З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
Напалоханыя прывідам, што народ возьмецца чытаць Евангельле ў роднай мове «сэкцярскага выданьня», бо без усякіх камэнтараў, і зразумее так, як там напісана, каталіцкія сьвятары зрабілі разважны крок і хутка перад Другою сусьветнаю вайною выдалі Евангельле і Дзеяньні Апосталаў з кароткімі камэнтарамі. Для народу было-б вельмі пажаданым і карысным, калі-б яны выдалі і цэлую Біблію на беларускай мове.
Другая сусьветная вайна, як гураган, ня толькі зьмяла шмат местаў, ня толькі выкінула тысячы людзей з родных сяліб на бадзяньне па чужых краёх, але зьнішчыла і ўсе Новыя Запаветы, якія знаходзіліся на скла-
дзе Біблійнага Таварыства ў Фінляндыі. У часе вайны і па заканчэнні яе быў вялікі попыт на беларускія Новыя Запаветы, але нідзе ня можна было іх дастаць.
Доктар В. Тумаш у 1946 годзе першы зьвярнуўся да Брытанскага і Замежнага Біблійнага Таварыства з просьбаю аб выданьні, калі ня цэлай Бібліі, дык хоцьбы Новага Запавету на беларускай мове. Да ягонай просьбы далучыліся просьбы некаторых пратэстанцкіх сьвятароў, якія апрача гэтага зьвярталіся і да амэрыканскіх капэлянаў, і да Сусьветнай Рады Цэркваў,. і да Швэдзкага Біблійнага Таварыства. Брытанскае і Замежнае Біблійнае Таварыства адгукнулася адумысловым лістом да перадавых сьвятароў праваслаўнага, каталіцкага і евангельскага веравызнанняў, у якім пыталася, ці пераклад іх выданьня Н. 3. з 1931 г. добры, ці беларусы канечна патрабуюць сьв. Пісаньня ў роднай мове і сколькі больш-менш беларусаў знаходзіцца на эміграцыі, каб ведаць, якую колькасьць Н. 3. трэба выдаць. Адказы былі настолькі разьбежныя, што англійцы страцілі давер да беларусаў і зьвярнуліся да сп. Я. Дыка, сакратара нямецкай «Місыі для Распаўсюджваньня Евангельля» (цэнтр у Штутгарце) з просьбаю даць аўтарытэтныя дадзеныя аб колькасці беларусаў на эміграцыі (бо адзін беларускі сьвятар налічыў іх усяго 5000, а другі — 50 000). Сп. Я. Дык сабраў адпаведныя дадзеныя, далучыў да іх сваё жаданьне мець 3000 Н. 3. у беларускай мове і паслаў БЗБТ. Гэта вырашыла справу. Чысты, мала ўжываны паасобнік Н. 3. выданьня 1931 г. захаваўся ў расейца, баптыскага сьвятара Г. Болтнева, які ахвотна аддаў яго для перадрукаваньня. Справа зацягвалася нейкі час дзеля нястачы то паперы, то палатна на аправу. Нарэшце ў канцы 1948 г. патрэбную колькасьць Новых Запаветаў на беларускай мове Брытанскае і Замежнае Біблійнае Таварыства прыслала ў Нямеччыну. Цяпер кажны беларус мае магчымасьць набыць гэтую сьвятую кнігу, чытаць яе і паслугоўвацца ёю як «сьветачам для стоп сваіх» у сваім вандроўным жыцьці. Слава і падзяка Богу, што Ен зноў даў нам цераз сваіх людзей гэтую сьвятую кнігу. Спадзяюся, што беларуская грамадзкасьць будзе ўдзячна кажнаму, хто прылажыў сваю руку да таго, каб беларускі народ меў Новы Запавет на сваей роднай мове.
«Бацькаўшчына», 30 студзеня 1949 г.
СТАНІСЛАУ СТАНКЕВІЧ
У НОВЬГХ КРАЕХ — НОВЫЯ ЗАДАНЬНІ
Ад некатарага часу эміграцыйная акцыя сярод перамяшчэнцаў-ДП у краіны сталага побыту настолькі ўзмоцнілася, што сяньня ўжо можна гаварыць аб ейнай масавасьці. Калі яшчэ нядаўна выезд тэй ці іншай сям’і зь лягеру ДП прадстаўляў сабою да некаторай меры сэнсацыю, рэдка спатыканую ў лягеры, то ўжо сяньня такія выпадкі належаць да звычайных штодзённых зьявішчаў. Пры гэтым эміграцыйныя ўстановьі для ДП заяўляюць афіцыйна, што ў хуткім часе тэмп эміграцыі яшчэ больш узмоцніцца.
Усё гэта, бясспрэчна, павінна нас толькі цешыць. Нягледзячы на тое, што не заўсёды нашыя суродзічы могуць ехаць у тыя краіны, куды яны хацелі-б, і нягледзячы на тое, што сам падход да вэрбоўкі нашых людзей на эміграцыю часта зьяўляецца для нас крыўдным і абразьлівым, калі галоўнай падставай прыняцьця кандыдата зьяўляецца ня толькі ягоны сямейны стан і сьцісла абмежаваны век, але навет адпаведная сіла мускулаў, то ўсё-ж такі факт астаецца фактам — ладная колькасьць нашых людзей ужо выехала й шмат спасярод яшчэ астаўшыхся, а мо й бальшыня мае ўсе дадзеныя хутка разьвітацца зь негасьціннай Нямеччынай і з тымі цяжкімі, ненармальнымі й дэмаралізуючымі ўмовамі жыцьця, у якіх трэба было знаходзіцца на працягу некалькіх апошніх год у лягерах ДП. Бо трэба сказаць адкрыта, што сказармаванае лягернае жыцьцё, поўнае самых элемэнтарных недастаткаў, часта недапушчальныя ў культурным сьвеце бытавыя ўмовы, бязьдзейнасьць, а галоўнае — няпэўнасьць свайго будучага лёсу й страх перад тым, каб узноў не папасьці ў крывавыя абоймы «любімага бацькі», вельмі
адмоўна адбіліся на псыхічным і маральным стане ўсяе масы перамяшчэнцаў. Таму іменна мы й вітаем сяньняшнюю эміграцыйную акцыю, нягледзячы навет на ўсе ейныя недахопы.
Але раўналежна ізь перасяленьнем нашых суродзічаў зь Нямеччыны ў іншыя, пераважна заморскія краі й у сувязі з расьцярушваньнем іх на далёка большым праеторы, чымсьці адна шостая частка сьвету, войстра выныраюць перад намі пытаньні ня толькі жыцьцёвага, але й нацыянальнага характару. Галоўныя всгнішчы беларускага палітычнага й нацыянальнага жыцьця, якія дагэтуль знаходзіліся ў Нямеччыне, у сілу абставінаў будуць цяпер перанесеныя ў тыя краі, куды ў сваёй аснаўной масе пераедуць нашыя людзі. Беларускія нацыяяальныя арганізацыі ў паасобных краёх дэмакратычнага сьвету цяпер, з прыплывам новых сілаў, будуць мець магчымасьць значна пашырыцца й узмоцніцца. Ходзіць толькі пра тое, каб нашыя нацыянальныя арганізацыі, як у Нямеччыне, гэтак і ў тых краёх, куды прыбываюць новыя эмігранты, праявілі дастаткова энэргіі й арганізацыйных здольнасьцяў дзеля таго, каб ніводзін зь беларускіх эмігрантаў, апынуўшыся ў новай краіне далёка ад сваіх суродзічаў, не загубіўся ў чужой яму масе, але каб быў ахоплены сваёй нацыяналыіай арганізацыяй.
Гэтае адказнае заданьяе стаіць, аднак, ува ўсёй сваёй вастрыні ня толькі перад нашымі арганізацыямі, але ў роўнай меры й перад самымі перамяшчэнцамі. Кажны спасярод алошніх павінен глыбака ўсьведаміць сабе, што найвялікшым ягоным абавязкам на чужыне ёсьць захаваньне таго найдаражэйшага скарбу, які ён вынес із сваёй роднай хаты на Бацькаўшчыне — сваёй беларускай нацыянальнасьці. Захаваць-жа сваю нацыянальнасьць зможам лёгка тады, калі, нягледзячы на вялікія прасторы, што нас будуць дзяліць, захаваем між сабою цесную арганізацыйную сувязь. Ужо сяньня сярод беларускае эміграцыі існуе адпаведная арганізацыйная сетка: у кажнай краіне, дзе ёсьць болыпая колькасьць беларускае эміграцыі, існуюць беларускія нацыянальныя арганізацыі ці камітэты, якія гуртуюць там нашых суродзічаў і праводзяць сярод іх нацыянальна-грамадзкую працу ды аказваюць ім неабходную дапамогу. Гэтак, апрача Нямеччыны, існуюць такія арганізацыі ў Францыі, Ангельшчыне, Бэльгіі, Швэдыі,
а з краёў заакіянскіх — у ЗША, Канадзе, Аргентыне й Аўстраліі. На чале ўсіх гэтых арганізацыяў стаіць Сусьветнае Аб’еднаньне Беларускае Эміграцыі (САБЭ) у Парыжы, якое каардынуе іхную дзейнасьць.
Вось-жа ніводзін беларус не павінен выехаць зь Нямеччыны без адрасу свае арганізацыі тэй краіны, у якую ён эмігруе, каб, прыбыўшы на месца, неадкладна навязаць зь ёю сувязь і ўліцца ў.лік ейных сяброў. 3 другога-ж боку самі арганізацыі на чале із САБЭ павінны сяньня праяўляць асаблівую актыўнасьць у кірунку вэрбаваньня новых сяброў спаміж новае эміграцыі й разгортваньня сярод іх нацыянальнае працы.
Як ужо няраз зазначалася, мы зьяўляемся палітычнымі эмігрантамі ў сьціслым значэньні гэтага слова. Гэты палітычны характар прыдае нам ня гэтулькі тое, із-за якіх прычынаў пакінулі мы нашую Бацькаўшчыну, сколькі тое, чаму мы не захацелі да яе вярнуцца. А прычыны, што нас паўстрымалі ад павароту, зьяўляюцца выключна палітычнага характару. I наш побыт на чужыне ёсьць наяўным задакумэнтаваньнем перад сьветам нашага пратэсту супраць нялюдзкіх гвалтаў і крывавага тэрору бальшавіцкіх акупантаў і з другога боку — маніфэстанцыяй перад тым-жа сьветам нашае нацыянальна-вызвольнае ідэі. Таму, як звычайна гавораць аб сабе й эмігранты іншых нацыянальнасьцяў, кажны беларускі эмігрант павінен быць сяньня амбасадарам сваёй Бацькаўшчыны сярод народаў сьвету. Мы не павінны забывацца, што як мы сябе пакажам на чужыне, так — паводля нашых паводзінаў — будуць цаніць ня толькі нас, але й увесь наш народ на Бацькаўшчыне. Іншыя народы сьвету й адказныя палітычныя дзейнікі ў вялікай меры так паставяцца да справы нацыянальнага вызваленьня й дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, як мы, будучы прадстаўнікамі беларускага народу на чужыне, на гэта заслужым.
Што нашая адказнасьць на чужыне зьяўляёцца вялізарнай, ня трэба ў сувязі з вышэйшым даводзіць. Трэба толькі мець яе заўсёды наўвеце ў кажнай нашай дзейнасьці, у кажным выступленьні навонкі, у кажным нашым захаваньні, навет найдрабнейшым, здаючы сабе справу.з таго, што на падставе дробных рэчаў чужынцы ствараюць агульнае ўяўленьне аб дадзенай адзінцы й аб цэлым народзе, да якога адзінка гэтая належыць. Нашыя арганізацыі ўва ўсіх краінах павінны праводзіць
інтэнсыўную ўсьведамляючую работу, а дзе трэба, і самае вострае грамадзкае ўзьдзейваньне, каб нашыя суродзічы паказалі сябе перад чужынцамі з найлепшага боку — былі сумленнымі працаўнікамі, добрымі беларускімі патрыётамі й стаялі на належнай этычна-маральнай вышыні.
Мы верым, што наш побыт на чужыне будзе часовым і што яшчэ дачакаемся вызваленьня нашае Бацькаўшчыны з-пад ярма маскоўска-бальшавіцкае няволі. Сусьветныя палітычныя падзеі, што разьвіваюцца цяпер з маланкавай шыбкасьцю, абгрунтоўваюць спадзяваньні беларускае эміграцыі на паварот у вольную Беларусь. Няўпыннае змаганьне беларускага народу супраць чырвонага акупанта, збройная акцыя нашых гераічных партызанаў сьветчаць аб тым, што беларускі народ не заламаўся пад крывавым тэрорам Масквы, ня спыніў свайго імкненьня да волі, наадварот — у заўзятым, хоць няроўным змаганьні гартуе ён свае сілы для канчальнага зудару з адвечным ворагам. Гэта найлепшая зарука таго, што новая сусьветная завіруха, якой спадзяецца сьвет, ня пройдзе бяз нашага актыўнага ўдзелу й што пры перабудове эўрапэйскага Ўсходу знойдзецца на парадку дня й пытаньне незалежнасьці Беларусі.
Вось чаму й мы не павінны замыкацца ў цесных рамах эміграцыйнага жыцьця, але мусім з усёй сур’ёзнасьцю прыгатаўляцца да будучага змаганьня за вызваленьне Бацькаўшчыны й да творчае працы над адбудоваю ейнае дзяржаўнасьці. Дрэнны бо той беларус, што, згубіўшы веру ў магчымасьць павароту на Бацькаўшчыну, зьбіраецца векаваць на чужыне.