З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
Гэтак алегарызуецца тутака змаганьне бальшавікоў за падпарадкаваньне сабе нашае паэзіі й мастацтва, што скончылася вонкавай перамогай бальшавікоў — іхняе сілы, хітрасьці дый грошай, але тым-жа часам і няўзнак «вытрасла» самую душу з творства, безь якое — няма ніякае паэзіі, ніякага мастацтва. У гэтым мамэньце Дубоўка найбольш пераапрацаваў сюжэт народнае казкі зборніка Сержпутоўскага, унёсшы якраз гэтак змаганьне музыкі з чортам за скрыпку, якога зусім ня было ў тэй казцы — музыка там проста сам «скрыпку ён патрос, бы грушу, ды з грудзей і выняў душу». Пераапрацаваньне гэтае, пэўна-ж, спатрэбілася аўтару дзеля алегарызацыі мамэнту змаганьня за падпарадкваньне паэзіі, і гэтая акалічнасьць лішні раз пацьвярджае сьведамасьць усяго аўтаравага намеру алегарызацыйнага выкарыстаньня фальклёру.
Абрабаванаму чортам музыку не заставалася нічога, як. толькі з гора прапіваць атрыманае за скрыпку золата (мамэнт, які выразна наводзіў чытачу на думку долю шмат якіх беларускіх паэтаў-мастакоў; у арыгінальнай казцы зборніка Сержпутоўскага, ізноў-ткі, гэтага мамэнту зусім няма). Чорт-жа пастанавіў сам асабіста ўзяцца за музыку:
Чорт у пекле гэным часам Задае канцэрт вялікі, Замяніўшы порткі пасам, Удае зь сябе муаыку.
Сярод чортавых памагатых на гэным канцэрце паэт падае выразныя сыльвэткі некаторых добра знаных тымі часамі бальшавізуючых «спэцыялістых ад мастацтва» — «крытыкаў»:
Два бамбізы, стаўшы ракам,
На сьпіне трымалі ноты, Аж пішчэлі, небаракі, Ад такога пераплёту.
Гэта — ведамыя стаўпы тагачаснае галоўнае апоры бальшавікоў у нашай літаратуры — арганізацыі БелАПП (Беларускай Асацыяцыі Пралетарскіх Пісьменнікаў), Барашка й Мурашка. А вось адзін з найбольш агідных (і вонкава і нутрана) «тэарэтыкаў» і «крытыкаў» з таго-ж БелАППу, бязьмежны ў сваім падлабуньстве й выслугоўваньні перад вярхамі Гародня:
Нейкі гадзіч хударлявы
Поўзаў, віўся ля абсацаў, Ляскаў вухам па халявах, Языком брыду ўсё мацаў. Бруха ён сваё адпоўзаў — Падкавалі бруха цынам, Стаў падлейшым ён ад поўзаў, Хоць хваліла ахвіцына.
I нарэшце — з найбольшай дакладнасьцяй сфатаграфаваны з натуры «марксыцкі (праўдзівей — марксыцтвуючы) крытык» з часапісу «Полымя» Мікола Байкоў — глухі і фізычна і псыхічна, праняты адзіным імкненьнем зарабіць як мага больш «валюты» «на чорны дзень», на жаданьне гаспадароў хвалячы бязь меры каго трэба, а каго трэба — бязь меры-ж бэсьцячы:
А глухі прыйшоў сам-яасам,
Працірае акуляры,
Палівае розум квасам
I падлічвае даляры.
Трэба слухаць, хоць пакута
(Бо ў глухога курс узяты — Меркаваў, як будзе крута, Алалаху даць у Штаты). Хоць ня чуе, але хваліць: «Мілагучна, пачуццёва...»
Ды выхвалы аднаго толькі (і наверх глухога) падхаліма ня могуць задаволіць канцэртанта-чорта:
Але чорту гэта мала, Бо вушастыя — ні слова...
і ён нарэшце сам пераконваецца ў сваёй няпрыдатнасьці да ўзятае ім на сябе ролі й зракаецца сваіх спробаў:
— Сам я бачу, што пагана...
Тут патрэбен арганісты Ці музыка, каб ня п’яны. Вы знайдзеце, прывядзеце — Ен для нас іграць павінен, Дзе схаваешся на сьвеце? Людзі кажуць, толькі ў гліне. Адшукалі вельмі скора Гарацешнага музыку: «У дрызіну», як гавораць, Быў ён п’яны, ўзапар ікаў...
Але й гэты былы собсьнік інструмэнту ня мог ужо зайграць нічога на пазбаўленай душы скрыпцы:
Скрыпка тая, як нямая, Быццам голасу ня мае, Толькі струны смык шаруе, Толькі пекла ірытуе...
Гэтак і канчаецца гэтая казка, пераказаная Дубоўкавым «кандуктарам» як перасьцярога «селяніну» супраць праводжанай і самым пераказвальнікам агітацыі «бяз душы», нат калі агітацыя гэтая й апранаецца часам у вонкава-паэтычныя формы (у арыгінальнай казцы зборніка Сержпутоўскага, ізноў-жа, канец інакшы крыху: «канцэрту ў пекле» зусім няма, а проста чорт, пераканаўшыся ў сваёй няздатнасьці да граньня на скрыпцы, знаходзіць музыку й кажа яму: «Бачыш, скрыпка бяз душы. На-ж, іграй і мне служы. От з тых час цыган і грае, толькі чорта пацяшае, бо ў ігры няма душы, хоць на Бога ты брашы» (б. 170 зборніка). Падпарадкавалі бальшавікі сабе мастацтва цаною пазбаўленьня яго душы і пакінула яно быць мастацтвам і ня можа больш «абслужыць» нат самых падпарадкавальнікаў, адно «ірытуе» іх — гэткі асноўны сэнс гэтае казкі, пераказаць якую не адважыўся нат у сваім «крытычным выкладзе» Канакоцін.
He пераказвае Канакоцін і сьцягу іншых вельмі характэрных мамэнтаў Дубоўкавага твору, што завяр-
шаюць яго. Паспрабуем аднавіць іх тут з памяці. «Селянін», якога, паводле Канакоціна, «кандуктар» вёз у калектыў, туды не даехаў: часовыя спадарожнікі рассталіся на станцыі «Цёмны Лес»:
Адзін — дык на станцыі зьлез, Другі — дык: «Білеты, білеты!»
Станцыя пад назовам «Цёмны Лес», на якой пакідае цягнік Дубоўкаў селянін, запраўды ёсьць на чыгуначнай каляіне Ворша — Унеча, але ў дадзеным творы назоў гэты мае перш-наперш алегарычнае значаньне, ды наверх і пеошым-жа чынам вельмі празрыстае кажнаму нашаму чалавеку, што вякамі звык разумець пад адыходам «у лес» адыход у паўстаньне, у партызанку... Значаньне гэтае паглыбляецца яшчэ й выкарыстаньнем у нашай літаратуры вобразу гэтага-ж «Цёмнага Лесу» Максімам Гарэцкім як вобразу «патаёмнага» (у апавяданьні пад гэткім назовам). Гэтак не ў Канакоцінавых бальшавіцкіх калектывах бачыць свайго «селяніна» паэт, а ў «патаёмным» лясным руху паўстаньня, партызанкі, у кажным разе — у «цёмным лесе» нейкае «патаёмнае» будучыні...
На месцы «селяніна», што пакінуў цягнік у нязнанасьць і патаёмнасьць «Цёмнага Лесу», у цягніку гэтым прыяўляецца паэту нямаведама адкуль выніклая агідная здань нейкага «Дон-Пузы» — чалавекападобнае істоты з галавою ў жываце — у «пузе» — і з адзінымі думкамі толькі пра інтарэсы гэтага-ж «пуза». Вобраз гэты быў задуманы паэтам як вобраз вульгарнага матар’яліста — антыпода таго бязьмежнага ідэаліста, якога ўвасобіў Сэрвантэс у сваім несьмяротным Дон-Кіхоце. Паасобнымі рысамі гэтага вобразу вульгарнага матар’яліста Дубоўка ўжо надзяляў некаторых гэрояў сваіх ранейшых твораў, асабліва таго-ж «матэматыка» ў «I пурпуровых ветразяў узьвівы». Крыху пазьней гэты-ж вобраз на ўвесь рост і шырыню разгарнуў другі ўзвышэнец, Язэп Пушча, у постаці Мярохі — аднаго з гэрояў цалком ненадрукаванага вялікага твору «Сады вятроў» (урыўкі друкаваліся ў часапісе «Ўзвышша», № 9—10 за 1929 г., № 3 за 1930 г.). Вобраз гэткага адпетага матар’яліста, што, паводле фактычных бальшавіцкіх імкненьняў, павінен быў заступіць сабою (дый заступіў) сьведама ліквідаваных ідэалістаў жыцьця і змаганьня і гэтым выклікаў трывогу за будучыню ў чулых паэтаў268
узвышэнцаў, у Дубоўкавым «Дон-Пузу» пададзены ў войстра скарыкатурызаваным выглядзе. Усе гаворкі гэтага персанажа толькі пра матар’яльны дабрабыт, толькі пра спажыву для «пуза», ён проста не разумее ніякіх іншых пытаньняў і на кажнае зь іх адказвае няўпотрап пытальніку, але з адзіна магчымай для сябе «пузавай» лёгікай:
...— Варэньня я шмат наварыў, Ды сёлета вадкае дужа...
— Ты чым у змаганьні памог, Для гэткай што ўнёс асалоды? — Я больш на суніцы налёг, Яны-ж гаркаваты заўсёды...
Няўжо будучыня й мае належаць да гэткае пачвары з галовою ў «пузе»?
...Ншчэ хваліцца: «Добра якраз, Ня трэба капэлюш ці шапка...» Схапіў яе зь месца ураз, Схапіў тое «пуза» ў вахапку, Шпурнуў праз вакно пад адхон, Ня даўшы прахвосту ні слова. У наспу урэзаўся ён
На поўнай хадзе цягніковай.
Гэтак хацеў-бы паэт расправіцца з накіданым бальшавікамі ідэалам, выкідаючы яго за борт цягніка гістарычнага прагрэсу.
Пасьля гэтага эпізоду з «Дон-Пузам» перад паэтавымі вачыма (але ўжо не ў цягніку, а за вакном) праходзяць здані двух вялікіх паэтаў мінуўшчыны — Пушкіна й Байрана. На фоне мэлянхалічнага нашага краявіду таго-ж тыпу, што й тыя — беларускія-ж такі, бб пскоўскія — краявіды, сярод якіх гадаваўся найбольшы расейскі паэт— «над рэчкаю Пушкін застыг», як нейкая імглістая эманацыя тае культуры, душою якое ён стаўся й якая празь яго й іншых убірала ў сябе, у тую сваю імглу, водарныя кадзівы й наіпых гэткіх узрэчных далінаў сярод наскіх краявідаў, каб гэтай імглою пасьля ахутзаць іх-жа, засталучваць ад сьвету, загартаць пад сябе... У вусны расейскаму паэту, «застыгламу» над нашым краявідам, Дубоўка ўкладае адзін зь ягоных вершаў, бліскуча перакладзены ў нашую мову й тут-жа ўлучаны ў твор:
Я перажыў свае жаданьні,
• Лятункі зьнялюбіў свае,
I плён сардэчнага згасаньня Адны пакуты мне дае.
I лёс y жорсткім сваім лёце Квітушчы зблоціў мой вянец, Жыву ў сумоце, у самоце I жду, ці прыдзе мой канец. Так познаю прыбіты сьцюжай, Калі зімовы чуцен сьвіст, Адзін на галіне нядужай Трапечацца спазьнёны ліст.
Але мэлянхалічане taedium vitae (стома ад жыцьця) элегічных радкоў расейскага паэта, што адно пасыўна й пакорна, чыста па-ўсходняму «жджэ, ці прыдзе ягоны канец», гучыць нашаму паэту адно як taedium vitae прадстаўленай Пушкінам культуры, «квітушчы вянец» якое таксама ўжо «зблоціў лёс у жорсткім сваім лёце...». Куды больш паэту нашаму да душы заходні, як-бы болып пануры, але непакорны, бунтарны «кароль паэтаў» Байран, які прыяўляецца яму тутжа ў мамэньце свайго горкага, але гордага разьвітаньня з Бацькаўшчынай, калі сталася яна зацеснай і задушнай вольнаму й магутнаму паэтаваму духу:
Паэта пакінуў свой край — У сьвет, хоць да чорта на рогі! Вар’яюцца хвалі няхай, Ня зьвернуць паэту з дарогі.
Байран наагул быў адным з найулюбёнейшых Дубоўкавых паэтаў ад самага пачатку. Паэт наш адмыслова навучыўся ангельскае мовы, каб мець магчымасьць чытаць «караля паэтаў» у арыгінале. Ужо сярод першых Дубоўкавых вершаў, што трапілі ў друк (у альманаху «Маладая Беларусь», выдадзеным у 1921 —1922 гг. у Маскве групаю нашых студэнтаў), былі й пераклады з Байрана (наколькі памяць — зь ягоных «Гэбрайскіх мэлёдыяў»); Байранавы радкі часам выбіраліся ім за эпіграфы-«мотто» да некаторых сваіх твораў (як напр., да паэмы *Наля» — гл. «Узвышша», № 1 за 1927 г.). Яшчэ задоўга да стварэньня разгляданых тут «Будучыні аванпостаў» паэта пачаў працаваць над перакладам Байранавага «Чайльд-Гарольда» — скончыўшы гэты пераклад ужо толькі ў бальшавіцкай турме ў 1930—1931 гг. і там-жа пераклаўшы Байранавага-ж «Шыльлёнскага вязьня» (абодвы пераклады ня здолелі пабачыць друку, дастаўшы некаторае пашырэньне адно ў рукапісах). Урывак з «Чайльд-Гарольда» — ведамае «Разьвітаньне Чайльд-Гарольда» (між станзамі XIII і XIV песьні nep-