З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
Гэткім дэлегатам ахвоча згадзілася паехаць у Кракаў Паўліна Мядзёлка, тады жонка ведамага беларускага дзеяча Тамаша Грыба, які ў тым часе як эмігрант жыў у Лодзі. За тыдні два яна вярнулася з Кракава й расказала нам, што ў Кракаўскім вайсковым шпіталі ёй далі ўсе патрэбныя інфармацыі аб сьмерці Аляксандра Прушынскага ды паказалі ягоную магілу.
Магіла гэта знаходзіцца сярод магілаў польскіх жаўнераў, і на ёй стаіць просты дзервяны вайсковы крыжык з таблічкай, на якой напісаныя два словы: Аляксандр Прушынскі.
Гэткая доля нашых вялікіх людзёў, нашых вялікіх паэтаў і нацыянальных прарокаў. Косьці Максіма Багдановіча тлеюць «над сіняй бухтай» у далёкім Крыме. Янка Купала знайшоў быў дамавіну ў нялюдзкай Маскве. Алесь Гарун супачыў навечна ў чужым польскім Кракаве... Але прыйдзе час, і ўсе яны знойдуць вечны супакой на роднай зямлі, у велічным пантэоне беларускіх нацыянальных гэрояў.
«Конадні». № 7, 1963
А. ЭССОН
MAE УСПАМІНЫ АБ АЛЕСЮ ПРУШЫНСКІМ
Упяршыню доля спаставіла мяне, паўночнага каўказца, зь беларусам Алесем Прушынскім у аднолькава далёкім нам абодвум Сібіру ў 1909 годзе ў перасыльнай частцы славутай Аляксандраўскай Цантралкі, недалёка ад г. Іркуцку.
У гэтую перасыльную Цантралку з усіх канцоў імпэрыі зганялі асобныя партыі палітычных ссыльных, засуджаных ваеннымі й іншымі судамі на вечнае пасяленьне. Пад канец 1909 году нас набралася шмат сотняў: былі тутака латышы ў цёпл tx арыштанцкіх куртках, падшытых самымі ссыльнымі, так што цёплага падшыцьця ня было відаць з-пад звычайных арыштанцкіх халатаў з адмысловага грубага суі на. Тутака былі беларусы, палякі й жыды з заходніх і паўдзённых губэрняў Расеі, колькі грэкаў, ладна расейцаў, грузіны, армяне, асеціны і расейцы з Каўказу; было навет двух кіргізаў. 3 усіх перасыльных найгорш былі апранутыя на зіму мінгрэльцы. Іх было чалавек 25. Ад самога пачатку, як толькі апынуліся ў паўдзённай частцы Расеі, каля г. Растову, мы, каўказцы, пачалі хварэць на тыфус. Мінгрэльцы былі апранутыя ў лёгкія чаркескі з башлыкамі на галаве, а зіма была ў самым гарце. Тэмпэратура часта трымалася на 25—35 градусах ніжэй за нуль тэрмомэтра Рэамюра: плюнь — і сьліна застыгала ў паветры ледзяной куляй перш, чым даляцець да зямлі. Перасыльныя турмы звычайна былі перапоўненыя, і таму колькасьць хворых была страшэнная; блізу ўсе мінгрэльцы перамерлі яшчэ перад Самарай.
Наша партыя каўказцаў прыбыла нарэшце ў Аляксандраўскую перасыльную турму, але ў куды меншай
колькасьці, як яна была ў Растове. Тутака нас разьмясьцілі па бараках сярод іншых, што прыйшлі раней. Ня лішне будзе сказаць колькі словаў пра гэтую турму. Яна складалася з колькіх карпусоў і баракаў рознага памеру, прычым катаржнікі, што адбывалі свой тэрмін да выхаду на вольнае пасяленьне, займалі большую частку іх, і турэмная арганізацыя базавалася, казаў той, на гэтай сталай частцы зьняволеных. Будынкі ўсе былі дзераўляныя. У кажным бараку ўздоўж сьценаў было па два рады юрцаў. Прамежак паміж юрцаў быў калідорам, сюды звозілася ежа і ўсё іншае. Па канцох бараку, тут-жа каля самых юрцаў, стаяла колькі парашак. Усе баракі й двары былі абгароджаныя высокімі частаколамі зь бярвеньня у 25—30 футаў увышкі, з завойстранымі вярхамі. Па рагох гэтай высокай агарожьі ўзвышаліся будкі варты й вузкія пляцоўкі, па якіх вартаўнікі хадзілі ўзад і ўперад із стрэльбамі на плячох. Турэмная варта была ўкамплектаваная маладымі здаровымі сытымі хлопцамі, усе былі як на падбор. Бальшыню іх лёгка было падкупіць. Так празь іх можна было за грошы дастаць ня толькі белы хлеб, масла, малако й іншыя прадукты, але й такія рэчы, якія былі строга забароненыя турэмнай адміністрацыяй: нажы, чаравікі, акуляры, нелегальную пошту, і навет можна было наладзіць сувязь з мясцовай палітычнай нелегальнай арганізацыяй.
У бараку звычайна зьмяшчалася да 200 чалавек, даводзілася бадай увесь час быць у бараку, хадзіць паміж юрцаў, сядзець на юрцах і чытаць або гуляць у карты ці ў шахматы. 3 дазволу начальства мы навет арганізавалі даволі добры хор.
Неўзабаве па тым, як мы прыехалі, маю ўвагу прыцягнулі да сябе два перасыльныя, што прыехалі раней за нас із заходніх губэрняў Расеі, яны былі ў адным з намі бараку. Адзін быў Кулага, эсэр, здаецца, чыгуначнік, зь вялікай шаўковай сьветлай барадой, хоць яму было ня больш як 25—26 год. Гэта быў тыповы напышлівы чыноўнік. Ен быў за старасту ў нашым бараку, г. зн. вёў усе патрэбныя перамовы з наглядчыкамі й іншым начальствам у пытаньнях нашага барачнага жыцьця. Другі, Алесь Прушынскі, таксама беларус з заходняга краю, быў поўнай супрацьлежнасьцяй да Кулагі. Высокага росту, крыху суглобы й блізу заўсёды сур’ёзны, але ня гмырны, Алесь быў узорам спакойнага
і ўдумлівага чалавека. У гутарцы з кім-небудзь ён заўсёды быў без афэктацыі і, відаць, таму ад першага-ж знаёмства вельмі гарнуў да сябе кажнага. Ня ведаю, можа, таму, што мы зь ім былі зусім супрацьлежных характараў — я пахопісты, нэрвовы і гарачы каўказец, а ён — спакойны назіральнік усяго навакольнага, непрайманны беларус, а можа, проста ягонае спакойнае й сур’ёзнае аблічча спадабалася мне, але мы неўзабаве пасябравалі. Алесь быў дасканальны шахматыст, найлепшы з усіх нас, хто гуляў зь ім. Гулялі часта. Звычайна ён, гуляючы на памяць, г. зн. бяз дошкі, быў адна партыя, а колькі нас — другая партыя. Ен расьцягваўся на юрцах, накрываў твар хустачкай, і гульня пачыналася. Мы рэдка выйгравалі, дармо што часта перагаворваліся — кансультаваліся. У шахматнай гульні мяне найбольш уражала тое, што Алесь ніколі не нэрваваўся. Хіба толькі, калі ён часам забываўся палажэньне тае ці іншае фігуры пасьля нашых даўгіх нарадаў, можна было згледзець незадаваленьне на ягоным твары. Ведама, што гульня ў шахматы адна з самых нэрвуючых, газардавых; ніколі мы ня бачылі, каб у Алеся дрыжэлі рукі, як у нас, ці каб ён хваляваўся.
Я ня памятаю, каб я калі бачыў Алеся ў гневе ці ў злосьці, за выняткам аднаго выпадку. Тым разам на ягоным, звычайна непрайманным і с.пакойным твары было абурэньне. Гэта было аднойчы ў часе маёй спрэчкі з паляком-нацыяналістам. Калі ня мылюся, гэта быў граф Чапскі, таксама ссыльны. Чапскі даводзіў канечнасьць адлучэньня польскай нацыяналістычнай партыі ад расейскіх рэвалюцыйных партыяў на тэй аснове, што расейцы нагэтулькі менш культурныя за палякоў, што ня могуць мець аднае або аднолькавае з палякамі праграмы рэвалюцыйнага змаганьня. На мой бок неўзабаве стаў Алесь. Ен, відаць, бачыў, што я ня знаю ні палякаў, ні іхнае культуры і што таму бяру довады Чапскага за грунтоўныя; ён так даў майму апанэнту, што ўсе навакол паднялі на сьмех небараку Чапскага.
Алесь ня быў марксыстам і наагул ня выказваўся за ніводную лінію, што тады панавалі,— ні за народніцкую, ні за марксыстаўскую. Ад Алеся я ўпяршыню даведаўся, што ёсьць апрычоная беларуская мова, а не дыялект расейскае мовы. Ен пісаў вершы па-беларуску. Слухаючы яго ўважліва, я ня мог навет ухапіць сэнсу
таго, што ён чытаў. Для мяне гэта быў набор нейкіх незразумелых правінцыялізмаў. Агулам бяручы, тое, што я чуў, розьнілася ад расейскае гаворкі павольнаю плаўнасьцяй і мякчы.чёй зычных. Там, дзе расейская гаворка рэжа, як сякерай, або «ыкае», беларуская выдавалася мне расьцягванай наросьпеў. Гэта толькі маё ўражаньне бяз крытычнага аналізу, бязь веданьня мовы.
Мы прабылі ў Алякеандраўскай перасыльнай нядоўга. На пачатку вясны нашая партыя ссыльных, якіх разьмеркавалі на поўнач у розныя месцы Іркуцкай губэрні й Якуцкай вобласьці, рушыла ў дарогу. Для мяне абставіны склаліся так, што я ня мог навет зьберці свае манаткі: за тры дні да нашага адыходу я сьпяваў з хорам у бараку і быццам за «парушэньне цішыні» ды за «фізічнае ўзьдзеяньне» на аднаго з нагледачоў быў пасаджаны ў цёмны карцар. Пасьля бесьперапыннага агульнага пратэсту ўсяе перасыльное турмы й толькі пасьля таго, як прыбыў памочнік пракурора, выкліканы з гораду, мяне выпусьцілі перад самым выхадам партыі. Дык я і не пасьпеў разьвітацца зь нікім з тых, хто быў вызначаны на жыцьцё ў іншыя месцы, у тым ліку і з Алесем.
«Конадні». № 7, 1963
6УДУЧЫНЯ Y МІНУЎШЧЫНЕ
ЛЕЎ АКІНШЭВІЧ
ПАРЛЯМЭНТ
БЕЛАРУСКАН ЗЯМЛІ
Увялікай залі будынку старадаўняга стылю йдзе паседжаньне колькіх сотняў людзей. Дождж манатонна бубніць у закратаваныя вокны. У «д’ябальскі-прытульным краі», як назваў Ангельшчыну адзін зь ейных дзяржаўных мужоў, мала сьветлых і сонечных дзён. Але ў гэтым краі туманоў і дажджоў ёсьць іншае сонца, якое нельга пабачыць, хоць дотык ягоны адчуваецца намі зь першага нашага кроку ў ім: гэта сонца свабоды, што сьвеціць над ангельскім абтокам, што сягае да вольных дамініёнаў Вялікабрытаніі, кідаючы водблескі праменьняў па цэлым сьвеце.
Мужы, што сабраліся ў старадаўным будынку,— прадстаўнікі вольнага ангельскага народу. Сяньня ў крэслах ангельскае Гасподы Грамадаў, або Ніжняе Гасподы, мы знойдзем немалую частку прадстаўнікоў лейбарысцкае, г. зн. работніцкае партыі: былыя докеры, шахцёры, чыгуначнікі разам із шматлікімі прадстаўнікамі працоўнае інтэлігенцыі трымаюць у сваіх руках долю ангельскага народу, долю вялікае імпэрыі, у нейкай частцы — долю ўсяго сьвету.
Ангельскі парлямэнтарызм складаецца цяпер із сыстэмы ўстановаў, у якую ўваходзяць: Ніжняя Гаспода, або Гаспода Грамадаў, з выбранымі народам яа нейкі час сябрамі; Верхняя Гаспода, або Гаспода Лёрдаў, у бальшыні сваёй складзеная зь сяброў, што ўвай-
шлі сюды, дзякуючы паходжаньню з заслужаных або выдатных радоў (з 1911 году правы Гасподы Лёрдаў значна абмежаныя), і — кароль, які мае права зацьвердзіць або адкінуць пастанову абедзьвюх гасподаў, але ўжо колькі стагодзьдзяў не карыстаецца сваім правам.
Уся выканаўчая ўлада належыць да рады міністраў ды ейнага прэм’ера, якім, як правіла, бывае лідэр партыі, што перамагла на апошніх выбарах у Гасподу Грамадаў, міністры-ж паклікаюцца зь сяброў парлямэнту.
Ангельскі парлямэнт разглядае й прыймае законы краю, г. зн. правілы, што на доўгі час маюць вызначаць жыцьцё ўсіх ягоных грамадзян. Ен зацьвярджае гадавы бюджэт дзяржавы, і ніхто з прадстаўнікоў выканаўчае ўлады ня можа выдаваць дзяржаўныя сумы на іншыя мэты, як гэта зазначана ў зацьверджаным парлямэнтам акце. Парлямэнт мае права кантролі выдаткаў, робленых адміністрацыйнымі ўладамі. Парлямэнцкімі запытаньнямі сяброў ураду ангельскі парлямэнт спаўняе кантролю над усімі справамі замежнае й нутраное палітыкі краю. Ягоныя сябры маюць поўную свабоду слова, і ў часе быцьця ў парлямэнце ім забясьпечаная асабістая незачэпнасьць.