З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
кіх арганізацыях, здабыцьця нацыянальнае ліцэньзіяванае прэсы, стварэньня нацыянальна-культурньіх пляцовак у школьніцтве, мастацтве і г. д. і г. д.— не адбера ніхто ад нас, ад нашае агульнай нацыянальнай справы на эміграцыі, ды, нарэшце, ад імя й гонару гэных людзей упаасобку. Калі гэтыя вынікі, можа, і не заўсёды супастаўныя да здабыткаў, дасягненых іншымі нацыянальнасьцямі на эміграцыі, ды затое яны сьцісла прапарцыянальныя да магчымасьцяў эміграцыі нашае, да моцы інтэлігентнага прапластаваньня ў ёй, да ступені нацыянальнае сьведамасьці нашае народнае масы, бяручы яе йшчэ ў ейным папярэднім стане на Бацькаўшчыне, нарэшце,— да самое колькасьці й магчымасьцяў гэных піянэраў-ініцыятараў.
Цяпер гэтыя людзі, пакліканыя часам і ўсьведамленым абавязкам, свой мандат-упаўнаважаньне, атрыманае, можна сьмела сказаць, ад самое гісторыі, здаюць зьезду зусім свабодна й паводля ўсіх дэмакратычных нормаў выбраных прадстаўнікоў нашае эмігранцкае масы ў Нямеччыне з усіх куткоў ейнага расьцярушаньня тут. Здача гэтага мандату адбываецца не запозна, бо нельга было яе, без рызыкі для дабра справы, правесьці тады, калі ўся арганізацыйная праца эмігрантаў у Нямеччыне наагул магла праходзіць адно ў паўлегальных абставінах, ані датуль — і гэта найважнейшы ўжо для нашае канкрэтнае нацыянальнае сытуацыі мамэнт — пакуль не раскрыла свайго запраўднага аблічча (ці пакуль не ўдалося яго раскрыць) уваччу кажнага, хто толькі мае вочы, каб бачыць, і вушы, каб чуць,— глыбака запушчаная, дэмагагічная й дынамічная антынацыянальная чужацкая дывэрсія. Тварэньне безадказнымі адзінкамі й групкамі новага г. зв. «цэнтральнага беларускага прадстаўніцтва» на зусім голым месцы, адкідаючы ўсе здабыткі папярэдняе працы (хоць і маўкліва карыстаючыся найважнейшымі зь іх ды стараючыся выкарыстаць усе наагул) — пры поўнай магчымасьці ўсім узяць удзел у як найрадыкальнейшым перафармаваньні на строга дэмакратычных асновах прадстаўніцтва ўжо традыцыйнага, заслужонага і ўсебаковага ўвязанага як у нутраным, так і ў вонкавым дачыненьні, навет пры адкрытым запрашэньні да гэткага ўдзелу (гл. хоць-бы «Бацькаўшчыну», № 8/11) — гаворыць само за сябе, ставіць апошнюю кропку над і. I ў гэтым — вялікі пазытыўны мамэнт для змаганьня:
станы ягоныя канчальна разьмяжоўваюцца, вораг нутраны сам раскрывае сваю вонкавасьць, застаецца толькі проба сілаў. Баяцца таго, што пэўная частка ня зусім усьведамленае масы дасца яшчэ нейкі час сябе баламуціць і эксплёатаваць — значыла-б наагул ня мець пэўнасьці ці хоць веры ў праўднасьць усяе нашае нацыянальнае справы. Праганяць гэтую боязь, калі ў каго яна ёсьць, працаю й толькі працаю над нацыянальна-палітычным усьведамленьнем і гуртаваньнем — адзіны мужны й чэсны выхад для ўсіх, хто не і’атовы ці псыхалёгічна няздольны да змаганьня. Бо толькі праца й змаганьне — ад пачатку назначаныя й ці раз бліскуча выпрабаваныя сьцежкі-дарожкі нашага нацыянальнага руху.
У працы й змаганьні ўзростала й нашае нацыянальнае прадстаўніцтва БЦДК, у працы й змаганьні будзе дужэць яно й надалей. Няхай сабе шмат каму шмат што ў гэным змаганьні можа здацца лішнім і магчымым да абміну ці ліквідацыі. Пэўна-ж, эканомія сілаў мусіць быць заўсёды і ўсюды, асабліва пры нашым такім небагацьці на іх. Але кажнае змаганьне вымагае й ніяк неабмінных выдаткаў ды ахвяраў. Калі толькі верыцца ў праўднасьць усяе справы — нельга ня верыць і ў тое, што выдаткі гэныя аплацяцца й акупяцца.
Аднак таксама шмат каму, і найбольш асобам, далёкім ад сяньняшняга актыўнага рэчышча руху, найчасьцей людзям простым і ціхамірным — усё нашае цяперашняе змаганьне, нутраное сваім месцам, хоць і вонкавае паходжаньнем, кіраваньнем ды ськіраваньнем — выдаецца нейкім бязмэтным, дробным, мо нат асабістым і аж проста ледзь ня сьмешным. У папярэднім нумары «Бацькаўшчыны» мы мелі нагоду й прыемнасьць зьмясьціць вялікі й шчыры «ліст да беларускае інтэлігенцыі» нашых суродзічаў з аднаго лягеру ў Ангельскай зоне. I хоць аўтары ліста добра бачаць, хто цяпер і каго атакуе ў змаганьні, хоць яны добра клічуць «да згоды» ўсіх суродзічаў, што маглі-б быць карыснымі цэлай нацыі, а ня толькі самым сабе ці, яшчэ горш, адвечным варагом Бацькаўшчыны — усё-ткі тое нашае змаганьне ў іхным ваччу выглядае проста «дзяленьнем пустога мяха».
Пэўна, здалёк і без развагі гэтак зусім можа здавацца. Бо калі той «мех» разумець у чыста матар’яльным 24
сэньсе, дык ён і запраўды ў нас даволі-ткі пуставаты. Але й тут трэ было-б задумацца найперш над некаторымі пытаньнямі: чаму ўсё-ж да гэтага «пустога меху» так дабіваюцца цяпер шырака й даўно ведамыя спэцыялісты якраз ад «мяхоў» поўных? Чаму ня цікавіліся яны ім тады, калі «мех» і запраўды быў пусьценькі і трэба было цягаць у яго, дый яшчэ з гарачага прыску, першыя каштаны — зьбіраць у гурт, выдзіраць із чужых лапаў запалоханых і здэзарыентаваных суродзічаў? Ці ня чуюць іхныя дазнаныя насы выразнага паху нечага істатнейшага —■ ня печаных каштаноў (ці, калі ўжо, «нацыянальнай формаю» карыстацца, дык бульбы хіба), а нейкіх — і то нелапых — скварак? Вунь пачынаюць газэты як у бубен біць аб недалёкім прызнаньні замежных эміграцыйных урадаў, сымпатыі — і ня толькі адны плятанічныя — да паняволеных бальшавізмам растуць увачавідкі. I раптам «мех можа прарвацца» — ня нашая пуставатая яшчэ торба з тымі бульбінамі, а тугі мех сусьветнае сілы й можнасьці. Тады адно — падстаўляй гэныя торбы й торбачкі ды завязвай — ці мо лепш, не «падстаўляй», а «прадстаўляй» добра напрактыкаванымі ў гэтых «мехавых» справах «прадстаўніцтвамі» — і стане й самому, і дзеткам, і добрым суседкам...
Запраўднае нашае нацыянальнае прадстаўніцтва — нашыя дапамаговыя камітэты з БЦДК на чале — усёй сваёй дасюлешняй працай, адданасьцяй, ахвярнасьцяй і, нарэшце,— беднасьцяй, спрычыненай мо й ня зусім ужо пахвальнай непатрабавальнасьцяй (асабліва прыраўнаўшы да падобных установаў іншых нацыяў, што выяўляюць напару надзвычайную энэргію ў спаганяньні розных нацыянальных складак ды падаткаў) — сьведчаць аж занадта, як далёка яны ад падобных «мехаватых» канцэпцыяў. Дык усё тое, што тут ёсьць ці быць можа — сяньня аддаецца да рэшты ў рукі прадстаўнікоў самое масы эміграцыі. I, найгалаўнейшае — аддаецца ў гэтыя-ж давяроныя рукі ня толькі «мех» які-небудзь, пусты ці поўны, рагожавы ці сап’янавы — а нічым ня сплямлены сьцяг нацыянальнае ідзі. Аддаецца ня з тым, каб перашыць яго ў якую-такую сабе торбу, а каб несьці й далей у тэй-жа чысьціні й на тэй-жа вышыні, галоўна — наперад і наперад! Бо мы ў змаганьні баронім толькі гэты сьцяг, толькі пад ім наступаем, толькі за яго ходаемся й ахвяруемся. I будзем ходац-
ца, каб ня лучыў ён у якія, аб усе «мяхі» сьвету зацухмоленыя лапы, каб ня высклізнуў зь іх ды не пайшоў на паганыя анучы, да чужацкіх і ворагавых ботаў.
А пакуль — аддаючы чэсьць тым, што горда несьлі гэны сьцяг дасюль тут, на чужыне, вітаем тых новых, што панясуць яго далей, можа, аж да перамогі — зычым ім гэтага ад усяго шчырага сэрца, жадаем ад поўнае добрае волі!
«Бацькаўшчына», 25 красавіка 1948 г.
ТОДАР БЕЛАРУСКІ'
НАШАЯ ПРАМОВА НА АГУЛЬНЫМ ЗЬЕЗЬДЗЕ ЗАДЗІНОЧАНЫХ НАЦЫЯЎ
Мы — людзі бяз бацькаўшчыны. Displaced persons, як завёмся мы новай афіцыйнай, або displeased persons2, як лепш назвалі-б мы самі сябе ў душы, застаўшыся запраўды пакрыўджанымі ад урадаў, што ў вас фігуруюць і выступаюць ад імя народаў, ад якіх яны ня маюць паўнамоцтваў.
Спадары! У нас перад вамі тая асаблівасьць, што мы ня крывім душою, калі гаворым. Для нас няма тых «вышэйшых дзяржаўных меркаванняў», якія ператвараюць часам ваш язык у орган хаваньня думак, а ня ў орган выражэньня іх. Мы не баімся быць абвінавачанымі ў непаважаньні да «некаторых урадаў»,— прызнаёмся, што гэтай павагі ў нас да іх няма. Ня чуем і страху перад такімі ўрадамі. Мы добра бачым, як гэтыя восенскія мухі лятуць да свае гібелі. У сваёй прамове мы можам увайсьці ў супярэчнасьць із тымі статутамі, на моцы якіх дзеіць вашае Высокае Зграмаджэньне. Але й гэта ня можа нас застрашыць: за зьмест статутаў адказваюць урады, што падпісалі іх, а не народы, ад імя якіх дзеялі й дзеюць некаторыя так званыя «ўрады».
Гэткім парадкам мы прамаўляем да вас тут як найсвабаднейшыя людзі ў сьвеце, не зьвязаныя ні з статутамі, ні з прыналежнасьцяй да тае ці іншае дзяржавы,— ня скутыя нічым, што перашкаджала-б нам кіравацца сваім собскім сумленьнем.
Выступаем мы тут як грамадзяне сьвету.
Але, мы такія і ня маем права маўчаць, калі пад будынак нашае сусьветнае бацькаўшчыны падкладаецца бомба страшэннае разбуральнае сілы. Ня можам
1 Псэўданім няведамага аўтара.
2 Пакрыўджаныя асобы (анг.).
маўчаць, ня просім, а вымагаем, вымагаем выслухаць нас.
Спадары! У сьвеце няма благіх і добрых народаў, усе народы добрыя, усе яны імкнуцца да спрадвечнае мэты — дабра. Але ў гэтых народаў ёсьць не толькі добрыя, а таксама й нягодныя ўрады, якія тым і благія, што перашкаджаюць гэтым народам жыць у прыязьні, робячы тое, чаго самі саромеюцца назваць уголас.
Ды дармо, усё-ж сьвет цяпер болып адналіты, чымся гэта некаторым здаецца. Чалавецтва перастала быць мэханічным задзіночаньнем нацыянальных арганізмаў, а ператварылася ў адзінае, зялезнае цэлае, народжанае й загартаванае ў бязьлітасным змаганьні за сваё адраджэньне на працягу даўгіх гадоў. У чалавецтва няма нічога даражэйшага, чымся гэтае адзінства, за якое заплачана цяжкой працай безьлічы лепшых народных дзеячоў і крывёю, пралітай у гэтым змаганьні. Сьвет цяпер нагэтулькі адзіны, што калі села скула на грэцкі палец, дык боль ад яе адчуваецца па ўсім сусьветным арганізьме; палестынская гангрэна пашыраецца па ўсім сусьветным целе, а далёкаўсходні мазоль змушае чалавецтва значна падкульгваць.
Адзінства сьвету купленае чалавецтвам за цану найвялізарнейшых пакутаў і ахвяраў, але выкарыстаць яго ў поўнай меры тымчасам няможна, пакуль сусьветны арганізм у стадыі сьмяротнае хваробы.
Спадары! Ваш сусьветны кансыліум пакліканы знайсьці спосаб вылячыць сьвет. Чалавецтва на ўсёй неўпарадкаванай земнай кулі прыслухоўваецца да галасоў, што йдуць з вашага Высокага Зграмаджэньня. Прыслухоўваецца й траціць надзею. Вы намагаецеся дакладна й сумленна вывучыць грэцкую скулу, заклеіць пляйстрам далёкаўсходні мазоль, прыпісваць мікстуру запаветранаму атамнай трасцаю сьвету, цяпер — знайсьці нейкую раду ад палестынскае гангрэны. Вы дакладаеце ўсіх стараньняў вылечыць сусьветны арганізм, суняць чырвоныя плямы, што выпаўзаюць навонкі, але не рызыкуеце дакрануцца да найгалаўнейшага, адкуль у хворы арганізм прасякае атрута раскладу й пагібелі. Вы змагаецеся супраць сымптомаў, пакідаючы нат не дасьледванай самую хваробу, і гэтым самым даяцё ёй магчымасьць паглыбляцца далей у заслабелы арганізм чалавецтва. Інакш кажучы, вы падобныя да тых лекароў далёкае мінуўшчыны, якія