З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
іх чакае незавіднае жыцьцё й невядомая будучыня, выяўляюць гэтым вялікі духовы гарт, сілу волі й няштодзённыя маральныя вартасьці. Такім чынам, з паняцьцем палітычных эмігрантаў само сабой неразьдзельна вяжацца паняцьце высока вартасных з духовага гледзішча людзей.
У якім-жа тады сьвятле вылядаем мы, беларусы на чужыне, і ці адказваем гэтаму высокаму званьню палітычных эмігрантаў?
Гэтае пытаньне павінна прымусіць нас глыбей задумацца над нашай роляй і заданьнямі на чужыне, перагледзець і паддаць рэвізіі дасюлешнія нашыя паводзіны ды прывесьці нас да моцных і канкрэтных пастановаў.
Мы сталіся палітычнымі эмігрантамі і адмовіліся вярнуцца на Бацькаўшыну дзеля таго толькі, каб пазбавіцца тых мукаў і цярпеньняў, якія сталіся сяньня ўдзелам ня толькі асабіста нам найбліжэйшых пакінутых там бацькоў, братоў і сваякоў, але й усяго беларускага народу наагул. Мы ўсе, даўжэй ці карацей знаходзячыся пад бальшавіцкай няволяй, былі навочнымі сьветкамі й непасрэднымі ўдзельнікамі ўсіх жахаў бальшавіцкага зьдзеку, а таму дакладна здаём сабе сяньня справу з таго бязвыхаднага палажэньня, у якім знаходзіцца беларускі народ. Ведаем таксама, што гэты народ ня толькі цягне ярмо няволі, тоячы ў глыбіні душы сваёй бязьмежную нянавісьць да акупанта, але й здабываецца на гэройскія чыны, змагаючыся зь ім. Перадавая частка народу — беларускія партызаны хапіліся за аружжа, каб адпомсьціць за ўсе народныя крыўды, ведаючы пры гэтым, што тым больш незавідны за гэта чакае іх лёс.
I вось усьведамленьне сабе таго палажэньня, што пануе на Бацькаўшчыне і ў якім знаходзіцца наш народ, павінна стацца вызначальным мамэктам нашае працы й нашых паводзінаў на чужыне.
Многія сяньня ўважаюць, што сам факт іхнага прымусовага выгнаньня зьяўляецца ўжо свайго роду геройствам і дастаткова іх апраўдвае перад тымі, што змушанымі былі астацца на Бацькаўшчыне. Дзеля гэтага ў сваім эгаізьме й самалюбстве думаюць толькі аб сабе, стараючыся як найлепш уладзіцца ды спакойна й бястурботна перачакаць час, калі будзе магчыма вярнуцца назад.
У розных і няроўных умовах апынуліся нашыя людзі на чужыне цяпер, яшчэ болып розныя й няроўныя ўмовы жыцьця іх спаткаюць у найбліжэйшай будучыні. Але найгоршае палажэньне на эміграцыі ёсьць і будзе без параўнаньня куды лепшым за найлепшае на Бацькаўшчыне, пакуль там будзе рабіць свае злачынныя экспэрымэнты маскоўска-бальшавіцкі акупант.
Таму ўсе тыя, каму пашчасьціла вырвацца з бальшавіцкага пекла, не павінны забывацца аб беларускім народзе й ягоных патрэбах, змагацца й працаваць у тым кірунку, які вядзе да вызваленьня нашае Бацькаўшчыны й адбудовы собскае дзяржаўнасьці. Гэта абазначае, што мы як палітычныя эмігранты павінны ўзброіцца ўсімі тымі якасьцямі, якія мусяць характарызаваць палітычных эмігрантаў наагул.
Беларуская нацыянальна-вызвольная праблема яшчэ маладая й малаведамая заходняму сьвету, ад якога ў вялізарнай меры залежыць наш будучы лёс. Прыпомнім сабе, як посьле развалу гітлераўскай Нямеччыны сярод прадстаўнікоў акупацыйных уладаў амаль зусім ня ведалі аб нас як прадстаўнікох самастойнага й вялікага народу. Нас усюды й бадай заўсёды зьмешвалі з расейцамі, «белымі расейцамі», да чаго ня мала, як ведама, прычыняўся й наш нацыянальны назоў. 3 намі не хацелі гаварыць як з асобнай нацыяй і заспакойваць нашых слушных патрэбаў.
Гэтак было тры гады назад. А сяньня? Палажэньне зусім зьмянілася. Сяньня нас ведаюць, нас цэняць і з намі лічацца. Каб гэтага дапяць, трэба было прарабіць вялізарную й няўдзячную работу, трэба было пісаць, езьдзіць, стукацца, прасіць, а галоўнае — пераконваць, і то пераконваць ня толькі на словах, але й на фактах, у канкрэтнай арганізаванай працы. Такім спосабам першыя масты для нашага «выхаду ў людзі» былі праложаныя. I гэта ўсё зрабіла невялічкая жменька адданых справе й сьведамых сваіх заданьняў людзей, якія, нягледзячы на ўсякія труднасьці, прыкрасьці, а нярэдка й асабістую небясьпеку, рабілі што маглі.
А ў колькі-ж разоў былі-б болыпыя вынікі нашае працы і на колькі беларуская нацыянальная справа на эміграцыі стаяла-б вышэй і салідней, калі-б ня толькі жменька, а ўсе беларусы ўключыліся ў творчую арганізацыйную працу і кажны, паводля сваіх сілаў і Mar-
чымасьцяў, стараўся чэсна й сумленна сплачваць свой доўг перад народам? Адказваць на гэтае пытаньне будзе лішнім. Няхай у душы адкажуць на яго ўсе тыя, што зь недаверам і абыякавасьцю прыглядаліся толькі да гэтае працы і, стоячы з боку, чакалі, што з гэтага выйдзе. Але няхай таксама адкажуць і ўсе тыя, што, называючы сябе сьведамымі беларусамі й нат «беларускімі дзеячамі», ня толькі нічым не прылажыліся да супольнай нацыянальнай справы, але сьведама й злосна падстаўлялі нагу — і падстаўляюць сяньня — усім тым, што ў гэтую працу ўпрагліся.
Прыведзены прыклад аб выніках дасюлешняй нацыянальнай працы беларускай эміграцыі паказвае, што многа ўжо дагэтуль зроблена, але ня менш пераконвае й аб тым, што куды болып яшчэ зрабіць асталося ў кажнай дзялянцы нашага эміграцыйнага жыцьця, як і ў галіне нашых вонкавых дачыненьняў зь іншымі народамі і перад заходнім сьветам.
Сярод іншанацыянальных эміграцыяў існуе пагляд, што кажны палітычны эмігрант дадзенае нацыянальнасьці зьяўляецца свайго роду амбасадарам свайго народу сярод заходнядэмакратычнага сьвету. Правільней нельга й азначыць тых запраўды вялізарных заданьняў, што ўскладваюцца на нас як палітычных эмігрантаў. Бо як мы сябе пакажам перад сьветам, якімі сябе прадставім у вачох іншых народаў, так будуць думаць і аб цэлым нашым народзе й так яго ацэняць. Якую мы правядзём працу перад адказнымі дзейнікамі захаду, у такой меры й будзе разьвязанае імі ў будучыні нашае пытаньне.
I ў гэтым нашым зарэпрэзэнтаваньні самых сябе на чужыне перад іншымі народамі, у настойлівай і энэргічнай абароне нашых нацыянальных інтарэсаў і правоў перад сьветам і заключаецца наш доўг перад беларускім народам і Бацькаўшчынай.
«Бацькаўшчына», 5 верасьня 1948 г.
У ВЯЛІКУЮ ГАДАВІНУ
Згоду ў год беларускае грамадзянства ўрачыста адзначае гадавіну Вялікага Слуцкага Чыну — Слуцкага збройнага паўстаньня супраць бальшавікоў, якое пачалося роўна 28 год таму — 27 лістапада 1920 г. Паўстаньне гэтае было адным з этапаў нацыянальна-вызвольнага змаганьня беларускага народу за вольную й незалежную Беларускую Народную Рэспубліку, абвешчаную 25 сакавіка 1918 г., і найбольш яркім і вымоўным актам ейнае абароны спасярод многіх іншых падобных актаў, што мелі месца перад гэтым, як і пасьля гэтага.
Слуцкае паўстаньне — гэта ня стыхійны ўзрух беларускага народу, пазбаўлены ясна азначанай мэты, узрух, якіх на працягу нашае гісторыі было вельмі многа. Наадварот, Слуцкае паўстаньне зьяўлялася, бадай, першым вялікіх разьмераў агульнанародным актам, сьведамым сваіх заданьняў і сваёй канчальнай мэты, дарма што падзеі Слуцкага паўстаньня абмежаваліся да невялікай тэрыторыі Случчыны. Гэтай мэтай было змаганьне за захаваньне й абарону перад варожымі чужацкімі наступамі Беларускай Народнай Рэспублікі ў ейных этнаграфічных межах. Гэтую мэту сьцьвердзіла, як ня трэба лепей, Рада Случчыны напярэдадні паўстаньня, 21 лістапада 1920 г. у сваёй дэклярацыі, у якой між іншым было сказана, што «Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы навет сілаю аружжа, нягледзячы на лічбовую перавагу Bopa­ra, думаючы, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе». Слуцкае паўстаньне зьяў-
лялася тады арганічным актам у працэсе адбудовы гаспадарстваўскай незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны. I ў гэтай сьведамай мэтаімклівасьці й накіраванасьці й заключаецца адно з найвялікшых значэньняў Слуцкага паўстаньня.
Але Слуцкае паўстаньне было таксама найбольш вымоўным задакумэнтаваньнем перад сьветам і гісторыяй велічы й сьвятасьці нацыянальнай ідэі беларускага народу, які за гэтую ідэю патрапіў здабыцца на так вялікую самаахвярнасьць. Палітычнае палажэньне Беларусі, якая апынулася тады паміж бальшавіцкім молатам і польскім кавадлам, выключала магчымасьць абараніць толькі собскімі скромнымі сіламі маладую беларускую дзяржаву. Нягледзячы, аднак, на гэта, геройскія случчакі спаткалі з боем пераважаючыя сілы бальшавікоў, што йшлі на Беларусь, каб узьдзець волялюбнаму беларускаму народу новае ярмо маскоўскае няволі. Зь безнадзейнасьці свайго збройнага выступленьня, бясспрэчна, і самі случчакі здавалі сабе дакладна справу, аб чым між іншым вельмі красамоўна сьведчыць вышыты рукамі слуцкіх сялянак надпісь на сьцягу паўстанцаў: «Тым, што першыя паўсталі й пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына». Гэтыя словы найглыбей расшыфроўваюць вялікую мэту й значэньне Слуцкага паўстаньня. Адважныя случчакі кідаюцца ў крывавы бой ня толькі па тое, каб жыць у вызваленай імі Бацькаўшчыне, але й па тое, каб памерці для вялікае нацыянальнае ідэі, якая сама па сабе ёсьць несьмяротнай, а праз ахвярны Слуцкі Чын павінна стацца больш блізкім ейнае ажыцьцяўленьне ў будучыні. Такім чынам, Слуцкае паўстаньне было сьведамай падзеяй, што зьмяшчала ў сабе далёкасяжную думку, вартасьць якой не агранічвалася да патрэбаў сучаснасьці, але сягала ў будучыню.
I якраз дзеля гэтага гераічны чын адданых справе случчакоў зьяўляецца такім нам дарагім і блізкім, зьмястоўным і павучальным. Бо й мы ў нашым сяньняшнім змаганьні з тым самым ворагам, зь якім змагаліся случчакі, не павінны разьлічваць толькі на тое, што з вынікаў гэтага змаганьня мусіць карыстацца сучаснае нам пакаленьне й разам зь ім мы самі. Нельга выключаць думкі, што й мы, як слуцкія паўстанцы, кідаемся ў вір змаганьня ня толькі па тое, каб адраЗу перамагчы й цешыцца вынікамі перамогі, але й па тое,
каб памерці й ахвяраю сьмерці спрычыніцца да перамогі ў будучыні, якая станецца ўдзелам тых, што пасьля нас прыйдуць.
Кажная вялікая ідэя ня ёсьць абмежаная ў часе. Гісторыя дае нам мноства прыкладаў, калі за дасягненьне пэўнае ідэі змагаліся цэлыя пакаленьні ў сьведамасьці, што калі ня ім, дык іхным наступнікам суджана дачакацца перамогі. Але такое ўсьведамленьне не паўстрымоўвала ўзапраўды ідэйных людзей ад найвялікшых навет ахвяраў, бо чалавек, які здольны ўсяцэла пераняцца вышэйшай ідэяй, здольны таксама аддаць для яе ўсё, нягледзячы на тое, які лёс спаткае ў гэтым змаганьні яго асабіста.