З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
акты юрыдычнага характару — Рускую Праўду, умовы, граматы, Літоўскі Стутут ды Маскоўскія Судзебнікі,— надзілі студэнтаў. У 1903 г. Даўнар-Запольскі заснаваў «Гістарычна-Этнаграфічны Гурток» пры ўнізэрсытэце, сябрамі якога былі студэнты й «стыпэндыяты» — так зваліся тыя, што скончылі ўнівэрсытэт і былі пакіненьія пры ім дзеля падрыхтоўкі да прафэсуры. Былі сябрамі гуртка й дацэнты й нават прафэсары. На чале гуртка стаяў Даўнар-Запольскі, сакратаром быў хтосьці з студэнтаў, выбраны сябрамі гуртка. У гуртку чыталіся даклады, вяліся ажыўленыя дыскусіі. Працы друкаваліся ў «Уннверснтетскнх Нзвестнях» і штогод выходзілі асобным зборнікам. Усяго выйшла 10 кніжак.
Даўнар-Запольскі ўмеў даваць сабе раду з студэнтамі. Ен захоўваў у дачыненьнях зь імі паставу старэйшага, блізкага сябра, цікавіўся справамі моладзі, дапамагаў студэнтам выходзіць на навуковы шлях, ніколі не шкадаваў часу на кансультацыі, на парады, дазваляў ім карыстаць з свае багатае бібліятэкі, спрыяў самастойнай працы, вырабляў субсыдыі на навуковыя выезды ў архівы Масквы, Харкава, Кацярынаслаўлю, Адэсы й г. д. Наагул, на гістарычна-філялягічным факультэце Кіеўскага ўнівэрсытэту былі два выдатныя прафэсары — сябры моладзі, якія мелі найбольш вучняў і дапамагалі ім у іхнай навуковай працы,— гісторык М. Даўнар-Запольскі й філёляг ды гісторык літаратуры — В. Пэрэтц.
Штосуботы да Даўнар-Запольскага ў хату прыходзілі студэнты дзеля шырэйшага абмеркаваньня паасобных навуковых працаў, а таксама дзеля гутаркаў на навуковыя тэмы наагул. Тых, што здраджвалі здольнасці, ён пакідаў у сябе на вечар, калі да яго зыходзіліся пэдагогі, прафэсары. Гэтак студэнты ўцягваліся ў навуковыя зацікаўленьні, удзельнічалі ў абмеркаваньні навінкаў навукі, літаратуры, у няпрымушаных гутарках пры шклянцы гарбаты.
3 вучняў Даўнар-Запольскага шмат хто асягнуў паважныя становішчьі. Былі гэта — Г. Максімовіч, прафэсар Ніжынскага й Сымфэропальскага пэдагагічных інстытутаў, Д. Дарашэнка, прафэсар шэрагу ўкраінскіх унівэрсытэтаў, прэзыдэнт Украінскае вольнае акадэміі навук, П. Смірноў, Е. Сташэўскі, Мірза-Авакіянц, Палонская-Васіленка — усе прафэсары Кіеўскага ўні-
вэрсытэту, Б. Курц — праф. Камэрцыйнага інстытуту, В. Базылевіч — праф. Археалягічнага інстытуту, П. Курынны й В. Крупніцкі — праф. Украінскага вольнага ўнівэрсытэту ў Мюнхэне, А. Аглоблін — праф. Кіеўскага і Украінскага вольнага ўнівэрсытэтаў ды шмат іншых. Усе пералічаныя навукоўцы працавалі ў галіне ўкраінскае гісторыі. 3 вывучэньнем гісторыі Беларусі на Кіеўскім унівэрсытэце справа была горшая, але ўсё-ткі колькі студэнтаў над ёю працавалі, між імі — П. Кліменка, які, на жаль, рана загінуў для навукі.
Рэвалюцыя 1905 году спрыяла росту папулярнасці Даўнара-Запольскага сярод студэнтаў. У 1905 годзе ён з групаю паступовае прафэсуры закладае ў Кіеве вышэйшыя жаночыя курсы. Узначальваў курсы праф. Пэрэтц, сакратаром быў М. Даўнар-Запольскі. Але з прычыны непаразуменьняў з прафэсураю ён пакінуў курсы ў 1906 годзе. У гэтым годзе ў Кіеве былі адчыненыя Дзяржаўныя вышэйшыя жаночыя курсы, дзе ён атрымаў катэдру. Тады-ж ён заснаваў Вышэйшыя камэрцыйныя курсы, якія былі неўзабаве ператвораныя ў Камэрцыйны інстытут. Гэты інстытут стаўся найбольш улюбёным творам Даўнар-Запольскага. Пабудаваны ён быў на іншых падставах, чымся ўнівэрсытэт: перадусім ён быў падпарадкаваны Міністэрству Гандлю й Прамысловасці, дзе начальства ставілася болып лібэральна да моладзі, чымся Міністэрства народнае асьветы, асабліва з часоў міністра Кассо. 3 другога боку, і нутраная арганізацыя інстытуту была апрычоная: яна была пабудаваная на грамадзкіх асновах. Інстытутам кіравала Рада з прадстаўнікоў гандлёвых і прамысловых арганізацыяў. Супольна з радаю прафэсароў Рада гэтая выбірала дырэктара. Аж да 1917 году дырэктарам інстытуту быў Даўнар-Запольскі. Падтрымка мясцовых гандлёва-прамысловых дзеячоў забяспечвала інстытуту матар’яльную й маральную незалежнасьць ад міністэрства й нязвычайна хуткі расьцьвет. У 1907 годзе інстытут мясьціўся ў маленькім дамку, у 1917 годзе — ён быў собсьнікам паловы кварталу (Несьцераўская, Бібікаўскі бульвар, Пірагоўская) шматпаверхавых будынкаў зь вялізнымі залямі, аўдыторыямі, багатаю бібліятэкай і адзіным на ўсю Ўкраіну гандлёва-прамысловым музэем. Штогод музэй высылаў сваіх прадстаўнікоў у замежжа дзеля азнаямленьня з пастаноўкаю
справы, здабываньня экспанатаў і г. д. Апрача гэтага, ён меў вялікую колькасць карэспандэнтаў з усіх куткоў сьвету. Гэта вельмі пашырала папулярнасць інстытуту.
У складзе студэнтаў унівэрсытэту й інстытуту была даволі вялікая розьніца: у інстытуце пераважалі асобы, якія скончылі камэрцыйныя школы й духоўныя сэмінарыі. Было шмат жыдоў, таму што сьпярша тут ня было працэнтнае нормы, было таксама ці мала жанчынаў. Студэнты карысталіся шырэйшымі, чымся ў унівэрсытэтах, правамі: апрача звычайных «зямляцтваў», студэнты мелі сваіх прадстаўнікоў у радзе прафэсароў.
Была розьніца і ў складзе прафэсароў: шырокая аўтаномія, якою яны карысталіся, дазваляла выкладаць у інстытуце тым палітычна «ненадзейным», перад якімі былі зачыненыя дзьверы ўнівэрсытэтаў, як, прыкладам, ведамы статыстык Русаў.
Кіеўскі Камэрцыйны інстытут (другі на ўсю Расейскую імпэрыю быў у Маскве) заняў вельмі паважнае месца сярод высокіх школаў. Але прыгаданы ягоны расьцьвет, які трэба было заўдзячваць галоўна адміністрацыйным здольнасьцям ды энэргіі Даўнар-Запольскага, спрычыніўся й да вялікіх для яго прыкрасьцяў, бо кансэрватыўная частка прафэсуры ўнівэрсытэту ставіліся варожа да парадкаў, якія панавалі ў інстытуце, абвінавачваючы Даўнар-Запольскага ў «неблагонадежностн», у рэвалюцыйнай прапагандзе й г. д.
I запраўды, побач з ростам папулярнасьці ДаўнарЗапольскага сярод моладзі, расло варожае стаўленьне да яго з боку кансэрватыўных і рэакцыйных колаў акадэмічных дзеячоў. Гэты недавер да яго нэгатыўна адбіваўся на палажэньні ягоных вучняў, якім куратары школьных акругаў шмат дзе не давалі пасадаў у дзяржаўных сярэдніх школах Кіева, ды вельмі неахвоча зацьвярджалі пэдагогамі нават у прыватныя школы. Гэтыя дачыненьні зырка адбіваліся на прыкладзе найстарэйшага Навуковага таварыства летапісца Нэстара пры ўнівэрсытэце Сьв. Валадзімера. He зважаючы на тое, што праф. Даўнар-Запольскі меў катэдру прафэсара «русской нсторлн», яго ніколі ня выбіралі ў прэзыдыюм таварыства, і калі ў 1912 ці 1913 годзе старшыня таварыства паведаміў аб сваёй адмове кіраваць далей таварыствам,— на выбары сабраліся ўсе рэакцыйныя
сябры, якія звычайна ніколі не наведвалі паседжаньняў, адно з мэтаю не дапусьціць да выбараў ДаўнарЗапольскага на старшыню. Дачакаўся гэтага гонару ён толькі аж у 1918 годзе.
У 1910 г. Даўнар-Запольскі заснаваў Таварыства «Любіітелей соцнальных знаннй», якое складалася з колькіх сэкцыяў: гістарычнай, пэдагагічнай і праўнай. Сябрамі ягонымі былі пераважна выдатныя навуковыя дзеячы — як, напр., В. Шчарбіна, адзін з найстарэйшых гісторыкаў Кіева, М. Істомін, А. Русаў, М. Васіленка й акадэмічная моладзь, стыпэндыяты, вучні Даўнар-Запольскага. У прыраўнаньні да паседжаньняў таварыства летапісца Нэстара паседжаньні «Таварыства Любіцеляў» мелі жвавейшы й больш сучасны характар. Даклады выклікалі гарачыя дыскусіі й прыцягвалі вялікую аўдыторыю. Да новага Таварыства й да новага старшыні кансэрватыўныя колы ставіліся варожа. Непакоіла іх ня гэтак сама дзейнасьць Таварыства, як ягоны назоў, і прысутнасьць паліцыі сталася блізу абавязкавай на кажным паседжаньні — чаго, ведама, ня было ў «Нэстары».
Успомню тут адно з гэткіх паседжаньняў. Адбывалася яно ў 1911 г. у вялікай залі й было прысьвечанае 50-м угодкам вызваленьня сялян з-пад прыгону. Згодна з загадам губэрнатара на паседжаньні быў прысутны маладзенькі «ўрадавец для адмысловых даручэньняў» Тальбэрг, які толькі кагадзе скончыў быў ліцэй. 3 дакладамі выступалі салідныя спэцыялісты — сам Даўнар-Запольскі, М. Васіленка, П. Сьмірноў... Аднак гэта не перашкаджала Тальбэргу перапыняць раз-па-разе даклады заявамі, што «ён гэтага ня ведаў», і ў канцы зачыніць паседжаньне. Тое самае паўтарылася, праўда ня ў гэткай грубой форме, на дакладзе ведамай дасьледніцы масонства Т. Сакалоўскай. Усе гэтыя драбніцы стваралі каля імя Даўнар-Запольскага нейкае ўражаньне палітычнае ненадзейнасьці, няпэўнасьці, уражаньне небясьпекі для тых, хто быў зь ім у бліжэйшых дачыненьнях. Зь іншага боку, скрайныя левыя элемэнты пашыралі чуткі аб ягоным пераходзе «направа».
Трэба сказаць, што ў Камэрцыйным інстытуце зусім ня ўсё йшло добра. Калі справа стала на пэўны грунт, калі інстытут стаўся собсьнікам вялікіх будынкаў, каштоўных музэяў ды бібліятэкаў, шмат хто з прафэса-
роў уголас заяўлялі, што немагчымая справа, каб Даўнар-Запольскі быў «нязьменным» ягоным дырэктарам, і, каб маглі, вельмі ахвоча зьнялі-б яго з пасады. Ягоная ўдача, а таксама й частая нетактоўнасць ды рэзкасьць не здабывалі яму сымпатыі з боку прафэсуры. Наўзьверх — шырылася нездаваленьне й сярод студэнтаў-габрэяў. У іншых вышэйшых школах для габрэяў існавала норма — ня больш 5 % агульнага ліку студэнтаў, але гэтыя 5% мелі права жыць у Кіеве. Камэрцыйны інстытут не даваў гэтага права, колькасць студэнтаў-габрэяў ня была ў ім абмежаваная, але студэнты гэтыя не маглі жыць у Кіеве. 3 гэтае прычыны яны дамагаліся, каб інстытуту былі наданыя правы дзяржаўнае школы, ня ўлічаючы, што, разам з гэтымі правамі, у інстытуце будзе ўведзеная й працэнтная норма.
У 1912 годзе ўправа інстытуту мусіла пагадзіцца на дамаганьні студэнтаў. Міністэрства дало інстытуту правы, але ўсьлед увяло й працэнтную норму. Праўда, яна была тутка вышэйшая, чымся ў унівэрсытэтах, a галоўнае, было дазволена рабіць выпускныя экзамены колькі раз на год, тігго давала магчымасьць прапушчаць праз інстытут большую колькасць габрэяў, чымся было зазначана ў афіцыйнай норме. Але нездаваленьне не паменшала: тыя-ж габрэі, што дамагаліся правоў, — вялі цяпер агітацыю супроць Даўнар-Запольскага за ўвядзеньне нормы, хоць яна была непазьбеглая пры наданьні правоў. Усё гэтае атручвала жыцьцё ДаўнарЗапольскага й выклікала жаданьне пакінуць Кіеў. Ен хацеў пераехаць у Маскву, дзе яго надзілі багатыя архівы, рабіў стараньні атрымаць пасаду дырэктара архіву Міністэрства Юстыцыі, але міністар Шчаглавітаў адмовіў яму ў гэтым, тлумачачы адмову палітычнай няпэўнасьцяй Даўнар-Запольскага.