• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 3


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 347с.
    Мінск 1994
    113 МБ
    ка зь «I пурпуровых ветразяў узьвівы», які ўвасабляў сабою гэным бальшавіцкую партыю (адсюль і памылка Канакоціна, які не перадумаў глыбей свайго першага ўражаньня). Але, пераказваючы казкі, ён ператвараецца ў таго-ж Лірыка з успамінаных «Узьвіваў», што спэцыялізаваўся там на гэткім-жа пераказваньні. 3 другога боку, гэнага Лірыка прыгадвае і «селянін», асабліва ў тых мясьцінах, дзе паэт, як кажа Канакоцін, «укладае душу» ў ягоныя выказваньні — адну з гэткіх мясьцінаў (зь невялічкімі і, здаеЦца, няістотнымі пропускамі) і зацытаваў Канакоцін, а зь ім і мы, хоць, між іншага, наколькі памяць, гэта й не наймацнейшая мясьціна з прамовы «селяніна». Магчыма, што Канакоцін асьцерагаўся «даваць трыбуну ворагу», як кажуць у гэткіх разох бальшавікі, цытаваньнем мацнейшых мясьцінаў «селянінавае» прамовы, як, прыкладам, другога пасажу дзесь спаблізу зацытаванага, дзе «селянін» выказваў думку, што ў калгасе працавітаму давядзецца працаваць на дзяньгубаў і паразытаў ды выстаўляў іншыя падобныя важкія жыцьцёвыя аргумэнты. Контраргумэнты-ж «кандуктара» выглядалі ў гэткіх разох звычайнымі адчэпкамі й «агульнымі месцамі», што яшчэ больш узмацняла сілу «сёлянінавай» аргумэнтацыі. Гэтак на прыведзеную Канакоцінам «селянінаву» тыраду «кандуктар» проста толькі аськірзаецца:
    Як падумаць, чорт-нячысьцік Заганяе цябе сілай...
    а аргумэнт пра дзяньгубаў і паразытаў збывае звычайнымі кепікамі:
    А тое, што ты на палетак, А ён — дык да чорта ў капэлю — Ўсё гэта для дзетак, для дзетак, Вось так вечарком, у нядзелю.
    Імкнучыся «выясніць мэту, якую прасьледуе паэма», Канакоцін пераказвае й адну з народных казак, якую расказаў Дубоўкаў «кандуктар» «на довад» свае агітацыі за калектывізацыю.
    «У гэтай паэме,— піша ён,— у лірычным адступленьні Дубоўка апавядае казку,— а ён, між іншым, вялікі мастак на лірычныя адступленьні,— казку пра тое, што была некалі мазырская княжна, якая ўдавілася косткаю. Гэтая княжна, па звычаю заходніх народаў, была пакладзена ў склеп. Прыхо-
    дзіць злодзей, пачынае яе рабаваць. Злодзей рабуе да апошняй кашулі, і калі пачынае зьнімаць з гэтай княжны, якая ўдавілася косткаю, кашулю, тады ад нялоўкага штуршка злодзея костка выскаквае з горла і княжна прачыняецца, крычыць. Злодзей кідае рэчы, баючыся, што яго зловяць вартаўнікі. Такі прыкладна зьмест казкі. Беларусь — гэта княжна, якая ўдавілася косткаю волі, цяпер абрабаваная бальшавікамі, абабраная да апошняй кашулі, закрычыць і закрычыць так, што прыбяжыць вартаўнік з Захаду й прагоніць злодзея-бальшавіка» (б. 72).
    Асноўны сэнс гэтае казкі Канакоцін зноў пераказвае адпаведна, адылі ў пераказе сюжэту недакладнасьцяў ужо куды болып — ствараецца ўражаньне, што пераказьнік карыстаўся баржджэй сваймі ўспамінамі, чымся беспасярэдня перад пераказам прачытаным тэкстам. Перш-наперш казаць тутака пра «лірычнае адступленьне» аўтара аніяк нельга, бо казка ўкладзеная ім у вусны «кандуктару» і становіць сабою пашыраную рэпліку-маналёг апошняга ў дыскусіідыялёгу зь «селянінам», дый аніякае лірычнасьці ў ёй няма. Сюжэт гэтае казкі Дубоўка ўзяў з другога зборніка «Казак беларусаў-паляшукоў» Сержпутоўскага, выданага Інстытутам Беларускае Культуры ў 1926 г. Дзеіць у гэтай казцы зусім не мазырская княжна, а частая асоба нашых казак — легендарная дачка ведамага зь Бібліі цара Салямона (у казках — «Салімона») мудрага, ад яго й называная ў нашым фальклёры Салімонкаю. «Цар Салімон», які таксама дзеіць тут,— вельмі часты гэрой нашых народных казак, адно што «царства» ягонае народная фантазія пераносіць з Палестыны ў нашае Палесьсе, а сьледам за ёй і Дубоўка зьмяшчае гэнае царства «недзе каля Мазыра», аднаго з палескіх цэнтраў. Далей, злодзей і ў народнай і ў Дубоўкавай казцы не пасьпеў зрабаваць сваю ахвяру «да апошняе кашулі»: ён аніяк ня мог адчыніць дамавіны і, каб разьбіць яе,
    Прывалок вялікі камень, Намагаючы рукамі, Ды як грукнуў з усёй сілы, Аж здрыгнуліся магілы.
    Вось ад гэтага ўздрыгу дамавіна рашчынілася, a костка вызваліла Салімончына горла, яна ажыла й закрычэла. Нарэшце Канакоцін зусім апушчае самы кан-
    чатак: варта, што прыбегла на крык, злавіла злодзея, але мудры Салімон мусіў дараваць яму ягоны ўчынак, бо ён зьвярнуў да жыцьця царову любую дачку. I «кандуктар» канчае сваю казку «мараляй» :
    Часам зробіць і ліхое Справу добрую на сьвеце — адказваючы гэтым на папярэдняе ягонаму апавяданьню «селянінава» цьверджаньне, што калектывізацыя — гэта «ліхое». Гэтак «кандуктар», карыстаючыся сваім вышэйапісаным мэтадам, «даводзіць» свайму «пасажыру» карысьць калектывізацыі, як мерапрыёмства, гвалтоўнасьць і рабупства якога можа ажывіць «Беларусь, якая ўдавілася косткаю волі», паводле Канакоціна, і паспрыяць ейнаму вызваленьню (пры дапамозе Захаду, як добра зразумеў і Канакоцін).
    У апрацаваньні гэтае казкі Дубоўка, між іншага, упяршыню выкарыстаў арыгінальны тэхнічны прыхватак, на якім ён пабудаваў ужо свой наступны пасьля «камбайну» (і апошні друкаваны) твор — нізку вершаў «Крыху восені й жменька кляновых лістоў» (выдрукаваяа ў «Узвышшы», № 7 за 1929 г.) — прыхватак вершаваных зносак на ніз балоны, у якіх паважныя, лірычныя ці трагічныя, мамэнты асндўнага тэксту як быццам-бы зьніжаліся гумарам, іроніяй ці сарказмам, што, з другога боку, кіраваўся сваёй вайстрынёй супраць пракуднае сучаснасьці, так далёкае і нат супраціўнае ўсякім узвышаным, лірычным ці трагічным, мамэнтам, так што, у канцовым выніку, зьніжалася й выкпівалася якраз гэная сучаснасць. Першая такая вершаваная зноска была ўведзена Дубоўкам да тае мясьціны казкі, дзе паказвалася гора цара Салімона й іншых, калі выявілася немагчымасць зьвярнуць да жыцьця дарагую ўсім Салімонку, што ўдавілася косткаю:
    Гэта ўсё было калісьці, У даўнейшыя часіны, А цяпер, каб і давіўся, Сумаваць ня так павінен: Трэба толькі зразу зь піру Клікаць доктара Шапіру — Кажуць, добра памагае... Сьцеражы нас, неба, раю!
    Пра другую казку, пераказаную тым самым «кандуктарам» «селяніну», Канакоцін зусім маўчыць, а тым часам казка гэная становіць сабой адну з наймац-
    нейшых мясьцінаў разгляданага Дубоўкавага твору. Паспрабуем, наколькі мага, аднавіць з памяці гэтае «народнае апавяданьне пра тое, як музыка прадаў чорту йскрыпку і што з гэтага выйшла» (гэткі падзагаловак, як памяць, мела дадзеная казка). Сюжэт і гэтае казкі Дубоўка ўзяў з таго-ж зборніка Сержпутоўскага, выкарыстаўшы яго на алегарызацыю змаганьня бальшавікоў за падпарадкаваньне сабе нашае паэзіі й мастацтва наагул, прадстаўленага тут у асобе народнага музыкі-самародка, у якім вельмі лёгка пазнаваліся характэрныя рысы падаванага ў гэтым вобразе самога карыфэя гэтага мастацтва — Янкі Купалы.
    Жывучы — ўсяго пабачыш: I даліны, і узвышшы; Той жыве, як сын сабачы, Тым і дзеці чорт калыша. Неаднолькавыя дзеці — Неаднолькава і шчасьце, Так спрадвеку ўсё на сьвеце Падзяляецца на часьці. Вырас так і наш музыка, Калыханы роднай маткай, Абуваўся ён у лыкі, Гора мераў поўнай шапкай. Ды хоць рос, як сын сабачы,— Талент песьціў сакаліны. Жывучы — ўсяго пабачыш, I узвышшы, і даліны —
    так пачыналася гэтая Дубоўкава казка. Далей, як памяць, ішло апісаньне чароўнага граньня гэтага музыкі-самародка на йскрыпцы — памяць падае адно колькі абарваных радкоў:
    ...Скрыпка тая, як жывая, Сама быццам вымаўляе... ...Грае йскрыпка ціха-ціха, Аж спалохалася ліха, Жабы крумкаць перасталі, Дрэвы шапацець лістамі...
    Гэтак і жыў музыка з сваёй іскрыпкай: Граў за грошы, граў бяз грошы, Піў «нарзан» ён з агуркамі. Талент з часам не пагоршаў — Паляпшаўся ўсё з часамі,
    Тутака гэтым «нарзанам» (гэтак звалася папулярная тымі гадамі ў Саветах танная каўкаская мінэральная вада, нашым народным казкам, пэўна-ж, зусім нязнаная) паэт упяршыню выразна паказвае чытачу на
    той запраўдны час і абставіны, аб якіх йшлося яму ў казцы — на гэтую, казаў той, «нарзанную» савецкую сучаснасьць, што падавалася ім пад абалонкаю фальклёрных вобразаў. У далейшым такое паказваньне й прыпамінаньне пра запраўдны час і месца дзеі «казкі» паэт практыкуе ўсё часьцей і яшчэ выразьней, пачынаючы ўжо ад наступнае сцэны, што дае самую завязку сюжэту апавяданьня. Аднойчы музыка сваім улюбёным звычаем граў на адзіноце на беразе возера, «аж аднекуль чорт-нячысьцік тут зьявіўся ў непакоі», і ў іх завязаўся дыялёг:
    Чорт: Добры вечар, ягамосьцю!
    Музыка: Вечар добры! К нам на гулі, Ці з рэвізіяй, ці ў госьці Ты зьявіўся, абтаптулік?
    Чорт: Што такое «абтаптулік»?
    Я у слоўніках ня бачыў! Можа, гэта толькі жулік, Можа, горш, як сын сабачы? Калі ласка, без намёкаў — Ня люблю я алегорый: Пад вадой і так мне мокра, А яшчэ і ты гаворыш...
    Музыка: Hi «намёкаў», ні «адмёкаў»
    Тут няма і быць ня можа, Ты дарэмна загалёкаў I скрывіўся так нягожа. Чым служыць магу васпану?..
    У гэтай сцэнцы ўмоўнасьць фальклёрнасьці праясьненая паэтам ужо нагэтулькі, што чытач выразна бачыць перад сабою не народна-казачных пэрсанажаў, а ўсяго толькі пераапраненых у іхныя вопраткі сучасных яму савецкіх людзей — «чорта»-бальшавіка, горка падазронага да словаў чужой яму, адно із слоўнікаў, казаў той, «у парадку беларусызацыі» ведамае беларускае мовы, а таксама і да ўсякіх алегорыяў ды «намёкаў», і — «музыку»-мастака, што ўвесь час іранізуе над гэтым бальшавіцкім «рэвізорам ад мастацтва» зь ягонымі барбарыстычнымі ў тэй чужой яму мове «намёкамі» і «адмёкамі». Ды гэты апошні, аказваецца, зьявіўся зусім ня «з рэвізіяй», а з прапановай да музыкі прадаць яму сваю чароўную скрыпку. Адразу музыка адкідае гэтую прапанову, але чорт гэтак неадчэпна намагаецца й дурыць галаву, што ў рэшце рэштаў музыка паддаецца, каб хоць адчапіцца, і адно вымаўляе сабе права зайграць апошні раз на прадаваным інструмэньце. Зноў даецца апісаньне
    чароўнага «музыкавага» граньня, але чорт сьпяшаецца «да пекла» й перапыняе яго:
    ...Граеш надзвычайна пекна, Але некалі мне, браце, Дай-жа йскрыпку...
    Тут адно зразумеў музыка, што значыць яму расстацца зь любаю «скрыпуляй»: станоўка адмовіўся аддаць новаму гаспадару прададзены ўжо яму інструмэнт, аж бяручыся зь ім узагрудкі:
    ...А цяпер — аддай скрыпулю...
    Ці вы бачылі, ці чулі?..
    Чорт за йскрыпку — чорту поўху, Чорт за смык — яму па храпах: Памятаць ён будзе доўга, Як іскрыпку браў нахрапам... Ды урэшце — чорт наверсе: Як ня сілай — ўзяў на хітрасьць, He заўважыўшы, што ў лесе Ен «дуіпу» зь іскрыпкі вытрас. Невялікая і штука — Дзед стругаў з дубовай планкі, Ды ня будзе добрых гукаў, Грай хоць год бесьперастанку...