З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
Праўда, такога наважнага выступу супроць вэстэрнізацыі, як гэта было, прыкладам, на Ўкраіне ў часы Багдана Хмяльніцкага, на Беларусі-Літве ня было. Але й тут быў у сярэдзіне XVII ст. казацкі pyx. I тут было войстрае змаганьне паміж каталіцтвам і вуніяй з аднаго боку, і праваслаўем зь іншага. Было-б дзяцінствам думаць, што гэтае змаганьне было толькі выяўленьнем пэўных рэлігійных адменаў. Ягоная абвостранасьць і глыбіня гавораць нам пра іншае — пра вялікае змаганьне дзьвюх культурных асноваў.
Час вялікае Літоўска-Беларускае дзяржавы зьяўляецца часам вялікіх культурных здабыткаў. Ці ня першым зь іх было стварэньне дасканалай сыстэмы праўных нормаў, сабраных у славутых Літоўскіх Статутах. Зацемім: Літоўскія Статуты праводзілі ў беларускую (украінскую, летувіскую) грамаду вялікія прынцыпы праўнай сталасьці, праўнай адказнасьці,
значаньне прыватнае ўласнасьці й г. д. Гэта былі вялікія прынцыпы рымскае, а пазьней і заходня-эўрапейскае цывілізацыяў. Але ўспрыймаліся яны беларускімі праўнікамі не мэханічна, а творча перапрацоўваліся на базе старых, адвечных праўных звычаяў княжае эпохі. Жыцьцё, аднак, уносіла ў гэтую тэарэтычна-сталую пабудову юрыдычных правілаў сваю карэктыву, робячы часта беларуска-летувіскую грамаду краінай шляхоцкіх праўных парушэньняў.
У Вялікім княстве Літоўскім, як у пэўнай цэласьці, мы выразна бачым грамаду пераходнага тыпу, у якой змагаліся паміж сабой заходнія й усходня-эўрапейскія цывілізацыйныя ўплывы. Некаторая, прынамсе вонкавая, перамога першых адштурхнула ад Беларуска-Літоўскае дзяржавы суседнія землі з усходня-эўрапейскай культурнай асновай. Гэта аддало іх у канцовым выніку ў рукі Масквы. У самой-жа дзяржаве змаганьне дзьвюх цывілізацыйных асноваў гэтак і не прывяло да здаровай і а'рганічнай іхнай сынтэзы. У гэтым была прычына, што ў канцы XVIII ст. Вялікае Княства, паслабленае й нутрана вычарпанае, стала лёгкай здабычай Расеі.
Мінулі стагодзьдзі. У іхным часе беларуская гра мада ня жыла творчым культурна-палітычным жыцьцём, аддаючы свае лепшыя сілы, сваіх найздальнейшых сыноў, ці расейскай ці польскай культурам. Сама-ж Беларусь заставалася краем, дзе спробы русыфікацыі мелі больш вонкавыя ўдачы, пакідаючы краіну ўсьцяж у тым-жа палажэньні наяўнасьці дзьвюх — заходняй і ўсходняй — эўрапейскіх культурных асноваў.
Вялікі рух беларускага нацыянальнага адраджэньня другой паловы XIX й першай паловы XX стагодзьдзяў меў перад сабой ня толькі заданьне адрадзіць ці пабудаваць нацыянальную народна-беларускую культуру. Перад ім павінны былі паўстаць і іншыя заданьні, а сярод іх адно з найважнейшых — вызначэньне «цывілізацыйнай базы» для гэтае пабудовы. У сувязі з гэтым наяўнасьць «шляхоцкіх» і «сялянскіх» плыняў у беларускай літаратуры й культуры не гавораць адно пра «клясавую» аснову гэтых адменаў. Наяўнасьць «каталіцкіх» і «праваслаўных» тэндэнцыяў гаворыць ня толькі пра розьніцы ў рэлігійных паглядах. Культурнае «русафільства» ці «палянафільства» ня былі ад-
но перажыткамі «адукацыйных уплываў». Справа, бясспрэчна, была болып складанай.
Беларуская культура яшчэ ня вырашыла гэтых праблемаў. Да гэтага часу на згаданым шляху стаялі пераважна вонкавыя перашкоды. Трэба спадзявацца, што, здабыўшы магчымасьці вольнага разьвіцьця, яна дасягне таго, чаго не ўдалося вялікай Беларуска-Літоўскай дзяржаве XIV—XVIII стст.: здаровай, арганічнай, да апошняй грані праведзенай сынтэзы сваіх цывілізацыйных асноваў. I для ўдачы гэтае справы ёсьць запарука: вялікая любасьць і вялікая ахвярнасьць, якія былі асновай беларускага адраджэньня, пачынаючы ад ягоных першых крокаў.
Гэтая любасьць і гэтая ахвярнасьць неабходныя для творчага працэсу будовы ўсёй нацыянальнай асновы. Дасягнуўшы гэтай сваёй сынтэзы, беларускі народ будзе мець перад сабой вялікія творчыя магчымасьці. I хто ведае, можа,— карысныя ня толькі для яго аднаго. Бо, магчыма, яны асьвецяць новым сьвятлом зь беларускай Вільні ці Менску й вялікія прасторы іншых усходня-эўрапейскіх земляў.
«Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва». № 2, 1953
МІКОЛА КУЛІКОВІЧ
БЕЛАРУСКАЯ МУЗЫКА
Залатая пара (XIV—XVII стст.)
1
Пэрыяд ад сярэдзіны XIII ст. і, блізу што, да канца XVII ст. стаўся найбольш бліскучаю парою ў гісторыі Беларусі. У гэты пэрыяд беларускія княствы задзіночваюцца ў адну магутную дзяржаву, ведамую пад назоваю Вялікага княства Літоўскага (мы захаваем у далейшым гэтую афіцыяльную назову), з тэрыторыяй ад Чорнага да Балтыйскага мора, ад Берасьця па Мажайск. На ўсіх прасторах гэтае тэрыторыі беларуская мова сталася афіцыйнаю дзяржаўнаю моваю, а беларуская культура — галоўнаю, пануючаю. Дадзеная эпоха атрымала ў гісторыі Беларусі вельмі вобразную назову залатое пары, залатога веку беларускае дзяржаўнасьці й культуры.
Дзеля ясьнейшага зразуменьня й асваеньня тых музычных зьяваў, што ахапляліся ёю, лепш разьбіць эпоху залатое пары на два пэрыяды: першапачатны ад сярэдзіны XIII ст. й да сярэдзіны XV ст. і другі (і найболып яскравы) пэрыяд красаваньня — ад сярэдзіны XV й да канца XVII ст. Разгледзім іх у гэтым парадку.
Калі ў паасобных беларускіх княствах (і асабліва ў Полацкім) мы ўжо наглядалі шырокае разьвіцьцё музычнага мастацтва, дык у Вялікім княстве Літоўскім, і асабліва пры такіх выдатных валадарох, як кароль Мяндог, вялікія князі Гэдымін, Альгерд, Ягайла, Вітаўт і інш., гэтыя магчымасьці ў шмат разоў узрастаюць.
Арганізацыя цэнтральнага вялікакняскага двара, значнае ажыўленьне сталічнага жыцьця (спачатку ў Наваградку, потым у Вільні) ды перафармаваньне яго на эўрапейскі лад дае плодную глебу для падвышэньня ўзроўню музычнага абслугоўваньня, прыцягвае да дзей-
насьці самыя разнастайныя музычныя спэцыяльнасьці ў галіне вакальнага й інструмэнтальнага мастацтва. Усё мацнейшыя ды глыбейшыя сувязі з эўрапейскімі дзяржавамі судзеюць пранікненьню ў Беларусь і асяданьню тут высокакультурнае заходняэўрапейскае музыкі й ейных прадстаўнікоў.
Двор вялікага князя й сталічнае жыцьцё робяцца ўзорам, прыкладам для іншых беларускіх княстваў, падымаюць і там культурны ўзровень, які й дагэтуль у шмат якіх княствах быў вельмі высокі (Полацкае, Смаленскае, Віцебскае, Менскае), і яны перажываюць лепшы час свайго існаваньня. У шмат якіх галінах жыцьцё беларускіх княстваў у гэты пэрыяд ня ўступала жыцьцю Заходняе Эўропы.
Есьць дадзеныя цьвердзіць, што ў гэты пэрыяд Беларусь таксама ведала тагачасныя формы рыцарскае паэзіі ды музыкі. Паводле сьведчаньняў нямецкае хронікі (Пётры Дюсбурга) мы ведаем аб пашырэньні ў Беларусі рыцарства й рыцарскіх ордэнаў (асабліва было знанае полацкае рыцарства).
Прыняўшы заходняэўрапейскія традыцыі, беларускае рыцарства не магло, зразумела, ня ведаць і не карыстаць з культурных праяваў рыцарскага жыцьця, формаў і жанраў заходняэўрапейскае рыцарскае мэлёдычнае паэзіі — культу каханьня ў жанчыны («дамы сэрца»): любоўныя навэлі, канцоны, танцавальныя песьні, нязвычайна папулярныя ў асяродзьдзі правансальскіх трубадураў, нармандзкіх трувэраў і нямецкіх міннэзэнгераў. Тыя-ж уплывы маглі спрычыніцца да знаёмства й карыстаньня лютнёваю музыкаю й лютнёвымі, флейтавымі ды скрыпачнымі інструмэнтамі.
Значнымі крокамі йдзе й разьвіцьцё музыкі па лініі іншага, царкоўнага, культавога цэнтру, разам із памацненьнем ейных уплываў у дзяржаўным і народным жыцьці. У гэты пэрыяд у Беларусі арганізоўваецца аўтакефальная беларуская мітраполія, якая абыймае сваёй юрысдыкцыяй усе беларускія землі (арганізаваная яшчэ ў 1291 г. у Наваградку, ужо ў наступным годзе зацьверджаная канстантынопальскім патрыярхам).
Пашыраючы свае ўплывы й моц, падтрымліваючы пышнасьць храмаў і царкоўнае службы, царква прынаджвае на службу шматлікія кадры культавых музыкаў-прафэсыяналаў: рэгентаў, харыстаў, настаўнікаў
сьпеву й музыкі. Ува ўсіх акадэміях, калегіях, школах і манастырох уводзіцца правільная сыстэма музычнае адукацыі, асьветы й узгадаваньня. Музыка й сьпеў робяцца тут абавязковымі дысцы.плінамі. У багаслужбах пачынае культывавацца шматгалоснае харавое пяяньне, гэтак званае «партэснае пяяньне» (на партыі, на галасы), пяяньне па нотах і дырыгаваньне.
Як сьведка нотнага («крукавога» — пяяньня па «крукох») царкоўнага пяяньня гэтага часу захаваўся ўзор беларускае рэлігійнае творчасьці: гімнавы напеў няведамага аўтара. Час ягонага паходжаньня — прыблізна канец сярэднявечча. Запісаны гэты напеў крукамі ў рэлігійнай кнізе Апанаса Берасьцейскага (Піліповіча) «Дыарыюш» (1645).
Царква ўзмацняе таксама пашырэньне сярод народу формаў рэлігійнае паэзіі ды музыкі. Замест паасобных духоўных вершаў і псальмаў паяўляюцца шматлікія зборнікі малітваў і песьнясьпеваў, гэтак званых «багаслоўнікаў » і «багагласьнікаў», рэлігійных песьняў на сюжэты з жыцьця сьвятых, Новага Запавету, хрысьціянскага быту й г. д. Такая літаратура хутка асвойваецца, набывае папулярнасьці ў народных масах, робіцца шмат дзе прадметам бытавога музыкаваньня.
Нягледзячы на прасьледваньні царквой народнае творчасьці й мастацтва, вандроўныя музыкі — скамарохі, валачобнікі й дудары, праяўляюць сваю кіпучую дзейнасьць. He абмяжоўваючыся народнымі коламі, народнае мастацтва пранікае й за царкоўныя ці манастырскія агарожы ды трапляе на вялікакняскія эўрапейзаваныя двары.
У летапісе княжаньня вялікага князя Альгерда (XIV ст.) ёсьць цікавая зацемка, што гэты князь «пацехам і йгрышчам скамарохаў ня ўнімаша». Трэба думаць, што Альгерд быў нагэталькі сваеасабліваю постацьцю сярод вялікіх князёў, што летапісец ня мог не адцеміць гэты выключны бок ягонага характару й што іншыя князі былі зусім ня гэткія й «пацехам і йгрышчам вандроўных музыкаў» нават вельмі «ўнімаша».
Вялікія князі наагул сталіся найлепшымі пашыральнікамі беларускага мастацтва. Балыпыня іх узгадоўвалася на беларускай культуры, і вернасьць ёй і любасьць да яе захоўвалася ў князёў праз усё жыцьцё. Яскравым прыкладам — вялікі князь Ягайла (XIV— XV стст.). Маленства сваё ён пражыў на Віцебшчыне
(ягоны бацька Альгерд быў 25 гадоў князем віцебскім), і беларуская культурная стыхія моцна ўрасла ў ягонае сэрца. Калі Ягайла пазьней стаўся польскім каралём, ён не асабліва захапіўся польскаю культураю, а кліча да сябе ў 1392 г. у Кракаў (паводле польскай кронікі Длугоша) зь Беларусі сьпевакоў, музыкаў і маляроў. Гэты факт сьведчыць таксама і аб тым, што ўжо ў той час беларускае мастацтва стаяла высака, калі яго можна было паказваць на бліскучым каралеўскім польскім двары.