З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
2
Пазьней, калі з прычыны гусыцкага паўстаньня шмат хто з чужынцаў выехаў з Прагі і, найхутчэй з гэтае-ж прычыны, на пачатку XV ст. быў абноўлены Кракаўскі ўнівэрсытэт, дык пры ім ужо адразу была адчыненая «руская» калегія і на ейнага кіраўніка прызначаны прафэсар з Прагі Ян Існэры, які раней належаў да кіраўніцтва «Літоўскай калегіі» ў Празе. Пад «русамі» разумеліся беларусы разам з украінцамі, якія, аднак, у гэты час перажывалі цяжкі палітычны крызыс.
Гусыцтва ня толькі ня спыніла выезду беларускай моладзі ў Прагу на вышэйшую навуку, а наадварот — Прага сталася адным з папулярнейшых месцаў Эўропы ў гэтым сэнсе. Праваслаўная Беларусь зь вялікім зацікаўленьнем сачыла за разьвіцьцём падзеяў у сувязі з гусыцтвам, якое мела агульнаэўрапейскі характар, ды жыва адгукалася на іх, становячыся выразна на баку чэхаў. Довадаў на гэта маем вялікі лік.
Даволі прыгадаць тут хоць-бы наведаньне Беларусі Геронімам Праскім, абраньне чэхамі за свайго караля Вітаўта, фактычную ўладу ў Чэхіі ягонага намесьніка Міхала Карыбута Северскага, які нават прыняў гусыцтва. Да гэтага належаць яшчэ весткі пра тое, што ў Табары было поўна «русаў» (беларусаў ды ўкраінцаў) і факт абраньня за караля Ўладыслава Казімеравіча. Усё гэта апрацавана ўжо ў асобных манаграфіях.
1 Гісторыя праскай «Літоўскай Калегіі» ў скароце была гэткая: Яі-айлава жонка каралева Ядвіга з парады свайго капэляна чэха Шчэкны наважыла дапамагчы выезду на студыі ў Прагу моладзі зь Вялікага Княства. Яна дала грошы, за якія быў куплены ў Празе адумысловы дом. У ім і мелася быць адкрытая «Літоўская Калегія» (бурса) на 12 студэнтаў. Але Ядвіга хутка памерла (1399), і таму Калегія была ўладжаная праз колькі гадоў пазьней. Дзеля гусыцкіх войнаў яна не змагла адыграць тае ролі, якая ёй была прызначаная. Аднак, як падае ў сваёй хроніцы Длугош, яшчэ ў другой палове XV ст. Калегія існавала. Утрымлівалася яна тады галоўна колькімі вёскамі, купленымі блізка Прагі за «200 коп шырокіх грошаў праскіх», запісаных «вечным запісам» на гэтую мэту каралеваю Ядвігай. /Прыпіска рэдакцыі «Запісаў».
3
Трэба мець на ўвеце, што ўнівэрсытэт у гэты час пачаў занепадаць і ў канцы XV ст. у ім застаўся бадай ці не адзін філязофскі факультэт і Liber decanorum падае весткі галоўна аб гэтым факультэце.
Да гэтага мусім дадаць, што ў Liber decanorum толькі імёны тых, што скончылі факультэт ці то ў ступені бакалара ці магістра. Іншыя імёны, а іх напэўна было куды болей, загінулі для досьледу.
Трэба таксама яшчэ зацеміць, што адзначэньнем беларускага паходжаньня таго ці іншага магістра ці бакалара служыць толькі ягонае імя й прозьвішча, якія вельмі часта перакручаныя й нічога нам не гавораць. Таму мы бярэм тыя імёны, якія з гэтага гледзішча найбалей пэўныя, пакідаючы ўбаку імёны спрэчныя. 3 прычыны немагчымасьці ў дадзены мамэнт карыстацца самой Liber decanorum, няможна паказаць гадоў, калі той ці іншы магістар або бакалар быў выпушчаны. Карыстаемся з выпіскаў, зробленых для іншай мэты. Рымскія лічбы паказваюць частку кнігі (Liber...), арабскія — бачыны, на якіх гэтыя асобы згадваюцца. Вось гэтыя прозьвішчы:
1.	Dionysius de Smolnycz (відаць, з Смаленску), I, 220.
2.	Gabriel Czobot (прозьвішча беларускае ці ўкраінскае), I, 185.
3.	Joannes de Plocek (так называўся Полацк; Плоцк быў тады малым гарадком), I, 262.
4.	Mathias Czobot, I, 317, 318, 347, 368.
5.	Mathias de Plocek, I, 222, 241, 256.
6.	Mathias de Wilna, I, 382, 397.
7.	Nicolaus Czobot, I, 165, 213, 205.
8.	Nicolaus de Dessna (зь Дзясны), I, 446, 447.
9.	Nicolaus Welneri (магчыма, таксама зь Вільні), I, 184.
10.	Petrus de Plocko, I, 329.
11.	Petrus de Policz (магчыма, таксама з Полацку), I, 138.
12.	Christophorus de Litwania, I, 367.
13.	Elias Styrkobskya Wolonicz (зь ведамага беларускага роду), II, 432, 444.
14.	Paulus de Podlessko (з Падляшша), I, rog.
15.	Markus de Lutonia (імя Марка прамаўляе за права< іаўнасьць), I, 287.
16.	Marcus de Luthonia, I, 377 g.
17.	Michael de Luthonia, I, 404, 418, 419, 429, 438, 445.
Есьць яшчэ гэткія, як Sythuania, якія падыходзяць да згаданых de Lithuania. Апрача гэтага, шмат прозьвішчаў ёсьць з допісам Orient (усходні) і Crhunensis, Crha (па-чэску Кірыла), якія таксама могуць нам нагадваць беларусоў, але, з прычыны няпэўнасьці, апушчаем іх, як і імёны шматлікіх украінцаў з Валыні ды Галіччыны.
Падсумоўваючы, можам сьцьвердзіць, што за XV і ў першай палове XVI ст. толькі адзін філязофскі факультэт Праскага ўнівэрсытэту скончылі каля 17 беларусаў. Гэта, бязумоўна, ня ўсё. Шмат губляецца для нас у няясных, перакручаных імёнах, ды шмат вучылася на іншых факультэтах.
Вось у канцы, для прыкладу, яшчэ адзінаццаць прозьвішчаў, зь якіх некаторыя маглі-б таксама быць прозьвішчамі асобаў зь Беларусі:
1.	Joannes Bahdonensis, II, 390 (прозьвішча ад праваслаўнага імя Багдан — Багдановіч).
2.	Joannes Orient, I, 418.
3.	Joannes Ruthardi de Montinus (нібы «рус з гораў»), I, 348-9.
4.	Georgius Harownik, II, 280 (прозьвішча, вельмі падобнае да беларускіх).
5.	Ingemarus de Arosia, I, 225.
6.	Joannes de Arosia, I, 314.
7.	Paulus Lithanicus Raconicenius (нібы «Паўла ліцьвін з Аўстрыі»), II, 432.
8.	Franciskus de Sythania, I, 172-3.
9.	Franciskus de Litania, I, 256.
10.	Jacobus de Arosya, I, 386, 397.
11.	Jacobus Rusbach, I, 211.
«Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва».
№ 2, 1953.
Р. склют
ЗЬ «ЯСНАН ЯВЫ» — У «НОЧНАЕ ЦАРСТВА»
Сёлета зыходзіць якраз 25 год ад таго крытычнага пэрыяду, які перажываў наш народ у Савецкай Беларусі ў 1929 г. Добра даўся нам у знакі гэны год, год злому ад пагоршанага да найгоршага. То-ж бо ў ім ужо раней пачаты пад клічам «змаганьне зь беларускім нацыянал-дэмакратызмам» бальшавіцкі паход на нашую культуру й нацыянальную інтэлігенцыю, што культуру гэтую тварыла й несла, увайшоў у самы гарт. Адылі, што яшчэ горш — якраз у гэным годзе паход той пачынаў перакрыжоўвацца й перакрывацца яшчэ куды шырэй і страшней задуманым, адтульжа, ведзеным вялізманым зьнішчальным наступам на самую аснову нацыі, на сам народ, на сялянства, наступам, абвешчаным пад лёзунгам «калектывізацыі», а далей і «ліквідацыі кулацтва як клясы».
Запраўды, «часы былі трывожныя» — гэтыя словы аднаго з нашых пісьменьнікаў-адраджэнцаў прысталі-б куды больш да тае пары, чымся да далёкага зараньня нашае гісторыі, пра якое яны былі сказаныя. I хто-ж, як ня нашая паэзія, як заўсёды ў падобных крытычных мамэнтах, «у сэрцы трывожным пачула за краіну радзімую жах», кажучы словамі другога волата таго-ж нашага Адраджэньня,— хто-ж, як не яна, найперш і найлепш магла й мела адчуць і выявіць усю тую трывогу за край і народ, аканоўваны падступнымі варагамі на паступовае, але поўнае выгубленьне? I паэзія зазваніла на трывогу. Адным з найболып няўтомных і бясстрашных званароў-паэтаў гэтых трывожных часоў стаўся ўзвышэнец Уладзімер Дубоўка. 1929 год, якому наканавана было стацца апошнім годам ягонага друкаванага творства, выпаў і найпрадукцыйнейшым годам
гэтага паэта. Тутака адзін па адным пачалі зьяўляцца ягоныя найбольшыя, найдасканальнейшыя й найвайстрэйшыя творы, і блізу кажны зь іх бальшавіцкая крытыка й г. зв. «грамадзкасьць» адразу-ж пераймала ў штыхі. У № 1 часапісу «Ўзвышша» за 1929 г. зьявілася вялікая Дубоўкава нізка вершаў «Пярэсты букет», у № 2 — паэма (паводле крыху пазьнейшае паэтавае тэрміналёгіі — «камбайн») «I пурпуровых ветразяў узьвівы», у № 4 — паэма «Браніслава». Найбольшы бой разгарэўся каля «Ўзьвіваў».
Найменш увагі прыцягнула «Браніслава», дзякуючы ўжытай удала тактыцы маскаваньня пад гістарычнасьць — назіркам за прыкладам старэйшага свайго сябры з «Узвышша», аўтара ведамай аповесьці «Салавей» Зьмітрака Бядулі, Дубоўка перанёс дзею свайго твору ў іншую гістарычную эпоху — эпоху прыгону. Але гэта якраз і стала ў прыгодзе, каб упяршыню ўзьняць голас пра той новы, беспараўнальна горшы прыгон-паншчыну, настаньне якога ўжо выразна вырысоўвалася ў тэй «калектывізацыі» і «ліквідацыі». I голас гэты загрымеў у перадсьмяротнай інвэктыве гэраіні паэмы Браніславы:
...Вы нашу радасьць адабралі, замуравалі ў камяні, вы шчасьце наша ў гразь стапталі, ператварылі ў ночы дні.
Заміж вясёлае бяседы у хатах бедных сьлёзы, стогн. Сусед хаваецца суседа,— за ўсё за гэта вам праклён.
На вашы могілкі ня гляне ніхто з спагадаю, ніхто... Адпомсьцяць вам за ўсё сяляне, аж здрыганецца ўвесь прастор. За ўсе крывавыя банкеты, за зьдзірства зь бедных і сірот — цераз абшары ўсяго сьвету вас праклінае мой народ.
Хоць фармальна ўсе гэтыя праклёны пасылаліся на галовы прыгоньнікаў XIX веку, але кажнаму зусім лёгка было пераадрысаваць іх на сучасных яму прыганятых — «калектывізатараў» і «ліквідатараў», тэрор якіх і даводзіў грамадзтва да таго стану, калі мусіў «сусед хавацца суседа» — стану, нязнанага ніколі ў па-
пярэдніх вякох і гадох, а прыношанага якраз, цяпер, ува ўсёй жудаснай практыцы ўжо масавых крывавых « раскулачваньняў».
Адразу-ж па «Браніславе» Дубоўка бярэцца за найбольшы й наймацнейшы свой твор — «камбайн» — «Штурмуйце будучыні аванпосты», у якім пачаткі эпохі калектывізацыі ўжо знайшлі сабе нічым не завэлюмоўванае й войстрае адтварэньне. Твору гэтаму, аднак, не давялося пабачыць сьвету. Рэч у тым, што 1929 г. стаўся й годам асаблівага завайстрэньня г. зв. «пільнасьці» бальшавіцкае цэнзуры. Гэта-ж бо ў ім цэнзура тая «зарэзала» — не прапусьціла мацнейшых твораў нашых паэтаў больш як калі: тутака ад яе ўцярпелі й Пушчавы «Лісты да паэтаў» (адзін толькі зь іх — «Ліст да эўрапейскіх паэтаў» — быў прапушчаны й зьявіўся ў зборніку «Песьні на руінах», 1929 г., лісты-ж да нашаніўцаў, маладнякоўцаў і ўзвышэнцаў засталіся й дасталі некаторую ведамасьць адно ў рукапісах), тутака назаўсёды загінуў «трэці скрутак» славутых Мрыевых «Запісак Самсона Самасуя», у страху ад цэнзуравага гневу спалены аўтарам, тутака быў «абрэзаны» бліскучы раман Міхася Зарэцкага «Крывічы», трапіўшы ў друк адно сваім пачаткам (і крыху пасьля, у 1931 г.— самым сваім канцом), а ў галоўным сваім працягу забаронены, тутака-ж не прабілася ў друк і другая частка ўспомненых ужо вышэй «I пурпуровых ветразяў узьвівы» таго-ж Дубоўкі, напісаная ў пляне контратакі на бальшавіцкія напады, выкліканыя гэтым творам.