнымі правадырамі пытаньня: «Хто каго?» I яны разьлічваюць выкарыстаць заблытаную пасьля вайны сытуацыю й зьбянтэжаную вайной актыўнасьць народаў, каб ператварыць сьвет у паслухмянае камуністычнае стада, павярнуць гэтую справу ў сваю карысьць.
Яны стараюцца схаваць пад маскай добрасьці свой запраўдны подлы твар. Яны выступаюць як «абаронцы правоў малых народаў» (мы гэтых абаронцаў добра ведаем), стараюцца запэўніць усіх у тым, што толькі яны бароняць інтарэсы працы, што не перашкаджае ім перабірацца жыць у раскошныя палацы, абстаўляць сябе слугамі, прыбіраць сваіх жонак у найдаражэйшыя хутры й пэрлы. У маскараднай зьмене масак камунізмам няма нічога дзіўнога, але дзіву годная трагічная няздольнасьць або нежаданьне сьвету бачыць, хто такія ў запраўднасьці гэтыя лаўцы душаў людзкіх.
Голас нашага народу паходзіць не ад тых, хто высту-
пае перад вамі. Прыслухайцеся, спадары, вы пачуеце голас запраўднага народу, і гэты голас гавора зусім ня тое, што вы тут чуеце ад прадстаўнікоў савецкае дыктатуры. Гэты запраўдны голас нашага пакутнага народу падаём мы, Displaced persons, якіх народ вызначыў за сваіх абаронцаў. Гэта мы — амбасадары нашага народу, які давярае нам гаварыць ад ягонага імя. Нездарма камуністычныя інтрыганы дакладалі й дакладаюць гэтулькі стараньняў, каб перацягнуць нас на свой бок і гэтым заткнуць горла праўдзе. He, гэтага ня станецца! Мы сумленна будзем выконваць свае абавязкі перад сваім народам. Высака будзем уздымаць наш нацыянальны сьцяг, сьцяг справядлівасьці й волі. 3 пашанай будзем берагчы нашыя нацыянальныя традыцыі, веру й звычаі. Прыслухайцеся да голасу нашага народу! Будзьце справядлівыя; вы самі кажаце, што камунізм шкодны для вашага народу, а чаму-ж вы не зразумееце, што ён ня можа быць лепшым і для нас?
Прыслухайцеся да плачу нашых мацярок, жонак і сёстраў, сэрцы якіх перапоўненыя горам і тугой, якія аплакваюць ня толькі загіненых блізкіх сваіх, нас, выгнанцаў, але горкімі сьлязьмі абліваюць і свае собскія пакуты — голад, холад і зьдзекі. Яны працягваюць у ваш бок свае крывава-мазалістыя рукі, каб разам з вамі працаваць, жыць у згодзе й прыязьні ды карыстацца хараством свабоды, як вы.
Дык слухайце! Мы разам з вамі хочам голасна пракрычаць на ўвесь сьвет: брацтва народам і справядлівасьць для ўсіх! Адчынеце нам вашыя сэрцы, і няхай у іх зазьзяе ясны вогнік помачы нашаму народу, што нясець на сабе страшэнна цяжкое камуністычнае ярмо!
Лёндан
«Бацькаўшчына», 9 травеня 1948 г.
СЬВЯТАЯ ПРАЦА
5чэрвеня (23 травеня старым стылем) царква ўшаноўвае памяць сьв. Аўфрасіньні-Прадславы, князёўны й ігумені Полацкае (1102—1167 гг.). У чыста царкоўным сэньсе дзень гэты не становіць якога-небудзь адмысловага сьвята, як і сама сьв. Аўфрасіньня не разглядаецца іначай як вузка мясцовая, полацкая сьвятая. Дык ня дзіва, піто папулярнасьць ейная ў шырокіх масах вернікаў за межы Полацку і, можа, Полаччыны ў нас не сягала і шмат дзе пра гэтую, так заслужоную для нашае нацыі сьвятую часам навет і ня чулі. Аднак у нашым грамадзтве, і ня толькі рэлігійным ці рэлігійна-клерыкальным, але й наагул нацыянальна сьведамым, даўно ўжо паўстала тэндэнцыя і навет завязалася пэўная традыцыя ўважаць сьв. Аўфрасіньню-Прадславу за нацыянальнага сьвятогапатрона Беларусі, так, як, скажам, у ўкраінцаў уважаецца сьв. Міхал Архангел, у палякоў — сьв. Станіслаў, у расейцаў — сьв. Юр’я і г. д. 3 матывамі й асновамі гэтае тэндэнцыі й традыцыі ня можа не згадзіцца аніводзін нацыянальна сьведамы суродзіч, тым болей што тут не паўстае й ніякіх вузка-канфэсіянальных перашкодаў, паколькі і праваслаўная царква і каталіцкі касьцёл аднолькава прызнаюць князёўну АўфрасіньнюПрадславу за сьвятую. Аднак разважыць усю гэтую справу ў ейнай паўніні, выясьніць і ўсьведаміць як найглыбей увесь ейны сэнс —якраз на часе сяньня, у пару яшчэ не завершанага, але блізкога да свайго заверша ўстанаўленьня нашых найвышэйшых нацыянальных каштоўнасьцяў і годнасьцяў.
У сваёй багатай і слаўнай мінуласьці народ наш выдаў зь сябе шмат сьветлых і сьвятых постацяў, што
знайшлі сабе поўнае прызнаньне й адзначэньне з боку сусьветных хрысьціянскіх цэркваў. Сярод іх сьв. Аўфрасіньні-Прадславе Полацкай, бясспрэчна, належыцца адно з найпершых і найпачэсьнейшых месцаў. Казачнапрыгожая князёўна Прадслава, не пазбаўленая нічога з добраў зямных, ведамых толькі таму часу, апанаваная так панаднымі кожнай іншай дзяўчыне сватаньнямі багатых, дужых і прыгожых гэтага сьвету — зракаецца ўсяго гэтага з свае чыстае добрае (але-ж якое моцнае!) волі, каб прысьвяціцца цалком службе Богу й свайму Народу. I то службе ў цярплівай, маруднай, упорыстай, сьціплай працы, зусім мо не спасьцераганай, не адзначанай і не ўслаўлянай, а часта мо й не разуметай, мо й нат — хто ведае — высьмейванай сучасьнікамі — няўдзячнай працы... А што можа быць для нас сяньня сьвяцей за такую самаадданую працу ў службе Богу й свайму народу — тую працу, што й зрабіла князёўну Аўфрасіньню-Прадславу сьвятой? Запраўды-ж, сьв. Аўфрасіньня — гэта сама Сьвятая Праца — адна з найвышэйшых каштоўнасьцяў, усё больш і болып ацэньваных і ўшаноўваных ня толькі нашым працавітым сьціплым народам, але й цэлым цывілізаваным чалавецтвам. Ды ці можна знайсьці нам болып годнага патрона-сьвятога, апякуна й заступніка нашае нацыі?
Аднак навет жыцьцё цэлага чалавецтва, ня тое каб аднаго нашага, цяжка данятага й дайманага гісторыяй народу, уладжанае так, што праца, сама сьвятая праца, ня можа быць ані адзіным, ані галоўным навет ягоным шляхам. Бо зусім побач тут бяжыць, і часта пераплятаецца-перавіваецца, і другі, ня менш вялікі й ня менш слаўны, ды ня менш і цярністы, а таму ня менш сьвяты шлях жыцьця — шлях змаганьня. I на гэтым шляху наш народ даў ня менш сьветлых і сьвятых постацяў, таксама прызнаных і адзначаных. Чаму-ж ня маем мы сяньня зь іх абранага сьвятога патрона-заступніка, пуцяводніка гэтага, сяньняшнім часам ды для нашага народу мо й найадказьнейшага шляху — шляху змаганьня? Гэтае пытаньне ня шкодзіла-б адпаведным колам узяць пад развагу. Чаму, побач із прыгожай традыцыяй сьв. Аўфрасіньні-Прадславы — Сьвятой Працы, як патронкі Беларусі, не запачаткаваць — пакуль ня позна, а якраз на часе! — і традыцыю нейкага другога сьвятога-змагара, як патрона змагарнае Баць-
каўшчыны? Абкружаны народнымі легендамі й славаю яшчэ больш, як сьв. Аўфрасіньня, мужны й ахвярны змагар-ваяр супраць чужацкае навалы, абаронец Бацькаўшчыны й хрысьціянства зь мячом у руках сьв. Мэркур Смаленскі найбольш заслугоўваў-бы на годнасьць такога патрона. А традыцыя іншых народаў знае ня толькі аднаго, але й двух нацыянальных патронаў (як, прыкладам, у чэхаў сьв. Ян Непамук і сьв. Вацлаў). У нас-жа гэтыя два патроны — заступнікі Бацькаўшчыны мелі-б і такі глыбокі ды шматгранны сэнс.