З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
Гэта сьведчыць, што ўдзельнікі паседжаньняў у старадаўняй залі старога Лёндану сапраўды гаспадары свайго краю. Як-жа дайшлі яны да ўлады, як-жа была ўстаноўленая тут гэтая парлямэнтарная сыстэма, што, не забясьпечаная пісанымі правамі, дзеіць зь вялікай спраўнасьцяй і сяньня, карыстаючыся агульнай павагай?
Пачаткаў гэтае сыстэмы трэба шукаць у далёкіх глыбінях ангельскае гісторыі. Да заваёвы Ангельшчыны нарманамі, гэта значыцца да XI ст., каралеўская ўлада кіравала край із памогай дваякіх сходаў. Адзін зь іх — гэта народнае веча, што складалася з усіх вольных грамадзян. Другі — вялікая дзяржаўная рада, што складалася з дваранаў і сяброў каралеўскае дружыны. Яна зьбіралася пэрыядычна, мела заканадатную ўладу й праводзіла выбары караля. За нарманскіх часоў заміж яе дзеіла так званая «пэрманэнтная» рада, якая ў гэты час складалася зь вялікіх земляўласьнікаў і мела характар заканадатнага сходу.
Пераломным часам ангельскага парлямэнтарызму
было XIII стагодзьдзе. У змаганьні з каралём Іванам Безьзямельным, братам славутага караля-рыцара Рычарда Ільвінае Сэрца, ангельскія бароны й рыцары дамагліся выданьня т. зв. «Вялікага Ліста Вольнасцяў», і кароль мусіў прызнаць за грамадаю права выбіраць сваіх прадстаўнікоў да ўдзелу ў заканадатным сходзе. За караля Адварда I у 1295 г. быў скліканы першы ангельскі парлямэнт, у які ўваходзілі прадстаўнікі ад рыцараў (па двох ад кажнага графства) і ад местаў (па двох ад кажнага места). У гэтым-жа часе за парлямэнтам было прызнанае права даваць еваю згоду на правядзеньне дзяржаўных падаткаў. Трэба думаць, што гэтым самым у ягоныя рукі лучыў той прывілей, што й забясьпечыў яму цьвярдыя й аўтарытэтныя пазыцыі ў гаспадарстве.
У XIV ст. парлямэнт Ангельшчыны падзяліўся на дзьве гасподы, што існуюць і дагэтуль: Гасподу Грамадаў і Гасподу Лёрдаў.
Парлямэнт перажыў трывожныя часы ангельскае рэвалюцыі ў XVII ст. і захаваў свае пазыцыі ў часох рэстаўрацыі, а ў XVIII ст. канчальна ўстанавілася тая сыстэма парлямэнтарнага ладу ангельскага гаспадарства, тая няпісаная ангельская канстытуцыя, што ў аснаўных рысах захавалася й дагэтуль. У даўгой гісторыі ангельскага парлямэнтарызму ўрады мяняюцца адзін па адным. Раз яны складзеныя з тораў (папярэднікаў пазьнейшых кансэрватараў), раз зь вігаў (пазьнейшыя лібэралы). Першыя зь іх данесьлі моцную палітычную арганізацыю да нашага часу, другія сяньня ўступілі месца новай, работніцкай партыі, што выйшла на арэну парлямэнтарнага жыцьця ў асноўным адно ў XX ст. Але хто-б ні меў бальшыні галасоў у парлям.энце, хто-б ні стаяў ля ўлады,— правы старога парлямэнту Ангельшчыны застаюцца непахіснымі. Гэта тарнуецца й да заканадатнае функцыі, як установы, што вызначае дзяржаўны бюджэт, і — як установы, што кантралюе ўсё палітычнае жыцьцё краю.
Найнавейшая гісторыя Эўропы знае блізу ў кажным краі існаваньне парлямэнтарных установаў падобных да ангельскага парлямэнту, із шмат якімі адменамі і зь яснай тэндэнцыяй правесьці той падзел улады на ўладу заканадатную, выканаўчую й судовую, які Монтэск’е ў XVIII ст. «адкрыў» у тагачаснай Ангельшчыне, ня зусім пры гэтым зразумеўшы ейны дзяржаўны лад.
Але, у гэты-ж час блізу кажная эўрапейская краіна яшчэ з далёкай мінуласьці мела свае ўстановы парлямэнтарнага тыпу.
Гэтак у Францыі яшчэ пры фэадальным парадку ў XI і XII стст. існаваў сход фэадальных магнатаў. Кароль склікаў на паседжаньні гэтага сходу сваіх найбольшых васалаў ды найвышэйшых пралатаў спачатку адно ў вялікія сьвяты. У 1302 г. кароль Піліп Прыгожы ўпяршыню паклікаў да жыцьця ўстанову, што існавала ў Францыі колькі стагодзьдзяў: гэта бьілі генэральныя станы. У гэтых генэральных станах дзеілі паасобку тры станы: шляхта, клер (сьвятарства) й месты (прадстаўніцтва г. зв. «трэцяга стану»). Галоўнай мэтай гэтага сходу была дапамога й рада валадару ў найважнейшых справах. Кажны стан радзіў асобна, а тады падаваў каралю свае пажаданьні або жальбы. Апрача гэтага, генэральныя станы мелі вялікі прывілей разглядаць і зацьвярджаць дзяржаўныя падаткі й зборы.
Як ведама, французскі тып парлямэнту ня здолеў абмежыць уладу караля і паставіць яе пад цяглую кантролю народных прадстаўнікоў (хай-бы й у умоўным значаньні гэтага слова — прадстаўнікоў якойсьці ягонае часткі). Генэральныя станы адсунуліся ад дзяржаўнага жыцьця, і французкія каралі заваявалі сабе абсалютную ўладу. Ведамыя вынікі гэтага: ізноў скліканыя ў 1789 г., генэральныя станы зьмянілі стары парадак паседжаньняў па трох курыях і, задзіночыўшы сваіх паслоў пад кіраўніцтвам трэцяга стану, далі пачатак вялікай буры Французкае рэвалюцыі.
У фэадальнай Нямеччыне таксама існавала парлямэнтарная адзінка (мо дакладней зародак парлямэнтарнага органу ў сяньняшнім разуменьні) — Райхстаг. Ен таксама складаўся з трох групаў: з групы курфюрстаў, з рады князёў і з групы местаў. Кажная група разглядала справы паасобку, але вымагалася агульная згода ўсіх трох. Згодна з Вэстфальскім мірам, дзяржаўнай радзе належала заканадатная ўлада, інтэрпрэтацыя правоў, пастановы аб вайне й супакоі, права прыняцьця дзяржаўных падаткаў і некаторыя іншыя. Як ведама, з гэтага старога Райхстагу разьвіўся пазьнейшы кволы нямецкі парлямэнтарызм XIX й пачатку XX стст. Апрача таго, зародкі парлямэнтарных установаў былі і ў кажным нямецкім княстве.
У Польшчы яшчэ да XIII ст. існаваў зародак прадстаўніцтва вышшых групаў жыхарства, спачатку у так зв. вечах. У XV ст. вечы зьнікаюць, уступаючы месца арганізацыі польскага сойму, асаблівага тыпу парлямэнтарнае ўстановы, дзе прадстаўніцтва народу было замененае прадстаўніцтвам аднаго зь ягоных станаў — станам шляхты. Польскі сойм дзяліўся на дзьве часткі: пасолькую гасподу й сэнат. Пачынаючы ад XVII ст., кажны пасол меў права г. зв. «лібэрум вэто», права не дазваляць і зрываць пастановы сойму. Пры канцы XVIII ст. была зробленая спроба дадаць да складу сойму й прадстаўнікоў ад местаў, але рэформа гэтая не пасьпела ўвайсьці ў жыцьцё.
Таксама й на Ўкраіне існавалі ўстановы, подобныя да народных прадстаўніцтваў. У князёўскую пару раньняга фэадалізму гэткімі былі баярскія рады, пазьней — інстытуцыя т. зв. «старшынскіх зьездаў», «старшынскіх радаў». У другой палове XVII ст., за часоў гэтманату, калі за гэтманаў Самойлавіча й Мазэпы пры ўкраінскім гэтманаце стала існавала парлямэнтарнага тыпу прадстаўніцтва, яно разьвязвала розныя дзяржаўныя справы, разглядаючы ў тым ліку й устанаўляючы дзяржаўныя падаткі. Старшынскія рады захаваліся, праўда ўжо з абмежаванай кампэтэнцыяй, і ў XVIII ст., ператрывалі паразу паўстаньня гэтмана Мазэпы, ды існавалі да поўнае ліквідацыі ўкраінскае аўтаноміі ў межах расейскае дзяржавы.
Можна ўгледзець установу парлямэнтарнага тыпу і ў гісторыі Расеі. Тутка яна ізноў-жа мела двугасподнюю сыстэму. Вышшаю гасподаю ў XVI—XVII стст. была баярская дума, у якую ўваходзілі па паходжаньню ці па прызначэньню цара г. зв. «бояре введенные» (тыя, што мелі рангу баярына або «околышчего»), «думныя дворяне» й «думные дьякі». У адрозьненьне ад баярскай думы, што працавала стала, існаваў другі сход — «земскне соборы», што зьбіраліся ад выпадку да выпадку. У «земскіх саборах» прыймалі ўдзел часткава выбраныя ад народу, часткава прызначаныя мясцовай уладаю прадстаўнікі ад розных станаў жыхарства тагачаснае Расеі (дваране, стральцы, купцы, пасадзкія людзі).
Мы спыніліся на некаторых народах, што ў працэсе свайго гістарычнага разьвіцьця стварылі розныя ў фармальных рысах, але аналягічныя ў сваёй істоце
ўстановы. Гаварыць аб іх можна было-б шмат. Але й бяз гэтага ясна, што ўсе яны прайшлі адну дарогу разьвіцьця.
На туманным ангельскім абтоку, пад лагоднымі праменьнямі сонца Францыі, у Нямецкай зямлі, у Польшчы, на шырокіх, вольных прасторах украінскага стэпу і ў бязьмежных лясох засьнежанае Расеі вырасьлі аднолькавыя ў сваім прынцыпе зьявы. Іх стварыў ня толысі горды з свае свабоды ангельскі народ. Іх тварыла й здольнае жыхарства Францыі, імі карыстаўся станаўкі немец, яны існавалі на зямлі ганарыстае польскае шляхты. He абыйшлося бязь іх і бунтарнае ўкраінскае казацтва, будуючы ў гэтманскай дзяржаве сваю новую форму дзяржаўнасьці.
У чым-жа загадка гэтага аднолькавага ў сваіх аснаўных рысах дзяржаўнага парадку? У чым загадка стварэньня бальшынёй эўрапейскіх народаў (іншыя часткі сьвету пакідаючы ў баку) гэтых радаў пры князю, цары, каралі? Чым выясьніць тое, што ўдзел у гэткіх радах бяруць найбольш уплывовыя часткі жыхарства, спачатку — in corpore, а пасьля ўсё часьцей выходзячы на дарогу дасыланьня на іх сваіх прадстаўнікоў ды ўсё больш і больш разьвіваючы арганізацыю гэтага прадстаўніцтва?
Якія дзейнікі ўплылі на тое, што ўсе прадстаўніцтвы ды ўстановы гэтага тыпу загарнулі пад сваю кампэтэнцыю ўсю справу заканадаўства ў шмат якіх дзяржавах, што ў вялізарнай бальшыні народаў яны разглядалі й зацызярджалі дзяржаўныя падаткі? Чым, нарэшце, выясьніць працэс іхнага разьвіцьця ў некаторых народаў, калі да прадстаўнікоў фэадальнае арыстакратыі крок за крокам далучаліся прадстаўнікі іншых народных станаў, калі ўсьцяж пашыраўся ўплыў парлямэнту, які сяньня там, дзе ён існуе, ёсьць ужо прадстаўніцтвам усяе нацыі, із здабытым вякамі палітычнага змаганьня шырокім абсягам кампэтэнцыі і моцным уплывам на ўсё дзяржаўнае жыцьцё?
Надта цяжка даць кароткі адказ на вялікае й вельмі складанае пытаньне. Адказваючы, даводзіцца затрымацца адно на некаторых пунктах. Па-першае, на тым, што ўжо ў такіх дужа прымітыўных задзіночаньнях людзкое грамады, якімі ёсьць род, старшыня роду кіруе ягоным жыцьцём і ягонымі справамі з дапамогаю рады старэйшых сяброў роду. Рада старэйшых і рада най-
мацнейшых, найздальнейшых, найбольш знаных існуе і ў пераходзе ад радавога быту да быту пляменнага і пры першых кроках арганізацыі людзкіх радавых грамадаў у дзяржавы, што ў нас у Эўропе, ня лічачы старавечных Грэцыі й Рыму, лёгка прасачыць на прыкладзе дзяржаваў раньняга, а далей разьвітага фэадалізму. У гэтай фэадальнай дзяржаве першае месйа займала арыстакратыя. Тое, што яна валодала вялікімі зямельнымі маемасьцямі, гэта ўжо рэзультат даўгога працэсу, абумоўленага чысьленнымі прычынамі.
Земляныя, ленныя спачатку, а далей і вотчынныя дамэны не самавольна захапляліся ў заходняй Эўропе рыцарамі, графамі й герцогамі, а на ейным усходзе баярамі, княжатамі й панятамі. За землі й за палучаны з валоданьнем землянымі прасторамі ўплыў у фэадальнай дзяржаве плацілася цаною крыві, што пралівалі адважнейшыя, баронячы сваю нацыянальную справу. Гэты ўплыў здабывалі адно найздальнейшыя й найразумнейшыя, што сваймі радамі дапамагалі валадаром кіраваць дзяржаваю. Ен здабываўся ў выніку далёкіх і небясьпечных у тую пару падарожжаў на службе свае бацькаўшчыны. Яго мелі найбольш сьветлыя, найлепш вучоныя людзі.