З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
Спадары! На Усходзе Эўропы ляжыць нашая родная старонка Беларусь, заселеная сумленным, добрым і гасьцінным народам. 30 год таму гэты народ, хоць і гэтак супрацівіўся, паў ахвярай вашае абыякавасьці да ягонае долі. Невялікая група палітычных нечысьцяў хапіла за горла шматмільённы наш ды іншыя народы й мэтадам крывавага тэрору, перад якім нікнуць у сьцені жорсткасьці супраць хрысьціянства мінулае даўнасьці, паставіла гэтыя народы на калені, змусіла іх прыгнуць галовы. Жывы, працавіты, здаровы арганізм нашага народу стаўся арэнай злачыннага сацыяльнага экспэрымэнту. Дыктатарскі рэжым, узброены жорсткімі мэтадамі тэрарыстычнае хірургіі, маніўся адсячы ў нашага народу здольнасьць думаць і адчуваць, вылегчаць супраціў нацыянальнага арганізму й прышчапіць народу рысы нявольніцкае пакоры. (...)
Будучыня сьвету была-б безнадзейна страшной, каб цалкам удаўся гэты экспэрымэнт над нашым народам. На шчасьце, гэта ня здарылася. Беларускі народ не ператварыўся ў камуністычнага нявольніка. Жыве ў ім пачуцьцё імкненьня да праўды й волі, не забітае сумленьне й справядлівасьць, не памерла мужнасьць змаганьня за сваё нацыянальнае й сацыянальнае адраджэньне. (...)
...Запраўдны голас нашага народу падаём мы, Displaced persons', якіх народ вызначыў за сваіх абаронцаў. (...) Мы сумленна будзем выконваць свае абавязкі перад сваім народам. Высака будзем уздымаць наш нацыянальны сьцяг, сьцяг справядлівасьці й волі. 3 пашанай будзем берагчы нашы нацыянальныя традыцыі. веру й звычаі. Прыслухайцеся да голасу нашага народу! Будзьце справядлівыя: вы самі кажаце, што камунізм шкодны для вашага народу, a чаму-ж вы не разумееце, што ён ня можа быць лепшым і для нас?»
Гэтак вось, хай сабе рытарычна, але глыбака праўдзіва й зусім на часе, калі Беларусь крывавілася й пакутавала пад сталінскім тэрорам, беларуская дыяспара падавала перад сьветам голас ад імя свайго народу.
Эміграцыйныя публіцыстыка, беларусай саветалёгія 1940—1950-х гадоў маюць у сабе шмат вартага ўвагі нашымі
Перамешчаныя асобы (анг.). У шэрагу артыкулаў чытач сустрэне ўтвораны ад гэтых ангельскіх слоў скарот — ДП.
днямі, бо ў іх мы знаходзім ня толькі сьляды гістарычнага шляху беларускае паваеннае дыяспары, але таксама пагляды на нацыянальна-палітычны быт Беларусі й прынцыпы дзяржаўнага будаўніцтва, выказаныя ўва ўмовах свабоды й бескарысьлівага зацікаўленьня доляю свайго народу.
Савецкая партыйная публіцыстыка даўгі час намагалася размалёўваць беларускіх эмігрантаў, «бебурнацаў» як «ворагаў» свайго народу. Рэха такіх адмоўных ацэнак прабіваецца часамі яшчэ й цяпер у менскіх публікацыях. Але дарма Вы будзеце шукаць пацьверджаньня такому зьнеслаўленьню ў друкаваных эміграцыйных крыніцах. Частковым пацьверджаньнем сказанаму няхай і будзе гэты зборнік матар’ялаў.
Нью-Ёрк, лістапад 1992 г.
Янка Запруднік
бАЦЬКнУШЧЫНА ЗДАПЁК
БАЦЬКАЎШЧЫНА
Чаму — «Бацькаўшчына», калі мы на чужыне? — пэўна, спытаюцца некаторыя. А хто-ня-хто можа паставіцца да гэтага і з рэзэрвай, з пабойваньнем навет...
I ня будзе ў гэтым ніякага дзіва — усё зразумела кожнаму з нас адразу й не патрабуе лішніх тлумачэньняў. Занадта жывыя яіпчэ ўявы нядаўніх трагедыяў, калі чалавек, брытваю па собскім горле ці інакш як адбіраючы сабе жыцьцё, бараніўся якраз перад гэтай... бацькаўшчынай... Занадта ўедлівая горыч атруты, тонкім шпрыцам навачасных знахароў-ведзьмакоў укропленая ўва ўсе, бадай, адвечныя сьвятыні чалавека — і ў тую Бацькаўшчыну, і ў Свабоду, і ў Шчасьце, і ўва ўсё-ўсенькае аж да розных дэмакратыяў і сацыялізмаў — ідэалаў, створаных людзтвом у заўсёдным імкненьні да лепшага й дасканальнейшага... У адным «спрыце рук бязь ніякага ашуканства», як гаворыцца, паводля простага рэцэпту гэнага вядзьмарства-круцельства, далікатна званага дзеля людзей «дыялектыкай», няўзнак усё «перайшло ў сваю процілежнасць»: шчасьце — у нядолю й злыбяду, свабода — у няволю й катаргу, а Бацькаўшчына-Маці абярнулася ў сіберную Мачыху-Чужыну, куды трэба гнаць-турыць чалавека гвалтам у каршэнь, як на кару за найцяжэйшыя злачынствы. I калі ўсё гэта можа й ня кажнаму яшчэ на сьвеце ясна й зразумела, дык, пэўна-ж, аж занадта добра ведама яно нам, «перамяшчэнцам»-выгнанцам, на
чыіх скурах і сьпінах якраз разгульваліся гэныя «пераходы процілежнасьцяў», чые душы яны катавалі й шма ■ тавалі, чые жыцьці паламалі й пакалечылі.
I ўсё-ткі мы важымся сяньня напісаць тут на сваім сьцягу толькі гэтае адно-адзінае слова — «Бацькаўшчына». I ўсё-ткі мы важымся цьвердзіць, што ня мае права чалавек, дый ня можа проста, адвярнуцца ад свае Айчыны, разарваць зь ёй усё, як ня могуць, ня ў стане навет адвярнуць і адлучыць яго ад яе ніякія ў сьвеце гвалты, ніякія зялезныя заслоны ці запоны.
Бо Бацькаўшчына — гэта-ж ня толькі зямля бацькоў і бацькоў бацькоў, аж углыбкі сівых пакаленьняў. Бо Бацькаўшчына — гэта найперш уся спадчына гэных пакаленьняў, увесь духовы набытак іх, пераказваны з роду ў род і не дзеля таго, каб яго занядбаць, ці зусім выкінуць, ці схаваць, закапаць у зямлю назаўсёды, a якраз на тое, каб пашыраць і павялічваць, памнажаць і пераказваць далей нашчадзі. I гэткая Бацькаўшчына — не ў зямлі, а ў людзях першым і галоўным чынам. Яна ў нас самых, у нашых душах, і адцурацца ад Яе ня можам, «як рукі, як вока», як няхітра пяець аб гэтым адна нашая просьценькая, дзіцячая, можа, навет, а глыбока праўдзівая нацыянальная песенька.
Так, запраўдная Бацькаўшчына — гэта найперш людзі, гэта й мы таксама. I хіба ня мы тут, на чужыне, сяньня ня толькі можам і маем, але навет проста мусім быць спадкаёмцамі, і перахавальнікамі, і памнажальнікамі-разьвівальнікамі ды далейшымі пераказьнікамі тае спадчыны бацькаўскіх і дзядоўскіх-прадзедаўскіх пакаленьняў? Хіба ня мы першым чынам і хіба ня мы навет бадай адзіныя? Бо-ж гісторыя сяньня павярнулася так, што там, на зямлі бацькоў, якраз няма месца гэтай запраўднай Бацькаўшчыне,— няма месца пад сонцам, хіба што ў глыбокіх падзямельлях, хіба што ў глухмяні пушчаў-лясоў, хіба што сярод дзічыні балатоў-багнаў, дый то да часу толькі, пакуль не асоча, не апора і ня выпара адтуль пройда-чужынец, катпрыблуда. Бо гэная вядзьмарская «дыялектыка», распаношыўшыся чыста біблейнай «гідасьцяй запусьценьня на сьвятым месцы тым», устанавіла сяньня запраўдную чужыну на нашай Бацькаўшчыне. I ці-ж не адзіным адказам на гэта, ці не адзіным ратункам мусіць быць ад-
варотнае—станаўленьне й згуртаваньне Барькаўшчыны на Чужыне? Да гэтага мы й хочам імкнуцца, да гэтага будзем заклікаць і ўсяляк прычыняцца праз гэтую, зь вялікімі ряжкасьрямі нарэшце здабытую трыбуну свае нацыянальнае газэты. Хай-жа й будзе гэтта такая трыбуна Бацькаўшчыны на чужыне!
Але ў гэтай-жа роўніцы ляжыць абавязак і ня толькі ўсіх нас як нацыянальнай грамадзкае цэласьці з усімі ейнымі органамі й пляцоўкамі, а й павіннасьць кажнага з нас, кажнага суродзіча ўпаасобку. Нашыя сябры ў долі-нядолі, «перамяшчэнцы» іншых народаў — украінцы, летувісы, палякі, расейцы і інш., якім пашчасьціла раней за нас здабыць сваю нацыянальную прэсу, ужо даўно й намагальна арыентуюць празь яе сваіх суродзічаў-эмігрантаў у тым адзіна правільным кірунку, што кажны выгнанец мусіць стацца сьведамым адказнасьці прадстаўніком і паслом-амбасадарам свае запраўднае Бацькаўшчыны. Гэтае заданьне ня менш актуальнае й для кажнага з нас, і стала нагадваць на яго нашым суродзічам ды адпаведна зброіць іх дзеля выкананьня гэтае важнае й разам пачэснае ролі — таксама будзе нашым заўсёдным імкненьнем.
I яшчэ адно, гэтым разам апошняе. Ставячы наперад Бацькаўшчыну, як людзей, мы зусім не манімося spaKappa й барькаўскае зямлі, адварочварра ад родных барькаўскіх гоняў рі прапаведварь такое зрачэньне й адварот. Мы толькі рьвёрда перакананыя, што зварот гэным гоням іхнага запраўды роднага й барькаўскага для нас характару можа й мусірь адбырра адно празь людзей, што самыя захаваюрь у сабе гэты характар, захаваюрь як тут, у нас, так і там, на сяньняшняй чужыне — на барькаўшчыне.
Мы глыбока верым у вешчыя словы нашага Прарока — у прасякнуты сьветлай надзеяй запеў нашага гімну: «Не загіне Край Забраны, пакуль будуць людзі!»
I нам таксама верырра й роірра тое, пра што натхненна-візіяністычна ряяў адзін із нашых паэтаў-пакутнікаў якраз дваррарь год таму:
Будзе дзень сьвяточны,
Дзень Другога Прыйсьря, Прыйдуць Маці з Сынам, на услоне сядуць. Расшумярца клёны, расшумірра лісьре, Будзе сьвяткаваньне песеннае ў садзе.
Прыйдуць зь песьняй тыя, што сабе ня лгалі, Шо сьлязу ранялі на сырым кургане.
Параходы ў ходзе падаюць сыгналы, Размываюць хвалі цёс гранітных граняў.
Сяньня і для нас — эмігрантаў — гэтыя словы набіраюць і яшчэ спэцыфічнага й прытым вельмі рэальнага адценьня, аб якім пэўна ня думаў, дый ня мог думаць тады паэт. Але сяньня ўжо мы чуем у іх сыгналы ня толькі аддаленьня-адплыцьця яшчэ далей ад родных берагоў, адплыцьця нямінучага, пэўна-ж, для шмат каго з нас,—але й магутную пабудку, што скліча нас некалі-хоць і з краю сьвету — на Вялікі Дзень Другога Прыйсьця, на сьвяткаваньне песеннае ў садзе бацькоўскім — да Маці-Краіны.
Адно няхай Яна-Бацькаўшчына-Маці — вечна будзе з намі і ў нас, у сэрцах, у душах, у думах і ў чынах нашых.
I няхай станецца!
«Бацькаўшчына», № 1, 31 кастрычніка 1947 г.
ДЭКЛЯРАЦЫЯ РАДЫ БНР
(Беларускае Народнае Рэспублікі), прынятая 29-га сьнежня 1947 г.
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, сабраўшыся на сход у гістарычны дзень 30-х угодкаў абвешчаньня 1-м Усебеларускім Кангрэсам у Менску Беларускае Народнае Рэспублікі, урачыста заяўляе, што яна й надалей:
1. імкнецца да ўжыцьцяўленьня волі беларускага народу да незалежнага гаспадарствавага жыцьця, выказанай ім вуснамі 1-га Ўсебеларускага кангрэсу й Актам 25 Сакавіка;
2. не прызнае й ніколі ня прызнае БССР за форму беларускага незалежнага гаспадарства, уважаючы яе за расейска-камуністычную фікцыю беларускае гаспадарствавасьці, накінутую Масквою, як сродак паняволеньня беларускага народу, ягонага нацыянальнага, матар’яльнага, а навет і фізычнага вынішчэньня;
3. не прызнае й ніколі ня прызнае на будучыню, як неабавязваючыя беларускі народ, усе ўмовы й забавязаньні, якія няпраўна ад імя беларускага народу падпісалі ўрады СССР, Польшчы й г. зв. «урад БССР» — маскоўская акупацыйная адміністрацыя ў Беларусі;