З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
На Зьездзе былі ўпаўнаважаныя дэлегаты з правам пастанаўляючага голасу з наступных краёў: Францыя — 9 дэлегатаў, Англія — 4, Нямеччына — 2, Бэльгія — 1, Данія — 1, Швэдыя — 1, Італія — 1, Канада — 1, Аргентына — 1 і Аўстралія — 1.
Нарэшце неабходна падчыркнуць, што амаль усе пастановы й рэзалюцыі Зьезду былі прыняты аднагалосна ўсімі дэлегатамі. Гэтая аднадумнасьць дэлегатаў была, бязумоўна, выяўленьнем аднадумнасьці ўсяе нашае патрыятычнае грамадзкасьці ўва ўсім сьвеце.
Вычарпаўшы поўнасьцю ўсе пытаньні парадку дня, старшыня Зьезду пажадаў выбранаму Ўраду Сусьветнага Аб’еднаньня Беларускае Эміграцыі плённае працы і, 2 сьнежаня а 14-й гадзіне, зачыніў Зьезд.
Такім чынам, беларускі вызвольны рух станоўка «рушыўся ў бой з жыцьцём, пакідаючы жах»... Ніякія ворагі «ня стрымаюць нашай бітвы размах»...
«Бацькаўшчына», 12 сьнежня 1948 г.
ЗВАРОТ
ПЕРШАГА СУСЬВЕТНАГА ЗЬЕЗДУ БЕЛАРУСКАЕ ЭМІГРАЦЫІ ДА БЕЛАРУСАУ I БЕЛАРУСАК УВА УСІМ СЬВЕЦЕ
Дарагія браты і сёстры!
Здаўна ўжо з году ў год тысячамі пакідалі беларусы сваю паняволеную зямліцу, каб шукаць
на далёкай чужыне волі й хлеба, якога замала было
ў родным краі пры чужым праве й насільлі. Мільёны кідалі родныя нівы, на якіх ня стала месца для шчырых сыноў Беларусі й патрыётаў роднае справы. Але на гэтых мільёнах «старых» эмігрантаў ня кончыліся пакуты беларусаў на чужыне. Вось мінула ўжо 9 год з тае часіны, калі на землях Беларусі прагрымелі першыя стрэлы тае сусьветнае буры, што новым мільёнам з нас адабрала ўсё найдаражэйшае — родную хату, цяпло сямейнага кутка, шматок уласнага загону й братнія душы блізкіх і знаёмых. Гэтая сусьветная завіруха раскінула нас па ўсім сьвеце, яна пазакідала нас у найдалейшыя закуткі гэтае плянэты ў чужое акру-
жэньне.
Пры суровых абставінах цяжкае працы і ў адзіноцтве хай-жа шукае свой свайго, бо толькі ў братнім беларускім сэрцы знойдзе шчырую спагаду ў горы й няшчасьці.
1-ы зьезд беларускае эміграцыі выявіў радасны факт, што амаль усюды, дзе знайшліся хаця-б невялікія групы беларускіх эмігрантаў, яны дружна гуртуюцца ў нацыянальныя беларускія арганізацыі, каб бараніць сваіх слушных правоў і жыць сваім беларускім жыцьцём.
Зьезд сьцьвярджае затым, што згоднае сужыцьцё і арганізацыйная згуртаванасьць ёсць жыцьцёвай не-
абходнасьцю й першым практычным заданьнем для кажнае групы беларускіх эмігрантаў, роўна ў кажным краі і на ўсіх кантынэнтах. Дзеля таго, каб гэтае важнае жыцьцёвае заданьне стала запраўднасьцю, трэба ймкнуцца да ідэйнага задзіночаньня ўсіх чэсных і шчырых беларускіх патрыётаў у змаганьні зь сіламі, варожымі беларускаму народу. У імя высокіх ідэалаў свабоды й лепшае долі для народу нашага і дарагое Маці — Беларусі, за якія ўжо палі бязьлікія ахвяры, і за якія й мы ўсе церпім нягоды выгнаньня — адкідаючы ўсе дробязі і асабістыя ўразы, змагаймася з дэструктарамі, што сеюць сярод нас нязгоду й разлад. Мы ня можам ніколі забывацца, што ўсюды й заўсёды нашым вялікім абавязкам ёсьць утрымаць суцэльнымі духовыя вязі з пакутуючым народам беларускім і дарагой Бацькаўшчынай, із слаўным нашым гістарычным мінулым і з духам тых пакаленьняў, што цярпелі й гінулі за нас — з традыцыямі цяжкога змаганьня за адраджэньне й свабоду беларускага гаспадарства. 3 увагі на гэта і ў поўнай сьведамасьці вялікае адказнасьці кажнага з нас паасобку і ўсіх разам перад маестатам зьняволенае Бацькаўшчыны й перад судом будучых пакаленьняў мы, поўнамоцныя дэлегаты ад беларускіх арганізацыяў Англіі, Аргентыны, Аўстраліі, Бэльгіі, Даніі, Італіі, Канады, Нямеччыны, Францыі й Швэдыі, горача клічам нашых сясьцёр і братоў-беларусаў гуртавацца пад родным сьцягам Беларускае Народнае Рэспублікі, якая цераз Раду БНР, Прэзыдэнта Рэспублікі інж. М. Абрамчыка і Ўрад БНР зьяўляецца беспасярэднім злучвом з прыгожымі традыцыямі нашага вызвольнага змаганьня, яго найвышэйшым дасюль здабыткам і адзінай для нас надзеяй і гарантыяй павароту на вольную Беларускую Зямлю!
Хай-жа сардэчны наш заклік дасягне ўсіх закуткаў зямлі і ўзварушыць сэрцы людзей добрае волі, у каго ня выгасла яшчэ каханьне роднае старонкі.
Дзеля гуртаваньня ўсіх нацыянальных сілаў беларускае эміграцыі й каардынацыі яе арганізацыйнатворчае працы паклікаецца да жыцьця Сусьветнае Аб’еднаньне Беларускае Эміграцыі зь сядзібаю ў Парыжы.
Беларускія арганізацыі ўва ўсіх краінах сьвету заклікаюцца гэтым неадкладна навязаць сувязь із САБЭ ды ўтрымоўваць зь ім сталы й цесны кантакт.
Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка! Няхай жыве вольны Беларускі Народ!
Сакратар Зьезду Старшыня Зьезду
Парыж, 2 сьнежня 1948 г.
Адрас Сусьветнага Аб’еднаньня Беларускай Эміграцыі:
65 Rue des Gravilliers Paris (3), France.
«Бацькаўшчына», 12 сьнежня 1948 г.
РЭЗАЛЮЦЫЯ ПЕРШАГА СУСЬВЕТНАГА ЗЬЕЗДУ БЕЛАРУСКАЕ ЭМІГРАЦЫІ
Ныслухаўшы даклады аб жыцьці і грамадзкай працы беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Францыі, Бэльгіі, Швэдыі, Даніі, Італіі, Злучаных Штатах Амэрыкі, Канадзе, Аргентыне і Аўстраліі, Сусьветны Зьезд Беларускай Эміграцыі ў Парыжы 28.11 — 2.12.1948 г. пастанавіў за неабходнае правесьці наступныя мерапрыемствы сярод беларускай эміграцыі ў вышэй успомненых краінах.
1.	Узмоцніць акцыю ўсьведамленьня, гуртаваньня й арганізаваньня беларусаў.
2.	Зьвязаць і здысцыплінаваць грамадзкія актывы пры помачы канкрэтнай праграмы дзеяньня і тактыкі, дастасаваных да мясцовых патрэбаў і ўмоваў так, каб праца вялася рацыянальна, плянава і сыстэматычна бязь ніякіх перарываў.
3.	Старацца стварыць сталыя матар’яльныя базы для беларускай грамадзкай працы, выкарыстоўваючы для гэтага мясцовыя ўмовы й магчымасьці.
4.	Стварыць адзінае ўсебеларускае кіраўніцтва ўсёй беларускай работы на эміграцыі і ўсестароньняй апекі над беларускімі эмігрантамі ўва ўсіх краінах, дзе-б яны ні былі, з прадстаўніцтвамі ад усебеларускага кіраўніцтва.
5.	Сканцэнтраваць і скаардынаваць усе высілкі ў справе беларускай прэсы і выдавецтва наагул.
6.	Стварыць Цэнтральную Беларускую Інфармацыйную Службу і архіў дакумантаў.
7.	Правесьці рэгістрацыю беларускіх эмігрантаў ува ўсіх краінах.
8.	Дзеля аб’яднаньня і скансалідаваньня ўсёй беларускай эміграцыі — праводзіць сталае, пляновае і сы56
стэматычнае змаганьне з усякага роду дэструкцыйнай работай і дывэрсыяй, скіраванымі на разьбіцьцё беларускага жыцьця,— з асаблівай увагай на зарубежніцтва й астроўшчыну.
9.	У грамадзкай рабоце праводзіць рацыянальны падзел працы, не дапускаючы, каб кіруючы актыў, які перагружаны арганізацыйнай работай, займаўся яшчэ тэхнічнай працай, не вымагаючай спэцыяльных кваліфікацыяў.
10.	У парадку грамадзкай дысцыпліны забавязаць да актыўнай працы ўсе інтэлігенцкія кваліфікаваныя адзінкі, якія дагэтуль адзначаюцца бязьдзейнасьцяй.
11.	Узмоцніць высілкі дзеля павялічэньня колькасьці студыюючых беларусаў з мэтай запэўненьня росту кадраў беларускай інтэлігенцыі і арганізацыі беларускіх школаў і навуковых установаў.
12.	Зьвярнуць увагу на арганізацыйна-грамадзкую і ўзгадаваўчую работу беларускіх жанчын — матак беларускіх пакаленьняў.
13.	Ува ўсёй рабоце прыслухоўвацца да голасу масаў беларускай эміграцыі і ўзгадняць зь імі і іх патрэбамі бягучую штодзённую дзейнасьць.
14.	Стварыць цэнтралю беларускіх камбатантаўвайскавікоў у сусьветным значэньні дзеля кансалідаваньня і каардынаваньня іх арганізацыйнай работы.
15.	Сабраць усе паданыя на Зьезьдзе справаздачы на пісьме, адбіваючыя абраз жыцьця і працы беларускай эміграцыі, і выдаць іх друкам.
Сакратар Зьезду Старшыня Зьезду
Парыж, 2 сьнежня 1948 г.
»Бацькаўшчына», 12 сыіежня 1948 г.
д. ясько
НОВЫ ЗАПАВЕТ
У БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
«Слова Тваё — сьветач для стоп маіх і сьвятло на сьцежцы маёй » (Пс. 119:105).
На пачатку XVI стагодзьдзя перадавы беларус з заходняэўрапейскаю адукацыяй, доктар Францішак Скарына добра ведаў вялікую сілу слова Божага як у жыцьці адзінкі, так і ў жыцьці цэлага народу. Ніхто ня можа запярэчыць таму, што агульная асьвета найбольш пашырана там, дзе шырока распаўсюджана і чытаецца Евангельле ў роднай мове. Гэтага жадаў для беларусаў д-р Ф. Скарына і з гэтаю мэтаю ўзяўся за пераклад і выданьне Бібліі. У той самы час, калі доктар Марцін Лютар перакладаў Біблію на нямецкую мову (1522—34 гг.), Біблія на беларускай мове ўжо друкавалася (1518—23 гг.), насамперш у Празе Чэскай, а пазьней — у Вільні. На вялікі жаль, тады на Беларусі мала хто карыстаўся словам Божым як сьветачам для стоп сваіх, людзей адукаваных і, наагул, пісьменных было ня шмат, таму ад перакладу Ф. Скарыны захаваліся і перахоўваюцца цяпер у музэях толькі некаторыя кнігі сьв. Пісаньня.
Таксама сьведамы беларус і рэлігійны дзеяч, Васіль Цяпінскі, каля 1570 г. у сваёй вандроўнай друкарні надрукаваў Евангельле ад Мацьвея і Марка, якія былі пераложаны на беларускую народную мову. Аднак дзеля таго, што пратэстантызм на Беларусі быў тады разьбіты на некалькі кірункаў, а да таго слаба ўкараняўся сярод сялянства, яму было цяжка змагацца і, з часам, утраціў сваю сілу як распаўсюджваньня, так і выдаваньня рэлігійнай літаратуры. Час заняпаду беларускай незалежнай дзяржаўнасьці стаўся і часам заняпаду пратэстантызму на Беларусі і цесна зьвязанага зь ім распаўсюджваньня слова Божага ў роднай мове.
Перад Першаю сусьветнаю вайною пратэстантызм (пераважна евангельска-баптыскі напрамак) паволі
пашыраўся на Беларусі, але набажэнствы адбываліся ў мове расейскай, бо ані бібліяў, ані рэлігійных сьпеўнікаў на беларускай мове ня было. Пасьля-ж той вайны на гэты недахоп зьвярнуў сваю ўвагу баптыскі сьвятар Л. Н. Дзекуць-Малей, які працаваў у Берасьці. Разам із сваёю жонкаю, С. А., узяўся ён перакладаць Евангельле на беларускую мову. He давяраючы собскім сілам, зьвярнуўся па фаховыя парады і папраўкі да ведамага беларускага дзеяча і крытыка А. Луцкевіча, які ахвотна ўзяўся дапамагчы ў гэтай карыснай для народу працы. У 1927 годзе баптыскае выдавецтва «Компас» надрукавала паасобныя Евангельлі (Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана) і некалькі брашураў на беларускай мове. Бог паслаў ахвярнага англійца, які фінансаваў гэтае выданьне.
Прафэсар А. Луцкевіч, як і чатырыста год таму назад доктар Ф. Скарына, зразумеў, што слова Божае ў роднай мове можа зрабіць нешта вялікае ў жыцьці народу, і ўзяўся перакладаць увесь Новы Запавет. Ен маніўся пералажыць і цэлую Біблію, але, на вялікі жаль, яму ня суджана было зрабіць гэтую вялікую працу. Свой пераклад ён аддаў Брытанскаму і Замежнаму Біблійнаму Таварыству (БЗБТ), якое і выдала ў 1931 годзе (у Гэльсінгфорсе, Фінляндыя) Новы Запавет з Псальмамі на беларускай мове. Як і заўсёды, знайшліся праціўнікі гэтай працы, якія ганілі і паніжалі яе. Некаторыя прабавалі даказваць, што гэта праца — «сэкцярская». Праўда, дзе-якія словы ў перакладзе і карэктарскія памылкі ня шкодзіла-б паправіць, але ў болыпасці выпадкаў, дзе пераклад праф. А. Луцкевіча разыходзіцца з расейскім, ён рабіў гэта сьведама на карысьць дакладнасьці ў перадачы арыгіналу.